Праграма ўступнага выпрабавання




Дата канвертавання19.03.2016
Памер118.39 Kb.

Праграма ўступнага выпрабавання


па музычных спецыяльнасцях


  1. Агульныя палажэнні, парадак прыёму, арганізацыя і правядзенне

ўступнага выпрабавання

Установы адукацыі ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў па наступных музычных спецыяльнасцях:




Шыфр

Спецыяльнасць,

напрамак спецыяльнасці,

спецыялізацыя

Кваліфікацыя

16 01 МАСТАЦТВА МУЗЫЧНАЕ

2-16 01 02 Дырыжыраванне (па напрамках)

2-16 01 02-02


Дырыжыраванне

(акадэмічны хор)

Кіраўнік творчага калектыву. Артыст. Настаўнік.


2-16 01 02-03

Дырыжыраванне

(народны хор)

Кіраўнік творчага калектыву. Артыст. Настаўнік.


2-16 01 10 Спевы (па напрамках)

2-16 01 10-01

Спевы (акадэмічныя)


Артыст хору, ансамбля.

Кіраўнік вакальнай студыі.


2-16 01 31 Інструментальнае выканальніцтва (па напрамках)

2-16 01 31-01

Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна)

Артыст аркестра, ансамбля.

Канцэртмайстар. Настаўнік.

2-16 01 31-02

Інструментальнае выканальніцтва (аркестравыя

струнна-смычковыя інструменты (па відах інструментаў))

Артыст. Кіраўнік творчага калектыву. Настаўнік.

2-16 01 31-04

Інструментальнае выканальніцтва (аркестравыя

духавыя і ўдарныя інструменты (па відах інструментаў))

Артыст. Кіраўнік творчага калектыву. Настаўнік.

2-16 01 31-05

Інструментальнае выканальніцтва (інструменты народнага аркестра (па відах інструментаў))

Артыст. Кіраўнік творчага калектыву. Настаўнік.

21 04 КУЛЬТУРАЗНАЎЧЫЯ НАВУКІ

2-21 04 31

Музыказнаўства

Настаўнік.

Да пачатку ўступных выпрабаванняў прыёмная камісія ўстановы адукацыі праводзіць гутарку (праслухоўванне, прагляд) з кожным абітыруентам, каб вызначыць мэтазгоднасць яго ўдзелу ў конкурсе сярод паступаючых.

Уступнае выпрабаванне па спецыяльнасці праводзіцца па наступных этапах:



  • выкананне праграмы (акрамя паступаючых на спецыяльнасць “Музыказнаўства”);

  • сальфеджыо (пісьмова і вусна);

  • музычная літаратура (для паступаючых на спецыяльнасць “Музыказнаўства”).

Кожны з этапаў уступнага выпрабавання па спецыяльнасці ацэньваецца асобна. Адзнакі "0", "1", "2" па адным з этапаў з'яўляюцца недапушчальнымі для далейшага конкурснага ўдзелу.

Паступаючыя па напрамку спецыяльнасці “Спевы (акадэмічныя)” праходзяць праверку музычна-слыхавых даных.




  1. Змест уступнага выпрабавання


ВЫКАНАННЕ ПРАГРАМЫ
2-16 01 02 Дырыжыраванне (па напрамках)
Паступаючыя па напрамку спецыяльнасці “Дырыжыраванне (акадэмічны хор)” павінны:

  • праспяваць песню (акапэльна) і раманс (з асабістым суправаджэннем);

  • прачытаць з ліста на фартэпіяна двухрадковую партытуру;

  • прасальфеджыраваць з тактыраваннем харавыя партыі;

  • прачытаць на памяць верш ці ўрывак з мастацкай прозы;

  • прадэманстраваць узровень слыхавой культуры, музычнай памяці і рытму;

  • выканаць на фартэпіяна эцюд, паліфанічны твор, п’есу.

Паступаючыя па напрамку спецыяльнасці “Дырыжыраванне (народны хор)” павінны:



  • праспяваць не менш за дзве народныя песні (адна з іх на беларускай мове без суправаджэння);

  • прачытаць на памяць верш ці ўрывак з мастацкай прозы;

  • прадэманстраваць узровень слыхавой культуры, музычнай памяці і рытму;

  • выканаць дзве п’есы на інструменце (на выбар абітурыента).


2-16 01 10 Спевы (па напрамках)

Паступаючыя па напрамку спецыяльнасці “Спевы (акадэмічныя)” павінны мець неабходныя вакальныя і музычныя здольнасці, сфарміраваны здаровы галасавы апарат, музычны слых, пачуццё рытму, музычную памяць.

У абітурыентаў не павінна быць устойлівых дэфектаў мовы, а таксама фізічных недахопаў, якія будуць перашкаджаць прафесійнай працы.

Паступаючыя павінны:



  • выканаць на памяць два творы беларускіх, рускіх, заходніх кампазітараў (песню, раманс, лёгкую арыю);

  • выканаць на памяць верш, байку ці частку з мастацкай прозы;

  • прадэманстраваць узровень слыхавой культуры, музычнай памяці і рытму.


2-16 01 31 Інструментальнае выканальніцтва (па напрамках)
2-16 01 31-01 Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна)
Паступаючыя па напрамку спецыяльнасці Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна) павінны выканаць:


2-16 01 31-02 Інструментальнае выканальніцтва (аркестравыя струнна-смычковыя інструменты (па відах інструментаў))
Паступаючыя па напрамку спецыяльнасці Інструментальнае выканальніцтва (аркестравыя струнна-смычковыя інструменты (скрыпка))” павінны выканаць:

  • дзве трохактаўныя гамы (мажорную і мінорную) умераным рухам (4, 8, 12 і 24 гукі legato) і арпеджыо (3, 9 гукаў legato);

  • мажорныя і мінорныя гамы ў тэрцыю, сексту і актаву ў межах першых трох пазіцый (1 і 2 інтэрвалы на адзін рух смычка) ва ўмераным руху;

  • два эцюды на розныя віды тэхнікі;

  • твор буйной формы;

  • п’есу (пажадана віртуознага характару).

Паступаючыя па напрамку спецыяльнасці Інструментальнае выканальніцтва (аркестравыя струнна-смычковыя інструменты (альт))” павінны выканаць:



  • дзве трохактаўныя гамы (мажорную і мінорную) умераным рухам (4, 8, 12 і 24 гукі legato) і арпеджыо (3, 9 гукаў legato);

  • мажорныя і мінорныя гамы ў тэрцыю, сексту і актаву ў межах першых трох пазіцый (1 і 2 інтэрвалы на адзін рух смычка) ва ўмераным руху;

  • два эцюды на розныя віды тэхнікі;

  • твор буйной формы;

  • п’есу (пажадана віртуознага характару).

Паступаючыя па напрамку спецыяльнасціІнструментальнае выканальніцтва (аркестравыя струнна-смычковыя інструменты (віяланчэль))” павінны выканаць:

  • дзве трохактаўныя гамы (мажорную і мінорную) умераным рухам (4, 8, 16 гукаў legato) і арпеджыо ўмераным рухам;

  • мажорныя і мінорныя гамы ў тэрцыю, сексту і актаву (1 і 2 інтэрвалы на адзін рух смычка) умераным рухам;

  • два эцюды на розныя віды тэхнікі;

  • твор буйной формы;

  • п’есу.

Паступаючыя па напрамку спецыяльнасці Інструментальнае выканальніцтва (аркестравыя струнна-смычковыя інструменты (кантрабас))” павінны выканаць:

  • гаму;

  • эцюд;

  • дзве рознахарактарныя п’есы ці нескладаны твор буйной формы.


2-16 01 31-04 Інструментальнае выканальніцтва (аркестравыя духавыя і ўдарныя інструменты (па відах інструментаў))
Паступаючыя па напрамку спецыяльнасці Інструментальнае выканальніцтва (аркестравыя духавыя і ўдарныя інструменты (флейта, габой, кларнет, фагот, саксафон, валторна, труба, трамбон, барытон, туба))” павінны выканаць:

  • дзве гамы (мажорную і мінорную) да 4-х знакаў пры ключы staccato і legato ўмераным рухам, арпеджыо;

  • эцюд;

  • дзве п’есы (у тым ліку кантыленага характару) ці часткі цыклічнага твора.

Паступаючыя па напрамку спецыяльнасці Інструментальнае выканальніцтва (аркестравыя духавыя і ўдарныя інструменты (ударныя інструменты))” павінны выканаць:

на ксілафоне:

  • дзве гамы (мажорную і мінорную) да 4-х знакаў пры ключы ўмераным рухам, арпеджыо;

  • эцюд;

  • дзве п’есы ці часткі цыклічнага твора;

на малым барабане:

  • рытмічныя фігуры (“двойкі”, “тройкі”), рытмічныя камбінацыі;

  • два эцюды.


2-16 01 31-05 Інструментальнае выканальніцтва (інструменты народнага аркестра (па відах інструментаў))
Паступаючыя па напрамку спецыяльнасціІнструментальнае выканальніцтва (інструменты народнага аркестра (гітара класічная, балалайка, домра, мандаліна, цымбалы))” павінны выканаць:

  • дзве гамы (мажорную і мінорную) у дзве актавы і арпеджыо ўмераным рухам;

  • эцюд;

  • два рознахарактарныя творы (у тым ліку буйной формы).

Паступаючыя па напрамку спецыяльнасціІнструментальнае выканальніцтва (інструменты народнага аркестра (баян, акардэон))” павінны выканаць:

  • дзве гамы (мажорную і мінорную) у 3–4 актавы штрыхамі і штрыхавымі варыянтамі, арпеджыо;

  • эцюд;

  • поліфанічны твор;

  • твор буйной формы;

  • п’есу на інстуменце з выбарнай клавіятурай;

  • п’есу віртуознага характару ці апрацоўку народнага твора.



САЛЬФЕДЖЫО
Патрабаванні да ўступнага выпрабавання ўстанаўліваюцца ў суадносінах з тыпавымі вучэбнымі праграмамі па вучэбным прадмеце “Сальфеджыо” дзіцячых школ мастацтваў.

Паступаючыя па напрамках спецыяльнасці Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна)”,Інструментальнае выканальніцтва (аркестравыя струнна-смычковыя інструменты (скрыпка, альт, віяланчэль))”, “Дырыжыраванне (акадэмічны хор)” павінны:



  1. Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 25 хвілін у аб’ёме 8 тактаў у мажорных ці мінорных танальнасцях з нескладаным рытмам і храматызмамі (памеры: 2/4, 3/4, 4/4; дыктуецца 10 разоў). Рытмічныя цяжкасці: сінкопы, трыёлі, ноты з кропкай, шаснаццатыя.

  2. Праспяваць гаму да 4-х знакаў: мажорную (натуральную, гарманічную) і мінорную (натуральную, гарманічную і меладычную).

  3. Праспяваць у танальнасці:

  • ступені;

  • інтэрвалы з вырашэннем (характэрныя, трытоны);

  • акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх ператварэнні, дамінантсептакорд і яго ператварэнні з вырашэннем, паменшаны септакорд VII ступені і малы септакорд VII з вырашэннем, септакорд II ступені).

  1. Праспяваць ад гуку ўверх і ўніз асобныя інтэрвалы і акорды (указаныя ў п. 3); септакорды VII і ІІ ступені – толькі ўверх; павялічанае і паменшанае трохгуччы – уверх і ўніз з вырашэннем.

  2. Вызначыць на слых:

  • інтэрвалы і акорды ад гуку (адпаведна п. 3);

  • інтэрвалы і акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (4–6 інтэрвалаў, 3–4 акорды).

  1. Праспяваць з ліста незнаёмую мелодыю з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у памерах 2/4, 3/4, 4/4 (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту).

Паступаючыя па напрамках спецыяльнасці Інструментальнае выканальніцтва (інструменты народнага аркестра (баян, акардэон, гітара класічная, балалайка, домра, мандаліна, цымбалы))”, “Дырыжыраванне (народны хор) павінны:



  1. Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 25–30 хвілін у аб’ёме 8 тактаў, дыятанічны, у натуральным, гарманічным мажоры ці ў адным з відаў мінору; памеры: 2/4, 3/4, 4/4; дыктуецца 10 разоў. Рытмічныя цяжкасці: чвэрць з кропкай і восьмая, шаснаццатыя, пункцірны рытм, трыёль, сінкопы.

  2. Праспяваць гаму: мажорную (натуральны від), мінорную (віды – натуральны, гарманічны, меладычны) да 4-х знакаў пры ключы.

  3. Праспяваць у танальнасці:

  • ступені;

  • інтэрвалы з вырашэннем (дыятанічныя, характэрныя: павялічаная секунда, паменшаная септыма, павялічаная квінта, паменшаная кварта; трытоны паміж IV – VII ступенямі гарманічнага мінору);

  • акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх ператварэнні, дамінантсептакорд і яго ператварэнні з вырашэннем, павялічанае і паменшанае трохгуччы з вырашэннем).

  1. Праспяваць ад гуку ўверх асобныя інтэрвалы і акорды, указаныя ў п. 3.

  2. Вызначыць на слых:

  • інтэрвалы, акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (3–4 інтэрвалы, 3–4 акорды);

  • інтэрвалы і акорды ад гуку (у адпаведнасці з п. 3).

  1. Праспяваць незнаёмую мелодыю з ліста з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у танальнасці да 2-х знакаў (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту).

Паступаючыя па напрамках спецыяльнасціІнструментальнае выканальніцтва (аркестравыя струнна-смычковыя інструменты (кантрабас))”, “Інструментальнае выканальніцтва (аркестравыя духавыя і ўдарныя інструменты (флейта, габой, кларнет, фагот, валторна, труба, трамбон, туба, ударныя інструменты))” павінны:



  1. Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 30 хвілін у аб’ёме 8 тактаў, дыятанічны, у натуральным мажоры ці ў адным з відаў мінору; памеры 2/4, 3/4; дыктуецца 10 разоў. Рытмічныя цяжкасці: чвэрць з кропкай і восьмая, шаснаццатыя, пункцірны рытм.

  2. Праспяваць гаму: мажорную (натуральны від), мінорную (віды – натуральны, гарманічны, меладычны) да 4-х знакаў у ключы.

  3. Праспяваць у танальнасці:

  • ступені;

  • павялічаную секунду, паменшаную септыму, трытоны з вырашэннем;

  • акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх ператварэнні, дамінантсептакорд і яго ператварэнні з вырашэннем).

  1. Праспяваць ад гуку ўверх асобныя інтэрвалы і акорды, указаныя ў п. 3.

  2. Вызначыць на слых:

  • інтэрвалы, акорды ад гуку (у адпаведнасці п. 3);

  • інтэрвалы і акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (3–4 інтэрвалы, 2–3 акорды).

  1. Праспяваць з ліста незнаёмую мелодыю з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у танальнасці да 2-х знакаў (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту).


2-21 04 31 Музыказнаўства
Паступаючыя на спецыяльнасць “Музыказнаўства” здаюць уступнае выпрабаванне па двух этапах: сальфеджыо (пісьмовым і вусным) і музычнай літаратуры.

Па сальфеджыо паступаючыя павінны:



  1. Напісаць аднагалосны дыктант у аб’ёме 8–10 тактаў, які ўключае ў меладычны малюнак: скачкі, храматызмы, розныя рытмічныя складанасці (сінкопы, пункцірны рытм, трыёлі).

  2. Праспяваць

у танальнасці (да 6-і знакаў пры ключы):

  • гамы;

  • простыя дыятанічныя інтэрвалы; трытоны, характэрныя інтэрвалы з вырашэннем;

  • трохгуччы мажорныя і мінорныя, павялічанае і паменшанае трохгуччы з вырашэннем;

  • дамінантсептакорд і яго ператварэнні; септакорды ІІ ступені, уводны з вырашэннем;

  • паслядоўнасці акордаў і інтэрвалаў з прасцейшымі адхіленнямі ў роднасныя танальнасці;

ад гуку:

  • простыя інтэрвалы;

  • трохгуччы мажорныя і мінорныя з ператварэннямі;

  • дамінантсептакорд і яго ператварэнні; септакорды ІІ ступені, уводны з вырашэннем;

  • павялічанае і паменшанае трохгуччы – з вызначэннем танальнасці і вырашэннем.

  1. Прачытаць з ліста аднагалосныя мелодыі з храматызмамі і мадуляцыямі ў роднасныя танальнасці.

  2. Зрабіць пісьмова:

  • слыхавы аналіз інтэрвалаў і акордаў, узятых ізалявана, а таксама ў паслядоўнасцях;

  • прыклад на транспазіцыю;

  • пабудову інтэрвалаў і акордаў ад зададзенага гуку і ў танальнасці;

  • рытмічную групоўку;

  • пабудову храматычнай гамы (мажорнай і мінорнай).

Час напісання 45 хвілін.

Па музычнай літаратуры паступаючыя павінны:



  • напісаць музычную віктарыну (1–12 урыўкаў з пройдзеных твораў);

  • расказаць аб творчым шляху кампазітара;

  • зрабіць разбор музычнага твора.

Паступаючыя павінны паказаць сваю эрудыцыю ў галіне культуры і мастацтва, разбірацца ў асноўных гістарычных падзеях.


*Да ўступнага выпрабавання па напрамку спецыяльнасці «Спевы (акадэмічныя)» дапускаюцца асобы, якім споўнілася 18 гадоў. На гэтую спецыяльнасць могуць прымацца асобы, якія не маюць музычнай падрыхтоўкі.

**Усе паступаючыя на спецыяльнасць “Дырыжыраванне (па напрамках)” да здачы ўступных выпрабаванняў праходзяць медыцынскі агляд урача-фаніятара.









*Усе паступаючыя на спецыяльнасць па напрамку “Спевы (акадэмічныя)” да здачы ўступных выпрабаванняў праходзяць медыцынскі агляд урача-фаніятара.


* Патрабаванні да ўступнага выпрабавання ўстанаўліваюцца ў суадносінах з тыпавымі вучэбнымі праграмамі па вучэбных прадметах “Сальфеджыо” і “Музычная літаратура” дзіцячых школ мастацтваў.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка