ЛАПАТА Прылад пры дапамозе якой саджалі цеста ў печ і даставалі хлеб з печы, падграбалі на таку і перамешвалі збожжа, падграбалі і раўнялі бульбу ў буртах. Хлебная Лапата мела звычайна прамавугольную або круглаватую плоскасць даўжынёй 35-50 см і шырынёю 25-30 см і даўгатой (110-135 см) дзяржэння дыяметрам 3,3-3,5. Рабілі яе з домкі звычайна лісцэвых парод дрэва рабілі танчэйшымі. Перад тым, як саджаць цеста ў печ, гаспадыня накрывала Лапатай хрэнавым, кляновым ці дубовым лісцем, аерам і пасыпала зверху мукой. Захоўвалі хлебную Лапату ў варыўні або ў каморы.