Праграмы на 2008/2009 навучальны год для школ з беларускай мовай навучання фізічная культура і здароўе




старонка2/5
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.72 Mb.
1   2   3   4   5

II КЛАС

Прыкладнае размеркаванне вучэбнага матэрыялу

Раздзелы, тэмы вучэбнага матэрыялу

Колькасць гадзін

Веды

4

Асновы бяспекі заняткаў

1

Гігіенічныя веды

1

Здаровы лад жыцця

1

Самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі

0,5

Алімпійскі даведнік

0,5

Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці

64

Страявыя практыкаванні

3

Агульнаразвіццёвыя практыкаванні

8

Хадзьба

2

Бег

5

Скачкі

5

Кіданне

4

Лажанне

5

Акрабатычныя практыкаванні

8

Практыкаванні ў раўнавазе

4

Танцавальныя рухі

4

Перамячшэнне на лыжах1

10

Плаванне2

да 16 г

Развіццё рухальных здольнасцей3

+

Рухавыя гульні і гульнявыя заданні

+

Тэсціраванне4

6

Прыкладныя дамашнія заданні

+

Прыкладныя рэкамендацыі вучням па тыднёваму рухальнаму рэжыму

+

УсЯго

68

1 Пры бясснежнай зіме замяняецца вучэбным матэрыялам іншых тэм.

2 Пры наяўнасці ўмоў для навучання плаванню, у аб’ёме да 16 г за кошт раздзела “Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці”.

3 Час, які адводзіцца на кожным уроку на развіццё рухальных здольнасцей вучняў, уваходзіць у колькасць гадзін адпаведнай тэмы раздзела “Уменні, навыкі, спосабы дзйнасці”.

4 Плануецца на апошнія два тыдні навучальнага года.


Веды

Асновы бяспекі ведаў. Правілы бяспечных паводзін у месцах заняткаў фізічнай культурай. Правілы бяспечных паводзін падчас гульняў у двары і на прыродзе. Правілы паводзін пры няшчасных выпадках. Правілы паводзін вучняў на вадзе.

Гігіенічныя веды. Патрабаванні да адзення для заняткаў па фізічнаму выхаванню на паветры ў розныя поры года. Правілы дыхання пры выкананні агульнаразвіццёвых фізічных практыкаванняў. Правілы правядзення водных працэдур, прыёму паветраных і сонечных ваннаў.

Здаровы лад жыцця. Правілы здаровага ладу жыцця другакласніка. Станоўчы ўплыў здаровага ладу жыцця на здароўе, настрой, поспехі ў вучобе.

Самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі. Правілы выканання чаўночнага бегу, падцягванняў у вісе, нахілаў уперад са становішча седзячы, падымання і апускання тулава са становішча лежачы на спіне, бегу на 30 м,

6-мінутнага бегу. Правілы выканання комплексу практыкаванняў ранішняй гігіенічнай гімнастыкі і фізкультурных хвілінак.

Алімпійскі даведнік. П’ер дэ Кубертэн — заснавальнік сучаснага алімпійскага руху. Першыя Алімпійскія гульні сучаснасці. Алімпійская Хартыя. Алімпійская сімволіка: алімпійскія кольцы, агонь, флаг, гімн, дэвіз. Алімпійская клятва, эмблема, талісманы. Алімпійскія медалі і дыпломы, п’едэстал гонару. Цырымоніі адкрыцця і закрыцця Алімпійскіх гульняў.
УменнІ, навыкІ, спосабы дзейнасцІ

Страявыя практыкаванні. Разлік на першы-другі, размыканне і змыканне прыстаўнымі крокамі, перастраенні з адной шарэнгі ў дзве, з дзвюх у адну; перамяшчэнне ў калоне па аднаму з выкананнем каманд “У абход — шагам марш!”, “Проціходам налева (направа) — марш!”, “Па дыяганалі — марш!”.

Агульнаразвіццёвыя практыкаванні. Выпады ўперад, убок, назад з адначасовым падыманнем рук у бакі, угору, з адвядзеннем назад; прысяданне з адначасовым падыманнем рук у бакі, угору; кругі рукамі ў асноўнай стойцы; кругі рукамі ў выпадах; нахілы ўперад са становішча седзячы, стоячы ногі разам, ногі паасобку; выкананне практыкаванняў пад музыку; выкананне комплексу ранішняй гімнастыкі.

Хадзьба. На насках рукі на поясе, за галаву, угору, у бакі; у паўпрыседзе, спружыністым крокам, на знешнім баку ступні, высока падымаючы бёдры, перавальваючыся з нагі на нагу (“крокі медзведзяняці”).

Бег. З высокага старту, на месцы, па “кольцах”, па лініі, “змейкай”, чаўночны, на зададзеныя адлегласць і час, пад музыку.

Скачкі. У даўжыню з разбегу, у бакі штуршком дзвюх ног, на дзвюх нагах па разметках, на адной назе па “класах” (квадратах), у глыбіню з мяккім прызямленнем, цераз кароткую скакалку.

Кіданне. Кіданне набіўнога мяча дзвюма рукамі ад грудзей уперад-угору са становішча стоячы ногі на шырыні плячэй тварам у бок кідання, знізу ўперад-угору з таго самага зыходнага становішча на далёкасць; кіданне малога мяча з месца на далёкасць са становішча стоячы тварам у бок кідання, на зададзеную адлегласць, у гарызантальную і вертыкальную цэлі (2 x 2 м) з адлегласці 3—4 м.

Лажанне. Па нахіленай гімнастычнай лаўцы ва ўпоры прысеўшы, упоры стоячы на каленях; па гімнастычнай сценцы ў гарызантальным напрамку прыстаўнымі крокамі з папераменным перахватам рукамі, у вертыкальным напрамку рознайменным і аднайменным спосабамі; пералажанне цераз бервяно, абапіраючыся рукамі і нагамі, па чарзе, пераносячы ногі ў седзе ўпоперак на правым (левым) бядры, і ўздоўж, пераносячы правую (левую) нагу; перапаўзанне на карачках, на каленях цераз горку матаў; падцягванне на руках лежачы на жываце і бёдрах, у вісе на перакладзіне (хлопчыкі), у вісе стоячы (дзяўчынкі).

Акрабатычныя практыкаванні. Хуткая групоўка з асноўнай стойкі рукі ўгору далонямі ўперад; з упору прысеўшы, са становішча лежачы на спіне рукі ўгору далонямі ўперад; кулянне ўперад у групоўцы; стойка на лапатках з сагнутымі нагамі; перакат уперад прысеўшы са стойкі на лапатках з сагнутымі нагамі; перакат убок прагнуўшыся са становішча лежачы на грудзях рукі ўгору, перакат убок у групоўцы са стойкі на каленях.

Практыкаванні для паставы. Ля вертыкальнай плоскасці падыманне на наскі і апусканне на ўсю ступню; падыманне ўперад сагнутай нагі з наступным выпростваннем, адвядзеннем убок і апусканнем; дакранаючыся спінай да плоскасці, нахілы ўлева і ўправа; з прадметам на галаве прысяданне і ўставанне; лажанне ў гарызантальнай плоскасці па гімнастычнай сценцы.

Практыкаванні ў раўнавазе. Стойка на дзвюх і адной назе з заплюшчанымі вачыма; тое самае на насках; тое самае з паднятымі рукамі стоячы на падлозе, на лаўцы; бег па гімнастычнай лаўцы; хадзьба па рэйцы перакуленай гімнастычнай лаўкі; павароты кругом стоячы на гімнастычнай лаўцы, павароты кругом пры хадзьбе на насках па рэйцы гімнастычнай лаўкі.

Танцавальныя рухі. Танцавальны крок полькі (музычны памер 2/4, адзін рух на такт), мазуркі (музычны памер 3/4, адзін рух на такт).

Перамяшчэнне на лыжах. Пастраенне з лыжамі ў руках у шарэнгу, у калону па аднаму; надзяванне лыжаў на снезе; павароты на месцы пераступаннем; перамяшчэнне на лыжах ступаючым і слізгаючым крокам; спускі на лыжах з малога схілу (да 15о); пад’ёмы ступаючым крокам.

Плаванне. Агульнаразвіццёвыя і спецыяльныя падрыхтоўчыя практыкаванні на сушы і ў вадзе. Практыкаванні для асваення з вадой: прысяданні з апусканнем у ваду з галавой, выдых у ваду, даставанне прадметаў з дна (расплюшчваючы вочы ў вадзе). Слізганне лежачы на грудзях; слізганне лежачы на спіне. Рухі ног спосабам “кроль” з апорай рукамі аб дно, аб борцік басейна ці з падтрымкай партнёра. Слізганне пасля адштурхоўвання з рухамі ног спосабам “кроль” на спіне, на грудзях. Выдыхі ў ваду з паваротам галавы. Узгодненыя з дыханнем рухі рук стоячы на дне і ў спалучэнні з хадзьбой. Плаванне з апорай на дошку. Плаванне з дапамогай ног і грабкоў адной рукой з рознымі становішчамі другой рукі (удых у бок рукі, якая выконвае грабок). Спад у ваду са становішча седзячы на борціку рукі ўгору. Саскок у ваду ўніз нагамі з рознымі становішчамі рук.


РазвІццЁ рухальных здольнасцей

Развіццё хуткасці рухаў ног і хуткасці рухальнай рэакцыі. Бег на месцы, бег на кароткія адрэзкі (10—12 м) з максімальнай хуткасцю, бег навыперадкі, бег па сігналу, бег са зменай напрамкаў па сігналу.

Рухавыя гульні: “Грушка”, “Дакраніся да яблыка”, “Іванка”, “Лясь, лясь, уцякай!”, “Прэла — гарэла”, “Фігуры”, “Кошка і мышка”, “Золата”, “Умей дагнаць”, “Конікі”.

Развіццё сілы рук. Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры аб сценку, тое самае з адштурхоўваннем ад сценкі, згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы на гімнастычнай лаўцы; практыкаванне з гантэлямі для мышцаў рук (згінанне і разгінанне, падыманне і апусканне, кругавыя рухі); падкідванне і лоўля набіўнога мяча, кругавыя рухі з набіўным мячом у руках перад грудзямі і за галавой, згінанне і разгінанне рук з набіўным мячом; падцягванне ў вісе стоячы; лажанне па гімнастычнай сценцы.

Рухавыя гульні: “Рэдзька”, “Церамок”, “Не сыдзі з цуркі”, “Парашутысты”, “Хто далей кіне”, “Лоўля малпы”.

Развіццё каардынацыйных здольнасцей. Дакладнасць рухаў нагамі, дынамічная раўнавага, арыенціроўка ў прасторы (хлопчыкі і дзяўчынкі), статычная раўнавага (дзяўчынкі) у працэсе вывучэння ўскладненых варыянтаў агульнаразвіццёвых практыкаванняў праграмы для развіцця каардынацыі рухаў, ускладненых варыянтаў танцавальных практыкаванняў праграммы, навучанне плаванню, вывучэнне ускладненых практыкаванняў у раўнавазе і акрабатычных практыкаванняў.

Рухавыя гульні: “Грушка”, “Іванка”, “Кацяняткі-дзіцяняткі”, “Пасадка бульбы”, “У Мазая”, “Макі-макавічкі”, “Свабоднае месца”, “Нос, нос, нос, лоб”, “Цераз купіны і пянькі”, “Два Марозы”, “Воўк і авечкі”, “Птушкі”, “Да сваіх флажкоў”.

Развіццё агульнай вынослівасці. Бег на адлегласць у зададзены час (4—6 мін), хадзьба на лыжах да 1,5 км, плаванне на адлегласць да 25 м, катанне на каньках, гульня ў футбол тэнісным мячом.

Рухавыя гульні: “Свабоднае месца”, “ Квач”, “Квач са стужкай”, “Карусель”, “Мяч вядучаму”, “Кругавая стужка”.

Гульні на вадзе: “Хто лепш”, “Лодачка на вёслах”, “Воднае пола”.

Развіццё сілы тулава і статычнай вынослівасці. Лажанне па нахіленай гімнастычнай лаўцы, гімнастычнай сценцы, канату; хадзьба на лыжах; віс на сагнутых руках на час, павольныя згінанні і разгінанні рук ва ўпоры лежачы, падцягванне ў вісе стоячы; перамяшчэнне ў паўпрыседзе і прыседзе; пералажанне і перапаўзанне.

Рухавыя гульні: “Пасадка бульбы”, “Рэдзька”, “Змяя”, “Дзень і ноч”.



Рухавыя гульні і гульнявыя заданні

Развіццё каардынацыйных і кандыцыйных рухальных здольнасцей на ўроках фізічнай культуры і здароўя дасягаецца ў працэсе навучання фізічным практыкаванням, спосабам дзейнасці і рухавым гульням, удзелу у рухавых гульнях і пры выкананні спаборніцкіх заданняў.



Агульнаразвіццёвыя практыкаванні для развіцця каардынацыі рухаў

Гульнявыя заданні: “Прыдумай сам”, “Мяч збоку”, “Паспрабуй злаві”, “Забаронены рух”.

Гульні: “Мы — вясёлыя рабяты”, “Карусель”, “Забаўнікі”, “Фігуры”.

Хадзьба

Гульнявыя заданні: “Па сцяжынцы”, “Хто як ходзіць”, “Карлікі і веліканы”.

Гульні: “Хто цішэй пройдзе”, “Наступленне”, “Хто лішні”.

Бег

Гульнявыя заданні: “Хутка вазьмі, хутка пакладзі”, “Займай свае месцы”, “Змяні прадмет”.

Гульні: “Бег па флажкі”, “Каршун і квахтуха”, “Пасадка бульбы”, “Мы — вясёлыя рабяты”, “Коннікі-спартсмены”.

Скачкі

Гульнявыя заданні: “Скакуны”, “Чаўнок”, “Пераскачы цераз ручаёк”, “Конікі”.

Гульні: “Парашутысты”, “Верабейкі-скакуны”, “Скачкі па палосках”, “Воўк у рове”, “Вудачка скачковая”, “Зайцы ў гародзе”.

Кіданне

Гульнявыя заданні: “Лаві мяч”, “Мяч цераз вяровачку”, “Цэлься без промаху”, “Перадаў — садзіся”.

Гульні: “Пагрузка кавуноў”, “Гонка мячоў”, “Меткі снайпер”, “Па мішэнях”.

Лажанне

Гульнявыя заданні: “З мячом пад дугой”, “Перапаўзі — не згубі”, “Хто хутчэй да флажка”, Кацяняты і шчаняты”.

Гульні: “Пералёт птушак”, “Пажарныя”, “Мядзведзі і пчолы”.

Практыкаванні для фарміравання правільнай паставы

Гульнявыя заданні: “Стройныя бярозкі”, “Жураўлікі”, “Перанясі на галаве”, “Балерына”, “Хто як ходзіць”, “Стоп”.



Перамяшчэнне на лыжах

Гульні: “Лыжныя рэйкі”, “Лыжны поезд”, “Аленевы запрэжкі”, “Хто самы хуткі”, “Смялей з горкі”.



Плаванне

Гульнявыя заданні: “ Квач на вадзе”, “Бусел”, “Жабкі”, “Жучок-павучок”, “Помпа”.

Гульні: “Невад”, Карасікі і шчупак”, “Поезд у тунелі”, “Карусель”, “Хвалі і мора”, “На буксіры”, “Медуза”, “Паплавок”, “Цюлені”.

Тэсціраванне. Спаборніцкае заданне на лепшае выкананне тэставага практыкавання “Выконвай без памылак”.



Тэсціраванне

Скачок у даўжыню з месца штуршком дзвюх ног, нахілы ўперад са становішча седзячы на падлозе, чаўночны бег 4 x 9 м, віс на сагнутых руках (хлопчыкі), падыманне і апусканне тулава са становішча лежачы на спіне за 30 с, бег 30 м з высокага старту, 6-мінутны бег або бег 800 м (дзяўчынкі), 1000 м (хлопчыкі).



Прыкладныя дамашнія заданні

Заданні для ўсяго класа. Выконваць комплексы гімнастычных практыкаванняў (з прадметамі, без прадметаў), бегаць ва ўмераным тэмпе 5—6 мін, хадзіць на лыжах, ездзіць на веласіпедзе, падцягвацца ў вісе лежачы, у вісе падымаць сагнутыя ногі; скакаць цераз кароткую скакалку; згінаць і разгінаць рукі ва ўпоры лежачы на лаўцы. У выхадныя дні выязджаць з бацькамі за горад у лес, на раку, возера. Хадзіць на канікулах у паходы (пешшу, на лодках, веласіпедах).



Дыферэнцыраваныя заданні. Вызначаюцца настаўнікам у адпаведнасці з рэкамендацыямі ўрача для кожнага вучня, які мае адхіленні ў стане здароўя.

Прыкладныя рэкамендацыі па тыднёваму рухальнаму рэжыму вучняў II класа1



Від рухальнай дзейнасці

Аб’ём рухальнай дзейнасці за тыдзень2

хлопчыкі

дзяўчынкі

1

Бег (км) або

6—8

5—7

2

Хадзьба на лыжах (км)

7—9

6—8

3

Скачкі са скакалкай (к-сць разоў)

500—600

500—600

4

Падцягванне на высокай перакладзіне (к-сць разоў) або

12—20



5

Падцягванне на нізкай перакладзіне (к-сць разоў)

36—50

36—50

6

Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы (к-сць разоў)

20—40

35—40 на павышанай апоры

7

Седзячы на падлозе ногі разам нахіл уперад — “складка з затрымкай 5—8 с” (к-сць разоў) або

16—20

16—20

8

Седзячы на падлозе ногі паасобку нахіл уперад (к-сць разоў)

50—60

50—60

9

Са становішча лежачы на спіне рукі за галавой падыманне і апусканне тулава (к-сць разоў) або

20—30

30—40

10

Падыманне прамых ног са становішча лежачы на спіне (к-сць разоў)

20—30

30 — 40

1 Для вучняў, якія не займаюцца ў спартыўных ці фізкультурных групах.

2 Практыкаванні выконваюцца ў дні, вольныя ад урокаў фізічнай культуры і здароўя.

ПАТРАБАВАННІ ДА ВУЧНЯЎ, ЯКІЯ заканЧваюць ІІ клас



Вучні павінны ведаць:

  • пра ўплыў здаровага ладу жыцця на здароўе і настрой;

  • алімпійскую сімволіку і цырымонію адкрыцця і закрыцця Алімпійскіх гульняў.

Вучні павінны ведаць і выконваць:

  • правілы бяспечных паводзін на ўроках фізічнай культуры і здароўя і ў час самастойных заняткаў;

  • гігіенічныя патрабаванні да адзення і паставы, правілы дыхання і вывучаных гігіенічных працэдур;

  • вывучаныя правілы і патрабаванні да здаровага ладу жыцця;

  • правілы самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі.

Вучні павінны ведаць і ўмець правільна выконваць:

  • страявыя каманды і практыкаванні, разнавіднасці хадзьбы і бегу;

  • гульнявыя заданні з хадзьбой, бегам, скачкамі, кіданнем, лажаннем;

  • разнавіднасці скачкоў з месца і з разбегу;

  • практыкаванні на фарміраванне правільнай паставы;

  • тэхнічныя прыёмы і танцавальныя крокі, тэставыя практыкаванні.

Вучні павінны ўмець:

  • кідаць малы мяч на далёкасць, у цэль і на зададзенную адлегласць;

  • пастаянна падтрымліваць правільную паставу;

  • правільна размяркоўваць свае сілы ў бегу на зададзены час;

  • правільна выконваць вывучаныя практыкаванні і комплексы практыкаванняў;

  • трымацца на вадзе і плаваць з дапамогай плавальнай дошкі.



III КЛАС
Прыкладнае размеркаванне вучэбнага матэрыялу

Раздзелы, тэмы вучэбнага матэрыялу

Колькасць гадзін

Веды

4

Асновы бяспекі заняткаў

1

Гігіенічныя веды

1

Здаровы лад жыцця

1

Самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі і самакантроль

0,5

Алімпійскі даведнік

0,5

Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці

66

Страявыя практыкаванні

3

Агульнаразвіццёвыя практыкаванні

6

Хадзьба

2

Бег

6

Скачкі

6

Кіданне

6

Лажанне

6

Акрабатычныя практыкаванні

8

Практыкаванні ў раўнавазе

4

Танцавальныя рухі

4

Перамяшчэнне на лыжах1

9

Плаванне2

да 24 г

Развіццё рухальных здольнасцей3

+

Рухавыя гульні і гульнявыя заданні

+

Тэсціраванне

6

Прыкладныя дамашнія заданні

+

Прыкладныя рэкамендацыі па тыднёваму рухальнаму рэжыму

+

УсЯго

70

1 Пры бясснежнай зіме замяняецца вучэбным матэрыялам іншых тэм.

2 Пры наяўнасці ўмоў для навучання плаванню, у аб’ёме 10 г варыятыўнага кампанента і да 14 г за кошт раздзела “Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці”.

3 Час, які адводзіцца на кожным уроку на развіццё рухальных здольнасцей вучняў, уваходзіць у разлік гадзін адпаведнай тэмы раздзела “Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці”.



Веды

Асновы бяспекі заняткаў. Правілы бяспечных паводзін у месцах заняткаў фізічнай культурай. Правілы пазбягання ўздзеяння наступстваў аварыіі на ЧАЭС і іншых неспрыяльных экалагічных фактараў мясцовага значэння.

Гігіенічныя веды. Патрабаванні да адзення і абутку ў розныя поры года. Пераахаладжэнне і меры яго папярэджання. Значэнне і правілы загартоўвання ў розныя поры года для ўмацавання здароўя. Уплыў заняткаў фізічнымі практыкаваннямі на здароўе, разумовую працаздольнасць, рухальныя здольнасці вучня. Значэнне правільнага дыхання пры выкананні фізічных практыкаванняў.

Здаровы лад жыцця. Станоўчы ўплыў здаровага, фізічна актыўнага ладу жыцця на здароўе, настрой, вучобу трэцякласніка. Шкодныя звычкі і іх уплыў на здароўе школьніка. Правілы здаровага ладу жыцця трэцякласніка. Рухальны рэжым трэцякласніка ў розныя поры года.

Самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі і самакантроль. Правілы выканання практыкаванняў для павышэння разумовай працаздольнасці падчас падрыхтоўкі дамашніх заданняў. Практыкаванні для фарміравання правільнай паставы пры выкананні дамашніх заданняў. Паняцце аб асноўных рухальных здольнасцях чалавека: сілавых, скорасных, скорасна-сілавых, спрытнасці, гібкасці і вынослівасці. Выкарыстанне тэставых практыкаванняў для самаацэнкі ўзроўню развіцця рухальных здольнасцей. Правілы правядзення чатырох рухавых гульняў.

Алімпійскі даведнік. Сучасныя Алімпійскія гульні. Краіны і гарады, дзе яны праводзіліся. Краіны — удзельніцы Гульняў і віды спорту, уключаныя ў праграму Алімпійскіх гульняў. Зімовыя Алімпійскія гульні. Пераможцы і прызёры Алімпійскіх гульняў.

1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка