Пратакол №2 разгляду заявак на ўдзел у адкрытым конкурсе




Дата канвертавання17.03.2016
Памер51.58 Kb.


ПРАТАКОЛ №2

разгляду заявак на ўдзел у адкрытым конкурсе

на права заключэння дамовы на аказанне паслуг па забеспячэнні

матэрыяльна-тэхнічнай базы для правядзення перамоў дзвюх дэлегацый

(Загад № 169 ад 04.06.2013 г.)

г. Масква 17 чэрвеня 2013 г.


  1. Заказчык: Міжнародная арганізацыя Еўразійская эканамічная камісія.

  2. Юрыдычны адрас: 119121, г. Масква, Смаленскі б-р, д. 3/5, б. 1.

  3. Найменне адкрытага конкурсу: адкрыты конкурс на права заключэння дамовы на аказанне паслуг па забеспячэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы для правядзення перамоў дзвюх дэлегацый.

  4. Склад Конкурснай камісіі зацверджаны загадам Старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 4 чэрвеня 2013 года № 169.

  5. На паседжанні Конкурснай камісіі па разглядзе заявак на ўдзел у адкрытым конкурсе прысутнічалі:

дырэктар Дэпартамента пратакола і арганізацыйнага – А.У. Рыс

забеспячэння

(старшыня Конкурснай камісіі)
дырэктар Дэпартамента гандлёвай палітыкі – А.У. Точын

(член Конкурснай камісіі)


намеснік дырэктара Дэпартамента гандлёвай палітыкі – А.У. Анік'еў

(член Конкурснай камісіі)


кансультант аддзела бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці – К.В. Зыкаў

Дэпартамента фінансаў

(член Конкурснай камісіі)
кансультант аддзела тавараў Дэпартамента гандлёвай палітыкі – А.У. Сысоева

(сакратар Конкурснай камісіі)

На паседжанні прысутнічала 100% складу Конкурснай камісіі.


  1. Працэдура распячатавання канвертаў з заяўкамі на ўдзел у адкрытым конкурсе праводзілася 17 чэрвеня 2013 года а 11 гадзіне 00 хвілін па маскоўскім часе па адрасе:

г. Масква, Якаваапостальскі зав., д. 12, б. 1 (Пратакол распячатавання канвертаў з заяўкамі на ўдзел у адкрытым конкурсе ад 17 чэрвеня 2013 г. № 1).

  1. Працэдура разгляду заявак на ўдзел у адкрытым конкурсе праводзілася Конкурснай камісіяй 17 чэрвеня 2013 г. з 11 гадзін 30 хвілін да 12 гадзін 00 хвілін па маскоўскім часе па адрасе: г. Масква, Якаваапостальскі зав., д. 12, б. 1.

  2. На працэдуру разгляду прадстаўлены заяўкі на ўдзел у адкрытым конкурсе наступных удзельнікаў размяшчэння заказу:

    Рэгістрацыйны

    нумар


    Найменне ўдзельніка размяшчэння заказу

    Паштовы адрас

    1

    Адкрытае акцыянернае таварыства «Цэнтр міжнароднага гандлю»

    123610, г. Масква, Краснапрэсненская ўзб., д. 12

  3. Конкурсная Камісія разгледзела заяўку на ўдзел у адкрытым конкурсе Адкрытага акцыянернага таварыства «Цэнтр міжнароднага гандлю» на адпаведнасць патрабаванням, вызначаным Палажэннем аб размяшчэнні заказаў і заключэнні дамоў на пастаўку тавараў, выкананне працы і аказанне паслуг для патрэб Еўразійскай эканамічнай камісіі, зацверджаным Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 25 студзеня 2012 г. № 5, і паведамленнем аб правядзенні адкрытага конкурсу.

Улічваючы, што заяўка на ўдзел у адкрытым конкурсе і ўдзельнік размяшчэння заказу, які яе падаў, адпавядаюць патрабаванням, устаноўленым Палажэннем аб размяшчэнні заказаў і заключэнні дамоў на пастаўку тавараў, выкананне працы і аказанне паслуг для патрэб Еўразійскай эканамічнай камісіі, зацверджаным Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 25 студзеня 2012 г. № 5, і паведамлення аб правядзенні адкрытага конкурсу, Конкурснай камісіяй аднагалосна прынята рашэнне дапусціць да ўдзелу ў адкрытым конкурсе і прызнаць Адкрытае акцыянернае таварыства «Цэнтр міжнароднага гандлю» ўдзельнікам адкрытага конкурсу.

Вынікі галасавання:

Члены Конкурснай камісіі

Рашэнне

А.У. Рыс

Дапусціць да ўдзелу ў адкрытым конкурсе і прызнаць удзельнікам адкрытага конкурсу

А.У. Точын

Дапусціць да ўдзелу ў адкрытым конкурсе і прызнаць удзельнікам адкрытага конкурсу

А.У. Анік'еў

Дапусціць да ўдзелу ў адкрытым конкурсе і прызнаць удзельнікам адкрытага конкурсу

К.В. Зыкаў

Дапусціць да ўдзелу ў адкрытым конкурсе і прызнаць удзельнікам адкрытага конкурсу

А.У. Сысоева

Дапусціць да ўдзелу ў адкрытым конкурсе і прызнаць удзельнікам адкрытага конкурсу



  1. У адпаведнасці з парадкам, указаным у паведамленні аб правядзенні адкрытага конкурсу, конкурсная камісія прыняла наступнае рашэнне:

    1. прызнаць, што адкрыты конкурс не адбыўся з прычыны таго, што пасля заканчэння тэрміну падачы заявак на ўдзел у адкрытым конкурсе была пададзена толькі адна заяўка на ўдзел у адкрытым конкурсе;

    2. прызнаць умовы выканання дамовы, прадстаўленыя ў адзінай заяўцы на ўдзел у адкрытым конкурсе, адпаведнымі патрабаванням, указаным у паведамленні;

    3. прызнаць пераможцам адкрытага конкурсу Адкрытае акцыянернае таварыства «Цэнтр міжнароднага гандлю» (123610, г. Масква, Краснапрэсненская ўзб., д. 12), з якім будзе заключана дамова на ўмовах і па цане, прадугледжаных у заяўцы на ўдзел у конкурсе.

  2. Дадзены пратакол падлягае размяшчэнню на афіцыйным сайце Еўразійскай эканамічнай камісіі: http://www.eurasiancommission.org/.

Старшыня конкурснай

Камісіі

_____________________ А.У. Рыс

Члены конкурснай Камісіі:

_____________________ А.У. Точын

_____________________ А.У. Анік'еў

_____________________ К.В.Зыкаў

Сакратар конкурснай Камісіі

_____________________ А.У.Сысоева



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка