Правілы ўдзельніка індывідуальнага заліку




Дата канвертавання13.06.2016
Памер44.09 Kb.
Правілы

ўдзельніка індывідуальнага заліку
1. Пры рэгістрацыі кожны удзельнік індывідуальнага заліку пад роспіс атрымлівае запячатаныя канверты з шыфрамі. Удзельнік мае права распячатаць адпаведныя канверты толькі у вызначаны час.

2. Удзельнік выконвае кожнае заданне адборачнага тура і фінальнага тура – толькі пад шыфрам, адпаведным туру. Указанне ў заданні імя альбо прозвішча удзельніка, наяўнасць спасылак на ВНУ цягнуць дыскваліфікацыю ўдзельніка Алімпіяды.

3. Удзельнікі для выканання заданняў рассаджваюцца ў аўдыторыях згодна нумарам, якія пазначаны на канверце, у парадку, які выключае магчымасць перамоў і спісвання. Члены адной і той жа навучальнай установы не могуць сядзець побач. Рассаджванне ажыццяўляецца членамі Аргкамітэта.

4. Пасля рассаджвання ўдзельнікаў Алімпіяды члены Аргкамітэта раздаюць заданні у запячатаным канверце. Спробы распячатаць канверт з заданнямі да моманту, вызначаным Аргкамітэтам, з’яўляюцца парушэннем правіл удзелу ў Алімпіядзе і цягнуць дыскваліфікацыю удзельніка.

5. Пры атрыманні канверта з першым заданнем удзельнікі прад’яўляюць членам Аргкамітэта канверт з шыфрам, якія адпавядае заданню і які быў атрыманы пры рэгістрацыі. Канверты павінны быць запячатаны без прыкмет пашкоджання і распячатвання. У выпадку парушэння удзельнік дыскваліфікуецца.

6. Пры выкананні наступных заданняў удзельнік у аналагічным пардку распячатвае чарговы канверт. Перадача шыфра каму-небудзь з членаў Журы, суправаджальнаму выкладчыку, іншым студэнтам, членам Аргкамітэта з’яўляецца падставай для дыскваліфікацыі.

7. Карыстанне ноутбукамі, мабільнымі тэлефонамі і іншымі сродкамі сувязі, даведнікамі, а таксама любымі іншымі сродкамі, акрамя тых, якія прадстаўлены ў час выканання заданняў вочнага адборачнага і фінальнага тураў, роўна як і ў перапынках паміж заданнямі, забараняецца.

8. Усе ўдзельнікі групы індывідуальнага заліку аданачасова распячатваюць канверты з шыфрам і заданнямі па камандзе прадстаўніка Аркамітэта або члена Журы. Удзельнікі пазначаюць свій шыфр на заданні і пераходзяць да яго выканання.

9. Член Аргкамітэта або Журы фіксуе час пачатку выканання задання і час яго заканчэння.

10. На напісанне тэставага задання адводзіцца 195 хвілін:

- на падрыхтоўку правапрымяняльнага акта (заданне выконваецца на беларускай мове) – 80 хвілін;

- на тэставанне навыкаў работы з інфармацыйна-прававой базай – 85 хвілін;

- на падрыхтоўку праекта экспертнага заключэння праекта нарматыўнага прававога акта – 85 хвілін;

- ажыццяўленне перакладу з рускай мовы на беларускую мову юрыдычнага тэксту – 65 хвілін.

11. У перыяд выканання заданняў удзельнікам забараняецца выходзіць з аўдыторыі, акрамя выпадкаў напісання і здачы задання.

12. Выкананне заданняў перапыняецца строга па заканчэнні адведзенага часу. Член Аргакамітэта або Журы абавязаны папярэджваць удзельнікаў аб колькасці часу, якое засталося да канца (1 гадзіна, 30, 15, 10, 5 хвілін).

13. У момант заканчэння часу ўдзельнікі па камандзе члена Аргкамітэта або Журы спыняюць усялякую работу і кладуць выкананыя заданні назад у канверт. Любыя спробы працягнуць работу пасля заканчэння часу цягнуць дыскваліфікацыю ўдзельніка.

14. Пры выкананні заданняў на камп’ютары удзельнікі на рабочым стале камп’ютара адкрываюць папку “Алімпіяда_вочны тур”, якая змяшчае файлы:

- “экспертнае заключэнне”;

- “праект правапрымяняльнага акта”;

- “работа з інфармацыйна-прававой базай”;

- “юрыдычны пераклад”;

Удзельнік дае новую назву файлам, суправаджаючы назву сваім шыфрам. Напрыклад,

“экспертнае заключэнне_IR000”.

Заданні выконваюцца ў электронным выглядзе на формах, якія змяшчаюцца ў пазначаных файлах, пры указанні ў калантытулах шыфра каманды.

Заданні распячатваюцца цэнтралізавана.

15. Здача выкананых заданняў пасля напісання праходзіць па загаду члена Аргкамітэта, які называе (паказвае) ўдзельніка. Удзельнік аддае канверт з укладзеным у яго заданнем члену Журы.

16. У выпадку, калі удзельнік выканал заданне раней, ен мае права яго здаць датэрмінова. Для гэтага ен павінен падняць руку і паведаміць аб сваім жаданні. Пасля таго, як удзельнік здаў выкананае зажанне, ен не мае права прасіць яго назад.

17. На другі дзень правядзення Алімпіяды праводзіцца аб’яўленне ўдзельнікаў, якія прайшлі ў фінальны тур. Удзельнікі аб’яўляюцца згодна асабістаму нумару тэставага задання.

18. У фінальны тур праходзяць 20 удзельнікаў, якія набралі найбольшую колькасць балаў па ўсім заданням вочнага адборачнага тура.

19. Заданні фінальнага тура выконваюцца ўдзельнікамі пад шыфрам фінальнага тура.

20. Удзельнікі атрымліваюць заданне фінальнага тура, пасля чаго праводзіцца жараб’еўка чарговасці выступленняў ў фінальным туры.

21. Усе ўдзельнікі фінальнага тура маюць права карыстацца камп’ютарам, электроннай інфармацыйна-прававой базай (“Эталон”) і маюць 180 хвілін на выкананне задання.

22. Пры падрыхтоўцы заданняў прысутнасць каго-небудзь (акрамя ўдзельнікаў фінальнага тура) з прадстаўнікоў Аргкамітэта і асоб, замацаваных ў якасці куратара за дадзенай аўдыторыяй, забараняецца.

23. Па заканчэнні адведзенага для выканання задання часу ўдзельнік запячатвае заданне ў канверт і перадае яго прадстаўніку Аргакамітэта альбо члену Журы.

24. У ходзе фінальнага выступлення ўдзельнікі павінны прадставіць Журы сваю пазіцыю па справе. На прэзентацыю адводзіцца 7 хвілін. Пачатак выступлення фіксуецца. Па заканчэнні часу выступленне ўдзельніка перапыняецца.

25. У час свайго выступлення ўдзельнік дакладвае членам Журы толькі шыфр. У адваротным выпадку ўдзельнік дыскваліфікуецца.

26. Удзельнікі на працягу прэзентацыі не маюць права выказваць аргументы, якія не пазначаны ў падрыхтаваным імі дакуменце.

27. Пасля выступлення ўдзельніка ў членаў Журы ёсць 7 хвілін для таго, каб задаць пытанні па сутнасці.

28. Удзельнікі фінала індывідуальнага тура не маюць права слухаць выступленні іншых удзельнікаў да свайго выступлення.



29. Для вызначэння Пераможцаў Алімпіяды улічваюцца вынікі вочнага адборачнага і фінальнага тураў.

30. Пасля падвядзення вынікаў і падліку балаў прадстаўнікі Аргкамітэта праводзяць дэшыфроўку ўдзельнікаў Алімпіяды для вызначэння Пераможцаў Алімпіяды.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка