Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. Беларуская літаратура. 10 Клас




старонка3/3
Дата канвертавання15.03.2016
Памер465.19 Kb.
1   2   3

Іван Мележ (9 гадзін і 2 гадзіны на творчую работу)

74

Жыццёвы і творчы шлях Івана Мележа

1

Пазнаёміць з умовамі жыцця і фарміравання творчай індывідуальнасці I. Мележа. Садзейнічаць развіццю камунікатыўнай культуры вучняў. Зацікавіць неардынарнай асобай празаіка і яго творчай дзейнасцю, паспрыяць выхаванню пачуцця нацыянальнай самасвядомасці

Завочная мультымедыйная экскурсія па родных мясцінах І.Мележа. Складанне тэзіснага плана лекцыі настаўніка і вучнёўскіх дакладаў «І. Мележ – чалавек і грамадзянін», «І. Мележ як сем’янін». Чытанне і асэнсаванне ўрыўкаў з аўтабіаграфіі пісьменніка, вершаў А. Грачанікава «І. Мележу» і Г. Бураўкіна «Не веру!». Складанне сінквейна «Мележ»

Прачытаць 1-ю частку рамана «Людзі на балоце»

75

Творчая гісторыя, тэматыка і праблематыка рамана І. Мележа «Людзі на балоце»

1

Разгледзець творчую гісторыю рамана, яго тэматыку і праблематыку. Развіваць уменне фармуляваць пытанні па змесце і праблеме твора. Садзейнічаць паглыбленню літаратуразнаўчага вопыту вучняў, пашырэнню іх кругагляду

Праслухоўванне вучнёўскага паведамлення «Гісторыя напісання “Палескай хронікі”». Вызначэнне мастацкага сэнсу прысвячэння да рамана. Выразнае чытанне пачатку твора (пейзажная замалёўка пра вёску на востраве). Аналіз экспазіцыі рамана. Аналіз эпізодаў «Раніца ў Куранях», «На касьбе»

Прачытаць 2-ю і

3-ю часткі рамана; вывучыць на памяць урывак з рамана



76

77


Шматгранныя нацыянальныя характары ў рамане. Майстэрства раскрыцця ўнутранага свету галоўных герояў Васіля Дзятла і Ганны Чарнушкі.

2

Шляхам павобразнага аналізу раскрыць характары Васіля Дзятла і Ганны Чарнушкі, засяродзіўшы ўвагу на майстэрстве пісьменніка раскрываць унутраны свет сваіх герояў. Развіваць у вучняў уменні успрымаць вобразы герояў у святле аўтарскай пазіцыі, выхоўваць у школьнікаў культуру інтымных пачуццяў. Развіваць і замацоўваць уменне вызначаць элементы сюжэта твора, важныя для характарыстыкі герояў, параўноўваць герояў, характарызаваць іх на падставе партрэта, дзеянняў, учынкаў. Выхоўваць павагу да сям’і, да блізкіх, да людзей, сілу волі супрацьстаяць ганебным жыццёвым спакусам

Выразнае чытанне ўрыўка на памяць. Выбарачны пераказ твора. Характарыстыка вобразаў Васіля і Ганны. Назіранне за спосабамі раскрыцця ўнутранага свету герояў (партрэт, паводзіны і ўчынкі, апісанне думак і перажыванняў, навакольны пейзаж). Аналіз сюжэтнай лініі «Каханне Васіля і Ганны». Параўнальная характарыстыка вобразаў пелешукоў. Вызначэнне ролі масавых сцэн у раскрыцці аўтараскай задумы. Супастаўленне эпізодаў рамана з экранізацыяй твора

С. 225-227; с. 232, пытанні 8, 9, 10.


78

79


Нетрадыцыйны падыход аўтара да раскрыцця псіхалогіі заможных сялян

2

Раскрыць перад вучнямі нетрадыцыйны падыход аўтара ў паказе псіхалогіі заможных сялян, адзначыць розныя адносіны да людзей, да працы, да будучыні ў старога Глушака і яго сыноў. Развіваць рэпрадуктыўнае, творчае і аналітычнае мысленне, выпрацоўваць навыкі калектыўнай работы. Паспрыяць выхаванню культуры ўзаемаадносін, адэкватнай самаацэнкі і ацэнкі чужых учынкаў

Характарыстыка вобразаў Яўхіма, старога Глушака. Назіранне за спосабамі раскрыцця ўнутранага свету герояў. Аналіз эпізодаў сватання і вяселля Ганны і Яўхіма. Дыскусія па праблемным пытанні «Шчаслівы чалавек ў рамане “Людзі на балоце”. Калі ёсць, то хто ён?».

Прачытаць «Подых навальніцы»

80

81


Раман І.Мележа «Подых навальніцы»

2

Дапамагчы вучням асэнсваць ідэйна-мастацкі змест другой кнігі «Палескай хронікі»; развіваць уменні і навыкі аналізу вобразаў-персанажаў і праблематыкі твора, выяўлення аўтарскай пазіцыі.

Назіранне за развіццём асноўных сюжэтных ліній. Характарыстыка вобразаў Ганны, Васіля, Яўхіма, Апейкі, Башлыкова. Асэнсаванне аўтарскай пазіцыі па праблеме «чалавек і ўлада». Праблемная гутарка на тэму «Шчаслівы герой у “Палескай хроніцы”. Калі ёсць, дык хто ён?».

С. 227-233

82

Майстэрства Мележа-празаіка

1

Прааналізаваць майстэрства аўтара ў стварэнні псіхалагічнага партрэта сваіх герояў, паказаць ролю мовы ў раскрыцці індывідуальных характараў, правесці абагульняльную гутарку па рамане, падрыхтаваць вучняў да напісання кантрольнага сачынення. Развіваць чытацкія ўменні вучняў, іх мысленне і маўленне. Выхоўваць у рэчышчы народнай свядомасці і мудрага стаўлення да прыроды

Абагульненне назіранняў за псіхалагічным майстэрствам І. Мележа пры раскрыцці вобразаў. Самастойнае чытанне крытычнага артыкула падручніка «Стыль пісьменніка. Традыцыі і наватарства» і запаўненне адпаведнай табліцы. Абагульняльная гутарка па пытаннях праблемнага характару: Чаму І. Мележ для сваёй галоўнай кнігі абраў форму хронікі? На якой падставе сам аўтар назваў назваў першы раман хронікі лірычным творам? Чаму раман названы «Людзі на балоце»?

Падрыхтавацца да класнага кантрольнага сачынення

83

84


Класнае кантрольнае сачыненне

2

Развіваць пісьмовае маўленне, лагічнае мысленне. Садзейнічаць развіццю творчага патэнцыялу вучняў, выхаванню літаратурна­лінгвістычнай кампетэнцыі асобы

Напісанне сачыненне на адну з прапанаваных тэм: «Драматызм лёсу Ганны Чарнушкі», «Васіль Дзяцел як чалавечы тып», «Як разумеюць шчасце героі рамана “Людзі на балоце” І.Мележа», «Праблема выбару ў рамане І.Мележа “Людзі на балоце”»




Уладзімір Караткевіч (11 гадзін і 1 гадзіна на творчую работу)

85

Жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Караткевіча

1

Пазнаёміць вучняў з асобай, жыццёвым і творчым шляхам У.Караткевіча. Развіваць уменні і навыкі працы з інфармацыяй. Выхоўваць актыўную жыццёвую пазіцыю

Завочная мультымедыйная экскурсія па родных мясцінах У.Караткевіча. Складанне тэзіснага плана лекцыі настаўніка, вучнёўскіх дакладаў.

Падрыхтаваць выразнае чытанне вершаў У.Караткевіча

86

Мастацкі свет паэзіі У.Караткевіча

1

Дапамагчы вучням асэнсаваць ідэйна-мастацкую адметнасць лірыкі У. Караткевіча. Развіваць аналітычныя і маўленчыя уменні і навыкі вучняў. Садзейнічаць выхаванню патрыятычных пачуццяў

Чытанне, паўнавартаснае ўспрыманне і аналіз вершаў «Быў. Ёсць. Буду», «Каложа», «Багдановічу», «На Беларусі Бог жыве», «Таўры», «Калі паміраюць»

Скласці план водгуку

87

Водгук на самастойна прачытаны верш У.Караткевіча

1

Развіваць пісьмовае маўленне, лагічнае мысленне. Садзейнічаць развіццю творчага патэнцыялу вучняў, выхаванню літаратурна­лінгвістычнай кампетэнцыі асобы

Напісанне водгуку на самастойна прачытаны верш У.Караткевіча.

Прачытаць аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха»

88

90


Аповесць У.Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха»

3

Прааналізаваць змест аповесці, спыніць увагу на пытанні сэнсу жыцця чалавека; ахарактарызаваць герояў па іх учынках, паводзінах, перажываннях, звяртаючы ўвагу на ўдалае выкарыстанне пісьменнікам такіх сродкаў стварэння мастацкага вобраза, як партрэт, выказванні, паводзіны, аўтарская характарыстыка. Удасканальваць навыкі аналізу празаічнага твора, развіваць уменні выяўляць асноўныя праблемы твора, навыкі выбарачнага пераказу. Уплываць на выхаванне патрыятычных пачуццяў вучняў

Выбарачны пераказ эпізодаў. Характарыстыка вобразаў Андрэя Беларэцкага, Андрэя Свеціловіча, Надзеі Яноўскай, Дубатоўка і іншых персанажаў на аснове загадзя складзенага плана. Выяўленне аўтарскай пазіцыі ў творы

С. 237-241, пытанне 3

91

Гістарычная аснова рамана «Каласы пад сярпом тваім»


1

Пазнаёміць з гісторыяй напісання твора, аднавіць падзеі, якія знайшлі мастацкае ўвасабленне ў рамане, даць паняцце «гістарычны раман», патлумачыць абумоўленасць тэмы твора, акрэсліць праблематыку, увесці вучняў у свет герояў У. Караткевіча. Развіваць і ўдасканальваць навыкі аналізу твора. Стварыць умовы для выхавання цікавасці да гісторыі Беларусі і яе яркіх прадстаўнікоў

Паведамленне вучняў пра гісторыю напісанне рамана. Выбарачны пераказ эпізодаў твора

Скласці план характарыстыкі вобраза галоўнага героя

92

93


Духоўны воблік галоўнага героя рамана «Каласы пад сярпом тваім» Алеся Загорскага

2

Разгледзець вобраз Алеся Загорскага — галоўнага героя рамана, дапамагчы вучням спасцігнуць яго духоўны воблік, паглыбіць паняцце пра рамантычнае і рэалістычнае адлюстраванне жыцця. Развіваць навыкі складання плана характарыстыкі літаратурнага героя, аналізу прыёмаў стварэння вобраза. Садзейнічаць выхаванню жыццёвых ідэалаў, грамадзянскіх пачуццяў вучняў

Выбарачны пераказ эпізодаў. Характарыстыка вобразаў Алеся Загорскага, Майкі Раўбіч. Складанне плана характарыстыкі героя. Выяўленне аўтарскай пазіцыі ў творы. Складанне «Кодэкса жыцця Алеся Загорскага»

С. 261-270;

пытанні 2, 3 на с. 270




94

Прадстаўнікі дваранства ў рамане «Каласы пад сярпом тваім»

1

Прааналізаваць вобразы прадстаўнікоў дваранства ў рамане (Даніла Вежа­Загорскі, Хаданскія, Кроер), дапамагчы вучням спасцігнуць аўтарскую пазіцыю ў дачыненні да праблемы сэнсу жыцця. Удасканальваць навыкі пераказу мастацкага тэксту, уменне даваць абгрунтаваны адказ. Аказваць уплыў на выхаванне ўласнага духоўнага вопыту вучняў

Выбарачны пераказ эпізодаў. Характарыстыка вобразаў Загорскіх, Раўбічаў. Складанне плана характарыстыкі героя. Выяўленне аўтарскай пазіцыі ў творы. Эўрыстычная гутарка па праблематыцы твора

С. 255-261;

пытанні 4-6 на с. 270



95

96


Ідэйна-мастацкі змест рамана «Каласы пад сярпом тваім». Значэнне творчасці У.Караткевіча ў беларускай літаратуры

2

Прааналізаваць вобразную сімволіку рамана, месца і ролю лірычных адступленняў і пейзажных малюнкаў, дапамагчы вучням убачыць сувязь твора з паэтыкай народных балад і легенд, падвесці вынік працы над раманам «Каласы пад сярпом тваім». Спрыяць развіццю мыслення вучняў, іх умення вызначаць функцыю лірычных адступленняў і пейзажных замалёвак. Уплываць на выхаванне нацыянальнай свядомасці вучняў

Асэнсаванне ролі лірычных адступленняў, пейзажных замалёвак. Раскрыццё сімвалічнага сэнсу назвы твора і эпіграфаў да яго. Выяўленне аўтарскай пазіцыі ў творы. Асэнсаванне значэння творчасці У.Караткевіча ў беларускай літаратуры

Падрыхтаваць вуснае выказванне «Значэнне творчасці У. Караткевіча»

97

Урок па творах для дадатковага чытання

1

Асэнсаванне ідэйна-мастацкага зместу выбранага твора

Прачытаць п’есу А.Макаёнка «Зацюканы апостал»

Андрэй Макаёнак (4 гадзіны)

98

Жыццёвы і творчы шлях Андрэя Макаёнка

1

Пазнаёміць з жыццёвым і творчым шляхам беларускага драматурга А. Макаёнка, з жанравай адметнасцю п’есы «Зацюканы апостал», правесці дыягнастычную гутарку па змесце, сфармуляваць асноўныя праблемы твора. Развіваць крытычнае мысленне, уменне вызначаць жанравыя асаблівасці твора, суадносіць вядомыя факты з новымі. Выхоўваць літаратурную дасведчанасць вучняў

Складанне тэзіснага плана лекцыі настаўніка, вучнёўскіх дакладаў па жыццёвым і творчым шляху А. Макаёнка. Гутарка на выяўленне першасных уражанняў ад п’есы “Зацюканы апостал”

С. 272-279, цытаты для характарыстыкі персанажаў

99

100


Трагікамедыя А.Макаёнка «Зацюканы апостал»

2

Высветліць ідэйную ролю кожнага персанажа п’есы, адзначыўшы іх сімвалічнасць і падкрэсленую абагульненасць, раскрыць майстэрства А. Макаёнка ў абмалёўцы характараў. Удасканальваць уменне працаваць з драматычным творам, выбіраць патрэбны для характарыстыкі герояў матэрыял, развіваць навыкі чытання па ролях, аналізу вобраза. Садзейнічаць выхаванню адэкватнай самаацэнкі і ацэнкі чужых учынкаў

Характарыстыка вобразаў Сына, Мамы, Таты, Дачкі на аснове падабраных цытат. Выбарачнае чытанне тэксту па ролях. Мізансцэніраванне асобных сцэн п’есы. Напісанне рэжысёрскіх рэмарак да адной са сцэн

С. 279-284, адзначыць прыёмы раскрыцця характару герояў п’есы

101

Маральна­этычны змест п’есы «Зацюканы апостал», сцвярджэнне аўтарам духоўных агульначалавечых каштоўнасцей

1

Шляхам аналізу маральна­этычнага зместу п’есы сфарміраваць уяўленне аб трагікамедыі як філасофскім творы, які ўздымае агульначалавечыя праблемы вайны і міру, адносін у грамадстве і сям’і, дапамагчы вучням асэнсаваць пазіцыю аўтара ў адносінах да ўзнятых драматургам праблем. Развіваць рэпрадуктыўнае, творчае і аналітычнае мысленне, выпрацоўваць навыкі калектыўнай работы. Паспрыяць выхаванню павагі да сям’і, да блізкіх, да людзей, сілы волі супрацьстаяць ганебным жыццёвым спакусам

Праблемная гутарка «Хто такі Сын: апостал дабра ці геній зла?». Інсцэніраванне адной са сцэн. Супастаўленне твора з яго інтэпрэтацыяй на сцэне (прагляд і асэнсаванне фотаздымкаў акцёраў у ролі і сцэн са спектакля, прагляд фрагмента спектакля)

Падрыхваваць да абароны творчыя праекты

102

Абарона творчых праектаў «Беларуская літаратура сярэдзіны ХХ стагоддзя вачыма сучаснага чалавека»

1

Стымуляваць цікавасць да твораў беларускай літаратуры. Развіваць творчае і крытычнае мысленне вучняў, камунікатыўныя ўменні і навыкі. Выхоўваць актыўную жыццёвую пазіцыю

Прэзентацыя і абмеркаванне творчых праектаў вучняў «Беларуская літаратура сярэдзіны ХХ стагоддзя вачыма сучаснага чалавека»

Паўтарыць асноўныя звесткі пра творчасць беларускіх пісьменнікаў 30-60 гг. ХХ стагоддзя

103

Паўтарэнне і падагульненне вывучанага за год

1

Сістэматызаваць і падагульніць веды, атрыманфыя вучнямі за год. Развіваць рэпрадуктыўнае, творчае і аналітычнае мысленне. Стымуляваць цікавасць за чытання мастацкай літаратуры

Інтэлектуальнае спаборніцтва «Свая гульня».

Рэкамендацыі па арганізацыі самастойнага чытання ў летні перыяд



Пазнаёміцца з творамі, рэкамендаваны-мі для самастойнага чытання ў летні час

104-105

Рэзервовыя ўрокі

Складальнікі: Н.У. Целяпун, І.А. Пінголь



1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка