Прафсаюзны ўрок 11 класс “Маладзёжная палітыка Федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь” Мэта ўрока



Дата12.06.2016
Памер187.5 Kb.
#52145
Хахлова Аксана Георгіеўна, настаўнік гісторыі;

Сазонава Вольга Анатольеўна,

старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі

ДУА “Сярэдняя школа № 60 г.Мінска”




Прафсаюзны ўрок 11 класс

Маладзёжная палітыка Федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь”


Мэта ўрока:

дапамагчы старшакласнікам асэнсаваць ролю прафсаюзаўу абаронесацыяльна-эканамічных і працоўных інтарэсаў студэнцкай і працоўнай моладзі, у прадстаўленніпатрабаванняўпрызабяспечанні дастойнай працай,пры падрыхтоўцы моладзі да працоўнага жыццяі фарміраванні незалежнай, самакаштоўнаснай асобы.


Задачы:

разгледзець асноўныя тэндэнцыі развіцця маладзёжнай палітыкі з удзелам прафсаюзаў у Рэспубліцы Беларусь;

разгледзець дзейнасць студэнцкіх прафсаюзаў як адзін з кірункаў маладзёжнай палітыкі дзяржавы;

закласці асновы да спосабаў абаронысваіх працоўных правоў.


Ход урока:

1. Уводзіны

Уступнае слова настаўніка:

Сёння мы праводзім традыцыйны прафсаюзны ўрок. Але перш, чым назваць яго тэму, я прапаную вашай увазе ўрывак з відэафільма.



Вучням прапануецца праглядзець урывак з дакументальнага фільма “За прафсаюз замолвіце слова ” (прагляд стужкі).

Я спадзяюся, што ў адрозненні ад герояў фільма, вы дакладна адкажаце на ўсе пытанні, якія прапануюць аўтары , і наш сённяшні ўрок дапаможа вам больш глыбока асэнсаваць ролю прафсаюзаўу справе сацыяльнага партнёрстваі ўзаемадзеяння паміж дзяржавай, працадацелем і наёмным работнікам.

Тэма нашага ўрока «Маладзёжная палітыка Федэрацыі прафсаюзаўРэспублікі Беларусь».

Але, перш за ўсё, давайце ўспомнім:

Што такое прафесійныя саюзы, калі яны ўзніклі? Якія функцыі бяруць на сябе?

Гістарычная даведка.

ПРАФСАЮЗ – добраахвотнаеграмадскае аб’яднанне грамадзян, звязаных агульнымі вытворчымі, прафесіянальнымі інтарэсамі па родзе дзейнасці, якое ствараецца з мэтай прадстаўлення і абароны іх сацыяльна-працоўных правоў і інтарэсаў.Прафесійныя саюзы ўзніклі на тэрыторыі Расійскай імперыі ў канцы Х1Х стагоддзя ў перыяд буйнога развіцця прамысловасці. Цяжкія ўмовы працы, нізкая заработная плата, штрафы прымусілі працоўных аб’яднацца ў саюзы для абароны сваіх правоў. Пасля 1917 года прафсаюзы становяцца масавай арганізацыяй, якая вяла барацьбу з беспрацоўем. У сярэдзіне ХХ стагоддзя прафсаюзы паступова мяняюць сваю ролю – яны становяцца органамі сацыяльнай абароны працоўных. Прафсаюзы з’яўляюцца ва ўсіх галіновых гаспадарках.Перабудова і эканамічныя рэформы пачатку 1990-х гадоўпаступова змянілі ролю прафсаюзаў. Яны становяцца органамі сацыяльнага партнёрства, узаемадзеяння паміж дзяржавай, працадацелеі і наёмным работнікам. Прафсаюзы адыгрываюць вялікую ролю ў абароне правоў грамадзян , якія гарантуюцца дзяржавай. У забеспячэнні дастойнага жыцця ісвабоднага развіцця грамадзян ім адводзіцца асаблівая роля, паколькі яны з’яўляюцца органамі самакіравання. Прадстаўнікі любой сферы дзейнасці маюць права на стварэнне свайго прафесіянальнага саюза. Прафсаюзаы адыгрываюць важную ролю ў бесканфліктным рашэнні працоўных спрэчак.
Сацыяльнае партнёрства, грантыі.

Слова настаўніка:

Вы ўсе вызначыліся з выбарам навучальнай установы. Я спадзяюся, што ўсе намаганні, якія вы прыкладаеце для паступлення, не будуць дарэмнымі і вы станеце студэнтамі. Пройдзе неналькі месяцаў, і да вас абавязкова звернуцца з прапановай уступіць у прафсаюзную арганізацыю навучальнай установы, куды вы паступілі. Я хачу, каб наш урок дапамог вам ужо сёння адказаць на гэта пытанне: “Уступаць або не ў студэнцкі прафсаюз?”

Наш ўрок пройдзе ў форме дзелавой гульні. У нас ёсць тры каманды і заданні для кожнай. Калі ласка,пазнаёмцеся з заданнямі і праз 5 хвілін мы з вамі абмяркуем прапанаваныя пытанні.

Заданне для групы № 1:

1. Якія законы, што абараняюць працоўныя правы грамадзян, вам вядомы? Якія акты міжнароднага права? Назавіце гэтыя дакументы па ступені іх важнасці згодна паняцця “юрыдычная сіла закона”.Якая роля адводзіцца ў гэтых законах прафсаюзам?

Навучэнцы называюць вядомыя з курса грамадазнаўствадакументы: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь, Закон Рэспублікі Беларусь «Аб прафесійных саюзах», Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, прынятая ААН у 1948 годзе, Канвенцыя Савета Еўропы “Аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод”1950 года.

2. Вы шукаеце працу ў вольны ад вучобы час або на летні перыяд? Куды можна звярнуцца і хто дапаможа працаўладкавацца?

3. Хто можа аказаць матэрыяльную дапамогу студэнту ў выпадку рэгістрацыі шлюбу або нараджэння дзіця?
Заданне для групы № 2:


  1. Уявіце сабе, што вы сталі студэнтамі і вам прапанавалі уступіць у прафсаюз. Як вы паступіце? Чаму? Якіх ведаў вам не хапае ?

  2. Вы марыце перавесціся на бюджэтнае месца або вам патрэбны льготы пры аплаце за навучанне. Хто дасць студэнту граматную юрыдычную кансультацыю?

  3. Вам няма дзе жыць. Хто можа прадставіць студэнту поўную інфармацыю аб арндных кватэрах і пакоях?

Заданне для групы № 3:



  1. Вы марыце праявіць сябе, арганізаваўшы цікавае мерапрыемства ў навучальнай установе. Хто дапаможа ажыццявіць вашу мару?

  2. Вас адлічваюць з навучальнай установы. Хто дасць студэнту апошні шанс на працяг навучання ў ВНУ?

  3. Ваша здароўе пагоршылася? Хто дапаможа набыць студэнту бесплатны абанемент у басейн і на зяняткі па аэробіцы з 30% аплатай. Хто дасць пуцёўку на санаторна-курортнае лячэнне.

Вучні з дапамогай настаўніка абмяркоўваюць прапанаваныя пытанні.


Пасля абмеркавання слова прадстаўляецца старшыні прафкама школы Сазонавай В. А., якая больш поўна асвятляе задачы, якія стаяць перад прафсаюзамі ў сферы маладзёжнай палітакі і прыводзіць прыклады.
Выступленне Сазонавай Вольгі Анатольеўны.

Важнай задачай для прафсаюзаў з’яўляецца падтрымка маладых людзей на старце іх працоўнага жыцця. Моладзь заўсёды з’яўлялася і з’яўляецца на сённяшні дзень асновай і будучым нашай дзяржавы. Менавіта моладзь будзе далей развіваць нашу прамысловасць, медыцыну, адукацыю. Таму прыярытэтным напрамкам дзейнасці нашай дзяржавы з’яўляецца маладзёжная палітыка. А вось атрыманне дастойных умоў працы, жылля, матэрыяльную падтрымку, абарону сацыялных правоў, аздараўленне маладых спецыялістаў кантралююць прафесіянальныя саюзы. На жаль, некаторыя сацыялагічныя апытванні паказваюць, што наша моладзь скептычна адносіцца да калектыўных форм адстойвання працоўных правоў, дрэнна ўяўляюць ролю і месца прафсаюзаў ва ўмовах рынка. Спадзяемся, наш урок дапаможа вам сёння адказаць на многія пытанні і хацяб крыху падрыхтуе вас да новага працоўнага жыцця.

Наша сярэдняя школа № 60 не з’яўляецца выключэннем у пытаніі дзейнасці прафсаюзаў. Пярвічная прафсаюзная арганізацыя нашай установы налічвае 95 членаў прафсаюза, а гэта 100% ад агульнай колькасці работнікаў. Чаму ж усе работнікі школы так актыўна ўступілі ў прафсаюз? Галоўнай мэтай галіновага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі па-ранейшаму застаецца абарона прафесійных, працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтэрасаў сваіх членаў.

Кажучы аб мерах, якія прымаюцца Беларускім прафсаюзам работнікаў адукацыі і навукі па абароне працоўных правоў сваіх членаў,варта адзначыць, што галіновым прафсаюзам разам з сацыяльнымпартнёрам – Міністэрствам адукацыі дасягнута нямала:

перыядычна павялічваюцца тарыфныя стаўкі работнікаў адукацыі;

адноўлена ранейшая працягласць асноўных адпачынкаў працаўнікам устаноў адукацыіі т.д.

Наша навучальная ўстанова з'яўляецца адзінай у раёне беларускамоўнай школай, і таму калектыў, у якім працуюць творчыя педагогі рознага ўзросту і катэгорый, прыкладае ўсе намаганні, каб не згубіць яе аўтарытэт, бо разумеюць, што поспех нашай установы залежыць ад зладжанай працы ўсяго калектыва.Якія ж умовы, спрыяльныя для работнікаў школы, стараюцца стварыць агульнымі намаганнямі наймальнік (дырэктар школы) і прафсаюзны актыў (слайд), якому даверыла абарону сваіх правоў прафсаюзная арганізацыя нашай установы. Па-першае, гэта асноўны дакумент, які увабраў у сябе усе дамоўленасці паміж наймальнікам і прафсаюзнай арганізацыяй наконт умоў працы, аплаты працы, сацыяльных льгот, матэрыяльных заахвочванняў, матэрыяльнай дапамогі – Калектыўны дагавор.Асновай для заключэння калектыўнага дагавора з’яўляецца Дамова паміж Міністэрствам адукацыі, спорту і турызму і Беларускім прафесіянальным саюзам работнікаў адукацыі і навукі. У Калектыўным дагаворы адлюстраваны дамоўленасці паміж наймальнікам і нашым калектыва па розных пытаннях: арганізацыя, нарміраванне і аплата працы, сацыяльныя гарантыі, гарантыі занятасці, ахова працы, умовы арганізацыі адпачынку работнікаў,

Накірункі дзейнасці прафсаюзнага камітэта даволі разнастайныя, але можна вылучыць асноўныя:

кантроль выканання працоўнага заканадаўства ва ўстанове;

ахова працы;

аргнаізыйна-масавая работа (работа з ветэранамі, прафсаюзы - дзецям);

спартыўная і аздараўленчая работа;

інфармацыйна-прапагандысцкая работа;

работа з маладымі спецыялістамі.

Галіна адукацыі і навукі фінансуецца з бюджэту краіны, таму самастойна вырашаць пытанні матэрыяльнага характару без удзелу дзяржаўных оргнаў не маем магчымасці. Нягледзячы на гэта, Міністэрства адукацыі і навукі разам з галіновым прафсаюзам дасягнулі пэўных вынікаў па стымуляванні працы нашых работнікаў:

павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду, якая зацвярджаецца ўрадам для аплаты працы работнікаў бюджэтнай сферы;

павышэнне тарыфных ставак (акладаў) ад 10 да 50 працэнтаў (у сярэднім гэта павышэнне складзе ад 17 да 85 долараў) на розных падставах (маладым спецыялістам; з першага дня работы за стаж працы па спецыяльнасці (галіны); пры рабоце па кантракце; за акадэмічную ступень магістра; тым, хто завяршылі навучанне ў вядучых ВНУ краіны з адзнакай і г.д.);

усталяванне штомесячных даплат (у памеры адной тарыфнай стаўкі першага разраду — 260 тыс. рублёў).

Гэты захад прадугледжаны для педагагічных работнікаў, медыцынскіх работнікаў з вышэйшай медыцынскай (фармацэўтычнай) адукацыяй, а таксама для работнікаў, якія ажыццяўляюць педагагічную дзейнасць у сферы фізічнай культуры і спорту.

Кожны год у нашу навучальную ўстанову прыходзяць працаваць маладыя настаўнікі. Не ўсё адразу ў іх атрымліваецца, не заўсёды яны ведаюць, як сябе паводзіць (змянілі статус навучэнца на работніка), не ведаюць, куды звярнуцца за дапамогай. З мэтай дапамогі маладым спецыялістам прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі аднавіў такі від дзейнасці, як настаўніцтва. За кожным маладым спецыялістам замацоўваецца настаўнік са стажам працы з мэтай аказання метадычнай і прафесійнай дапамогі. (слайд)

У калектыўным дагаворы прадугледжаны матэрыяльныя заахвочванні для маладых спецыялістаў, якія актыўна праяўляюць сябе у сваёй дзейнасці. Раённая прафсаюзная арганізацыя дапамагае вырашаць жыллёвыя пытанні маладых настаўнікаў – асобныя інтэрнаты, для педагогаў існуе асобная чарга на жыллё, у мінулым годзе было пабудавана два дамы для настаўнікаў.

Адміністрацыя нашай установы заўсёды ідзе насустрач маладым людзям, якія набываюць вышэйшую адукацыю – ім прадстаўляецца адпачынак на перыяд сесіі.

Трэба адзначыць, што прафсаюзныя арганізацыі стараюцца не толькі матэрыяльна падтрымліваць маладых спецыялістаў, але і падрыхтаваць да жыцця праз фарміраванне ў іх актыўнай жыццёвай пазіцыі. З гэтай мэтай галіновыя прафсаюзы Беларусі праводзяць конкурсы на выяўленне актыўных маладых людзей, якія прыўнясуць у галіну сваёй дзейнасці новыя ідэі, новыя поглады. Гэта такія конкурсы, як “Моладзь выбірае прафсаюз”, конкурсы прафесійнага майстэрства, “Прафлідар – наватар і актывіст”.

Хто ж такі лідар, хто можа ўдзельнічаць у такіх конкурсах, ці абавязкова ўсім ўдзельнічаць у конкурсах? Магчыма крыху інфармацыі вы атрымаеце, праглядзеўшы ролік да конкурса “Лідар -2013”, які праводзіўся сярод работнікаў і навучэнцаў медыцынскай галіны.

Наша моладзь вельмі творчая, яна імкнецца сама наладзіць сваё жыццё, а не чакаць, пакуль нехта вырашыць яе пытанні, а зрабіць гэта можна толькі маючы актыўную жыццёвую пазіцыю.

Для таго, каб высветліць, наколькі у вас праяўляюцца лідарскія прынцыпы ўжо сёння, мы прапануем вам тэст. Магчыма, ён дапаможа высветліць, у якім накірунку вам патрэбна працаваць над сабой.

Падвядзенне вынікаў: настаўнік прапануе вучням расказаць, што новага яны даведаліся аб дзейнасці прафсаюзаў?

Дадатак


ТЭСТ "ЛІДАР"
Вам прапануецца 50 пытанняў, да кожнага з якіх дадзена два варыянты адказаў. Абярыце адзін з варыянтаў.

1. Ці часта Вы бываеце ў цэнтры ўвагі акружаючых?

а) так;

б) не.


2. Ці лічыце Вы, што многія з акружаючых Вас людзей займаюць больш высокае становішча ў грамадстве, карыстаюцца большай павагай, чым Вы?

а) так;


б) не.

3. Знаходзячыся на зборы людзей, роўных Вам па грамадскім становішчы, ці маеце Вы жаданне не выказваць свайго меркавання, нават калі гэта неабходна?

а) так;

б) не.


4. Калі Вы былі дзіцем, ці падабалася Вам кіраваць гульнямі Вашых маленькіх сяброў?

а) так;


б) не.

5. Ці атрымліваеце Вы вялікае задавальненне, калі атрымоўваецца пераканаць каго-або, хто Вам да гэтага пярэчыў?

а) так;

б) не.


6. Ціз дараецца, што Вас завуць нерашучым чалавекам?

а) так; б) не.

7. Ці згодны Вы са сцвярджэннем "Усё самае карыснае ў свеце ёсць тварэнне невялікага ліку выдатных асоб"?

а) так;


б) не.

8. Ці маеце Вы настойлівую неабходнасць у дарадцу, які б мог накіроўваць Вашу прафесійную актыўнасць?

а) так;

б) не.


9. Ці гублялі Вы часам стрыманасць у гутарцы з людзьмі?

а) так;


б) не.

10. Ці дастаўляе Вам задавальненне, калі Вы бачыце, што акружаючыя пабойваюцца Вас?

а) так;

б) не.


11. Ва ўсіх акалічнасцях (працоўны збор, сяброўская кампанія) ці імкнецеся Вы заняць сваё месца за сталом, размешчанае такім чынам, каб яно дазваляла Вам лягчэй усяго кантраляваць сітуацыю і прыцягваць да сябе некаторую ўвагу?

а) так;


б) не.

12. Ці лічыце Вы звычайна, што Ваша знешнасць робіць незвычайнае уражанне на аднагодкаў?

а) так;

б) не.


13. Ці лічыце Вы сябе летуценнікам?

а) так;


б) не.

14. Ці лёгка Вы губляецеся, калі людзі, якія Вас акружаюць, не згодны з Вашым меркаваннем?

а) так;

б) не.


15. Ці здаралася Вам па асабістай ініцыятыве займацца арганізацыяй працоўных (спартовых, забаўляльных і т. д.) груп?

а) так;


б) не.

16. Як Вы паступаеце, калі мерапрыемства, якім Вы займаецеся, не дае планаваных вынікаў?

а) Вы радыя, калі адказнасць ускладуць на кагосьці іншага;

б) Вы ўмееце ўзяць на сябе ўсю адказнасць за рашэнне, якое было прынята.

17. Якое з гэтых двух меркаванняў набліжаецца да Вашага ўласнага?

а) сапраўдны кіраўнік павінен сам рабіць справу, нават у дробязях;

б) сапраўдны кіраўнік павінен умець кіраваць.

18. З кім Вы аддаеце перавагу працаваць, супрацоўнічаць?

а) з людзьмі пакорлівымі;

б) з людзьмі свавольнымі.

19. Ці імкнецеся Вы пазбягаць гарачых дыскусій?

а) так;


б) не.

20. Калі Вы былі дзіцем, ці часта Вы сутыкаліся з уладарнасцю бацькі ці маці?

а) так;

б) не.


21. Ці ўмееце Вы ў прафесійнай дыскусіі павярнуць на свой бок (угаварыць) тых, хто раней з Вамі быў не згодзен?

а) так;


б) не.

22. Прадстаўце такую сцэну: пад час прагулкі з сябрамі ў лесе Вы згубілі дарогу. Набліжаецца вечар. Як Вы павядзе цесябе ў дадзенай сітуацыі?

а) Вы лічыце, што пытанне павінна вырашыць чалавек, найболей кампетэнтны ў групе;

б) Вы проста належыце на рашэнне іншых.

23. Ёсць выраз: "Лепш быць першым у вёсцы, чым другім у горадзе". Калі б Вы рабілі выбар, тое што б аддалі перавагу?

а) быць першым у вёсцы;

б) быць другім у горадзе.

24. Ці лічыце Вы сябе чалавекам, які моцнаў плывае на іншыхлюдзей?

а) так;

б) не.


25. Ці можа няўдалы мінулы вопыт у вызначаным пытанні прымусіць Вас ніколі больш не выяўляць значнай асабістай ініцыятывы ў дадзенай справе?

а) так;


б) не.

26. Хто, з Вашага пункта гледжання, праўдзівы лідар групы?

а) самы кампетэнтны;

б) той, у каго найдужэйшых арактар.

27. Ці заўсёды Вы імкнецеся разумець, уваходзіць у становішча людзей?

а) так;


б) не.

28. Ці маеце Вы дысцыпліну?

а) так;

б) не.


29. Які з двух тыпаў кіраўнікоў здаецца Вам пераважным?

а) той, які ўсё вырашае сам;

б) той, які ўвесь час раіцца.

30. Які з двух тыпаў кіраўніцтва, па Вашым меркаванні, з'яўляецца найболей спрыяльным для добрай працы прадпрыемства?

а) калегіяльны тып;

б) аўтарытарны тып.

31. Ці часта ў Вас бывае ўражанне, што іншыя Вамі маніпулююць?

а) так;


б) не.

32. Які з двух наступных партрэтаў больш набліжаецца да Вашай выявы?

а) гучны голас, экспрэсіўныя жэсты, за словам у кішэню не палезе;

б) нягучны голас, марудлівыя адказы, стрыманыя жэсты, задуменны погляд.

33. На зборы ці на радзе Вы адзін маеце меркаванне, процілеглае меркаванню іншых, але Вы ўпэўнены ў сваёй пазіцыі. Як Вы павядзеце сябе?

а) будзеце маўчаць;

б) будзеце адстойваць свой пункт гледжання.

34. Ці можна назваць Вас чалавекам, які падпарадкоўвае і свае, і чужы яінтарэсы толькі інтарэсам справы?

а) так;

б) не.


35. Калі на Вас ускладаецца вельмі вялікая адказнасць за нейкую справу, то ці адчуваеце Вы пры гэтым пачуццё трывогі?

а) так;


б) не.

36. Чаму Вы аддалі перавагу ў сваёй прафесійнай дзейнасці?

а) працаваць пад кіраўніцтвам добрага кіраўніка;

б) працаваць незалежна.

37. Як Вы ставіцеся да такога сцвярджэння: "Каб сямейнае жыццё было ўдалым, трэба, кааб важныя рашэнні прымаліся адным з супругаў"?

а) гэта дакладна;

б) гэта няслушна.

38. Ці здаралася Вам купляць штосьці, у чым Вы не мелі неабходнасці, пад уплывам меркавання іншых?

а) так;

б) не.


39. Ці лічыце Вы, што Вашы арганізатарскія здольнасці вышэй засярэднія?

а) так;


б) не.

40. Як Вы звычайн апаводзіце сябе, сустрэўшыся з цяжкасцямі?

а) цяжкасці бянтэжаць, душаць Вас;

б) цяжкасці прымушаюць Вас дзейнічаць актыўней.

41. Ці часта Вы робіце рэзкія папрокі сваімз наёмым, калі яны іх заслугоўваюць?

а) так;


б) не.

42. Ці лічыце Вы, што Ваша нервовая сістэма паспяхова вытрымлівае напружанасць жыцця?

а) так;

б) не.


43. Калі Вам трэба зрабіць рэарганізацыю, то як Вы паступаеце?

а) увядзеце змены неадкладна;

б) ажыццявіце павольныя, эвалюцыйныя змены.

44. Калі гэта неабходна, ці здолееце Вы перапыніць занадта балбатлівага суразмоўцу?

а) так;

б) не.


45. Ці згодны Вы з такой думкай: "Каб быць шчаслівым, трэба жыць неўзаметку"?

а) так;


б) не.

46. Ці лічыце Вы, што кожны з людзей, дзякуючы сваім чалавечым здольнасцям, павінен зрабіць штосьці выдатнае?

а) так;

б) не.


47. Кім Вам у дзяцінстве хацелася стаць?

а) вядомым мастаком, кампазітарам, паэтам, касманаўтам і т. д.;

б) кіраўніком калектыва (паважаным, самавітым чалавекам).

48. Якую музыку Вам прыемней слухаць?

а) урачыстую, магутную;

б) ціхую, лірычную.

49. Ці выпрабоўваеце Вы некаторае хваляванне пры сустрэчы з важным іасобамі?

а) так;


б) не.

50. Ці часта Вы сустракаеце чалавека з больш моцнай воляй, чым у Вас?

а) так;

б) не.


Падвядзенне вынікаў

Падлічыце колькасць набранных балаў, выкарыстоўваючы табл. 1. Знайдзіце суму балаў і ацэніце свой вынік.


Табліца 11. Ключ да теста «Лідар»

Варыянтадказа

Ацэнка адказаў

Нумар пытання

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

18

а

1

1



1

1



1





1

1

1





1







б





1





1



1

1







1

1



1

1

1

Працяг табл. 1

Варыянтадказа

Ацэнка адказаў

Нумар пытання

19

20

21

22

23

24

25

26

27

28

29

30

31

32

33

34

а



1

1

1

1

1



1



1





1

1

1

1

б

1











1



1



1

1









Заканчэнне табл. 1

Варыянтадказа

Ацэнка адказаў

Нумар пытання

35

36

37

38

39

40

41

42

43

44

45

46

47

48

49

50

а





1



1



1

1

1

1



1



1





б

1

1



1



1









1



1



1

1

Ступень выражанасці лідарства:

Да 25 балаў. Лідарства выяўлена слаба.

26-35 балаў. Сярэдняя выяўленасць лідарства.

36-40 балаў. Лідарства выяўлена ў моцнай ступені.

Звыш 40 балаў. Схільнасць да дыктату.




Каталог: docs -> organiz
docs -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
docs -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
docs -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” зацвярджаю
docs -> Гомельскi дзяржаўны Ўнiверсiтэт iмя францыска скарыны
docs -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
docs -> Анатацыя на кнігу “Deja vu bis” Івана Штэйнера
docs -> Структурна-граматычны аналіз гадонімаў гомельшчыны
organiz -> Сацыяльна-псiхалагiчныя асаблівасці работы прафсаюзнага лідэра ў працоўным калектыве


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка