Прэс-рэліз 12 сакавіка 2013. Вільня



Дата08.06.2016
Памер20.17 Kb.
#51693

Прэс-рэліз
12 сакавіка 2013. Вільня


25 cакавіка ў Вільні прайшоў урачысты вечар, прысвечаны святкаванню 95-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Перад гасцямі з віншавальнымі словамі выступілі адмыслова запрошаныя госці і вакальна- этнічнае трыа Акана (НХС \ NHS), пасля якога адбылося адкрыццё адмыслова падрыхтаванай выставы.
Першым перад прысутнымі выступіў мэр Вільні Артурас Зуокас, які павіншаваў усіх гасцей і адзначыў падтрымку Літвы ў руху Беларусі да свабоднага жыцця.

Таксама прагучаў зварот і першага кіраўніка незалежнай Рэспублікі Беларусь, Станіслава Шушкевіча, які падзякаваў усім прысутным за тое, што свята адбываецца нават па-за межамі Беларусі.

Віцэ-спікер парламента Літоўскай Рэспублікі, спадар Гедымінас Кіркілас параўнаў вопыт Літвы ў змаганні за незалежнасць з беларускім і адзначыў, што літоўскі народ выдатна разумее гістарычную, палітычную і эмацыйную значнасць падзеі.

Віншавальны зварот ад Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы зачытаў старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве, чалец Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, спадар Хведар Нюнька.Спадар Нюнька адзначыў такіх беларускіх палітычных актывістаў як Сяргей Каваленка, Зміцер Дашкевіч і Мікола Статкевіч і іх дзейнасць на шляху да беларускай незалежнасці.

Віцэ-старшыня Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы, чалец Сейма Літоўскай Рэспублікі Эмануэльс Зінгерыс у сваім выступе падкрэсліў, што Літва падтрымлівае беларусаў, якія змагаюцца за незалежнасць і дэмакратыю. Таксама спадар Зінгерыс прынес прабачэнні за тое, што Літва аказалася датычная да арышту праваабаронцы Алеся Бяляцкага і падкрэсліў, што прынятыя захады, каб падобных сітуацый больш не ўзнікала.

Завяршылася афіцыйная частка выступам прарэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, Аляксандра Калбаскі, які пажадаў беларусам паразумення, сэнсоўных высноваў з гістарычных падзеяў і цягі да ведаў.

Пасля перад прысутнымі выступіла беларускае вакальнае этна- трыо Акана НХС , а таксама госці былі запрошаныя да адкрыцця і прагляду адмыслова падрыхтаванай выставы прысвечанай Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
***

Віленскі арганізацыйны Камітэт па святкаванні Дня Волі і “Беларускага тыдня” выказвае падзяку :

Віленскаму гарадскому самакіраванню / Vilnius municipality,

PACT і Цэнтру даследванняў Усходняй Еўропы / PACT and Eastern Europe Studies Centre,

Амбасадзе Чэскай Рэспублікі ў Літве / Embassy of the Czech Republic, Lithuania,

Беларускаму Дому правоў чалавека / Belarusian Human Rights House,

Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту / European Humanities University,

Фрыдам Хаўс / Freedom House,

Форум Зюд / Forum Syd

Міжнароднаму Рэспубліканскаму Інстытуту / International Republican Institute,



Нацыянальнаму дэмакратычнаму інстытуту / National Democratic Institute



Каталог: sites -> default -> files
files -> -
files -> Ініцыятывы салідарнасці ў вэб-кампаніях падчас прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы і Беларусі
files -> Прарэктар па вучэбнай працы Кансультацыі напярэдадні экзамену – 13. 30
files -> Пытанні да экзамену па гісторыі Беларусі
files -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі
files -> Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі
files -> Carlsbad Plaza 5* (Карловы Вары), Полный пансион + лечение
files -> Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна»
files -> Гарадская палітыка ў беларусі: case-study рэканструкцыі гістарычнага цэнтра гродна
files -> Медыяадукацыя. Еўрапейскія практыкі і беларуская рэчаіснасць Аналітычная запіска


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка