Прэс-рэліз выстаўка “М. Доўнар-запольскі – даследчык гісторыі трох народаў”




Дата канвертавання18.03.2016
Памер16.62 Kb.

ПРЭС-РЭЛІЗ

ВЫСТАЎКА “М. ДОЎНАР-ЗАПОЛЬСКІ – ДАСЛЕДЧЫК ГІСТОРЫІ ТРОХ НАРОДАЎ”
14 чэрвеня 2013 г. а 14-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пакой 110) адбудзецца прэзентацыя выстаўкі “М. Доўнар-Запольскі – даследчык гісторыі трох народаў”, падрыхтаванай Цэнтральнай навуковай бібліятэкай НАН Беларусі, Музеем гісторыі НАН Беларусі, Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, Санкт-Пецярбургскім філіалам Архіва Расійскай акадэміі навук.

Экспазіцыя адлюстроўвае шматгранную навуковую дзейнасць вядомага беларускага гісторыка, этнографа, фалькларыста і эканаміста Мітрафана Віктаравіча Доўнар-Запольскага (1867–1934). Пасля перыяду забыцця спадчына даследчыка, які цесна звязаў свае жыццё і творчасць з беларускім, украінскім і рускім народамі, пачынае актыўна вывучацца.

ЦНБ НАН Беларусі прадстаўляе каля 100 дакументаў XVIII–XXI стст. з фондаў бібліятэкі: працы М. Доўнар-Запольскага (кнігі, артыкулы, рэцэнзіі), у тым ліку прыжыццёвыя выданні; літаратуру пра яго жыццё і дзейнасць; кнігі з асабістага кнігазбору навукоўца з яго аўтографамі і пячаткамі. На выстаўцы таксама змешчаны матэрыялы пра М. Доўнар-Запольскага (фотаздымкі і ўспаміны) з асабістага архіва вядомага беларускага гісторыка, археографа М. Улашчыка, якія дазваляюць “убачыць” легендарнага вучонага падчас яго кароткага знаходжання ў Мінску вачыма маладога на той час гісторыка.

Экспануюцца копіі дакументаў з Санкт-Пецярбургскага філіала Архіва Расійскай акадэміі навук, Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Украіны, Дзяржаўнага архіва горада Кіева, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Цэнтральнага навуковага архіва НАН Беларусі, якія раскрываюць малавядомыя старонкі жыцця і дзейнасці М. Доўнар-Запольскага. Многія з гэтых дакументаў будуць прадстаўлены ўпершыню і толькі ў дзень адкрыцця выстаўкі.

На імпрэзу запрошаны прадстаўнікі пасольстваў Расіі, Украіны, Азербайджана ў Рэспубліцы Беларусь, вядомыя айчынныя і замежныя навукоўцы.
Кантактныя асобы:

+ 375 17 284 10 12, + 375 17 284 10 13 Аляксандр Сцефановіч, загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі



+ 375 17 284 14 52 Таццяна Будзянкова, в.а. дырэктара Музея гісторыі НАН Беларусі

+ 375 17 284 16 10, + 375 17 294 54 75 Мікалай Токараў, к.г.н., ст.н.с. Інстытута гісторыі НАН Беларусі


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка