Пры рабоце на дрэваапрацоўчым абсталяванні неабходна захоўваць дысцыпліну і парадак Ахова працы




Дата канвертавання12.05.2016
Памер42.17 Kb.
Пры рабоце на дрэваапрацоўчым абсталяванні неабходна захоўваць дысцыпліну і парадак

Ахова працы    

Як сведчыць аналіз вытворчага траўматызму з цяжкімі вынікамі, адной з самых траўманебяспечных з’яўляецца дрэваапрацоўчая вытворчасць. Паводле звестак дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, у 2014 годзе пры эксплуатацыі дрэваапрацоўчага абсталявання ў краіне былі зарэгістраваны 43 няшчасныя выпадкі з цяжкімі вынікамі. Пяцёра пацярпелых у момант траўміравання знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Эксплуатацыя дрэваапрацоўчага абсталявання адносіцца да работ з павышанай небяспекай, таму патрабуецца правядзенне дадатковых мерапрыемстваў для забеспячэння бяспечнага выканання работ. Аднак на практыцы дапускаюцца істотныя недахопы пры арганізацыі і вытворчасці работ па перапрацоўцы драўніны. Пры гэтым парушэнні патрабаванняў бяспекі працы дапускаюцца як службовымі асобамі, так і самімі пацярпелымі. Нярэдка не ўдзяляецца належнай увагі тэхнічнаму стану абсталявання і захаванню тэхналогій бяспечнага правядзення работ. Не адзінкавыя выпадкі адсутнасці кантролю з боку работадаўцаў за захаваннем работнікамі бяспечных прыёмаў работ, выкананнем імі выкладзеных у інструкцыях па ахове апрацы патрабаванняў, а таксама прымяненнем сродкаў аховы. Маюць месца выпадкі прыцягнення да работ на дрэваапрацоўчым абсталяванні людзей без адпаведнай кваліфікацыі, якія не прайшлі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку стажыроўку, інструктаж і праверку ведаў па ахове працы.

Аналізуючы матэрыялы завершаных расследаванняў няшчасных выпадкаў, можна зрабіць вывад, што невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове працы носіць масавы характар. У 33 зарэгістраваных ня-шчасных выпадках на вытворчасці з цяжкімі вынікамі пры эксплуатацыі дрэваапрацоўчага абсталявання, адной з прычын з’яўляецца безадказнасць службовых асоб, якія дапускаюць парушэнні прававых актаў і тэхнічных патрабаванняў па ахове працы. Так, 14 лютага мінулага года пры выкананні работ на тарцовачным аднапільным станку без ахоўнага ўстройства пільнага дыска траўму з цяжкім зыходам атрымаў станочнік ІП “Белвуд”, якога прынялі на работу без дакументаў аб наяўнасці прафесіянальнай падрыхтоўкі. Высветлілася, што кіраўнік арганізацыі дапусціў да выканання работ на тэхнічна няспраўным абсталяванні чалавека без адпаведнай кваліфікацыі.

24 кастрычніка цяжкую траўму атрымаў сартыроўшчык матэрыялаў і вырабаў з драўні-ны ТАА “Скайфорэст”. Расследаванне паказвае, што дрэваапрацоўчае абсталяванне экс-плуатуецца без прадугледжанага ахоўнага агароджвання, якое выключае ў час работы суда-крананне работніка з рухальнымі элементамі і рэжучым інструментам. Тармазная сістэма не забяспечвае прыпыненне рабочых органаў. Акрамя таго, пацярпелая была дапушчана да выканання работ на абсталяванні без прахо-джання ва ўстаноўленым парадку праверкі ведаў па пытаннях аховы працы.

Эксплуатацыя няспраўнага абсталявання з’явілася прычынай 17 няшчасных выпадкаў з цяжкім зыходам. Такія здарэнні адбыліся на Мазырскім райжылкамгасе, Грушаўскім рамонтна-механічным заводзе, ЗАТ “Інсэрвісбуд”, электрарамонтным заводзе ў Мінску, Калінкавіцкім мясакамбінаце, ДРБУ № 136 і на іншых прадпрыемствах краіны.

Адсутнасць тэхналагічнай дакументацыі на выкананне работ па наладцы і ачыстцы дрэваапрацоўчага абсталявання і допуск да эксплуа-тацыі такога абсталявання 3 лістапада мінулага года прывялі да няшчаснага выпадку з цяжкім зыходам у ТАА “Гранд Мадэрн”. Дапускаюцца няшчасныя выпадкі па прычыне невыканання абавязкаў па ахове працы як пацярпелымі, так і службовымі асобамі. 9 чэрвеня пры ачыстцы неабясточанага абсталявання і прымусова адключанага блакіруючага ўстройства атрымаў цяжкую траўму работнік ТДА “Беллесвыраб”. У ходзе расследавання ўстаноўлена, што пацярпелы парушыў патрабаванне інструкцый па ахове працы, не ў поўным аб’ёме выконваў свае службовыя абавязкі па ахове працы і майстар.

Абумоўлены няшчасныя выпадкі на вытворчасці і знаходжаннем работнікаў у стане алкагольнага ап’янення. Падобнае было зафіксавана летась на Барысаўскім дрэваапрацоўчым камбінаце, Мазырскім райжылкамгасе, у ТАА “Віцебскдрэў”, на іншых прадпрыемствах.

У мэтах прафілактыкі і недапушчэння траўматызму работнікаў пры эксплуатацыі і абслугоўванні дрэваапрацоўчага абсталявання дэмартамент дзяржаўнай інспекцыі працы лічыць мэтазгодным  рэкамендаваць рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам патрабаваць ад кіраўнікоў размешчаных на падведамнай тэрыторыі арганізацый наступнае:

— прызначыць з ліку кіраўнікоў і спецыялістаў асоб, адказных за бяспечную  эксплуатацыю, абслугоўванне і рамонт дрэваапрацоўчага абсталявання;

— забяспечыць бяспечную эксплуатацыю такога абсталявання ў адпаведнасці з міжгаліновымі патрабаваннямі правілаў па ахове працы;

— не дапускаць эксплуатацыю абсталявання без ахоўных устройстваў, што выключаюць у працэсе работы судакрананне чалавека з рэжучымі элементамі і рэжучым інструментам, магчымасць выхаду за ўстаноўленыя межы рухомых частак станка;

— забяспечыць дрэваапрацоўчыя станкі з рухаючымі рабочымі органамі, ахоўнымі адкід-нымі ўстройствамі, надзейна існуючымі тармазнымі сістэмамі, якія забяспечваюць прыпыненне такіх органаў не больш як праз 6 секунд з моманту выключэння іх рухавікоў ці націскання кнопкі “стоп”;

— не дапускаць да работы (адхіляць ад работы) асоб у стане алкагольнага, наркатычнага ці таксічнага ап’янення, якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку медагляд, навучанне і праверку ведаў па пытаннях аховы працы, не выкарыстоўваюць неабходныя сродкі індывідуальнай аховы;

— дапускаць да эксплуатацыі абсталявання асоб толькі адпаведнай прафесіі і кваліфікацыі, якія прайшлі навучанне, інструктаж і праверку ведаў па ахове працы;

— забяспечыць правядзенне кантролю за станам аховы працы ў адпаведнасці з тыпавой інструкцыяй;



— прыняць меры па рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта № 5 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый”.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка