Праз Жодзінскі гарадзкі суд, Берасьцейская, 5а




Дата канвертавання27.03.2016
Памер164.5 Kb.
Праз Жодзінскі гарадзкі суд,

Берасьцейская, 5а


У Менскі абласны суд,

вул.Сьвярдлова, д.3, Менск


Аляксея Лапіцкага,

Сьвятланы Лапіцкай,

__________________

г.Жодзіна


На Рашэньне й Прыватнае вызначэньне Жодзінскага суда ад 17 кастрычніку 2011 году па скарзе заяўнікоў ад 15 верасьня 2011 году на неправамерныя дзеяньні (бязьдзеяньне) службовых асобаў Жодзінскага выканкаму.
КАСАЦЫЙНАЯ СКАРГА

(падаецца пасьля азнаямленьня з матэрыяламі справы й пратаколам, а таксама ўнясеньня заўвагаў на пратакол судовага паседжаньня).


На скаргу ад 15 верасьня 2011 году на неправамерныя дзеяньні (бязьдзеяньне) службовых асобаў Жодзінскага выканкаму, якімі былі парушаныя правы заяўнікоў як грамадзянаў Беларусі:

  1. на правядзеньне мірнага мерапрыемства, замоўленага на 22.08.2011 з мэтамі выказваньня меркаваньняў і інфармаваньня грамадзкасьці для вызваленьня з-пад арышту праабаронцы Алеся Бяляцкага (арт. 33 і арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ды адпаведныя артыкулы 19 і 21 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах);

  2. на атрыманьне сваечасовых і поўных, матываваных адказаў на пададзеныя пісьмовыя звароты ад 07.08.2011 і 19.08.2011 адносна дадзенага мерапрыемства (парушэньне Законаў Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубіцы Беларусь» і «Аб зваротах грамадзянаў»,

- судом горада Жодзіна 17 кастрычніку 2011 году было вынесенае:

- Рашэньне, якім у задавальненьні скаргі «на рашэньне стыршыні Жодзінскага гарвыканкаму аб забароне правядзеньня масавага мерапрыемства» было адмоўлена, а таксама



- Прыватнае («асобнае») вызначэньне, якім дзеяньні выканкаму па несваечасовым адказе на заяву ад 07 жніўня 2011 году былі прызнаныя незаконнымі, у сувязі з чым, была зьвернута ўвага старшыні Жодзінскага выканкаму на недапушчальнасьць «аналягічных памылак» у далейшым.
Пасьля азнаямленьня з матэрыяламі справы й пратаколам судовага паседжаньня, у сувязі з шматлікімі недакладнасьцямі ў ім і відавочным скажэньнямі абставінаў намі як заяўіннкамі былі зробленыя заўвагі на пратакол, якія абапіраюцца на афіцыйна зробленыя намі аўдыёзапісы як рэчавыя доказы таго, што адбывалася й выказвалася ў судовым паседжаньні.

Дадзеныя матэрыялы ў выглядзе электронных аўдыёфайлаў былі перададзеныя суду па завяршэньні судовага працэсу для якаснай падрыхтоўкі ім пратаколу без парушэньняў патрабьваньняў ГПК Рэспублікі Беларусь.


Лічым, што нашая скарга разгледжаная з парушэньнямі ГПК: не ў поўным аб'ёме, бо фактычна даказаныя ў судовым працэсе факты не знайшлі сваёй ацэнкі судом і не ўлічаныя ні ў ягоным выніковым Рашэньні, ні ў Матывавальнай частцы, ні ў Прыватным (асобным) вызначэньні.

А пратакол як важкі працэсуальны дакумэнт - не адлюстроўвае істотных абставінаў судовага разьбіральніцтва, скажае выказваньні й аргумэнтацыю, значныя пытаньні й адказы старшыні й бакоў па справе, не ўтрымлівае прадстаўленай суду дакладнай аргумэнтацыі, дакладных працэсуальных дзеяньняў удзельнікаў працэсу і старшыні суда, акрамя таго ўтрымлівае й тое, чаго зусім не было ў судовым працэсе.



Так, варта адзначыць факт узьнікненьня ў матэрыялах справы Прыватнага («асобнага») вызначэньня суду, якое рэальна не агалошвалася, зь якім мы да моманту ягонага выяўленьня ў матэрыялах справы 25.10.2011 (праз 7 дзён пасьля вынясеньня рашэньня Жодзінскім судом 17.10.2011) - не былі нават азнаёмленыя (!?).

Акрамя таго, у сувязі з гэтым дадзенае вызначэньне таксама не запытвалася заяўнікамі й не выдавалася ім у выглядзе копіі ў рукі (доказы - аўдыёзапісы й запісы ў Даведкавым аркушы ў пачатку матэрыялаў па Справе №2-1893-2011).



Некаторыя, далучаныя да матэрыялаў справы праслтаўніком зацікаўленага боку дакумэнты, не агучваліся належным чынам, не прадстаўляліся заяўнікам у судовым працэсе для іх ацэнкі й не пералічваліся ў судовым паседжаньні як складовыя часткі справы.
У сувязі з гэтым, у выніку суд фактычна праігнараваў атрыманыя й фактычна даказаныя ў судовым разьбіральніцтве факты, датычныя:

      1. безпадстаўнасьці, нематываванасьці й несваечасовасьці забароны мірнага масавага мерапрымества ў Жодзіне ў адказе, дасланым 19 жніўня 2011 году;

      2. несваечасовасьці прадстаўленьня матывацыі па забароне мірнага мерапрыемства ў адказе выканкаму заяўнікам 07 верасьня 2011 году (праз месяц з моманту падачы заяўкі 07 жніўня 2011 году - !?);

      3. перашкодаў з боку А.Гарэцкай 19 жніўня ў атрыманьні заяўнікамі матываванага адказу на заяву з аказаньнем на іх адмінітрацыйнага й псыхалягічнага ўціску, запалохваньня з выклікам у кабінэт міліцыянта;

      4. адсутнасьці законных падставаў, адпаведных канкрэтных і ясных, заснаваных на законе матываў фактычнага пазбаўленьня грамадзянаў Канстытуцыйнага права (арт.35) на мірныя сходы, свабоднае выказваньне меркаваньняў ды безперашкодны распаўсюд інфармацыі (арт.33) …


І. Праўная безпадстаўнасьць забароны мірнага масавага мерапрымества ў Жодзіне
У судзе было паказана, што замоўленае па 22 жніўня 2011 году ды забароненае з прычыны мяркуемай «недастатковасьці» мераў па забесьпячэньні грамадзкага парадку, мэдычнага абслугоўваньня й прыборцы тэрыторыі з боку заяўнікоў мерапрыемства - ад самага пачатку зьяўлялася мірным і таму згодна з арт. 35 Канстытуцыі Рэспубікі Беларусь павінна было быць «гарантаваным дзяржаваю» й не магло быць забароненым зь любой падобнай надуманай нагоды.
Пры вынясеньні рашэньня суд цалкам праігнараваў патрабаваньні нормаў заканадаўства, якія вызначаюць канкрэтныя дапушчальныя крытэры верагоднага абмежаваньня права на мірныя сходы грамадзянаў,

а менавіта што мірныя сходы грамадянаў, плянуемыя да правядзеньня, могуць быць забароненымі толькі з дастаткова важкіх, адзначаных у Канстытуцыі (арт.23) і Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах (арт. 21) як асноўных праўных дакумэнтах у гэтае сфэры падставаў у сваёй сукупнасьці:

1) калі абмежаваньні «угрунтаваныя на законе» (агульна даступных і адназначна зразумелых палажэньнях, якія не супярэчаць адпаведным патрабаваньням Асноўнага закону й агульна прызнаным міжнародным стандартам права);

2) калі яны пры гэтым зьдзяйсьняюцца «ў інтарэсах нацыянальнай бясьпекі, грамадзкага парадку, абароны маралі, здароўя несельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў»; а таксама



3) калі гэтыя абмежаваньні зьяўляюцца «неабходнымі ў дэмакратычным грамадзтве» (арт. 21 Міжнароднага Пакту).
Пры гэтым суд не разглядзеў на колькі «угрунтаванымі на законе», зьдзейсьненымі «ў інтарэсах нацыянальнай бясьпекі, грамадзкага парадку, абароны маралі, здароўя несельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў», а таксама «неабходнымі ў дэмакратычным грамадзтве» зьяўляюцца падставы, па якіх забаронена мірнае мерапрыемства.

На запыты, хадайніцтвы, заяўнікоў зацікаўленым бокам суду так і не былі патлумачаныя й прадстаўленыя тыя канкрэтныя меры, якія заяўнікі не пазначылі ў сваёй заяве на правядзеньне мірнага мерапрыемтва, а таксамам, якія выканкам патрабуе ад заяўнікоў пазначаць у заяве для гарантаванага атрыманьня дазволу на заяўляемае мірнае мерапрыемства сёньня ды ў будучым. Тобок - што канкрэтна патрабвалалася ад заяўнікоў, і што яны не выканалі?

Не патлумачана было й тое, чаму прыкладзеных абавязальніцтваў ад арганізатараў правесьці мерапрыемства ў поўнай адпаведнасьці з законам, які прадугледжвае ўсе магчымыя канкрэтныя й выканальныя абавязкі арганізатараў, - не было дастатковым для дазволу заяўленага мірнага мерапрыемства (!?).

А таксама, у сувязі з тым, што ў законе дакладна прапісаныя абавязкі арганізатараў у тым ліку па забесьпячэньні правапарадку й бясьпекі плянуемага імі масавага мерапрыемства, - на запыт заяўнікоў не было патлумачана, якія яшчэ дадатковыя абавязкі звыш тых, што пазначаныя ў законе, патрабуюцца ад заяўнікоў (прыкладаць да заявы) для атрыманьня дазволу на правядзеньне мірнага мерапрыемства (?).

Больш за тое, суд так і не высьветліў ці існуюць насамрэч тарыфы й прэйскуранты коштаў, а таксама ўзоры дамоваў на правядзеньне мірных мерапрыемстваў у бюджэтных арганізацыяў гораду (міліцыянтаў, мэдыкаў, камунальнікаў). Суду не былі прасдтаўленыя дадзеныя дакумэнты па ягоных афіцыйных запытах адпаведна хадайніцтваў заяўнікоў. Пры гэтым, апошнія таксама ніколі ня бачылі дадзеных дакумэнтаў, сумняюцца ў іхнай наяўнасьці, заснаванасьці на законе й правамернасьці ў адносінах да гарантавана рэалізуемых у адпаведнасьці з арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь правоў і свабодаў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.

Акрамя адзначанага, суд цалкам праігнараваў факт зьмены прадстаўніком зацікаўленага боку сваіх патрабаваньняў да разглядаемай заявы нам мірнае мерапрыемства ўжо ў межах разглядаемага судовага разьбіральнітва. (!?) Хоць гэта відавочна й адназначна сьведчыць аб тым, што дадзеныя патрабаваньні зьяўляюцца надуманымі, носяць суб'ектыўны й непасьлядоўны характар, таму не зьяўляюцца даступнымі, яснымі й зразумелымі для грамадзянаў, а значыцца - ня могуць лічыцца заснаванымі на законе. А гэта азначае, што матывацыя, на падставе якой забаронена мірнае мерапыемства ў Жодзіне не праходіць нават крытэру №1 (гл. вышэй) праўнай ацэнкі законнасьці ўжытага тут абмежаваньня права на свабоду мірных сходаў, вольнае выказваньне меркаваньняў і безперашкодны распаўсюд інфармацыі згодна з адпаведнымі міжнароднымі стандартамі й канстытуцыйнымі нормамі права, якія зьяўляюцца праўнымі імпэратывамі ў заканадаўстве краіны.

ДОКАЗ (гл. заўвагі на пратакол ды аўдыёзапіс паседжаньня):

Так, напачатку «неабходным і дастатковым» для дазволу мірнага мерапрыемства прадстаўніца зацікаўленага боку называла - «далучэньне да заяўкі на пікетаваньне дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі й камункльнікамі». Потым яна адмовілася ад дазенага патравбьаньня й назвала яго «нелягічным». Пасьля гэтага, прадстаўніца зацікаўленага боку абвясьціла «неабходным і дастатковым» для дазволу пікетаваньня - далучэньне да заяўкі «абавязальніцтваў ад заяўнікоў заключыць такія дамовы зь міліцыяй, мэдыкамі й камункльнікамі». Аднак, артыкулам 5 адпаведнага Закону прадугледжаны закрыты пералік патрабаваньняў да заявы на масавае мерапрыемства, у якім адсутнічаюць ўзгадкі пра якія-небудзь дамовы, а адзіным абавязальніцтвам, якое патрабуецца прыкладаць да заявы ёсьць «абавязальніцтва аб належнай па законе арганізацыі й правядзеньні мерапрыемства». Зразумела, што яно само па сабе цалкам паглынае ўсе абавязкі, прапісаныя для арганізатараў у законе, у тым ліку й абавязак (арт. 10) арганізатараў аплаціць выдаткі (зразумела, калі такія будуць) у 10 дзённы тэрмін пасьля правядзеньня дазволенага мірнага мерапыремтва. У сувязі з гэтым, прадстаўніца зацікаўленага боку ў трэці раз зьмяніла свае патрабаваньні й абвясьціла «дастатковым» для дазволу мірнага мерапрыемства «пазначэньне у самой заяве канкрэтных мераў па ахове грамадзкага парадку, мэдычным забесьпячэньні й прыборцы тэрыторыі».

Пры гэтым прадстаўніца зацікаўленага боку ня здолела прадставіць заяўнікам і патлумачэць пералік такіх «неабходных і дастатковых мераў», патрабуемых ад заяўнікоў для пазначэньня ў заяве на мірнае мерапрыемства, а суд - зьняў такое хадайніцтва з прапановаю адказаць на яго пры пастаноўцы й вынясеньні рашэньня. Аднак, гэтага не было зроблена ў выніку. (!?)

У дадзенай сытуацыі, калі прадстаўніца зацікаўленага боку ў судзе: 1) фактычна адмовілася ад пачатковых сваіх патрабаваньняў да заяўкі, што паказвае на нематываваны й незаснаваны на законе характар вынесенай па ёй забароны, 2) ня здолела прадставіць пералік «неабходных і дастатковых мераў», патрабуемых ад заяўнікоў для пазначэньня ў заяве на мірнае мерапрыемства, якія б не паглыналіся прыкладзенымі ўжо да заяўкі «абавязальніцтвамі арганізатараў правесьці мерапрыемства ў поўнай адпаведнасьці з законам»; 3) ня здолела прадставіць неабходную для замоўленага мерапрыемства калькуляцыю падліку, назваць долю выдаткаў, патрабуемых для аплаты заяўнікамі мірнага пікетаваньня колькасьцю да 10 чалавек, неабходную для аплаты ў 10 дзённы тэрмін пасьля правядзеньня мерапрыемства згодна з Рашэньнем №781 ад 2005 Жодзінскага выканкаму, на якое зроблена спасылка ў матывацы забароны выканкамам мірнага пікетаваньня 22 кастрычніку ў Жодзіне; а арганізацыі, на якія спаслалася дадзеная прадстаўніца пасьля адмовы выканкаму прадставіць запатрабваную дакумэнтацыю, у сваю чаргу таксама 4) ня здолелі прадставіць запатрабаваныя судом узоры дамоваў, тарыфы й прэйскуранты коштаў на свае паслугі грамадзянам ўчасе прававядзеньня мірных мерапрыемстваў, што паказвае на невывучанасьць дадзеных патыньняў у судзе (суд і заяўнікі не змаглі ўпэўніцца ў наяўнасьці й законнасьці запатрабаваных дакумэнтаў) ..., - вынесенае Рашэньне накарысьць прадстаўніцы зацікаўленага боку зьяўляецца зусім неабаснаваным і неправамерным.

ІІ. Парушэньне працэдуры адказу на заяву з несваечасовымі (18.08.2011 і 07.09.2011) і нематываваным (18.08.2011) адказамі з выканкаму, перашкодамі ў атрыманьні матываванага адказу, а таксама аказаньнем псыхалягічнага й адміністрацыйнаг ўціску на заяўнікоў.

Судом з парушэньнем ГПК зроблена вызначэньне адносна толкі аднага выяўленага й даказанага ў судовым разьбіральніцтве факта - несваечасовасьцю адказа з выканкаму дасланага 19 жніўня на заяву ад 07 жніўня па замоўленым меравпрыемствае на 22 жніўня 2011 году.

Пры гэтым, пры пастаноўцы вызначэньня й вянясеньні рашэньня цалкам - праігнараваныя даказаныя ў судзе й засьведчаныя матырыяламі ў справе наступныя факты: 1) нематываванасьць распараджэньня старшыні выкакнаму Міхала Амельянчука ад 15 жніўня й афіцыйнага адказу дасланага 19 жніўня заяўнікам, у чым ужо немагчыма абвінаваціць шэраговых супрацоўніцаў выканкаму (!); 2) несваечасовасьць адказу, дасланага заяўнікам 07 верасьня на заяву ад 19 жніўня 2011 году за подпісам загадчыцы юрыдычнага адзьдзелу выканкаму, Вольгі Вэргель, і намесьніка старшыні выканкаму, Юрыя Шарага; 3) сьвядомыя маніпуляцыі з тэрмінамі й датамі, адзначанымі ў дадзеных адказах з выканакаму пры гэтым адпаведна ад 16 жніўня і ад 02 верасьня, бо ў адказе ад 02 верасьня пры адпраўцы карэспандэнцыі 07 верасьня адзначаецца, што заява ад 19 жніжня - разглядаеца ў «пятнаццацідзённы тэрмін»; 4) перашкоды ў атрыманьні з выканкаму сваечасовых і канкрэтных матываў забароны замоўленага мірнага мерапрыемтва, неабходныя для ранейшага абскарджваньня ў дадзенага неправамернага акту выканаўчага воргану мясовае ўлады (адмова Алены Гарэцкай, пазначанай на адказе з забаронаю – адказваць заяўніку 19 жніўня ў выканкаме на ягонае пытаньне аднасна канкрэтных матываў зьдзейсьненай забароны); 5) аказаньне псыхалягічнага й адміністрацыйнага ўціску на яго з выклікам міліцыянта замест неабходнага адказу на пастаўленае пытаньне альбо выкліку для гэтага загадчыцы юрыдычнага адзьдезлу В.Вэргель, у выпадку немагчымасьці зьдзейсьніць дадзенае дзеяньне самастойна.

***


ІІІ. Дадатковае тлумачэньне абставінаў і нормаў заканадаўства, якія былі праігнараваныя судом пры вынясеньні рашэньня
Згодна з часткай 3 артыкулу 6 Закону «рашэньне кіраўніка мясцовага распарадчага воргану альобо ягонага намесьніку аб дазволе ці забароне правядзеньня масавага мерапрыемства прымаецца з улікам ...

аплаты выдаткаў, зьвязаных з аховай грамадзкага парадку, мэдычным абслугоўваньнем, прыборкай тэрыторыі пасьля правядзеньня на ёй масавага мерапрыемства ды іншых абставінаў, якія ўплываюць на забесьпячэньне грамадзкай бясьпекі, па ўзгадненьні з рэспубліканскімі ворганамі дзяржаўнага кіраваньня (іхнымі тэрытарыяльнымі падразьдзяленьнямі), адказнымі за забесьпячэньне грамадзкага парадку й бясьпекі.»
Падкрэсьлены пункт быў скарыстаны пры забароне выканкамам замоўленага пікетаваньня.
Але, як адзначалася вышэй, у судзе высьветлілася пры гэтым, што мясцовы распарадчы ворган Жодзіна «адмаўляеца ад пачатковага свайго патрабаваньня да заяўнікоў заключаць і прыкладаць дамовы аб аплаце такіх паслугаў, як мінімум, да моманту атрыманьня дазволу па пададзенай імі заяве на правядзеньне мерапрыемства», бо прадстаўніца выканкаму В.Вэргель лічыць гэта «нелягічным», а на звароты ў міліцыю, да мэдыкаў і камунальнкаў - суд атрымаў адказы, якія паказалі немагчымасьць заключэньня такіх дамоваў да моманту атрыманьня дазволу на мерапрыемства зь мясцовага выканаўчага воргану.
У такіх умовах, па запатрабаваньні заяўнікоў суду не было прадстаўлена тлумачэньне канкрэтнага, скарыстанага М.Амельянчуком і заяўленага ім толькі 07 верасьня (праз месяц ад моманту падачы заяўкі) матыву забароны мірнага мерапрыемства, зьвязанага зь «недастатковасьцю» плянуемых арганізатарамі мераў у часе арганізацыі й правядзеньня мірнага мерапрыемства.

У дадзеных абставінах суд абыйшоў увагаю, не праверыў і зусім не ўлічыў заявы й сьцьверджаньне заяўнікоў, што арганізатары гатовыя былі ад самага пачатку выканаць усе умовы й патрабаваньні распарадчага воргану (нават супярэчныя заканадаўству) для атрыманьня дазволу на правядзеньне заяўленага пікету, для чаго яны й шукалі кантакту з кіраўніцтвам выканкаму 19 жніўня, калі даведаліся пра забарону, а таксама падалі дзеля гэтага тэрміновую сустрэчную заяву адразу пасьля «несваечасовага атрыманьня 19 жніўня нематываванага рашэньня аб забароне» мірнага пікетаваньня.


Таксама, дадзеныя важкія абставіны не ўлічваў і старшыня распардчага воргану Міхал Амельянук, пры вынясеньні рашэньня аб забароне мірнага мерапрыемства, бо ў парушэньне арт. 14 разглядаемага Закону й арт. 6 Закону «Аб зваротах грамадзянаў», які адзначае, што «кіраўнікі дзяржаўных ворганаў, iншых арганiзацыяў абавязаныя арганізоўваць работу па разглядзе зваротаў у адпаведнасьцi з патрабаваньнямi гэтага Закону ... і прымаць у межах сваёй кампэтэнцыі неабходныя меры для поўнага, аб'ектыўнага, усебаковага й своечасовага разгляду зваротаў. Адказнасць за арганiзацыю работы са зваротамі нясуць кіраўнікідзяржаўных ворганаў, іншых арганізацыяў. Вядзеньне справаводства па зваротах ажыцьцяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.»,

- старшыня Жодзінскага выканкаму ня вывучыў дадзеную заяўку належным чынам поўна й усебакова, таму прыняў па ёй неабгрунтаванае рашэньне на падставе ўласных памылковых уяўленьня ці домыслаў наконт будучых дезяньняў (бязьдзеяньня) заяўнікоў.


Заява ў судзе прадстаўніцы зацікаўленага боку В.Вэргель аб нежаданьні й неабавязковасьці адказных асобаў выканкаму камунікаваць у такіх абставінах з заяўнікамі для высьвятленьня ўзьніклых пытаньняў па іхнай заяве – не заснаваная на законе ды ніякім чынам не вызваляе кіраўніцтва выканкаму ад абавязку належным чынам згодна з адзначаным арт. 6 Закона «Аб зваротах грамадзянаў» «прыняць у межах сваёй кампэтэнцыі неабходныя меры для поўнага, аб'ектыўнага, усебаковага й своечасовага разгляду звароту.»

Бо выканаўчы воргана абавязаны акрамя ўсяго пазначанага гарантаваць правядзеньне мірнага мерапрыемства адпаведна арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, калі яно зьяўляецца мірным па сутнасьці, а значыцца цалкам падпадае пад дзеяньне дадзенай канстытуцыйнай нормы.



Менавіта парушэньне гэтай, патрабуемай Законам пазыцыі й палажэньняў Канстытуцыі дазволіла кіраўніку Жодзінкага выканкаму М.Амельянчуку, «адказнаму за арганiзацыю работы са зваротамі» ... - вынесьці нічым не абаснаваную забарону на мірнае мерапрыемства, замоўленае арганізатарамі на 22 жніўня ў колькасьці да 10 чалавек на афіцыйна дазволенай пляцоўцы ля Гарадзкога парку культуры й адпачынку грамадзянаў у Жодзіне.
З ч.4 арт. 6 разглядаемага Закону вынікае, што «Парадак аплаты выдаткаў, зьвязаных з аховаю грамадзкага парадку, мэдычным абслугоўваньнем, прыборкай тэрыторыi пасьля правядзеньня на ёй масавага мерапрыемства, вызначаецца рашэньнем мясцовага выканаўчага й распарадчага воргану, на тэрыторыі якога плянуецца правядзеньне масавага мерапрыемства.»
Аднак п.4 Рашэньня Жодзінскага выканкаму №781 ад 2005 году, на які спасылаецца суд і прадстаўніца зацікаўленага боку ў абгрунтаваньні правільнасьці матывацыі забароны мірнага пікетаваньня, не ўтрымлівае такога неабходнага парадку, а толькі вызначае, што «выдаткі, зьвязаныя з мэдычным абслугоўваньнем, прыборкай тэрыторыі пасьля правядзеньня масавых мерапыремстваў, аховай грамадзкага парадку й пажарнай бясьпекаю нясуць арганізатары гэтых мерапрыемстваў.»
З гэтага, а таксама з заяўкі на пікетаваньне - не вынікае, што арганізатары ўжо парушылі ці парушылі б такі парадак.

Акрамя таго ў судзе не даказана, што арганізатары мірнага мерапрывемства зьбіраліся нешта парушаць навогул.

Наадварот у далучаных да зяўкі на пікет абавязальніцтвах, якія ўзялі на сябе арганізатары ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі Закону пісьмова, прадугледжваецца выкананьне ўсіх палажэньняў Закону, у тым ліку падрабязна распісаных у арт. 10 абавязкаў арганізатараў па забесьпячэньні грамадзкага парадку ды іншых неабходных мераў, неабходных для нармальнай арганізаці й правядзеньня мерапрыемства з улікам аплаты выдаткаў у 10 дзённы тэрмін пасьля правядзеньня мерапрыемства. І гэта абсалютна несупярэчыць п.3 Рашэньня Жодзінскага выканкаму №781 ад 2005 году, у якім адзначаецца, што «масавае мерапрыемства праводзіцца ў адпаведнасьці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» ад 07.08.2003 №233-з.»
Таму, ва ўмовах неналежнай вывучанасьці й разгляду заяўкі арганізатараў, ігнараваньня іхнымі намерамі й абавязальніцтвамі выконваць усё адпаведна Закону (дакумэнтавана даказанымі ў судзе), а таксама высьветленай у судзе адсутнасьці патрабаваньняў ад выканкаму да заяўнікоў прыкладаць дамовы ці абавязкі на заключэньне такіх дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі й камунальнікамі да моманту атрыманьня дазволу на мерапрыемства

- не зразумела, якім чынам заяўнікі, а таксама суд здолелі ацаніць правамернасьць канкрэтных матываў забароны мірнага мерапрыемтва 22 жніўня ў Жодзіне, калі нават па адпаведным хадайніцтве зяўнікоў прадстаўніцай зацікаўленага боку так і не быў прадстаўлены той «ясны й зразумелы пералік закрытых патрабаваньняў Жодзінскага выканкаму», які павінен быў скарыстоўвацца заяўнікамі як «неабходны й дастатковы» для прагназавана гарантаванага атрыманьня імі дазволу па сваіх заяўках на мірныя мерапрыемствы ў горадзе без парушэньня арт. 35 Кастытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкулаў 19 і 21 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (!?)

*** ***


Усё адзначанае вышэй яскрава сьведчыць, што судом горада Жодзіна былі нематывавана праігнараваныя шматлікія доказы неправамерных дзеяньняў супрацоўнікаў Жодзінскага выканкаму, якія маюцца ў матэрыялах справы й былі вывучаныя напрацягу дасудовай размовы 27 верасьня ды ў судовых паседжаньнях 07 кастрычніку (папярэднім), а таксама 13 і 17 кастрыяніку, зьвязаныя з: 1) безпадстаўнай і нематываванай, несваечасовай і неправамернай па сутнасьці забаронаю мірнага пікетаваньня ў Жодзіне, 2) адмоваю ў належнай камунікацыі з заяўнікамі й перашкодамі ў атрыманьні імі з выканкаму канкрэтнай матывацыі па забароне мірнага мерапрыемства, 3) маніпуляцыямі з тэрмінамі й датамі ў афіцыйных адказах на заявы заяўнікоў, а таксама 4) аказаньнем на іх псыхалягінчага й адміністрацыйнага ўціску замест выкананьня службовых абавязкаў і прадстаўленьня запатрабаванай інфармацыі, неабходнай для сваечасовага аспрэчваньня забароны мірнага мерапрыемства ў судовых парадку.

У такіх варунках. З улікам усяго адзначанага вышэй, а таксама прадстаўленага ў заўвагах на шматлікія працэсуальныя парушэньні, зробленыя ў пратаколе судовага паседжаньня (гл. заўвагі на пратакол на 14 аркушах, а таксама аўдыё запісы ўсіх судовых паседжаньняў) вынесенае рашэньне Жодзінскага суда ад 17 кастрычніку разам зь няпоўным і прынятым з парушэньнем ГПК вызначэньнем ад 17 кастрычніку - ня могуць лічычца належным чынам абаснаванымі й правамернымі.

У сувязі з гэтым ПРОСІМ: 1) прызнаць дадзеныя дакумэнты неабгрунтаванымі й неправамернымі; 2) адмяніць іх і задаволіць патрабаваньні скаргі заяўнікоў з: - аб'ектыўным даразглядам матэрыялаў справы ў іншым складзе суду перашай інстанцыі; - вынясеньнем абгрунтаванага, заснаванага на патрабаньнях артыкулахз 33 і 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкулах 19 і 21 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах новага рашэньня; а таксама - адпаведных вызначэньняў (вызначэньня) адносна адзначаных і даказаных у судзе неправамерных дзеяньняў (бязьдзеяньня) супрацоўнікаў Жодзінскага выканкаму: М.Амельянчука, Ю.Шарага, В.Вэргель, А.Гарэцкай.

03.11.2011 _________________Аляксей Лапіцкі



______________Сьвятлана Лапіцкая


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка