Правілы для аўтараў
Рэдакцыя часопіса «Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні» запрашае да супрацоўніцтва аўтараў навуковых, вучэбных і метадычных матэрыялаў у адпаведных галінах ведаў.
Правілы прадстаўлення матэрыялаў для публікацыі:
-
У часопісе публікуюцца артыкулы на беларускай альбо рускай мовах памерам да 1 аўтарскага аркуша (40 000 знакаў з прабеламі).
-
Рукапіс артыкула падаецца раздрукаваным у двух экзэмплярах (шрыфт 14 пт., праз два інтэрвалы), з подпісам аўтара на апошняй старонцы, а таксама ў выглядзе электроннага файла на кампакт-дыску ў фармаце “rtf” ці “doc”. Магчымая перасылка файлаў на электронную пошту на адрас рэдакцыі.
-
Ілюстрацыі (фатаграфіі, малюнкі, табліцы, схемы) дадаткова дадаюцца ў выглядзе асобных электронных файлаў, выкананых у адпаведных фарматах.
-
Спасылкі на выкарыстаныя крыніцы прыводзяцца ў тэксце ў дужках. Спіс выкарыстаных крыніц змяшчаецца ў канцы тэкста і афармляецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй па афармленню дысертацыі, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі (Пастанова ВАК РБ № 2 ад 22.02.2006 г.).
-
На першай старонцы артыкула павінен быць абавязкова прастаўлены індэкс УДК.
-
Для аспірантаў патрэбны водгук навуковага кіраўніка і выпіска з паседжання кафедры (аддзела).
-
Да артыкула таксама дадаюцца:
Паштовы адрас:
220004, г. Мінск, вул. Караля, 3, БІП – Інтытут правазнаўства.
E-mail: seipd@yandex.ru.
тэл. 202-40-59
Адрас рэдакцыі:
220093 г. Мінск, 2-гі Пуцеправодны зав., д. 1 |