Праграма тыдня беларускай мовы 21 лютага 2011 г., панядзелак, 1245 – 1415




Дата канвертавання16.03.2016
Памер18.54 Kb.
ПРАГРАМА ТЫДНЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

21 лютага 2011 г., панядзелак, 1245 – 1415

(аўд. 304)


Літаратурна-музычная кампазіцыя “Табе складаю шчыры свой санет, прапрадзедаў маіх жывая мова...”. Запрошаны да ўдзелу дырэктар Інстытута мовы і літаратуры, старшыня Міжнароднага камітэта славістаў прафесар, член-карэспандэнт А.А. Лукашанец, паэты Віктар Шніп і Людміла Рублеўская, узорны фальклорны калектыў “Кветкі” СШ № 71 г. Мінска.
22 лютага 2011 г., аўторак, 1245 – 1415.

(аўд. 304)



Лінгвістычная гасцёўня.

Беларускі правапіс: актуальны стан

Сустрэча з аўтарамі новай рэдакцыі “Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (2008) дырэктарам Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы членам-карэспандэнтам НАН Беларусі, доктарам філалагічных навук, прафесарам А.А. Лукашанцам, укладальнікамі “Беларускага арфаграфічнага слоўніка” (2009, 2010) намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы кандыдатам філалагічных навук Л.П. Кунцэвіч, кандыдатам філалагічных навук вяд. нав. супрацоўнікам Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы  І.У. Кандраценяй, укладальнікамі слоўніка “Сучасная беларуская мова” доктарам філалагічных навук, прафесарам М.Р. Прыгодзічам, В.К. Раманцэвіч, аўтарам вучэбна-метадычных выданняў па новай рэдакцыі “Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (2008) кандыдатам філалагічных навук дацэнтам У.І  Куліковічам.


23 лютага 2011 г., серада, 1245 – 1415.

(вялікая актавая зала)


Інтэлектуальна-забаўляльная гульня “Філалогія і Я” з удзелам студэнтаў 1 курса спецыяльнасцей “Беларуская філалогія” і “Славянская філалогія”.
24 лютага 2011 г., чацвер, 1245 – 1415.

(аўд. 304)



Лінгвістычная гасцёўня.

Беларуская мова за мяжой

Да ўдзелу запрошаны літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст, доктар філалагічных навук, прафесар, ганаровы старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў А.І. Мальдзіс, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, акадэмік Цэнтральнай Еўрапейскай Акадэміі навукі і мастацтва М.П. Касцюк.


25 лютага 2011 г., пятніца, 1115 – 1235.

(аўд. 304)



Дзень беларускага перакладу
Да ўдзелу запрошаны сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны, Саюза перакладчыкаў краін СНД і Балтыі, лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Івана Франко і літаратурнай прэміі імя Кандрата Крапівы В.В. Стралко.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка