Аннотации
дистанционных курсов на 1 семестр 2010/11 учебного года
Программа:
Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія
Код курсу: 03.2.01
Назва курсу: Сучасная беларуская мова
Колькасць крэдытаў: 3 ECTS
Працягласць курсу: 8 тыдняў
Патрабаванні да ўдзелу ў курсе: агульная гуманітарная падрыхтоўка
Мэты курсу:
-
даць уяўленне пра беларускую літаратурную мову як унікальную сістэму: яе структуру, іерархію ўзроўняў, узаемасувязь яе структурных элементаў;
-
азнаёміць з функцыянальнай спецыфікай беларускай мовы;
-
ахарактарызаваць усе моўныя ўзроўні: фанетычны, лексічны, фразеалагічны, марфалагічны, сінтаксічны, стылістычны;
-
даць уяўленне пра арфаграфію, арфаэпію і пунктуацыю беларускай літаратурнай мовы (норма, варыянтнасць);
-
навучыць студэнта асэнсавана і якасна карыстацца на практыцы набытымі ведамі і навыкамі ў працэсе пісьмовай і вуснай камунікацыі;
-
заахвоціць студэнта пісаць свае працы і публічна прэзентаваць іх па-беларуску.
Чаканыя вынікі:
-
студэнты павінны сістэмна засвоіць праграму курса, разумець структуру мовы і ведаць яе адзінкі, карыстацца асноўнымі дэфініцыямі і моўнымі паняццямі;
-
навучыцца асновам моўнага аналізу (фанетычнага, марфемнага, словаўтваральнага, марфалагічнага, сінтаксічнага), лінгвістычнай інтэрпрэтацыі моўных з’яў;
-
авалодаць пісьмовымі навыкамі: напісанню звязных беларускамоўных тэкстаў розных тыпаў і стыляў (эсэ, сачыненне, пераказ) авалодаць навыкамі перакладу і інш.
-
азнаёміцца з базавымі стылістычнымі правіламі літаратурнай мовы і маўлення, умець карыстацца імі на практыцы.
У склад праграмы курсу ўваходзяць тэмы:
-
Беларуская мова – нацыянальная мова беларусаў, гісторыя развіцця, сучасны стан
-
Графіка і арфаграфія беларуская мовы (з гісторыі развіцця)
-
Фанетыка: агульныя паняцці і дэфініцыі. Нормы літаратурнага вымаўлення
-
Лексіка беларускай мовы: класіфікацыя, функцыянаванне, генетычны і тыпалагічны аспекты
-
Марфалогія беларускай мовы. Часціны мовы.
-
Самастойныя часціны мовы: імёны
-
Самастойныя часціны мовы: дзеяслоў
-
Прыслоўе і службовыя часціны мовы
-
Сінтаксіс беларускай мовы
Мова выкладання: беларуская мова
Фармат працы ў курсе:
прыблізна 6 астранамічных гадзін за тыдзень, каля 25 астр. гадзін за месяц, мінімум 60 астр. гадзін за курс;
колькасць заданняў: 8 заданняў, з іх – 6 правяраюцца выкладчыкам, 2 – для самаправеркі, на выкананне кожнага задання – 1 тыдзень,
формы кантакту са студэнтамі: індывідуальны кантакт з кожным студэнтам у прасторы Moodle (адказы на пытанні, каментары і праверка пісьмовых заданняў і інш.), адказы на пытанні на форуме;
інш. інфармацыя: паглыбіць і ўдасканаліць набытыя навыкі студэнты могуць толькі праз пастаяннае навучанне і практычнае выкарыстанне мовы. У ходзе навучання студэнты пішуць практыкаванні і іншыя пісьмовыя працы тыпу “сачыненне”, “пераказ”, “пераклад”, выконваюць пісьмовую кантрольную працу, якая мае на мэце пратэсціраваць ступень і паспяховасць засвоеных імі ведаў.
Статус: курс па выбару для завочных бакалаўрскіх праграм
***
Код курса:
Назва курса: Гісторыя Беларусі (IX – канец ХVІІІ ст) для юрыстаў
Колькасць крэдытаў: 3 ECTS
Працягласць курса: 8 тыдняў
Патрабаванні да ўдзелу ўкурсе: агульная гуманітарная падрыхтоўка
Мэты курса:
-
сфарміраваць у слухачоў курса цэласнае ўяўленне аб гісторыі Беларусі са старажытнасці да ліквідацыі Рэчы Паспалітай;
-
перадаць веды пра асноўныя падзеі, імёны і даты беларускай гісторыі;
-
засвоіць сучасныя погляды на гісторыю Беларусі;
-
выпрацаваць навыкі самастойнай працы з крыніцамі і навуковай літаратурай;
-
навучыцца крытычна ацэньваць розныя гістарыяграфічныя версіі.
Чаканыя вынікі:
-
студэнты атрымаюць комплекс ведаў па асноўным этапам гісторыі Беларусі разглядаемага перыяду,
-
набудуць навык працы з гістарычнымі крыніцамі,
-
змогуць выяўляць прычынна-выніковыя сувязі гістарычных падзей,
-
навучацца крытычнаму асэнсаванню гістарычных фактаў.
У склад праграмы курса уваходзяць тэмы:
-
Уводзіны ў курс “Гісторыя Беларусі ІХ-ХVIII стст.”
-
Дапісьмовая гісторыя беларускіх земляў. Беларускія землі ў раннім сярэднявеччы (VI ст. - пачатак XIII ст.).
-
Беларусь у палітычных і сацыяльна-эканамічных працэсах XIII – сярэдзіны ХVI ст.
-
Беларусь у канфесійных працэсах XIII –ХVI ст.
-
Утварэнне дзяржавы “дзвух народаў”. Рэчы Паспалітай.
-
Рэч Паспалітая ў сярэдзіне XVІІ-першай палове XVІІІ стст. Заняпад і падзелы Рэчы Паспалітай. Рэч Паспалітая: сучасныя ацэнкі ў беларускай гістарыяграфіі.
Мова выкладання: беларуская
Фармат працы над курсам:
Прыблізна 6 астранамічных гадзін за тыдзень , каля 25 астр. гадзін за месяц, мінімум 60 астр. гадзін за курс; 8 заданняў, з іх – 5 правяраюцца выкладчыкам, 3 – для самаправеркі, навыкананне кожнага задання – 1 ці 2 тыдня; індывідуальны кантакт з кожным студэнтам у прасторы Moodle (адказы напытанні, каментары і праверка пісьмовых заданняў і інш.), адказы на пытанні на форуме.
Статус: курс абавязковы для праграмы "Міжнароднае права"
***
Код курса: 03.3.02
Назва курса: Гісторыя Беларусі (IX – XVIII стст.)
Колькасць крэдытаў: 6 ECTS
Працягласць: 15 тыдняў
Патрабаванні да удзельнікаў курса: Дастаткова агульнагуманітарнай падрыхтоўкі.
Мэта:
засваенне сучасных версій тлумачэння мінулага Беларусі ад старажытных часоў да ліквідацыі Рэчы Паспалітай і ўключэння краіны ў склад Расійскай імперыі.
Задачы курса:
перадача ведаў пра асноўныя падзеі і з’явы, імёны і даты беларускай гісторыі,
выпрацоўка навыкаў самастойнай працы з крыніцамі і спецыяльнай літаратурай,
здольнасці крытычнага стаўлення да гістарыяграфічных версій.
Чаканыя вынікі:
веданне асноўнага зместу гісторыі Беларусі, уменне арыентавацца ў эпохах, вызначаць прычынна-выніковыя сувязі, крытычна аналізаваць гістарычныя звесткі і самастойна ацэньваць падзеі.
Праграма курса ўключае наступныя тэмы:
-
Уводзіны ў курс “Гісторыя Беларусі ІХ – ХVІІІ ст.”
-
Русь: праблема старажытнарускай дзяржаўнасці і народнасці
-
Полацкае княства ІХ – ХІІІ ст.
-
Тураўскае княства і заходнія землі Беларусі да сяр. ХІІІ ст.
-
Хрысціянізацыя Беларусі. Гарады і культура ў Х – ХІІІ ст.
-
Пачаткі ВКЛ. Шляхі ўключэння зямель Беларусі і іх статус
-
Крэўская унія 1385 г. і ўмацаванне ВКЛ пры Вітаўце
-
Раскол і дзяржаўная кансалідацыя “Русі” і “Літвы” (ХV – ХVІ ст.)
-
Тэрыторыя і дзяржаўны лад ВКЛ у сяр. ХVІ ст. Насельніцтва краю ў ХVІ і ХVІІ ст.
-
Люблінская унія. Рэч Паспалітая і яе лад
-
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў ХVІ – ХVІІ ст.
-
Царква і культура (ХVІ – ХVІІ ст.)
-
Беларусь у войнах сяр. ХVІІ ст. – пач. ХVІІІ ст. Дэмаграфічны і гаспадарчы рэгрэс
-
Заняпад Рэчы Паспалітай.Падзелы і паўстанне на чале з Т. Касцюшкам.
Мова выкладання: беларуская
Фармат працы над курсам:
Курс разлічаны на 18 тыдняў, з якіх першы тыдзень арыентацыйны, наступныя 16 тыдняў працоўныя, і апошні -- выніковы. Праца будзе ажыццяўляцца ў онлайнавым рэжыме (сістэма Moodle). Пры патрэбе магчымы аўдыторныя індывідуальныя кансультацыі. Арыентацыйна студэнту будзе неабходна прыкладна 6 гадзінаў у тыдзень самастойнай працы. Па кожнай тэме студэнтам будуць прапаноўвацца тэарэтычныя матэрыялы і практычныя заданні, якія ацэньваюцца. Курс уключае 16 кантрольных заданняў, у тым ліку 2 эсэ і 2 калоквіумы.
Статуc: курс абавязковы для праграмы «Культурная спадчына і турызм», па выбару для іншых завочных бакалаўрскіх праграм.
***
Код курса: 03.2.01
Назва курса: Уводзіны ў беларусазнаўства
Колькасць крэдытаў: 3 ECTS
Працягласць курса: 8 тыдняў
Патрабаванні да ўдзельнікаў курса: Для паспяховага авалодання матэрыялам курса неабходныя базавыя школьныя веды па гісторыі і культуры Беларусі, доступ да рэкамэндаванай літаратуры і магчымасць рэгулярна працаваць з курсам у Moodle.
Мэта курса: Азнаёміць студэнтаў з крыніцамі, перыядызацыяй і галоўнымі праблемамі беларусістыкі, гісторыяй беларусазнаўства, найбольш значнымі канцэпцыямі і іх дэтэрмінаванасцю ў розныя гістарычныя этапы, з улікам апошніх даследаванняў
Чаканыя вынікі:
1. Разуменне студэнтамі галоўных ідэяў і паняткаў у беларусістыцы;
2. Уменне інтэрпрэтаваць базавыя тэксты па беларусазнаўству, скарыстоўваючы веданне асноўных ідэяў і адпаведны апарат паняткаў і тэрмінаў; пісьменна фармуляваць уласныя ідэі і падыходы да пытанняў і праблемаў, што ёсць прадметам курсу;
3. Далучэнне студэнтаў да нацыянальных культурных традыцый;
4. Фармаванне асобы, здольнай да самарэалізацыі ў сучасных грамадскіх ўмовах і зацікаўленай у далейшай гістарычнай самаадукацыі.
Праграма курса ўключае наступныя тэмы:
1.Паняцце, прадмет і метадалогія беларусазнаўства;
2. Беларусазнаўства як навука і вучэбная дысцыпліна.
3. Этнагенез насельніцтва Беларусі. Фармаванне этнічнай тэрыторыі беларусаў.
4. Першы (сярэднявечны) этап беларусазанаўства.
5. Другі этап (ад канца XVІІІ ст. і да 80-х гг.. XІX ст.) беларусазанаўства.
6. Трэці этап развіцця беларусазнаўства 1880-1904 гг.
7. Чацьвёрты, "нашаніўскі" этап беларусазнаўства1905-1917 гг.
8. Пяты этап развіцця беларусазнаўства (у БНР і БССР)
9. Шосты этап 1920-1930-я гг.у БССР і ў Заходняй Беларусі.
10. Беларусістыка на сучасным этапе.
Мова выкладання: беларуская мова
Фармат працы над курсам: Мінімальна чаканы ад студэнтаў час для працы над курсам – прыкладна 6 гадзінаў у тыдзень;
Формы супрацы са студэнтамі – электронная пошта і форум для кансультацый з выкладчыкам у Мудл. Па кожнай тэме студэнтам будуць прапаноўвацца тэарэтычныя матэрыялы і ацэньваемыя практычныя заданні. На працягу курса студэнтам неабходна выканаць 8 кантрольных заданняў (4 ацэньваемых і 4 неацэньваемых для самакантроля), у тым ліку 1 рэферат і 1 эсэ. 10 гадзін адводзіцца на дзённыя аўдыторныя заняткі пад час сесіі.
Выніковая адзнака за курс фарміруецца па накапляльнай сістэме і ў выніку экзамена: вынікі апытанняў па тэарэтычнаму матэрыялу і выкананню практычных заданняў (рэферат, эсэ, тэсты) – 50%, выніковы экзамен – 50%.
Статус: курс па выбару для завочных бакалаўрскіх праграм, абавязковы для магістэрскай праграмы “Ахова і інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны”. |