Пратакол №2
разгляду заявак на ўдзел у адкрытым конкурсе на права заключэння дамовы на выкананне навукова-даследчай працы для афіцыйнага выкарыстання Еўразійскай эканамічнай камісіі па тэме: «Пабудова эканаметрычнай мадэлі пафактарнага аналізу ўплыву змены ставак увазных мытных пошлін на прыбыкі бюджэтаў дзяржаў - удзельніц Адзінай эканамічнай прасторы і ўнутраную вытворчасць краін (ацэнка ўплыву кожнага з фактараў у зменах выніковага паказчыка)»
г. Масква 4 чэрвеня 2013 г.
-
Заказчык: Міжнародная арганізацыя Еўразійская эканамічная камісія.
-
Юрыдычны адрас: 119121, г. Масква, Смаленскі б- р., д. 3/5, буд. 1.
-
Назва адкрытага конкурсу: адкрыты конкурс на права заключэння дамовы на выкананне навукова-даследчай працы для афіцыйнага выкарыстання Еўразійскай эканамічнай камісіяй па тэме «Пабудова эканаметрычнай мадэлі пафактарнага аналізу ўплыву змены ставак увазных мытных пошлін на прыбыткі бюджэтаў дзяржаў - удзельніц Адзінай эканамічнай прасторы і ўнутраную вытворчасць краін (ацэнка ўплыву кожнага з фактараў у зменах выніковага паказчыка)».
-
Склад конкурснай камісіі зацверджаны загадам Старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 26 красавіка 2013 г. № 144.
-
На паседжанні конкурснай камісіі прысутнічалі:
Хулхачыеў Б.В. Дырэктар Дэпартамента фінансавай палітыкі (старшыня конкурснай камісіі)
Краўчанка В.В. намеснік Дырэктара Дэпартамента фінансавай палітыкі (намеснік старшыні конкурснай камісіі)
Караткоў А.Г. намеснік начальніка аддзела плацяжоў і каардынацыі ў сферы бюджэтнай палітыкі Дэпартамента фінансавай палітыкі (сакратар конкурснай камісіі)
Каракіна В.A. намеснік дырэктара Дэпартамента фінансаў (член конкурснай камісіі)
Насута С.В. начальнік аддзела плацяжоў і каардынацыі ў сферы бюджэтнай палітыкі Дэпартамента фінансавай палітыкі (член конкурснай камісіі)
На паседжанні прысутнічала 83,3 працэнтаў складу конкурснай камісіі. Паседжанне правамоцна.
-
Ускрыцце канвертаў з заяўкамі на ўдзел у адкрытым конкурсе адбылося 28 траўня 2013 г. у 11 гадзін 00 хвілін па маскоўскім часе па адрасе: г. Москва, Смаленскі б-р., д. 3/5, буд. 1 (Пратакол ускрыцця канвертаў з заяўкамі на ўдзел у адкрытым конкурсе ад 28 траўня 2013 г. №1).
-
Разгляд заявак на ўдзел у адкрытым конкурсе праводзіцца конкурснай камісіяй 4 чэрвеня 2013 г. у 10 гадзін 00 хвілін па маскоўскім часе па адрасе: г. Масква, Смаленскі б-р., д. 3/5, буд. 1.
-
Для разгляду прадстаўлены заяўкі на ўдзел у адкрытым конкурсе наступных удзельнікаў размяшчэння заказу:
Рэгістрацыйны нумар
|
Назва ўдзельніка размяшчэння заказу
|
Паштовы адрас
|
1
|
Адкрытае акцыянернае таварыства «Інвестыцыйная кампанія «Еўрафінансы»
|
119049, г. Масква, вул. Шабалаўка, д. 10, кор. 2
|
2
|
Аўтаномная некамерцыйная арганізацыя «Нацыянальны інстытут развіцця»
|
117218, г. Масква, Нахімаўскі пр.,
д. 32
|
4. Конкурсная камісія разгледзела заяўку на ўдзел у адкрытым конкурсе ААТ «Інвестыцыйная кампанія «Еўрафінансы» (рэгістрацыйны нумар 1). Улічваючы, што заяўка ААТ «Інвестыцыйная кампанія «Еўрафінансы» (рэгістрацыйны нумар 1) на ўдзел у адкрытым конкурсе адпавядае патрабаванням, якія ўстаноўлены Палажэннем аб размяшчэнні заказаў і заключэнні дамоў на пастаўку тавараў, выкананне прац і аказанне паслуг для патрэб Еўразійскай эканамічнай камісіі, зацверджаным Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 25 студзеня 2012 г. № 5, і Паведамленнем аб правядзенні адкрытага конкурсу, конкурснай камісіяй адзінагалосна прынята рашэнне дапусціць да ўдзелу ў адкрытым конкурсе і прызнаць удзельнікам адкрытага конкурсу ААТ «Інвестыцыйная кампанія «Еўрафінансы».
5. Конкурсная камісія разгледзела заяўку на ўдзел у адкрытым конкурсе АНА «Нацыянальны інстытут развіцця» (рэгістрацыйны нумар 2). Улічваючы, што заяўка АНА «Нацыянальны інстытут развіцця» (рэгістрацыйны нумар 2) на ўдзел у адкрытым конкурсе адпавядае патрабаванням, якія ўстаноўлены Палажэннем аб размяшчэнні заказаў і заключэнні дамоў на пастаўку тавараў, выкананне прац і аказанне паслуг для патрэб Еўразійскай эканамічнай камісіі, зацверджаным Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 25 студзеня 2012 г. № 5, і Паведамленнем аб правядзенні адкрытага конкурсу, конкурснай камісіяй адзінагалосна прынятае рашэнне дапусціць да ўдзелу ў адкрытым конкурсе і прызнаць удзельнікам адкрытага конкурсу АНА «Нацыянальны інстытут развіцця».
6. Пратакол разгляду заявак на ўдзел у конкурсе будзе размешчаны не пазней трох працоўных дзён з дня яго падпісання (пункт 22 Паведамлення аб правядзенні адкрытага конкурсу) на сайце Еўразійскай эканамічнай камісіі па адрасе: www.eurasiancommission.org.
Старшыня
конкурснай камісіі
|
Хулхачыеў
Бембя Віктаравіч
|
Намеснік старшыні
конкурснай камісіі
|
Краўчанка
Валянціна Васільеўна
|
Сакратар
конкурснай камісіі
|
Караткоў
Алег Генадзевіч
|
Члены
конкурснай камісіі:
|
Каракіна
Вольга Аркадзьеўна
Насута
Сяргей Віктаравіч
| |