Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”




Дата канвертавання18.03.2016
Памер378.67 Kb.
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне

па вучэбным прадмеце

Беларуская мова”



на 2012/2013 навучальны год
(V клас агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання)
105 гадзін на год; 3 гадзіны на тыдзень,

з іх 13 гадзін на пісьмовыя работы
Размеркаванне вучэбнага матэрыялу прыводзіцца ў адпаведнасці са зместам і структурай вучэбнага дапаможніка:

Беларуская мова: вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. У 2 ч. Ч. 1 / В.П. Красней [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2008. – 144 с.

Беларуская мова: вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. У 2 ч. Ч. 2 / В.П. Красней [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2008. – 160 с.

(Урокі 1 – 45 –- Ч. 1; урокі 46 – 103 –- Ч. 2).


№ урока

Тэма раздзела, урока

Мэты і задачы ўрока

Матэрыял вучэбнага дапаможніка, дамашняе заданне


І чвэрць

(27 урокаў)

Мова – найважнейшы сродак зносін

2 гадзіны

1

Чалавек і мова. Адрасат



Дапамагчы вучням асэнсаваць ролю мовы ў жыцці чалавека і грамадства; пазнаёміць з мэтай і адрасата.м маўлення. Паглыбіць паняцце пра тэму і асноўную думку тэксту, удасканальваць уменне перадаваць змест тэксту згодна з планам. Вучыць устанаўліваць эмацыянальны і моўны кантакт з суразмоўцамі; пазнаёміць са структурай і зместам падручніка. Выпрацоўваць уменне арыентавацца ў вучэбнай кнізе, выхоўваць беражлівыя адносіны да яе

§1, практ.1 -- 4 Д/з: §1, практ.5 (пісьмовы адказ на пытанне 6)



2

Вусная і пісьмовая формы маўлення. Віды маўленчай дзейнасці: аўдзіраванне, чытанне, гаварэнне, пісьмо.Умовы, неабходныя для ўспрымання і стварэння выказвання

Пазнаёміць вучняў з вуснай і пісьмовай формамі маўлення; садзейнічаць знаёмству вучняў з відамі маўленчай дзейнасці, іх задачамі і ўмовамі выкарыстання; навучыць адрозніваць іх у маўленчай практыцы; удасканальваць уменне чытаць тэксты, перадаваць змест вершаванага твора празаічнай мовай, асэнсавана карыстацца інтанацыяй, адрозніваць моўныя сродкі (слова, інтанацыя, націск), правільна і дарэчна карыстацца нормамі маўленчага этыкету пры размове па тэлефоне і ў грамадскіх месцах; пераказваць вучэбны тэкст: асэнсоўваць змест праз вызначэнне тэмы, апорныя словы і словазлучэнні

§ 2, практ.6 (чытаннне тэксту па ролях), 7,8.

Д/з: §2, практ.9






Паўтарэнне вывучанага ў I—IV класах.

12 гадзін, з іх 2 гадзіны – на пісьмовыя работы

3

4


Тэкст, яго будова. Тэма і асноўная думка тэксту.

Сувязь сказаў у тэксце. Загаловак



Паглыбіць паняцце пра тэкст як цэласнае выказванне, у якім сказы аб'яднаны тэмай, сэнсам і граматычна; пазнаёміць са спосабамі і сродкамі сувязі сказаў. Выпрацоўваць уменне вызначаць тэму і асноўную думку тэксту, раскрываць сэнс загалоўка, падбіраць загалоўкі, аб’ядноўваць сказы ў тэкст, дзяліць тэкст на сказы, пераказваць змест, раскрываючы тэму і асноўную думку тэксту; вучыць дзяцей паводзіць сябе ў час вуснага выказвання: гаварыць адпаведным тонам, гледзячы на слухачоў, трымацца так, каб не адцягваць іх увагу

§ 3, 4, практ.10 -- 19, 21 – 27. 52 – 56.

Д/з: § 3, 4, практ.20, 28





5

6


Назоўнік. Змяненне назоўніка ў адзіночным і множным ліку, правапіс канчаткаў (практычна)

Сістэматызаваць веды і ўменне вучняў па тэме. Удасканальваць уменне вызначаць назоўнікі ў тэксце, групаваць па сэнсавых, граматычных прыметах, папаўняць групы ўласнымі прыкладамі, правільна ставіць да назоўнікаў склонавыя пытанні, вызначаць род, лік і склон, спалучаць назоўнікі з іншымі часцінамі мовы, будаваць сказы; правільна ўжываць назоўнікі першага, другога і трэцяга скланенняў у адзіночным і множным ліку. Праводзіць частковы разбор назоўнікаў (агульнае значэнне, род, лік, склон)

§ 5, практ.29 – 34, 36 – 44.

Д/з: § 5, практ.35, 45




7

8


План тэксту Вусны і пісьмовы падрабязны пераказ тэксту па плане

Удасканальваць уменне вучняў вусна і пісьмова пераказваць мастацкі тэкст з выразнай кампазіцыяй па плане, складзеным з дапамогай настаўніка, захоўваючы будову, агульны настрой, вобразна-выяўленчыя сродкі

§ 6, практ. 46 – 50, 52 (падрабязны пераказ)

Д/з: практ.51



9

10


Прыметнік. Сувязь прыметніка з назоўнікам. Асаблівасці змянення прыметніка па родах, ліках і склонах

Сістэматызаваць і падагульніць веды і ўменні вучняў па тэме. Удасканальваць уменне вылучаць са сказаў словазлучэнні, у склад якіх уваходзіць прыметнік, групаваць прыметнікі па сэнсавых і граматычных прыметах; правільна ставіць пытанне да прыметніка, адрозніваць ад іншых часцін мовы, вызначаць род, лік і склон, дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў. Удасканальваць навыкі правапісу канчаткаў прыметнікаў у пачатковай і іншых склонавых формах, будаваць з прыметнікамі сказы і невялікія тэксты (сачыненне “Восенню ў лесе”); праводзіць частковы разбор (агульнае значэнне, род, лік, склон)

§7, практ.53 -57, 59, 60 -- 62

Д/з: § 7, практ.58, 63




11

Займеннік. Асабовыя займеннікі, іх змяненне

Садзейнічаць удасканаленню ўмення вучняў распазнаваць займеннікі ў тэксце, скланяць іх, вызначаць асобу, лік і склон, правільна карыстацца займеннікамі як сродкам сувязі сказаў і частак тэксту, ужываць займеннікі ў вусным і пісьмовым маўленні

§ 8, практ.64 – 70

Д/з: § 8, практ.71





12

13

14




Дзеяслоў. Неазначальная форма дзеяслова. Часы дзеяслова. Змяненне дзеяслова па асобах і ліках у цяперашнім часе, правапіс канчаткаў. Змяненне дзеясловаў прошлага часу па родах, правапіс канчаткаў. Правапіс не з дзеясловамі

Спрыяць паглыбленню ведаў вучняў па тэме і ўдасканальваць уменне знаходзіць дзеясловы ў тэксце, ставіць да іх пытанні, групаваць па семантычных прыметах, адрозніваць дзеясловы ад дзеяслоўных назоўнікаў і прыметнікаў, ставіць дзеясловы ў пачатковую форму, вызначаць агульны сэнс, час, асобу і лік, ужываць у вусным і пісьмовым маўленні ў цяперашнім, будучым і прошлым часе, удасканальваць уменне пісаць не з дзеясловамі

§ 9, практ.72 – 78, 80 – 87, 89,90, 92 – 95

Д/з: § 9, практ.79, 88, 91





Сінтаксіс і пунктуацыя

23 гадзіны, з іх 3 гадзіны -- на пісьмовыя работы



15

16


Словазлучэнне.

Галоўнае і залежнае словы ў словазлучэнні



Пазнаёміць вучняў з функцыяй і будовай словазлучэння як сінтаксічнай адзінкі, растлумачыць неабходнасць і абгрунтаванасць выкарыстання словазлучэнняў у маўленні, сфарміраваць уяўленне пра спалучальныя магчымасці слоў розных часцін мовы. Выпрацоўваць уменне выяўляць пары слоў, звязаных па сэнсе і граматычна, ставіць пытанні ад галоўнага да залежнага слова, вызначаць граматычныя сродкі сувязі, класіфікаваць і ўтвараць назоўнікавыя і дзеяслоўныя словазлучэнні, абстрагавацца ад канкрэтных лексічных значэнняў моўных з'яў і выяўляць агульныя граматычныя значэнні. Удасканальваць правапіс канчаткаў прыметнікаў у мужчынскім, жаночым і ніякім родзе адзіночнага і множнага ліку, развіваць навыкі карыстання словазлучэннямі ў вусным і пісьмовым маўленні

§ 10, практ. 96 – 100, 102 -- 105

Д/з: §10, практ.101, 106





17

18


Знаёмства са стылямі маўлення (мэта і сфера выкарыстання, жанры)

Дапамагчы вучням пазнаёміцца з ужываннем у маўленні тэкстаў розных стыляў і жанраў, замацаваць у свядомасці дзяцей сувязь кожнага стылю маўлення з тыповай маўленчай сітуацыяй; даць паняцце маўленчай сітуацыі.
у афіцыйных

абставінах


→ дзе гаворым? у неафіцыйных

абставінах

Сітуацыя

маўлення → з кім? з адным чалавекам

з многімі людзьмі

→ з якой мэтай? суразмоўніцтва

паведамленне

уздзеянне

Выпрацоўваць уменне вызначаць стыль тэматычна аднародных і выразных у стылёвых адносінах тэкстаў, самастойна падбіраць невялікія тэксты таго ці іншага стылю, адзначаць узаемасувязь паміж стылем тэксту і сферай, якую ён абслугоўвае; складаць невялікія тэксты пэўнага стылю і жанру.

Удасканальваць уменні знаходзіць у сказах словазлучэнні, вызначаць іх сэнсавую ролю, абгрунтоўваць неабходнасць ужывання



§11, практ.107 – 108, 110 -- 114

Д/з: § 11, практ. 109, 115



19

Сказ як адзінка маўлення

Фарміраваць у вучняў уяўленне пра сказ як камунікатыўную і сінтаксічную адзінку мовы, паказаць адрозненне паміж словам і словазлучэннем, якія называюць прадмет, дзеянне, прымету, і сказам, які паведамляе пра нейкую падзею, сітуацыю, факт. Пазнаёміць з прызначэннем сказа (паведамленне пра падзею, факт, выражэнне пытання, выражэнне пабуджэння); граматычнымі паказчыкамі (наяўнасць галоўных членаў сказа або аднаго з іх, інтанацыя канца сказа); роляй інтанацыі як сродку абазначэння межаў сказаў у вусным маўленні, спосабу ўдакладнення прызначэння сказаў і выражэння адносін да зместу выказвання. Фарміраваць уяўленне пра сінтаксічныя сінонімы. Удасканальваць уменне вызначаць межы сказаў у тэксце, будаваць сказы на аснове слоў і словазлучэнняў, выбіраць сінтаксічную канструкцыю з улікам умоў суразмоўніцтва, узбагачаць граматычны лад мовы вучняў.

§ 12, практ.116 -- 119

Д/з: § 12. практ. 120



20

Апавядальныя,

пытальныя, і пабуджальныя сказы



Дапамагчы вучням пазнаёміцца з групоўкай сказаў паводле мэты выказвання, з асаблівасцямі інтанацыі ў такіх сказах (рух тону, лагічны націск і месца паўзы). Навучыць знаходзіць у тэкстах сказы, якія адрозніваюцца мэтай выказвання і інтанацыяй, правільна чытаць іх. Выпрацоўваць уменне ствараць сказы розных відаў і карыстацца імі, ставіць знакі прыпынку ў канцы сказаў

§ 13, практ.121 -- 124

Д/з: § 13, практ.125




21

Клічныя і няклічныя сказы. Знакі прыпынку ў канцы сказаў (паўтарэнне)

Спрыяць знаёмству вучняў з падзелам сказаў па эмацыянальнай афарбоўцы на клічныя і няклічныя; навучыць размяжоўваць простыя сказы па мэце выказвання і па адносінах да сэнсу выказвання. Выпрацоўваць уменне карыстацца заклікальнай інтанацыяй, карыстацца названымі тыпамі сказаў у вусным і пісьмовым маўленні, правільна ставіць знакі прыпынку

§ 14, практ.126 – 129

Д/з: § 14, практ.130




22

Будова сказа. Галоўныя члены сказа: дзейнік і выказнік (паўтарэнне). Неразвітыя сказы

Фарміраваць у вучняў уяўленне пра будову простага неразвітага сказа, пра яго ролю ў тэкстах пэўных тыпаў і жанраў маўлення, садзейнічаць асэнсаванню ролі галоўных членаў сказа для абазначэння прадмета маўлення і яго характарыстыкі. Выпрацоўваць уменне выяўляць граматычныя асновы сказаў, ставіць сэнсавыя пытанні да дзейніка і выказніка, вызначаць спосаб іх выражэння, тэкстаўтваральную ролю ў выказванні. Навучыць ставіць працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам, выражанымі назоўнікамі ў назоўным склоне; фарміраваць уменне асэнсавана ўжываць у маўленні простыя сказы

§ 15, практ. 131 – 137

Д/з: § 15, практ.138




23

Даданыя члены сказа.. Развітыя сказы

Паглыбіць веды вучняў пра будову простага развітага сказа і мэту ўжывання ў маўленні. Сфарміраваць паняцце аб відах даданых членаў сказа: дапаўненні, азначэнні, акалічнасці. Удасканальваць уменне ставіць ад галоўных членаў да даданых сэнсавыя пытанні, будаваць простыя развітыя сказы і ўжываць іх у маўленні, выпрацоўваць уменне будаваць вертыкальныя і лінейныя схемы сказаў розных па мэце выказвання; развіваць граматычны лад мовы вучняў

§16, практ.139, 140

Д/з: практ.141



24

Дапаўненне

Фарміраваць уяўленне пра ролю дапаўнення ў саставе сказа і ўменне вызначаць, якімі часцінамі мовы яно выражана. Пазнаёміць з графічным абазначэннем. Навучыць адрозніваць дапаўненне ад дзейніка; удасканальваць навыкі пабудовы назоўнікавых і дзеяслоўных словазлучэнняў, будаваць вертыкальныя і лінейныя схемы сказаў розных па мэце выказвання, асэнсавана ўжываць простыя развітыя сказы з даданымі членамі ў вусным і пісьмовым маўленні

§ 17, практ.142 -- 144

Д/з: практ.145



25

Кантрольны дыктант

Выявіць узровень арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці, аналітыка-сінтэтычных моўных і маўленчых уменняў вучняў




26


Азначэнне

Фарміраваць уяўленне пра ролю азначэння ў саставе сказа і ўменне вызначаць, якімі часцінамі мовы яно выражана. Пазнаёміць з графічным абазначэннем. Навучыць асэнсавана ўжываць азначэнні ў простых развітых сказах з даданымі членамі ў вусным і пісьмовым маўленні, удасканальваць навыкі пабудовы назоўнікавых і дзеяслоўных словазлучэнняў

§ 18, практ.146 – 149

Д/з: практ.150



27

Акалічнасць

Стварыць умовы для фарміравання ўяўлення пра ролю акалічнасці ў саставе сказа, выпрацоўваць уменне вызначаць, якімі часцінамі мовы яна выражана, звязна расказваць пра вывучаныя моўныя з’явы. Пазнаёміць з графічным абазначэннем. Навучыць асэнсавана ўжываць акалічнасці ў простых развітых сказах з даданымі членамі ў вусным і пісьмовым маўленні, развіваць граматычны лад мовы вучняў

§ 19, практ.151 -- 154


ІІ чвэрць

(21 урок)

Сінтаксіс і пунктуацыя

працяг, 10 урокаў




28

29


Сказы з аднароднымі членамі (без злучнікаў і са злучнікамі, з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах і без іх). Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі

Сфарміраваць у вучняў уяўленне пра будову сказаў з аднароднымі членамі і іх ролю ў тэкстах, пазнаёміць з прыметамі аднародных членаў, спосабамі іх выражэння. Удасканальваць уменне выяўляць у сказах аднародныя члены, вызначаць іх сінтаксічную і сэнсава-граматычную ролю ў тэксце, вымаўляць у маўленчай плыні з інтанацыяй пералічэння; раздзяляць коскай, ставіць двукроп'е і працяжнік, карыстацца сказамі з аднароднымі членамі ў вусным і пісьмовым маўленні

§ 20, 21. практ.155 – 157, 159 – 163

Д/з: § 20, 21 , практ.158, 164




30

Сказы са звароткамі, інтанаванне, знакі прыпынку

Дапамагчы вучням асэнсаваць функцыю звароткаў у маўленні (прымусіць суразмоўцу слухаць, засяродзіць увагу на паведамленні, назваць адрасата, даць яму характарыстыку); пазнаёміць са спосабамі выражэння і месцам у сказе. Удасканальваць уменне знаходзіць звароткі ў сказах, адрозніваць назоўнікі ў назоўным склоне ў ролі дзейніка і зваротка; правільна інтанаваць сказы са звароткамі і афармляць на пісьме; ужываць звароткі ў разнастайных маўленчых сітуацыях (у тым ліку пры напісанні лістоў сябрам і дарослым)

§ 22, практ.165 – 167, складанне сказаў са звароткамі па схемах:
З, … . З ! … .

… , З, … ? … , З !


Д.з.: §22, практ.168

31

32


Складаныя сказы з двума галоўнымі членамі ў кожнай частцы, іх ужыванне, інтанаванне ў тэксце. Коска паміж часткамі ў складаным сказе прад і, а, але, што, каб, калі, таму што і інш.

Сфарміраваць у вучняў уяўленне пра складаны сказ, яго сэнсавыя магчымасці і будову: перадаюцца два і больш звязаных паведамленняў, мае дзве і больш граматычных асноў. Выпрацаваць уменне адрозніваць простыя і складаныя сказы ў тэксце, вызначаць структуру, граматычныя асновы частак, ставіць коску паміж часткамі складанага сказа, будаваць сказы па схемах, будаваць лінгвістычны тэкст паводле пытанняў; узбагачаць сінтаксічны лад мовы вучняў, вучыць ужываць складаныя сказы ў вусным і пісьмовым маўленні

§ 23, практ.170 –172, 174–176.

Д/з: § 23, практ.173, 177




33

Простая мова, інтанаванне і афармленне на пісьме.

Садзейнічаць асэнсаванню вучнямі структуры, стылістычных асаблівасцей сказаў з простай мовай. Выпрацоўваць уменне вызначаць такія сказы ў тэксце, адрозніваць у іх словы аўтара і простую мову, правільна інтанаваць, ставіць знакі прыпынку, у тым ліку пры аднародных членах і зваротку, складаць сказы з простай мовай па схемах, дарэчы ўжываць простую мову ў вусным і пісьмовым маўленні. Узбагачаць слоўнікавы запас дзеясловамі гаварэння

§ 24, практ.178 – 182

Д/з: § 24, практ. 183




34

Дыялог. Афармленне дыялога

Пазнаёміць вучняў з ужываннем маналогу і дыялогу ў вусным і пісьмовым маўленні. Выпрацоўваць уменне вызначаць маналагічную мову і дыялог, правільна чытаць тэксты з дыялогам, афармляць на пісьме, карыстацца дыялагічнай мовай пры пабудове вусных і пісьмовых выказванняў. Удасканальваць навыкі маўленчага этыкету

§ 25, практ.184 –187

Д/з: § 25, практ.188




35

36


Патрабаванні да падрабязнага пераказу.

Падрабязны пераказ тэкстаў з простай мовай



Пазнаёміць школьнікаў з патрабаваннямі да падрабязнага пераказу. Навучыць складаць план апавядання, перадаваць змест блізка да тэксту паводле плана (з выкарыстаннем апорных слоў і словазлучэнняў), захоўваючы будову, агульны эмацыянальны тон, характэрныя вобразна-выяўленчыя моўныя сродкі

§ 26., практ.189 – 190

Д/з: практ.190 (рэдагаванне ўласнага тэксту)



37

Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле


Выпрацоўваць уменне рабіць вуснае паведамленне на лінгвістычную тэму, карыстаючыся прапанаванымі пытаннямі, ілюстраваць свае думкі прыкладамі; удасканальваць моўныя, арфаграфічныя і пунктуацыйныя ўменні вучняў

Кантрольныя пытанні і заданні на с.113, практ.191 – 193

Д/з: практ.194





Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія

28 гадзін, з іх 3 гадзіны -- на пісьмовыя работы



38

Гукі беларускай мовы


Паглыбляць у вучняў уяўленне пра сістэму гукаў беларускай мовы, паказаць іх ролю ў мове як кампанентаў слоў і сродкаў іх адрознення. Выпрацоўваць уменне чуць, вылучаць гукі, абазначаць іх літарамі, удасканальваць навык літаратурнага вымаўлення гукаў і іх спалучэнняў у маўленчай плыні


§ 27, практ.165 – 200

Д/з: § 27, практ.201





39

Літара як знак гука


Дапамагчы ўсвядоміць суадносіны паміж гукамі і літарамі; выпрацоўваць уменне свядома і дакладна размяжоўваць іх, праводзіць гука-літарны аналіз слоў. Удасканальваць навыкі літаратурнага вымаўлення і правільнай перадачы гукаў на пісьме ў розных пазіцыях


§ 28, практ.202 – 206

Д/з: § 28, практ.207




40

Прызначэнне літар е, ё, ю, я, і

Паглыбіць паняцце пра двайную ролю літар е, ё, ю, я,садзейнічаць засваенню тэрмінаў, якія называюць фанетычныя паняцці. Выпрацоўваць уменні адрозніваць на слых гукі, якія на пісьме абазначаны з удзелам літар е, ё, ю, я, і; запісваць два гукі адной літарай, пераводзіць адпаведныя літарныя абазначэнні ў гукавыя, вызначаць гукавы склад слоў з гэтымі літарамі

§ 29, практ.208 – 212,

Д/з: § 29, практ.213



41

Беларускі алфавіт. Назвы літар

Садзейнічаць засваенню вучнямі алфавіта, правільных назваў літар.Навучыць карыстацца алфавітам у практычнай дзейнасці. Пазнаёміць вучняў з задачамі, структурай і зместам арфаграфічнага слоўніка. Выпрацоўваць уменне хутка і правільна называць літары па алфавіце, размяшчаць словы ў алфавітным парадку, карыстацца слоўнікам

§ 30, практ.215 -- 219

Д/з: §30, практ.220

.


42

Склад. Націск

Паглыбіць веды вучняў пра ролю складападзелу і націску ў словах;; узнавіць і развіць уменне дзяліць словы на склады, адрозніваць націскныя і ненаціскныя склады. Удасканальваць навык вызначэння пазіцыі складу адносна націскнога; праверыць, наколькі вучні валодаюць гэтымі ўменнямі; садзейнічаць запамінанню і выпрацоўцы правільнага вымаўлення слоў, у якіх школьнікі робяць памылкі ў націску


§ 31, практ.221 – 227

Д/з: § 31, практ.228



43

Правілы пераносу слоў

Стварыць умовы для засваення правілаў пераносу слоў, выпрацоўваць уменні дзяліць словы на склады і для пераносу, развіваць маўленчыя уменні і навыкі

§ 32, практ.229 – 234

Д/з: § 32, практ.235



44

Знаёмства з тыпамі маўлення: апавяданне, апісанне, разважанне (прызначэнне і будова)

Актуалізаваць і паглыбіць веды вучняў пра тыпы маўлення, іх прыметы, практычна паказаць лагічныя схемы.

Апавяданне

Пачатак Развіццё Канец

дзеяння дзеяння дзеяння

Апісанне

Агульнае Пералік розных Агульная

ўражанне прымет ацэнка

Разважанне

Тэзіс Доказы, Высновы

прыклады

Дапамагчы вучням усвядоміць залежнасць тыпу маўлення ад зместу выказвання. Выпрацоўваць уменні вызначаць тып выразных па змесце і будове тэкстаў, самастойна падбіраць тэксты таго ці іншага тыпу, адзначаць узаемасувязь паміж зместам і тыпам маўлення, называць лагічныя часткі, самастойна складаць невялікія тэксты рознага тыпу




§ 33, практ.236 – 239

Д/з: § 33, практ.240




45


Кантрольны дыктант

Выявіць узровень сфарміраванасці арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці, аналітыка-сінтэтычных моўных і маўленчых уменняў вучняў




46

Галосныя гукі.


Сістэматызаваць веды вучняў пра галосныя і зычныя гукі, асаблівасці іх вымаўлення і перадачы на пісьме,

гукаў. Удасканальваць літаратурнае вымаўленне, пазнаёміць з правіламі фанетычнага разбору слова.

Праца над памылкамі


§ 1, практ.1 – 4 (ч.2 вучэбнага дапаможніка)

Д.з.: § 1, практ.5




47

48


Вымаўленне і правапіс галосных о, э, а

Удасканальваць уменне вызначаць націскны склад у словах, прымяняць правілы вымаўлення і напісання галосных о, э, а ў спрадвечна беларускіх і запазычаных словах. Замацоўваць уменне складаць і пісьмова афармляць дыялог


§ 2, практ.6, 7, 9 – 11, вуснае паведамленне на лінгвістычную тэму паводле плана

Д.з.: § 2, практ.8




III чвэрць (31 урок)

Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія

(працяг, 17 урокаў)



49

50


Вымаўленне і правапіс галосных е, ё, я

Садзейнічаць засваенню правілаў вымаўлення і напісання галосных е, ё, я ў спрадвечна беларускіх і запазычаных словах. Удасканальваць уменне вызначаць націскны, першы і другі пераднаціскныя, паслянаціскныя склады, адрозніваць каранёвае я, словы іншамоўнага паходжання. Вучыць ужываць новыя словы ў вусным і пісьмовым маўленні


§ 3, практ.12, 13, 15 -- 19

Д/з: § 3, практ.14, 20





51

Вымаўленне і правапіс спалучэнняў іё (ыё), ія (ыя), іе (ые) у запазычаных словах

Садзейнічаць засваенню вучнямі вымаўлення і правапісу слоў_іншамоўнага паходжання са спалучэннямі іё(ыё), іе(ые), ія(ыя). Выпрацоўваць уменне вымаўляць такія словы, адпаведна перадаваць на пісьме, пры неабходнасці правяраць напісанне па арфаграфічным слоўніку


§ 4, практ.21 --24

Д/з: § 4, практ.25




52

53


Зычныя гукі. Звонкія і глухія, свісцячыя і шыпячыя зычныя. Іх вымаўленне і правапіс

Сфарміраваць паняцце аб парных і няпарных звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных гуках, іх вымаўленні і абазначэнні на пісьме. Пазнаёміць з сэнсаадрознай роляй зычных, з азванчэннем глухіх перад звонкімі, аглушэннем звонкіх перад глухімі і на канцы слова, прыпадабненнем свісцячых да шыпячых, шыпячых да свісцячых. Выпрацоўваць уменне вымаўляць гэтыя гукі і іх спалучэнні ў маўленчай плыні, адрозніваць і правільна перадаваць на пісьме. Удасканальваць уменне ствараць вуснае выказванне на лінгвістычную тэму

§ 5, 6, практ. 26 – 32, 34 – 37

Д.з.: §5, 6, практ.33, 38




54


Цвёрдыя і мяккія зычныя, іх вымаўленне і правапіс

Замацоўваць паняцце «цвёрдасці-мяккасці» зычных гукаў, садзейнічаць асэнсаванню сэнсаадрознай ролі цвёрдасці-мяккасці, пазнаёміць са з'явай асіміляцыі цвёрдых зычных, са спосабам абазначэння мяккасці зычных на пісьме, са знакам абазначэння мяккасці зычных у транскрыпцыі. Удасканальваць уменне адрозніваць на слых цвёрдыя, зацвярдзелыя і мяккія зычныя ў слабай пазіцыі ў маўленчай плыні і на пісьме


§7, практ.39 – 48

Д/з: §7, практ.49




55

56


Мяккі знак і апостраф

Садзейнічаць засваенню вучнямі правапісу мяккага знака для абазначэння мяккасці зычных на канцы і ў сярэдзіне слова, раздзяляльнага мяккага знака і апострафа. Удасканальваць навык вымаўлення і напісання слоў з мяккім знакам і апострафам (з улікам мясцовых фанетычных асаблівасцей)

§ 8,9 , практ.50 –53, 55 -- 58

Д/з: §8, 9, практ.54, 59




57

Зычныя [д] –[дз' ], [т] – [ц'], іх вымаўленне і правапіс

Удасканальваць уменні правільна вымаўляць і пісаць словы з чаргаваннем гукаў [д]—[дз'], [т]—[ц'], адрозніваць гук [дз'] ад спалучэння гукаў [д] і [з'], дзяліць словы з адпаведнымі літарамі для пераносу, вымаўляць гукі [д] і [т] перад [в'] і перадаваць на пісьме ў прыстаўках і суфіксах, ужываць [д]і[т] у словах іншамоўнага паходжання


§ 10, практ.60 -- 63

Д/з: § 10, практ.64




58

Гутарковы стыль, яго выкарыстанне, моўныя асаблівасці, жанры (гутарка)

Пазнаёміць з тыповымі маўленчымі сітуацыямі ўжывання гутарковага стылю, яго моўнымі прыметамі (нязмушанасць, эмацыянальнасць, суб'ектыўнасць, вобразнасць), асаблівасцямі ўжывання лексікі, граматычных формаў і канструкцый у адпаведнасці са зместам і часткова формай выказванняў.

Фарміраваць уменні вызначаць тэксты гутарковага стылю, аналізаваць іх моўныя асаблівасці,складаць і запісваць дыялогі на бытавыя тэмы; выяўляць фанетычныя і лексічныя асаблівасці мясцовай гаворкі



§ 11, практ.65 -- 71

Д/з: § 11, практ. 72





59

60


Правапіс у, ў

Удасканальваць навыкі вымаўлення і засваення правапісу у, ў (нескладовага) у спрадвечна беларускіх словах і словах іншамоўнага паходжання. Выпрацоўваць уменне рабіць звязнае паведамленне на лінгвістычную тэму



§ 12, практ.73 – 75, 77

Д/з: § 12, практ.76, 78




61

Падоўжаныя зычныя, іх вымаўленне і правапіс

Паглыбіць веды вучняў пра падоўжаныя зычныя як характэрную асаблівасць гукавой сістэмы беларускай мовы. Развіваць уменне правільна вымаўляць падоўжаныя зычныя, успрымаць іх на слых, вылучаць і перадаваць на пісьме, размяжоўваць падаўжэнне як вынік гукавых змен у слове і падваенне гукаў як вынік словаўтварэння.


§ 13, практ.79 -- 82

Д/з: § 13, практ.83




62

Прыстаўныя зычныя і галосныя гукі, іх правапіс

Паглыбіць веды вучняў аб прыстаўных гуках як спецыфічнай асаблівасці гукавой сістэмы беларускай мовы. Развіваць уменне вымаўляць зычныя і галосныя прыстаўныя гукі у адпаведнай пазіцыі, успрымаць іх на слых, вылучаць і перадаваць на пісьме ў маўленні, размяжоўваць прыстаўныя і каранёвыя гукі.


§ 14, практ. 84 – 89

Д/з: § 14, практ.90




63

64


Кантрольны падрабязны пераказ мастацкага тэксту

Праверыць уменне вучняў пісьмова пераказваць мастацкі тэкст з выразнай кампазіцыяй, захоўваючы будову, агульны настрой, вобразна-выяўленчыя сродкі

Работа над памылкамі
















65

Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле

Паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў па асноўных пытаннях фанетыкі і арфаэпіі, графікі і арфаграфіі. Удасканальваць уменні пазнаваць моўныя з'явы, групаваць іх, устанаўліваць лагічныя сувязі, выконваць фанетычны разбор слоў


Кантрольныя пытанні і заданні на с.50, практ. з дадатковай вуч.-метад. літаратуры



ЛЕКСІКА. ФРАЗЕАЛОГІЯ

18 гадзін, з іх 3 гадзіны -- на пісьмовыя работы



66

67


Словы як назвы рэчаў, з'яў, паняццяў. Лексічнае значэнне слова


Фарміраваць у вучняў уяўленне пра самабытнасць і непаўторнасць беларускай мовы, унікальнасць і разнастайнасць яе слоўнікавага складу. Выпрацоўваць уменне адрозніваць словы і прадметы (прыметы, дзеянні, колькасці, якія гэтымі словамі называюцца), раскрываць значэнне слова рознымі спосабамі, адрозніваць граматычнае і лексічнае значэнне слоў; вызначаць лексічнае значэнне слоў у тлумачальным слоўніку і ў тэксце, ужываць словы ва ўласным маўленні ў адпаведнасці з іх значэннем.

Выхоўваць цікавасць да слоўнікаў і выпрацоўваць звычку карыстацца імі; пазнаёміць школьнікаў з энцыклапедычнымі і асноўнымі лінгвістычнымі слоўнікамі, выпрацоўваць уменне карыстацца імі, даць паняцце пра слоўнікавы артыкул.

Развіваць уменне ўспрымаць у працэсе чытання навуковы (вучэбны, лінгвістычны) тэкст, складаць план, вызначаць апорныя словы і перадаваць змест, падмацоўваючы ўласнымі прыкладамі


§ 15, практ.91, 92, 93 (зад.1), 94 , 95

Д/з: § 15, практ. 93 (зад.2), 96

.


68

Адназначныя і мнагазначныя словы

Фарміраваць уяўленне пра мнагазначнасць слоў. Выпрацоўваць уменні вызначаць лексічнае значэнне мнагазначных слоў у тэкстах, знаходзіць адназначныя і мнагазначныя словы ў тлумачальным слоўніку, самастойна раскрываць іх лексічнае значэнне; складаць з імі словазлучэнні і сказы, ужываць мнагазначныя словы ва ўласных выказваннях


§ 21, практ.133 -- 136

Д/з: § 21, практ.137




69

Прамое і пераноснае значэнне слова

Паглыбіць веды вучняў пра лексічную спалучальнасць слоў, іх ужыванне ў прамым і пераносным значэнні. Развіваць уменні адрозніваць спалучэнні слоў, якія не адпавядаюць сапраўднасці, вызначаць у кантэксце ўжыванне слоў у прамым і пераносным значэнні, пазнаёміць са спосабам абазначэння такіх слоў у тлумачальным слоўніку; складаць словазлучэнні, сказы і тэксты, у якіх словы ўжываліся б у прамым і пераносным значэнні; знаходзіць і выпраўляць памылкі ва ўжыванні слоў з прамым і пераносным значэннем


[1], § 22, практ.138 --142

Д/з: § 22, практ.143




70


Сінонімы

Фарміраваць уяўленне пра сінонімы, іх семантыка-стылістычныя асаблівасці і разнастайнае выкарыстанне ў маўленні. Выпрацоўваць уменні знаходзіць сінонімы ў тэксце, вызначаць іх сэнсава-стылістычную ролю, фармуляваць агульнае лексічнае значэнне сінанімічнага рада, падбіраць сінонімы да прапанаванага слова, адрозніваць сінонімы ад мнагазначных слоў і паміж сабой; развіваць уменне групаваць моўныя з'явы; ужываць сінонімы ва ўласным маўленні ў адпаведнасці з іх семантыка-стылістычнымі асаблівасцямі, выкарыстоўваць сінонімы як сродак сувязі суседніх сказаў, з дапамогай сінонімаў пераадольваць неапраўданы паўтор слоў


§ 24, практ.148 -- 156

Д/з: § 24, практ.157




71

Антонімы

Фарміраваць уяўленне пра антонімы і іх ролю ў ммаўленні (антонімы — сродак стварэння кантрасту, які дазваляе вобразна, выразна перадаць думкі, антытэза ў прыказках, сродак сувязі сказаў у тэксце ці частак сказа, сродак тлумачэння лексічнага значэння слоў у тлумачальным слоўніку). Выпрацоўваць уменне падбіраць антонімы, групаваць з'явы, якія вывучаюцца, знаходзіць у тэксце, вызначаць агульнае семантычнае значэнне антанімічных пар слоў, вызначаць сэнсава-стылістычную ролю антонімаў у тэкстах; ужываць ва ўласным маўленні з пэўнымі стылістычнымі задачамі

§ 25, практ. 158 -- 166

Д/з: § 25, практ.167



72

Амонімы (знаёмства)

Фарміраваць уяўленне пра амонімы і іх ужыванне ў маўленні. Выпрацоўваць уменні знаходзіць амонімы ў тлумачальным слоўніку і тэкстах, адрозніваць амонімы ад мнагазначных слоў, вызначаць сэнсава-стылістычную ролю амонімаў у тэкстах; развіваць уменне абгрунтоўваць сваё меркаванне; ужываць амонімы ў вусным і пісьмовым маўленні


§ 26, практ.168 – 172

Д/з: §26, практ.173




73

74


Агульнаўжывальныя словы і словы абмежаванага ўжытку

Фарміраваць уяўленне пра агульнаўжывальную лексіку сучаснай беларускай літаратурнай мовы і словы абмежаванага ўжытку. Выхоўваць павагу да роднага слова як своеасаблівай і адметнай моўнай з'явы і крыніцы папаўнення літаратурнай мовы.

Выпрацоўваць уменні адрозніваць у тэкстах гутарковага, мастацкага, публіцыстычнага стыляў, а таксама ў мове роднай гаворкі агульнаўжывальныя і дыялектныя словы; тлумачыць ролю дыялектных слоў у мастацкіх творах, правільна ўжываць ва ўласным маўленні. Пазнаёміць з дыялектнымі слоўнікамі беларускай мовы і формай падачы дыялектнай лексікі ў тлумачальным слоўніку, вучыць знаходзіць дыялектныя словы ў тлумачальных слоўніках. Фарміраваць уяўленне аб прафесійных словах і навуковых тэрмінах. Выпрацоўваць уменне адрозніваць такія словы ў тэкстах розных стыляў, вызначаць сферу іх ужывання, падбіраць прафесійныя словы і навуковыя тэрміны на зададзеную тэму і ўжываць іх пры складанні адпаведных сказаў і тэкстаў




§ 16, 17, практ. 97 – 103, 105 -- 110 Д/з: § 16, 17, практ .104, 111


75

76


Устарэлыя словы. Неалагізмы

Фарміраваць уяўленні пра шляхі развіцця літаратурнай мовы. Пазнаёміць вучняў з паняццямі «ўстарэлыя словы» і «неалагізмы», сферай іх ужывання і роляй у літаратурнай мове. Развіваць уменне знаходзіць устарэлыя словы ў слоўніках і тэкстах і абгрунтоўваць сваё меркаванне; пазнаёміць з «Гістарычным слоўнікам беларускай мовы», навучыць правільна ўжываць устарэлыя словы і неалагізмы ў вусным і пісьмовым маўленні


§ 18, практ.112 –114, 116--118

Д/з: § 18, практ.115, 119



77


Запазычаныя словы, іх ужыванне і правапіс

Паглыбляць у вучняў уяўленне аб унікальнасці, самабытнасці і непаўторнасці беларускай мовы як сродку, што на працягу шматлікіх стагоддзяў дазваляе абменьвацца думкамі, духоўнымі каштоўнасцямі, дапамагае разумець адзін аднаго і ўзаемадзейнічаць у працы. Пазнаёміць з паняццямі «спрадвечнабеларускія» і «запазычаныя словы», з роляй запазычаных слоў у беларускай мове, са «Слоўнікам іншамоўных слоў», «Этымалагічным слоўнікам беларускай мовы». Выпрацоўваць уменне па пэўных прыметах пазнаваць запазычаныя словы, вызначаць іх лексічнае значэнне, карыстаючыся тлумачальным або іншамоўным слоўнікам, падбіраць да запазычаных слоў спрадвечна беларускія сінонімы, дарэчы ўжываць запазычаныя словы ва ўласным маўленні

§19, практ.120 --125

Д/з: § 19, практ.126




78


Паглыбленне паняцця пра мастацкі і навуковы стылі

Фарміраваць уяўленне пра сферу і мэту выкарыстання, асноўныя прыметы мовы навуковага стылю. Выпрацоўваць уменні параўноўваць і адрозніваць тэксты навуковага і мастацкага стыляў, вызначаць моўныя прыметы навуковага стылю (дакладнасць і сціпласць выказвання, наяўнасць запазычаных слоў, прафесійных слоў і навуковых тэрмінаў, адсутнасць слоў з пераносным значэннем і слоў, якія перадаюць адносіны аўтара), складаць тэксты ў навуковым стылі на даступную тэму, карыстацца навуковым стылем ва ўласных вусных і пісьмовых выказваннях на ўроках па розных прадметах


§ 20, 23, практ.127 – 130, 144 -- 146

Д/з: § 20, 23, практ.132



79

Пераклад з рускай мовы на беларускую вучэбнага тэксту

Выпрацоўваць уменне перакладаць тэксты навуковага стылю: правільна ўспрымаць змест прачытанага на рускай мове і адэкватна перадаваць гэты змест на беларускай мове (па магчымасці найбольш дакладна перадаць лагічную структуру арыгінала), карыстацца перакладным слоўнікам; заўважаць у тэксце перакладу памылкі і недахопы, выпраўляць іх, рабіць самаацэнку выкананага перакладу

Практ.131


IV ЧВЭРЦЬ (26 урокаў)


80


Паняцце пра фразеалагізмы, роля фразеалагізмаў у маўленні

Пашырыць уяўленне вучняў пра багацце слоўнікавага складу беларускай мовы, пра гістарычныя змены, што адбываюцца ў мове, узбагаціць мову вучняў фразеалагізмамі.

Фарміраваць паняцце пра фразеалагізмы (лексічнае значэнне, будова, сінтаксічная роля ў сказе і функцыя ў маўленні). Пазнаёміць з «Фразеалагічным слоўнікам» і спосабам абазначэння фразеалагізмаў у тлумачальным слоўніку.

Выпрацоўваць уменні знаходзіць фразеалагізмы, адзначаць падабенства і адрозненне фразеалагізмаў ад слоў і словазлучэнняў, называць лексічнае значэнне, падбіраць да фразеалагізмаў сінонімы і антонімы (словы і фразеалагізмы); знаходзіць фразеалагізмы ў сказах, тлумачальных і фразеалагічных слоўніках, выяўляць ролю ў тэкстах мастацкага стылю і гутарковай мове; складаць з фразеалагізмамі сказы, ужываць у вусным і пісьмовым маўленні


§ 27, практ.174 – 183 (на выбар).

Д/з: § 27, практ.178, 184 (на выбар)




81

82


Кантрольны падрабязны пераказ апавядальнага тэксту

Праверыць уменне вучняў пісьмова пераказваць мастацкі тэкст з выразнай кампазіцыяй, захоўваючы будову, агульны настрой, вобразна-выяўленчыя сродкі, ужытыя аўтарам




83

Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле

Сістэматызаваць і замацаваць набытыя веды па лексіцы і фразеалогіі. Удасканальваць лексікалагічныя вучэбна-моўныя ўменні і навыкі па наступных напрамках:

асноўныя лексічныя паняцці;

слова і яго лексічнае значэнне (лексічнае значэнне, адназначнасць і мнагазначнасць слова, амонімы, сінонімы, антонімы, прамое і пераноснае значэнне слова);

папаўненне слоўнікавага складу беларускай мовы словамі, утворанымі па правілах беларускай мовы, актуалізацыя запазычаных слоў;

функцыі вывучаных лексічных з'яў у мове і маўленні;

слова і фразеалагізм;

слоўнікі беларускай мовы.

Выпрацоўваць уменне самастойна папаўняць веды па мове



Кантрольныя пытанні і заданні на с.99, практ. са зб. дыдакт. матэр. па беларускай мове для 5-га класа





Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія

17 гадзін, з іх 2гадзіны -- на пісьмовыя работы



84

Змяненне і ўтварэнне слоў

Дапамагчы вучням асэнсаваць сутнасць паняццяў “лексічнае і граматычнае значэнне слова” Выпрацоўваць уменні вызначаць лексічнае і граматычнае значэнне слова, вучыць размяжоўваць паняцці «словазмяненне» і «словаўтварэнне», адрозніваць формы аднаго і таго ж слова і розныя словы з адным коранем


§ 28, практ.185 – 189

Д/з: § 28, практ.190




85

Марфемная будова слова. Аснова і канчатак

Садзейнічаць асэнсаванню вучнямі сутнасці паняццяў асновы і канчатка як часткі слова і сродку сувязі слоў у словазлучэннях і сказах; спрыяць усведамленню ролі асновы як носьбіта лексічнага значэння слова.

Выпрацоўваць уменні вылучаць аснову і канчатак, у тым ліку нулявы, у зменных словах; адрозніваць словы з нулявым канчаткам ад нязменных слоў, выяўляць граматычныя формы слоў і адпаведныя граматычныя значэнні, што выражаюць канчаткі; тлумачыць у зменных і нязменных словах лексічнае значэнне, што заключаецца ў аснове; даваць азначэнне паняццяў асновы і канчатка, ствараць вуснае выказванне на адпаведную тэму.




§ 29, практ 191 – 195

Д/з: § 29, практ.196




86

Корань слова (паўтарэнне). Аднакаранёвыя словы і формы аднаго і таго слова

Дапамагчы вучням асэнсаваць сутнасць кораня як значымай часткі асновы слова і носьбіта яго асноўнага значэння, што захоўваецца ва ўсіх роднасных словах. Замацаваць і ўдасканаліць уменні выдзяляць корань шляхам падбору аднакаранёвых слоў, аналізаваць аднакаранёвыя словы, вылучаць у іх афіксы і агульную непадзельную частку, супастаўляць розныя па значэнні словы, карані якіх гучаць аднолькава, групаваць словы з улікам значэння кораня, адрозніваць формы слоў і аднакаранёвыя словы, знаходзіць аднакаранёвыя словы ў прапанаваных тэкстах і дарэчы ўжываць ва ўласным маленні


§ 30, практ.202 – 207

Д/з: § 30, практ.208




87

Прыстаўка – значымая частка слова

Спрыяць асэнсаванню вучнямі прыстаўкі як значымай часткі асновы слова. Удасканальваць уменні вылучаць прыстаўкі ў словах шляхам падбору аднакаранёвых слоў і слоў з аднолькавай прыстаўкай, тлумачыць значэнне прыставак, фармуляваць азначэнне, класіфікаваць словы на групы ў адпаведнасці са значэннем прыставак, тлумачыць іх лексічнае значэнне, утворанае пры дапамозе прыставак; падбіраць словы, складаць з імі словазлучэнні і сказы, ужываць ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні; выконваць марфемны разбор слова.


§ 29, практ. практ.197, дадатковы дыдакт. матэрыял па тэме

Д/з: § 29, практ.198




88

Суфікс – значымая частка слова

Садзейнічаць фарміраванню ў вучняў паняцця пра суфікс як значымую частку асновы слова, словаўтваральную марфему. Вучыць выдзяляць суфіксы ў словах шляхам падбору аднакаранёвых слоў і слоў з аднолькавымі суфіксамі, выяўляць некаторыя даступныя для разумення дзяцей значэнні суфіксаў, фармуляваць азначэнне суфікса; класіфікаваць словы на групы па значэнні, што надае словам суфікс; падбіраць рады аднакаранёвых слоў, утвораных пры дапамозе розных суфіксаў, тлумачыць іх лексічнае значэнне, складаць з імі словазлучэнні і сказы, ужываць ва ўласным маўленні

.


§ 29, практ.199, 200, дадатковы дыдакт. матэрыял па тэме

Д/з: § 29, практ.201




89

Чаргаванне зычных і галосных у аснове

Пазнаёміць вучняў са з'явамі чаргавання гукаў і бегласці галосных у аснове пры ўтварэнні і змяненні слоў. Выпрацоўваць уменне ўлічваць гэтыя з'явы пры марфемным разборы слоў. Замацоўваць уменне размяжоўваць паняцці «словаўтварэнне» і «словазмяненне», удасканальваць мастацкі і навуковы стыль маўлення школьнікаў


§32, практ.213 – 215

Д/з: §32, практ.216




90

91


Правапіс прыставак, якія заканчваюцца на зычны (паўтарэнне)

Садзейнічаць засваенню вучнямі правілаў напісання зычных з, с, б, д на канцы прыставак, выпрацоўваць адпаведны арфаграфічны навык. Вучыць правільна вымаўляць спалучэнні зычных на стыку марфем. Удасканальваць уменне вылучаць у словах значымыя часткі, рабіць вуснае выказванне на лінгвістычную тэму, развіваць інтанацыйныя навыкі вучняў


§ 33, практ.217 –219, 221, 222

Д/з: § 33, практ. 220, 223




92

Правапіс й, ы пасля прыставак

Дапамагчы вучням асэнсаваць правапіс літар й, ы пасля прыставак, выпрацоўваць адпаведны арфаграфічны навык. Удасканальваць уменне вымаўляць такія словы, развіваць навык марфемнага разбору слоў


§ 34, практ.224 -- 228

Д/з: § 34, практ.229




93

94


Утварэнне слоў. Утваральная аснова. Спосабы ўтварэння слоў: прыставачны, суфіксальны, прыставачна-суфіксальны; складанне слоў і асноў


Пазнаёміць вучняў з асноўнымі спосабамі ўтварэння слоў. Замацоўваць веды аб словаўтваральных паняццях. Развіваць уменне выконваць марфемны і словаўтваральны разборы; вызначаць сэнсава-стылістычную функцыю слоў пэўнай структуры ў тэкстах розных стыляў, ужываць такія словы ва ўласным маўленні


§ 35, практ.230 – 236

Д/з: § 35, практ.237.





95

Пераклад з рускай мовы на беларускую мастацкага тэксту

Выпрацоўваць уменне ўспрымаць змест прачытанага тэксту, вызначаць яго тып, стыль, тэму і асноўную думку, бачыць асаблівасці моўнай арганізацыі, перакладаць, творча карыстаючыся словам, захоўваючы аўтарскую адметнасць арыгіналу, яго стылістычныя і выяўленчыя магчымасці




96


Утварэнне і правапіс складаных слоў (знаёмства)


Дапамагчы вучням асэнсаваць спосабы ўтварэння складаных і складанаскарочаных слоў. Фарміраваць уменні распазнаваць спосабы ўтварэння слоў, вылучаць словаўтваральную марфему – злучальны галосны, выпрацоўваць неабходныя арфаэпічныя і арфаграфічныя навыкі. Садзейнічаць засваенню навуковай тэрміналогіі, узбагачаць слоўнікавы запас школьнікаў адпаведнай лексікай, спрыяць актыўнаму ўжыванню складаных слоў з пэўнай сэнсава-стылістычнай роляй у вусным і пісьмовым маўленні


§ 36, практ.238 -- 241

Д/з: § 36 , практ242





97

Складанаскарочаныя словы; ужыванне ў маўленні

Дапамагчы вучням асэнсаваць спосаб ўтварэння складанаскарочаных слоў, ыпрацоўваць неабходныя арфаэпічныя і арфаграфічныя навыкі.Садзейнічаць засваенню навуковай тэрміналогіі, узбагачаць слоўнікавы запас школьнікаў адпаведнай лексікай, спрыяць актыўнаму ўжыванню складанаскарочаных слоў з пэўнай сэнсава-стылістычнай роляй у вусным і пісьмовым маўленні

§ 37 практ.243 –247

Д/з: § 37, практ. 248, 250



98

99


Кантрольны дыктант

Праца над памылкамі



Выявіць узровень авалодання вучнямі моўнымі уменнямі і навыкамі, неабходнымі для маўленчай дзейнасці, ступень сфарміраванасці арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці

Работа над памылкамі

100

Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле

Паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў па асноўных пытаннях структуры слова і словаўтварэння. Удасканальваць уменні вызначаць састаў слова і рабіць словаўтваральны разбор. Садзейнічаць асэнсаванню вучнямі:

а) узаемасувязі, якая існуе паміж адзінкамі розных узроўняў мовы (словаўтваральнымі з аднаго боку і фанетычнымі, лексічнымі і граматычнымі — з другога);

б) выяўленчай функцыі вытворных слоў, выразнасць якім надаюць адпаведныя афіксы.

Выпрацоўваць арфаграфічныя навыкі, узбагачаць слоўнікавы запас вучняў




Кантрольныя пытанні і заданні на с.138, словаўтваральны разбор (с.134 – 135), практ.249, 251

Д/з: практ.250




101

102


103


Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага за год

Падагульніць і сістэматызаваць веды вучняў па вывучаных раздзелах, садзейнічаць авалод-ванню вымаўленчымі, арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі, лексічнымі, граматычнымі, стылістычнымі нормамі беларускай мовы і іх варыянтамі, удасканальваць вуснае і пісьмовае маўленне вучняў


Практ.252 – 255, 257 –261, 263 --274

Д/з: практ.256, 262





104

105


Рэзервовыя гадзіны












База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка