Публічная лекцыя dr Kestas Bartkevicius, dr Jurga Jonutytė сучасная вышэйшая адукацыя ў літве




Дата канвертавання27.03.2016
Памер24.98 Kb.



ПУБЛІЧНАЯ ЛЕКЦЫЯ
Dr Kestas Bartkevicius, dr Jurga Jonutytė
СУЧАСНАЯ ВЫШЭЙШАЯ АДУКАЦЫЯ Ў ЛІТВЕ:

НОВЫЯ МАГЧЫМАСЦІ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ

(на прыкладзе дзейнасці Ўніверсітэта Вітаўта Вялікага)

19 красавіка, 18.00, гатэль Crowne Plaza
Сучасная вышэйшая адукацыя ўжо даўно не замкнёная геаграфічна. Магчымасці знайсці свой шлях ў жыцці, сваю прафесію ці сваю справу шырока выходзяць па-за межы пэўнага горада, краіны. Сістэма вышэйшай адукацыі ў Еўропе робіцца ўсё больш адкрытай і мабільнай. Сучаснаму студэнту даступныя як разнастайнасць розных прафесій, накірункаў дзейнасці і мыслення, так і разнастайнасць форм і спосабаў атрымаць адукацыю.

Але, каб скарыстацца гэтай разнастайнасцю выбару, трэба перш за ўсё пра гэта ведаць.



  • У чым прынцыповыя асаблівасці вышэйшай адукацыі ў сучаснай Еўропе і Літве?

  • Якія магчымасці адкрывае гэта для беларусаў?


19 красавіка 2013 г. Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва), пры падтрымцы Лятучага ўніверсітэта і інфармацыйнай падтрымцы “ЕўраБеларусі” ладзіць у Мінску публічную лекцыю “Сучасная вышэйшая адукацыя ў Літве: новыя магчымасці для беларусаў”. Падчас лекцыі доктар Кейстуціс Барткявічус (Kestas Bartkevicius) і доктар Юрга Ёнуцітэ (Jurga Jonutytė) распавядуць пра досвед Ўніверсітэта Вітаўта Вялікага і магчымасці атрымання сучаснай адукацыі ў Літве, у тым ліку для беларусаў. Лекцыя адбудзецца ў канферэнц-зале гатэля Crowne Plaza (вул. Кірава, 13), пачатак а 18.00.

Асаблівая ўвага будзе нададзена праграмам па сацыяльных і палітычных навуках з навучаннем на ангельскай мове. Гэтыя галіны з’яўляюцца галоўнай рысай, якая вылучае Універсітэт Вітаўта Вялікага сярод іншых універсітэтаў Літвы – менавіта тут ствараюцца найбольш інавацыйныя школы і даследчыя накірункі, мэта якіх -шматбаковае вывучэнне сучаснай Еўропы і сусветных працэсаў. Пры гэтым адукацыйныя практыкі адпавядаюць шматграннай навуковай дзейнасці ўніверсітэта.

Падчас лекцыі будзе прадстаўлены змест каля дзесяці праграм па сацыяльных і гуманітарных дысцыплінах, будзе мажлівасць больш падрабязна даведацца пра розныя тэхнічныя дэталі датычна паступлення, навучання і магчымасці атрымання стыпендыі.

Запрашаем выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў універсітэтаў, настаўнікаў і навучэнцаў школ, а таксама ўсіх зацікаўленых. Уваход вольны.


Лекцыя “Сучасная вышэйшая адукацыя ў Літве: новыя магчымасці для беларусаў”

19 красавіка, канферэнц-зала Princess II (Crowne Plaza, вул. Кірава, 13). Пачатак а 18.00

Больш падрабязна даведацца пра дзейнасць Ўніверсітэта Вітаўта Вялікага можна на сайце: http://www.vdu.lt/en



Запрашаем журналістаў беларускіх СМІ да супрацоўніцтва. Для акрэдытацыі просім Вас звязацца з каардынатарам:

Галіноўская Юлія, Julia.hurska@gmail.com; +375297422040



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка