Прыкладны пералік пытанняў да экзамену (заліку) па дысцыпліне «Беларуская мова




Дата канвертавання01.05.2016
Памер40.21 Kb.
Прыкладны пералік пытанняў

да экзамену (заліку) па дысцыпліне «Беларуская мова (прафесійная лексіка)»

для студэнтаў завочнай (дыстанцыйнай) формы навучання


  1. Прадмет і задачы курса «Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Месца курса ў сістэме сацыяльна-гуманітарных навук, яго сувязь з іншымі дысцыплінамі.

  2. Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве. Беларуская мова — нацыянальная мова беларускага народа.

  3. Беларуская мова сярод іншых моў свету.

  4. Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця. Індаеўрапейскі, праславянскі і агульнаўсходнеславянскі перыяды развіцця.

  5. Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця. Старабеларускі перыяд.

  6. Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця. Перыяд новай беларускай мовы.

  7. Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця. Перыяд сучаснай беларускай мовы (да 40-х гг.ХХ ст.)

  8. Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця. Перыяд сучаснай беларускай мовы (пасля 40-х гг. ХХ ст.).

  9. Лексічная сістэма беларускай мовы паводле паходжання.

  10. Лексічная сістэма беларускай мовы паводле сферы ўжывання.

  11. Тэрміналогія як раздзел мовазнаўства. Тэрмін — асноўная адзінка тэрміналогіі. Уласцівасці тэрмінаў.

  12. Тэрмін у сістэме лексікалогіі: паняцці тэрміналагізацыі і дэтэрміналагізацыі, міжтэрміналагічнай аманіміі. Адрозненне тэрмінаў ад прафесіяналізмаў.

  13. З гісторыі развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі (20-30-я гг. ХХ ст.; беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе).

  14. Паняцце пра лексікаграфію як раздзел прыкладнога мовазнаўства. Віды слоўнікаў і іх прызначэнне.

  15. Тэрміналагічная лексікаграфія. Прынцыпы падачы тэрмінаў у тэрміналагічным слоўніку будучай прафесіі (сістэма памет і іншае).

  16. Перакладная лексікаграфія. Прынцыпы структуравання тыповага перакладнога слоўніка.

  17. Тлумачальная лексікаграфія. Структура слоўнікавага артыкула тлумачальнага слоўніка.

  18. З гісторыі развіцця беларускай навуковай тэрмінаграфіі.

  19. Паняцце білінгвізму, яго віды.

  20. Інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму. Віды і прыклады інтэрферэнцыі.

  21. Паняцці нормы, кадыфікацыі. Віды нормаў, тыпы нормаў. Погляды вучоных на нармаванне беларускай мовы (П. У.Сцяцко, Г.І.Кулеш і іншыя).

  22. Арфаэпічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці беларускага літаратурнага вымаўлення.

  23. Марфалагічныя нормы беларускай мовы. Назоўнік (беларуска-рускія міжродавыя паралексы). Скланенне прозвішчаў, імёнаў, геаграфічных назваў.

  24. Марфалагічныя нормы беларускай мовы. Прыметнік. Ступені параўнання прыметнікаў. Прыналежныя прыметнікі і іх утварэнне ў беларускай мове.

  25. Марфалагічныя нормы беларускай мовы. Лічэбнік. Скланенне колькасных, зборных лічэбнікаў і іх асаблівасці пры ўжыванні з назоўнікамі.

  26. Марфалагічныя нормы беларускай мовы. Дзеяслоў. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова.

  27. Марфалагічныя нормы беларускай мовы. Прыслоўе. Ступені параўнання якасных прыслоўяў.

  28. Сінтаксічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці беларускага дапасавання і кіравання.

  29. Сінтаксічныя нормы беларускай мовы. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе.

  30. Паняцце функцыянальнага стылю як выніку абслугоўвання мовы ўсіх сфераў жыцця чалавека. Класіфікацыя функцыянальных стыляў.

  31. Навуковы стыль і яго поўная характарыстыка (сфера ужывання, мэта выкарыстання, моўныя рысы, стылявыя асаблівасці, падстылі).

  32. Афіцыйна-справавы стыль і яго поўная характарыстыка (сфера ужывання, мэта выкарыстання, моўныя рысы, стылявыя асаблівасці, падстылі).

  33. Публіцыстычны стыль і яго поўная характарыстыка (сфера ужывання, мэта выкарыстання, моўныя рысы, стылявыя асаблівасці, падстылі).

  34. Паняцце пра мастацкі і гутарковы стылі. Паняцце пра стылістычную незамкненасць.

  35. Асноўныя рысы навуковага стылю (лагічнасць, дакладнасць, абстрактнасць, сцісласць, інфармацыйнасць і іншыя характарыстыкі).

  36. Моўныя рысы навуковага стылю (асаблівасці лексічнага ўжывання, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці).

  37. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюмэ, манаграфія, дысертацыя і іншыя).

  38. Кампазіцыя навуковага тэксту або вуснага выступлення (уступ, асноўная частка, заключэнне). Логіка пабудавання навуковага апарату.

  39. Чужая мова ў навуковым тэксце і спосабы яе афармлення.

  40. Бібліяграфія і прынцыпы яе афармлення ў навуковых тэкстах.

  41. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю (уніфікаванасць, стандартызацыя, дакладнасць, лагічнасць, адсутнасць экспрэсіі, монасемічнасць і іншыя).

  42. Моўныя рысы афіцыйна-справавога стылю (асаблівасці лексічнага ўжывання, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці).

  43. Жанравая разнастайнасць афіцыйна-справавога стылю (заява, даверанасць, аўтабіяграфія, дакладная запіска, тлумачальная запіска, кантракт, справавыя лісты і іншыя).

  44. Кампазіцыйная будова афіцыйна-справых тэкстаў. Паняцце рэквізіта дакумента. Бланк. Канцылярскі штамп (клішэ).

  45. Культура прафесійнага маўлення будучага спецыяліста. Паняцце культуры маўлення. Арталогія.

  46. Асноўныя камунікацыйныя якасці маўлення. Правільнасць маўлення. Норма.

  47. Асноўныя камунікацыйныя якасці маўлення. Дакладнасць і лагічнасць маўлення. Памылкі ў парушэнні дакладнасці і лагічнасці маўлення.

  48. Асноўныя камунікацыйныя якасці маўлення. Чысціня і дарэчнасць маўлення.

  49. Тэхніка і выразнасць маўлення. Патрабаванні да голасу, маўленчага дыхання, дыкцыі і інтанацыі выступоўцы. Узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў зносін.

  50. Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Структура выступлення, праца па яго падрыхтоўцы. Маўленчы этыкет як сродак устанаўлення, падтрымання або перарывання кантакту паміж суразмоўцамі.

Складальнік:



загадчык кафедры,

старшы выкладчык Д. С. Томчык


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка