Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. Беларуская літаратура. 10 Клас




старонка2/3
Дата канвертавання15.03.2016
Памер465.19 Kb.
1   2   3

Стэфан Цвэйг (1 гадзіна)

35

Стэфан Цвэйг. Навела «Нябачная калекцыя»

1

Раскрыць вучням свет творчай спадчыны сусветна вядомага аўстрыйскага пісьменніка­навеліста С. Цвэйга, шляхам аналізу навелы «Нябачная калекцыя» паглыбіць паняцце пра рэалістычныя традыцыі, пра псіхалагізм у абмалёўцы герояў, вучыць вызначаць праблематыку твора. Развіваць творчае мысленне, вуснае маўленне, уменне прагназаваць вынік, навык фармулёўкі пы-танняў тыпу што? дзе? калі? Скіраваць вучняў на роздум пра сапраўдныя каштоўнасці чалавечага жыцця

Эўрыстычная гутарка па пытаннях падручніка (с. 100). Супастаўленне навелы Цвэйга з апавяданнямі М. Зарэцкага

Падрыхтавацца да тэматычнага кантролю па тэме «Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя»

36

Урок па творах для дадатковага чытання

1

Асэнсаванне ідэйна-мастацкага зместу выбранага твора.

Беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны

(24 гадзіны і 4 гадзіны на творчыя работы)

37

Беларуская літаратура ў гады Вялікай Айчыннай вайны

1

Даць характарыстыку літаратуры ваеннага часу, адзначыўшы вядучую ролю лірыкі, публіцыстыкі і сатыры, пазнаёміць з творамі пісьменнікаў­франтавікоў, якія аддалі сваё жыццё за Радзіму і яе будучыню. Развіваць мысленне, удасканальваць навыкі выразнага чытання. Садзейнічаць выхаванню эмацыйнай сферы вучняў

Складанне плана лекцыі настаўніка. Самастойная праца з падручникам. (с.113-115). Складанне апорнай схемы. Выразнае чытанне вершаў паэтаў-франтавікоў

С. 115, пытанні

Пятрусь Броўка (3 гадзіны)

38

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці Петруся Броўкі. Агляд творчасці перыяду Вялікай Айчыннай вайны

1

Пазнаёміць вучняў з жыццёвым і творчым шляхам П. Броўкi, зрабіць агляд твораў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, у якіх аўтар выяўляе палымяную веру ў перамогу, паказаць на прыкладзе верша «Будзем сеяць, беларусы!», як пераасэнсоўваецца традыцыйны нацыянальна­паэтычны матыў сяўбы, прааналізаваць баладу­рэквіем «Надзя­Надзейка». Удасканальваць навыкі аналізу мастацка­выяўленчых сродкаў мовы. Выхоўваць патрыятычныя пачуцці вучняў

Эўрыстычная гутарка на актуалізацыю раней атрыманых ведаў пра творчасць П.Броўкі. Праслухоўванне паведамлення «Жыццёвы і творчы шлях П.Броўкі». Чытанне і аналіз вершаў «Будзем сеяць, беларусы!», «Надзя­Надзейка»

С. 120-122, выразнае чытанне вершаў «Будзем сеяць, беларусы!», «Надзя­Надзей-ка»

39

Пашырэнне ідэйна-тэматычнага і жанравага дыяпазону паэзіі П.Броўкі ў 1960 – 1970-я гады

1

Дапамагчы вучням асэнсаваць жанрава­тэматычную разнастайнасць, ідэйны сэнс і эмацыянальную настраёвасць вершаў паэта пасляваеннага часу, прааналізаваць творы, у якіх увага аўтара скіравана на маральна­этычныя і агульначалавечыя праблемы, паэтызуецца краса прыроды. Працягваць працу па фарміраванні ўменняў разумець духоўны свет лірычнага героя, вылучаць мастацкія сродкі, якія дапамогуць раскрыць ідэю і праблему твора. Выхоўваць веру ў духоўную моц чалавека, пачуццё любові да роднага краю

Чытанне, паўнавартаснае ўспрыманне і аналіз вершаў «Родныя словы», «Александрына», «Вось і лета сышло…», «А ты ідзі». Эўрыстычная гутарка па пытаннях падручніка (с. 127). Усталяванне асацыятыўнай сувязі паміж вершам “Александрына” і аднайменнай песняй на музыку У. Мулявіна

С. 123-127; прачытаць паэму «Голас сэрца»

40

Антываенны і гуманістычны пафас паэмы П. Броўкі «Голас сэрца»

1

Дапамагчы вучням асэнсаваць ідэйна-мастацкі змест паэмы. Развіваць уменні і навыкі аналізу ліра-эпічнага твора. Садзейнічаць засваенню вучнямі агульначалавечых каштоўнасцей

Ідэйна-мастаці аналіз твора: выяўленне матываў сыноўняга болю і бяды, характарыстыка вобраза маці-паланянкі, назіранне за спалучэннем лірычнага і гуманістычнага пачаткаў, асэнсаванне гуманістычнага пафасу

С. 128-132

Кузьма Чорны (7 гадзін і 2 гадзіны на творчую работу)

41

Жыццёвы і творчы шлях Кузьмы Чорнага

1

Пазнаёміць вучняў з асноўнымі этапамі жыцця і творчасці Кузьмы Чорнага, абудзіць цікавасць да яго твораў. Развіваць уменні і навыкі самастойнай працы з крыіцамі інфармацыі, звязнае маўленне вучняў. Выхоўваць актыўную жыццёвую пазіцыю

Завочная экскурсія па родных мясцінах Кузьмы Чорнага. Праслухоўванне паведамлення «Майстэрства Кузьмы Чорнага-празаіка». Складанне сінквейна «Кузьма Чорны»

Прачытаць апавяданне «Макаркавых Волька»

42

Апавяданне К.Чорнага «Макаркавых Волька»

1

Правесці ідэйна-мастацкі аналіз апавядання, скіраваўшы ўвагу на адлюстраванне ў творы характэрнай для 30-х гадоў ХХ стагоддзя атмасферы падазронасці, недаверу да чалавека. Удасканальваць уменні і навыкі аналізу вобраза-персанажа і праблематыкі твора, выяўлення аўтарскай пазіцыі. Стварыць умовы для засваення вучнямі агульначалавечых каштоўнасцей.

Выбарачны пераказ апавядання. Характарыстыка вобраза галоўнай гераіні. Выяўленне аўтарскай пазіцыі ў адносінах да герояў і падзей

Прачытаць раман «Пошукі будучыні»

43

Раман К.Чорнага «Пошукі будучыні» — буйны эпічны твор часу вайны. Сацыяльна­філасоф-скі змест рамана

1

Акрэсліць жанравую разнавіднасць рамана «Пошукі будучыні», высветліць першаснае чытацкае ўспрыманне твора. Развіваць лагічнае мысленне, навыкі вуснага маўлення, уменне даваць самаацэнку прачытанаму. Спрыяць выхаванню цікавасці да асобы пісьменніка і яго твораў

Гутарка на выяўленне першаснага ўражання ад твора. Выбарачны пераказ эпізодаў твора

Падрыхтаваць біяграфічныя даведкі пра Няваду і Ракуцьку

44

Драматычны лёс ахвяр Першай і Другой сусветных войн. Няздзейсненыя мары старэйшага пакалення (Нявады, Сымона Ракуцькі) пра шчасце

1

Прааналізаваць фактычны літаратурны матэрыял і даць супастаўляльную характарыстыку вобразам Нявады і Сымона Ракуцькі, адзначыць агульнае і адрознае ў іх лёсах, раскрыць перад вучнямі майстэрства аўтара ў стварэнні псіхалагічнага партрэта сваіх герояў. Развіваць уменне аргументаваць, матываваць, даказваць, карыстацца фактамі тэксту, характарызаваць вобразы, удасканальваць навыкі сістэматызацыі матэрыялу для характарыстыкі вобраза. Выхоўваць непрымірымае стаўленне да вайны як да вялікай пагрозы чалавецтву, да праяўлення жорсткасці і бесчалавечнасці

Выбарачны пераказ эпізодаў твора. Супастаўляльная характарыстыка вобразаў Нявады і Ракуцькі. Назіранне за майстэрствам пісьменніка ў стварэнні вобразаў-персанажаў. Эўрыстычная гутарка на выяўленне аўтарскай пазіцыі

С. 133-136, пытанне 6

45

Глыбокі маральна­этычны сэнс тэмы «ўкрадзенага дзяцінства»

1

Прааналізаваць вобразы малодшага пакалення рамана, на прыкладзе Волечкі Нявады і Кастуся Лукашэвіча паказаць, як у гады ваеннага ліхалецця людзі духоўна сталеюць, загартоўваюцца, становяцца мужнымі, дапамагчы вучням спасцігнуць глыбокі маральна­этычны сэнс тэмы «ўкрадзенага дзяцінства». Фарміраваць у вучняў уменне разумець духоўны свет герояў, удасканальваць навыкі складання плана характарыстыкі вобраза. Спрыяць выхаванню пачуцця адказнасці не толькі за сябе і свае ўчынкі, але і за іншых

Выбарачны пераказ эпізодаў твора. Характарыстыка вобразаў Волечкі Нявады і Кастуся Лукашэвіча. Назіранне за майстэрствам пісьменніка ў стварэнні вобразаў-персанажаў. Эўрыстычная гутарка на выяўленне аўтарскай пазіцыі

С. 138, пытанні 3, 4

46

Выкрыццё фашызму як вялікай пагрозы чалавецтву. Антываенны пафас рамана

1

Высветліць ролю вобразаў графа Паліводскага і Густава Шрэдэра ў раскрыцці антычалавечай сутнасці вайны, правесці абагульняльную гутарку па рамане. Замацоўваць уменне даваць ацэнку вобразам, выяўляць ролю дэталі, пейзажу, бытавых замалёвак, моўнай і партрэтнай характарыстыкі ў творы. Спрыяць фарміраванню патрыятычных пачуццяў вучняў

Характарыстыка вобразаў Паліводскага і Густава Шрэдэра. Назіранне за роллю мастацкай дэталі, пейзажу, бытавых замалёвак, моўнай і партрэтнай харак­тарыстыкі ў творы. Раскрыццё сэнсу вобразаў-сімвалаў

Разважанне на адну

з тэм: «Твор-часць К. Чорнага як выклік фашыз-му», «У пошуках шчасця і будучыні: лёс герояў К. Чорнага»



47

Значэнне творчасці К. Чорнага ў беларускай літаратуры

1

Выявіць ролю К. Чорнага ў развіцці беларускай літаратуры. Падагульніць вывучанае па тэме. Развіваць аналітычныя і камунікатыўныя ўменні і навыкі, крытычнае мысленне вучняў. Выхоўваць актыўную жыццёвую пазіцыю

Эўрыстычная гутарка. Складанне плана будучага сачынення па творчасці К. Чорнага.

Падрыхтавацца да кантрольнага сачынення

48

49


Кантрольнае сачыненне па творчасці К. Чорнага

2

Развіваць пісьмовае маўленне, лагічнае мысленне. Садзейнічаць развіццю творчага патэнцыялу вучняў, выхаванню літаратурна­лінгвістычнай кампетэнцыі асобы

Напісанне сачынення на адну з прапанаваных тэм «Пошукі будучыні героямі рамана»; «Антываенны пафас рамана К.Чорнага “Пошукі будучыні”» і інш.

Прачытаць навелу А. Маруа «Пакаранне золатам»

Андрэ Маруа (1 гадзіна)

50

Андрэ Маруа. Навела «Пакаранне золатам»

1

Правесці ідэйна-мастацкі аналіз навелы. Удасканальваць уменні і навыкі аналізу вобраза-персанажа і праблематыкі твора, выяўлення аўтарскай пазіцыі. Стварыць умовы для засваення вучнямі агульначалавечых каштоўнасцей

Характарыстыка вобразаў багатага ранцье Борака і яго жонкі. Асэнсаванне аўтарскай пазіцыі. Выяўленне матываў, сугучных з творамі К. Чорнага.

Падрыхтоўка праектаў па творчай біяграфіі А.Куляшова

Аркадзь Куляшоў (6 гадзін)

51

Жыццёвы і творчы шлях Аркадзя Куляшова

1

Пазнаёміць з асноўнымі фактамі жыццёвага шляху А. Куляшова, стварыць умовы для асэнсавання творчай спадчыны паэта. Садзейнічаць узбагачэнню эмацыянальнай сферы вучняў, развіццю іх камунікатыўных навыкаў

Прэзентацыя вучнёўскіх праектаў: «Жыццяпіс Аркадзя Куляшова», «Паэзія А.Куляшова 30-х гадоў», «Творчасць ваеннага ліхалецця», «Далягляды паэзіі А.Куляшова пасляваенных гадоў», «Музычны лёс твораў А.Куляшова»

Вывучыць на памяць верш (на выбар настаўніка)

52

Паэзія А.Куляшова даваеннага і ваеннага часу

1

Акрэсліць асаблівасці даваеннай і ваеннай творчасци А. Куляшова. Удасканальваць навыкі аналізу паэтычных твораў; працягваць працу па фарміраванні ўмення разумець духоўны свет лірычнага героя, знаходзіць мастацкія сродкі, якія дапамагаюць раскрыць ідэю і праблему твора. Выхоўваць патрыятызм, жаданне стаць на абарону Радзімы

Чытанне, паўнавартаснае ўспрыманне і аналіз вершаў «Мая Бесядзь», «Над брацкай магілай»

Прачытаць паэму «Сцяг брыгады»

53

54


Паэма А. Куляшова «Сцяг брыгады»

2

Выявіць ідэйна-мастацкі змест паэмы. Развіваць уменні аналізу ліра-эпічных твораў. Выхоўваць актыўную жыццёвую пазіцыю

Характарыстыка вобразаў Алеся Рыбкі, Мікіты Ворчака, камісара Заруднага. Выяўленне жанрава-стылёвай адметнасці твора

Вывучыць на памяць верш А. Куляшова

55

56


Мастацкі свет пасляваеннай лірыкі А.Куляшова

2

Разгледзець пасляваенную лірыку А. Куляшова, прасачыць, як у вершах услаўляецца чалавек, яго духоўныя каштоўнасці, бязмежнасць пазнання, дапамагчы вучням убачыць паэтычнае майстэрства А. Куляшова, паглыбіць звесткі вучняў пра лірычнага героя. Развіваць уменне вучняў разумець сэнс лірычных твораў і аналізаваць іх. Праз асэнсаванне вобраза лірычнага героя паэзіі А. Куляшова выхоўваць пазітыўнае стаўленне да жыцця як найвышэйшай каштоўнасці

Чытанне, паўнавартаснае ўспрыманне і аналіз вершаў («Спакойнага шчасця не зычу нікому…», «Я хаце абавязаны прапіскаю…». Знаёмства з крытычным артыкулам падручніка «Лірычны герой» (с. 155). Назіранне за эвалюцыяй вобраза лірычнага героя ў творчасці А.Куляшова

Пытанні 1,4-6. на с. 154

Максім Танк (6 гадзін)

57

Жыццёвы і творчы шлях Максіма Танка

1

Выклікаць у вучняў цікавасць да жыцця і творчасці паэта М. Танка, пазнаёміць з фактамі, якія спрыялі развіццю яго таленту.

Завочная экскурсія па родных мясцінах Максіма Танка. Паведамленне вучняў «Жыццёвы і творчы шлях Максіма Танка»

Вывучыць на памяць верш «Родная мова»

58

59

60



Тэмы і вобразы, наватарскі характар паэзіі М.Танка

3

Увесці вучняў у паэтычны свет пасляваеннай лірыкі М. Танка, вучыць вызначаць тэматыку і праблематыку паэтычнага твора, высвятляць ролю інверсіі, метафары, кантрасту, паглыбіць веды вучняў пра свабодны верш, асацыятыўны вобраз. Развіваць уменні і навыкі даваць самастойную ацэнку лірычным творам, стымуляваць крэатыўнасць вучняў. Садзейнічаць выхаванню імкнення да паўназначнага, мэтанакіраванага і гарманічнага жыцця

Чытанне, паўнавартаснае ўспрыманне і аналіз вершаў «Спатканне», «Родная мова», «Каб ведалі», «Мой хлеб надзённы», «Завушніцы», «Аvе Маrіа», «Працягласць дня і ночы», «Голас», «Перакройванне шыняля», «Гравюры Скарыны», «Чытаючы Багдановіча». Параўнальны аналіз твораў. Усталяванне асацыятыўных сувязей паміж тэкстамі вершаў і іх музычным ўвасабленнем (песні «Каб ведалі», «Мой хлеб надзённы», «Завушніцы»)

Прачытаць паэму «Люцыян Таполя»

61

62


Праблема мастака і мастацтва ў паэме «Люцыян Таполя»

2

Даследаваць ідэйны і мастацкі бакі паэмы, паказаць яе сувязь з фальклорам, раскрыць праблему мастака і мастацтва, дапамагчы вучням убачыць блізкасць героя паэмы М. Танка да купалаўскага Гусляра. Удасканальваць навыкі аналізу паэтычнага твора, засяродзіўшы ўвагу на выкарыстанні сродкаў паэтызацыі і гратэску. Садзейнічаць выхаванню сілы духу, жыццястойкасці перад нягодамі

Літаратурная дыктоўка па змесце паэмы. Характарыстыка вобраза галоўнага героя. Назіранне за выкарыстаннем сродкаў паэтызацыі і гратэску. Супастаўленне вобраза Люцыяна Таполі з галоўным героям паэмы Я.Купалы «Курган»

Падрыхтавацца да кантрольнага сачынення

63

64


Кантрольнае сачыненне па творчасці А.Куляшова і М.Танка

2

Праверыць узровень засваення праграмнага матэрыялу. Развіваць уменні і навыкі аналізу і інтэрпрэтацыі літаратурных твораў. Стварыць умовы для ўдасканалення культуратворчай кампетэнцыі вучняў. Садзейнічаць станаўленню духоўнага свету дзесяцікласнікаў.

Напісанне сачынення на адну з прапанаваных тэм «Прайсці праз вернасць», «Лірычны герой паэзіі А.Куляшова і М.Танка», «Чаму я раю абавязкова чытаць Куляшова і Танка» і інш.




БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПАСЛЯВАЕННАГА ЧАСУ (ДА СЯРЭДЗІНЫ 1960-х ГАДОЎ)

(33 гадзіны і 4 гадзіны на творчыя работы)

65

66


Беларуская літаратура пасляваеннага дзесяцігоддзя (1945—1955)

Беларуская літаратура ў гады абнаўлення грамадства (1956—1965)



2

Даць характарыстыку літаратурнаму працэсу пасляваеннага дзесяцігоддзя, засяродзіўшы ўвагу на патрыятычным і жыццялюбным пафасе творчасці, які быў абумоўлены заканчэннем вайны, мірным будаўніцтвам, пазнаёміць са зменамі ў грамадскай атмасферы сярэдзіны 50­х гадоў, якія прывялі да ўзмацнення крытычнага пачатку ў літаратурнай творчасці, адмаўлення ад схематызму, тэорыі бесканфліктнасці, выклікалі актыўны прыход у літаратуру новага пакалення пісьменнікаў, паўплывалі на вяртанне ў беларускую літаратуру класічных традыцый рэалістычнага мастацтва. Развіваць аналітычнае мысленне, навыкі складання канспекта, уменне карыстацца даведачна­інфармацыйнай літаратурай. Выхоўваць маўленчую культуру вучняў, пашыраць іх інтэлектуальную прастору

Чытанне артыкулаў падручніка «Беларуская літаратура пасляваеннага дзесяцігодддзя» (с. 175-180) і «Беларуская літаратура перыяду аднаўлення грамадства» (с. 181-187), складанне на аснове іх матэрыяла кластараў (па групах). Абарона вынікаў групавой работы

Падрыхтаваць міні-праекты па тэме «Жыццёвы і творчы шлях Янкі Брыля»

Янка Брыль (4 гадзіны)

67

Жыццёвы і творчышлях Янкі Брыля

1

Пазнаёміць з асобай і жыццёвым шляхам Я. Брыля, стварыць умовы для асэнсавання творчай спадчыны пісьменніка. Развіваць камунікатыўную культуру вучняў. Садзейнічаць станаўленню каштоўнасных арыентацый старшакласнікаў

Прэзентацыя вучнёўскіх праектаў пра жыццё і творчасць Янкі Брыля

Прачытаць апавяданне Я.Брыля «Галя»

68

Праблема чалавечага шчасця і сэнсу жыцця ў апавяданні Я.Брыля «Галя»

1

Правесці аналіз апавядання, вызначыць цэнтральную праблему твора і абмеркаваць яе з вучнямі, даць ацэнку паводзінам герояў. Развіваць навыкі мастацкага чытання, праблемнага аналізу празаічнага твора. Скіраваць думку вучняў да сённяшніх дзён, да норм маралі, узаемаадносін сучасных людзей, сэнсу жыцця

Выбарачны пераказ эпізодаў апавядання. Характарыстыка галоўнай гераіні. Эўрыстычная гутарка на асэнсаванні праблематыкі твора і яе надзённасці

Прачытаць апавяданне Я. Брыля «Memento mori»

69

Апавяданне Я.Брыля «Memento mori»

1

Дапамагчы вучням спасцігнуць глыбокі філасофскі змест апавядання, у працэсе аналізу твора раскрыць духоўны свет печніка, паказаць высакароднасць простага чалавека, яго маральную вартасць, асудзіць фашызм як антычалавечую існасць. Фарміраваць уменне аргументаваць, матываваць, даказваць свой пункт гледжання, карыстаючыся фактамі тэксту, характарызаваць вобразы. Выхоўваць чалавечую годнасць і адказнасць за свае ўчынкі

Чытанне і асэнсаванее апавядання «Memento mori». Назіранне за роллю мастацкай дэталі ў раскрыцці духоўнага свету герояў твора. Эўрыстычная гутарка па выяўленне маральна-філасофскага сэнсу твора

С. 202-204, пытанні 1-3 на с.204.

70

Лірычныя мініяцюры Я. Брыля

1

Дапамагчы вучням спасцігнуць ідэйна-мастацкі змест твораў. Развіваць уменні аналізу лірычных твораў і вызначэння аўтарскай пазіцыі. Выхоўваць гуманістычнае стаўленне да жыцця

Чытанне, паўнавартаснае ўспрыманне і аналіз лірычных мініяцюр «Трохі пра вечнае», «Загадка». Назіранне над асаблівасцямі аўтарскага стылю

Прачытаць 1-2 мініяцюры Я.Брыля на выбар

Пімен Панчанка (3 гадзіны)

71

Жыццёвы і творчы шлях Пімена Панчанкі

1

Падчас знаёмства з найбольш яркімі старонкамі жыцця і творчасці паэта дапамагчы вучням асэнсаваць ідэйны змест вершаў ваеннага часу, паўтарыць звесткі пра віды лірыкі. Працягваць працу па фарміраванні ўмення разумець духоўны свет лірычнага героя, знаходзіць мастацкія сродкі, якія дапамагаюць раскрыць ідэю і праблему твора. Падвесці вучняў да сур’ёзных разваг над грамадскім абавязкам свайго пакалення

Віктарына па жыццёваму і творчаму шляху П.Панчанкі. Чытанне, паўнавартаснае ўспрыманне і аналіз вершаў «Краіна мая», «Герой». Назіранне за роллю сродкаў мастацкай выразнасці ў раскрыцці ідэі твораў

Вывучыць на памяць верш (на выбар)

72

73


Роздум пра чалавека, жыццё і час у лірыцы П.Панчанкі

2

Дапамагчы вучням асэнсаваць ідэйны змест вершаў пасляваеннага часу, даць паняцце «публіцыстычнасць у паэзіі», паказаць, як выяўляецца аўтарская пазіцыя ў творы, шляхам аналізу паэтычных твораў дапамагчы вучням раскрыць духоўны свет лiрычнага героя вершаў П. Панчанкі, убачыць разнастайнасць рытміка­інтанацыйнага малюнка, ёмістасць паэтычных вобразаў, багацце сродкаў мастацкага выяўлення. Удасканальваць уменне аналізаваць паэтычны твор, вылучаць аўтарскую пазіцыю ў вершы і суадносіць яе са сваімі меркаваннямі. Садзейнічаць выхаванню пачуцця маральнай адказнасці за лёс Радзімы, міру, шчасця людзей

Чытанне, паўнавартаснае ўспрыманне і аналіз вершаў «Родная мова», «Толькі лісцем рабін шалахні...», «Крык сойкі», «Той дзень прапаў і страчаны навекі...», «Спарышы». Назіранне за паэтычным майстэрствам П. Панчанкі

С. 208-211;

пытанні 4-9 на с. 211


1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка