г.п. Жалудок, 18 жніўня 2013 г. месца правядзення - адкрытая пляцоўка па вуліцы 17 Верасня, а таксама вуліцы, плошчы і скверы старадаўняга мястэчка Жалудок
10.00 - 13.00. Падрыхтоўка да конкурсаў - афармленне кветкавых кампазіцый, букетаў кветкавых касцюмаў і прэзентацый народнай кухні.
Кампазіцыі адлюстроўваюць мары ўдзельнікаў аб будучыні роднай зямлі і афармляюцца на спецыяльна адведзенай для удзельнікаў пляцоўцы.
Букеты складаюцца удзельнікамі і выстаўляюцца ў адведзеным месцы.
Конкурсны паказ і абарона кветкавых касцюмаў будзе адбывацца у час канцэртнай праграмы на сцэне.
Стравы народнай кухні “Бульбяныя прысмакі” рыхтуюцца на выстаўку-продаж (ля кампазіццыі), але на конкурс выстаўляецца адна бульбяная страва з рацэптам .
Удзельнікі: установы, прадпрыемствы, арганізацыі і ўсе жадаючыя).
Ацэнка конкурсаў будзе праводзіцца журы і глядачамі (прыз сімпатый глядачоў) у час канцэртнай праграмы. Гісторыка-рамантычная прагулка “Жалудок здзяйсняе мары” па пасёлку Жалудок, сустрэчы з цікавымі людзьмі, таямніцамі і паданнямі роднага краю, цудамі, да якіх можна дакрануцца і задумаць жаданне ... Госці фестывалю могуць наведаць знакамітыя мясціны пасёлка: Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх, касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі, парк каменных скульптур, кветкавыя сядзібы і др.
12.00 – 12.30 Збор удзельнікаў Фестывалю (на плошчы ля адміністрацыйнага будынку). 12.30 – 13.00 Шэсце ўдзельнікаў ад плошчы да фестывальнай пляцоўкі. 13.00 - 13.30 Урачыстае адкрыццё фестывалю (прывітанне ўдзельнікаў свята). 13.30 - 15.30 Канцэртная праграма “Без песні няма надзей” (творчыя калектывы Шчучынскага раёну).
Кветкавае дэфіле (Конкурсны паказ і абарона кветкавых касцюмаў на сцэне).
Конкурс і прэзентацыя кветкавых кампазіцый “Самая прыветная, як мара запаветная” (падарожжа ў будучыню), букетаў “Сузор’е кветкавых праменняў”, народнай кухні “Бульбяныя прысмакі” (агляд і ацэнка журы).
15.30 – 16.00
Падвядзенне вынікаў папярэдніх конкурсаў, якія праводзіліся на тэрыторыі Жалудоцкага сельсавета напярэдадні Фестывалю:
1. “Жыццё тваё і гонар твой”: за лепшае мастацкае рашэнне і ландшафтны дызайн тэрыторыі устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый
2.“Маёневычэрпнае багацце”: за самую «кветкавую» сядзібу, тэрыторыю ля дома
3. “Песня гарачага лета”: за самы яркі кветнік
4.“Я тутдушою спачываю”: за лепшы кветнік пажылых грамадзян
5. “Сонечных красак карагод”: за багацце кветкавага асартыменту ў кампазіцыі
6. “Нямее нават прырода”:за арыгінальнасць, фантазію, новыя ідэі
16.00 - 17.00 Працяг канцэртнай праграмы “Галасы старонкі роднай” (удзельнікі мастацкай самадзейнасці устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый і ўсе жадаючыя). Падвядзенне вынікаў конкурсаў і ўзнагароджанне пераможцаў. 17.00 - Закрыццё Фестывалю. 17.00 - 22.00. Дыскатэка. Акрамя таго, на свяце будуць арганізаваны: Фотавыстава “З гісторыі фестываляў кветак на Шчучыншчыне”.
Даведнік Фестывалю.
Майстар-класы і выстава-продаж вырабаў народных умельцаў.
Праграма для дзяцей “Дзеці - Кветкі жыцця” (гандаль дзіцячай прадукцыяй, конкурсы і забавы для дзяцей: конкурс дзіцячага расліннага касцюма (героі любімых казак і твораў), мастацкі пленэр і конкурс дзіцячага малюнка і інш.
Азнаямленчыя экскурсіі па пасёлку Жалудок.
Кансультацыі спецыялістаў Батанічнага саду Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі па вырошчванню кветак і выкарыстанню ў кветніках дэкаратыўных раслін.
Прэзентацыя турыстычных паслуг “Агратурыстычныя сядзібы запрашаюць...” (Агратурыстычныя сядзібы Шчучынскага раёна, у рамках кластара Шчучынскага раёна). Катанне на конях вярхом (аграсядзіба “Конны двор”Кентаўр”).
Выставы-продажы:
вырабаў Цэнтра народных рамёстваў г. Шчучына, мясцовых майстрых, народных умельцаў Шчучынскага раёна, індывідуальных прадпрымальнікаў і інш;
лекавых траў і кансультацыя па іх выкарыстанню урача-фітатэрапеўта Лапінай С.І.;
прадуктаў пчалярства “Пчолы і кветкі” (выстава-продаж і дэгустацыя, прадукцыя Шчучынскага пчолааб’яднання, індывідуальных прадпрымальнікаў);
зялёных насаджэнняў Шчучынскага лясгаса.
Гандлёвыя рады: гандаль сувенірнай прадукцыяй, прадукцыяй с/г прадпрыемстваў, фермераў, індывідуальных прадпрымальнікаў «Ураджай 2013» і інш.
«Наша кухня»: гандаль кулінарнымі вынаходніцтвамі - прадпрыемствы гандлю, індывідуальныя прадпрымальнікі (пірагі, караваі, юшка, бліны і іншыя прысмакі).
Забаўкі, гульні, спартыўныя спаборніцтвы. Мастацкае суправаджэнне Фестывалю ажыццяўляецца пры ўдзеле народнага ансамбля Жалудоцкага ГДК «Сябрына». Сардэчна запрашаем на Фэст у мястэчка Жалудок!