Правядзення IV рэспубліканскай выставы




Дата канвертавання27.03.2016
Памер53.55 Kb.

УМОВЫ


правядзення IV рэспубліканскай выставы

сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў

вышэйшых навучальных устаноў

”АРТ_АКАДЭМІЯ“


РАЗДЗЕЛ 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ




  1. IV рэспубліканская выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў ”АРТ_АКАДЭМІЯ“ (далей – выстава) праводзіцца ў мэтах удасканальвання работы па мастацка-эстэтычнаму выхаванню студэнцкай моладзі, захавання беларускіх нацыянальных традыцый, прапаганды сучасных напрамкаў і лепшых узораў мастацкай творчасці, падтрымкі маладзёжных творчых ініцыятыў.

  2. Аснова выставы – манахромная экспазіцыя. Тэма-дэвіз выставы – ”Зялёны. Выявы часу“.

РАЗДЗЕЛ 2

АРГАНІЗАТАРЫ ВЫСТАВЫ


  1. Арганізатарамі выставы з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ўстанова адукацыі ”Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі“ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

РАЗДЗЕЛ 3

УДЗЕЛЬНІКІ ВЫСТАВЫ


  1. У выставе прымаюць удзел асобныя аўтары і творчыя студэнцкія калектывы вышэйшых навучальных устаноў, аматарскія аб’яднанні, студыі дызайну, фатаграфіі, дэкаратыўна-прыкладной і выяўленчай творчасці, тэатры моды.

РАЗДЗЕЛ 4

ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ І ЗМЕСТ ВЫСТАВЫ


  1. Выстава праводзіцца ў сакавіку-красавіку 2011 года па адрасе: г.Мінск, вул.Кірава,16, установа адукацыі ”Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі“.

  2. У рамках выставы плануецца правядзенне шэрагу мерапрыемстваў:

урачыстае адкрыццё выставы;

работа экспазіцыі ў інтэрактыўным рэжыме з правядзеннем інсталяцый, дэманстрацый мадэляў адзення, творчых заняткаў;

падвядзенне вынікаў выставы, узнагароджванне пераможцаў і ўдзельнікаў.


  1. Выстава праводзіцца ў намінацыях:

”Захаванне беларускіх нацыянальных традыцый“;

”Арыгінальнае раскрыццё тэмы“;

”Канцэптуальнасць і творчае рашэнне“;

”Дызайн і крэатыўная ідэя“;

”Цэласнасць і змястоўнасць вобраза“;

”Інавацыйная тэхніка выканання“;

”Творчая індывідуальнасць“.


  1. Да ўдзелу ў выставе прымаюцца работы калектыўнага і індывідуальнага выканання, якія выраблены ў розных відах і тэхніках выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці: жывапіс, графіка, скульптура, кераміка, мастацкая апрацоўка дрэва, роспіс па шкле, вырабы са скуры, роспіс па тканіне, бацік, бісерапляценне, мастацкая вышыўка, габелен, ткацтва, калекцыі мадэляў адзення, папяровая пластыка, мастацкая фатаграфія, макрафотаздымкі, камп’ютэрны дызайн і г.д.

  2. На выставу прадстаўляецца не больш за 10 работ ад кожнай навучальнай установы ў адпаведнасці з патрабаваннямі да афармлення (дадатак 1). Фотаработы дасылаюцца ў друкаваным выглядзе і на электронных носьбітах.

  3. Работы прымаюцца да 1 сакавіка 2011 года па адрасе: 220030, г.Мінск, вул.Кірава, 16, установа адукацыі ”Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі“, з паметкай ”АРТ_АКАДЭМІЯ“.

  4. Работы вяртаюцца ў тэрмин да 29 красавіка 2011 г. у адпаведнасці з актам аб прыёмцы.

РАЗДЗЕЛ 5

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ ВЫСТАВЫ


  1. Падвядзенне вынікаў выставы ажыццяўляецца экспертнай групай, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, установы адукацыі ”Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі“ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтваў”, Беларускага саюза дызайнераў, Беларускага саюза мастакоў, сродкаў масавай інфармацыі, выдавецкага дома ”Мэджык“ (па ўзгадненню).

  2. Экспертная група дае адзнаку прадстаўленым творчым работам і вызначае пераможцаў у намінацыях.

  3. Дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным прызам узнагароджваецца вышэйшая навучальная ўстанова, якая прыняла найбольш актыўны ўдзел у выставе.

  4. Дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўнымі прызамі ўзнагароджваюцца пераможцы ў намінацыях: ”Захаванне беларускіх нацыянальных традыцый“; ”Арыгінальнае раскрыццё тэмы“; ”Канцэптуальнасць і творчае рашэнне“; ”Дызайн і крэатыўная ідэя“; ”Цэласнасць і змястоўнасць вобраза“; ”Інавацыйная тэхніка выканання“; ”Творчая індывідуальнасць“.

  5. Дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і памятнымі прызамі ўзнагароджваюцца аўтары лепшых творчых работ у асобных тэхніках выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

  6. Дыпломамі ўстановы адукацыі ”Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі“ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджваюцца асобныя аўтары і творчыя калектывы, якія прынялі актыўны ўдзел у рабоце выставы.

  7. Лепшыя работы будуць экспанавацца на выставе творчых дасягненняў студэнтаў у рамках Рэспубліканскага балю выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.

  8. Фотаздымкі прастаўленых работ могуць быць апублікаваны ў сродках масавай інфармацыі і ў звязаных з конкурсам рэкламных матэрыялах.

РАЗДЗЕЛ 6

ФІНАНСАВАННЕ ВЫСТАВЫ


  1. Фінансаванне выставы ажыццяўляецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, выдзеленых на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў.

Дадатак да пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

________№___________
Патрабаванні

да выставачных экспанатаў




  1. Форма заяўкі на ўдзел у выставе:

    • назва навучальнай установы;

    • назва творчага калектыву, студыі;

    • прозвішча, імя, імя па бацьку (поўныя) кіраўніка студыі, нумар кантактнага тэлефона;

    • пералік прадстаўленых работ і калекцый з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку (поўныя) аўтараў кожнай работы.




  1. Прафесіянальнае афармленне экспанатаў (падрамнікі, рамы).




  1. Суправаджэнне экспаната этыкеткай, прыклеенай або прышытай з адваротнага боку работы, памерам 10 см * 5 см.

Узор этыкеткі:




”Мірскі замак“

Лучына Мікалай Пятровіч, 18 год

студыя ”Выява“

кіраўнік - Паланевіч Святлана Андрэеўна



БДПУ імя Максіма Танка

факультэт

”Педагогікі і методыкі пачатковага навучання“






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка