Прывітанне ветэранаў на мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі




Дата канвертавання22.06.2016
Памер19.01 Kb.
Прывітанне ветэранаў на мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі

  1. Навекі слава тым, што ў полі ратным

Загінулі за родныя палі,

За наш народ, за лёс народаў братніх.

За день наступны ўсяе зямлі.


  1. Няпраўда, што засыпалі іх жвірам,-

Ім у стагоддзях вечна жыць і жыць.

Стаяць яны, як абаронцы міру.

На самым на пярэднім рубяжы.


  1. Бяссмертныя іх помнікі крані ты-

І цеплыню адчуеш пад рукой:

Іх высеклі не з камняў, не з граніту,-

З людской любві, з ўдзячнасці людской.


  1. Бясконца Перамогі нашай слава,

Бо кожны дзень наш – пераможны дзень!

На помнікі, на залатыя лаўры

Наш кожны год свае жывыя спавы,

Як цытадэлі ўзятыя, кладзе.



  1. І чым далей той момант векапомны,

Калі вы выйшлі з танкаў і траншэй,-

Той дзень, дзень Перамогі, сонцам поўны,

Узносіцца ўсё велічней, цудоўней,

Ён сэрцу ўсё бліжэй і даражэй.



  1. Адгулі , адгрымелі гарматы.

Хмары чорныя адплылі.

Прынясіце кветкі салдатам,

Што палеглі на нашай зямлі.


  1. Пакланіцеся нізка- нізка

Тым, хто зведаў агонь і дым,

Строгім помнікам і абеліскам,

Слаўным зорачкам баявым.


  1. Ля салдацкіх магіл памаўчыце…

Кожны з мужных салдат збярог

Цішыню і сонца ў блакіце

І сцяжынку на школьны парог…

9.Многа год пад сцягам крылатым

Крочыць мір па роднай зямлі.

Прынясіце кветкі салдатам,

Што свабоду для вас здабылі!

10.Вы зрабілі мару явай блізкай,

Кожны з вас і творца, і герой.

Ваша слава ўстане абеліскам

Над Масквой і над усёй зямлёй.

11. Няхай гудзе, як першы гром вясною,

Усцяж усёй зямлі, на усіх шарах.

Жывая слава переможцам бою,

Паборнікам і праўды, і дабра.

12. Край наш святочна прыбраны,

Кветак ля помнікаў многа.

Дзякуй за мір, ветэраны!

Дзякуй за мір, Перамога!

13. Мы прывячаем з пашанай

Франтавіка дарагога,

Дзякуй за мір, ветэраны!



Дзякуй за мір, Перамога!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка