ПРАТАКОЛ № 1
распячатавання канвертаў з заяўкамі на ўдзел у адкрытым конкурсе на права
заключэння дамовы на выкананне навукова-даследчай працы для
афіцыйнага выкарыстання Еўразійскай эканамічнай камісіяй па тэме
«Распрацоўка рэкамендацый па фарміраванні агульнага рынку працы на
тэрыторыях дзяржаў-удзельніц АЭП і ліквідацыі бар'ераў на шляху
свабоднага перамяшчэння працоўнай сілы»
г. Масква 17 чэрвеня 2013 года
-
Заказчык: Міжнародная арганізацыя Еўразійская эканамічная камісія.
-
Юрыдычны адрас: 119121, г. Масква, Смаленскі б-р, д. 3/5, б. 1.
-
Найменне адкрытага конкурсу: адкрыты конкурс на права заключэння дамовы на выкананне навукова-даследчай працы для афіцыйнага выкарыстання Еўразійскай эканамічнай камісіяй па тэме: «Распрацоўка рэкамендацый па фарміраванні агульнага рынку працы на тэрыторыях дзяржаў-удзельніц АЭП і ліквідацыі бар'ераў на шляху свабоднага перамяшчэння працоўнай сілы».
-
Склад конкурснай камісіі зацверджаны загадам Старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 26 красавіка 2013 года № 143.
-
На паседжанні конкурснай камісіі па распячатаванні канвертаў з заяўкамі на ўдзел у адкрытым конкурсе прысутнічалі:
Старшыня конкурснай камісіі, прадстаўнік Заказчыка:
|
|
Акбердзін Рустам Аляксандравіч
|
– дырэктар Дэпартамента развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці;
|
Сакратар конкурснай камісіі:
|
|
Матус Сяргей Аляксандравіч
|
– начальнік аддзела каардынацыі свабоды перамяшчэння працоўных рэсурсаў Дэпартамента развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці;
|
Члены конкурснай камісіі:
|
|
Рыкаў Арцём Пятровіч
|
– начальнік зводнага аддзела планавання і каардынацыі Дэпартамента пратакола і арганізацыйнага забеспячэння;
|
Слуцкая Юлія Леанідаўна
|
– намеснік начальніка аддзела каардынацыі свабоды перамяшчэння працоўных рэсурсаў Дэпартамента развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці;
|
Каліева Алія Такенаўна
|
– кансультант сакратарыята члена Калегіі (Міністра) па эканоміцы і фінансавай палітыцы.
|
На паседжанні прысутнічала 71,4% складу камісіі.
-
Працэдура распячатавання канвертаў з заяўкамі на ўдзел у адкрытым конкурсе праводзілася 17 чэрвеня 2013 года а 16 гадзіне 00 хвілін па маскоўскім часе па адрасе: г. Масква, Смаленскі б-р, д. 3/5, б.1.
-
Да заканчэння ўказанага ў паведамленні аб правядзенні адкрытага конкурсу тэрміну падачы заявак на ўдзел у адкрытым конкурсе (далей – заяўка) заяўкі не прадстаўлены.
-
Конкурсная камісія ў сувязі з адсутнасцю заявак прызнала, што адкрыты конкурс на права заключэння дамовы на выкананне навукова-даследчай працы для афіцыйнага выкарыстання Еўразійскай эканамічнай камісіяй па тэме «Распрацоўка рэкамендацый па фарміраванні агульнага рынку працы на тэрыторыях дзяржаў-удзельніц АЭП і ліквідацыі бар'ераў на шляху свабоднага перамяшчэння працоўнай сілы» не адбыўся.
-
Дадзены пратакол падлягае размяшчэнню на афіцыйным сайце Еўразійскай эканамічнай камісіі http://www.eurasiancommission.org.ru/
Старшыня
конкурснай камісіі: __________________ Акбердзін Рустам Аляксандравіч
Сакратар
конкурснай камісіі: __________________ Матус Сяргей Аляксандравіч
Члены конкурснай камісіі:
__________________ Рыкаў Арцём Пятровіч
__________________ Слуцкая Юлія Леанідаўна
__________________ Каліева Алія Такенаўна
|