Праект: выратуем рэчку рось ад бракан’ерства І баршчэўніка




Дата канвертавання02.07.2016
Памер16.75 Kb.
ПРАЕКТ: ВЫРАТУЕМ РЭЧКУ РОСЬ АД БРАКАН’ЕРСТВА І БАРШЧЭЎНІКА

Усім вядомы словы фаварыткі Людовіка 15 мадам Пампадур “Пасля нас хоць патоп”. Але нават найбольш нядбайныя да прыроды, нашых вадаёмаў, жывельнага і расліннага свету прызнаюць, што “патоп” можа напаткаць ужо наша пакаленнне. Таму даглядаць экасістэму нашай мясцовасці не толькі наш абавязак перад будучымі нашчадкамі, таму што мы самі хутка можам “патануць” ва ўласных адыходах. Ваўкавыскаму раёну, і менавіта нашаму пасёлку пашанцавала жыць каля рэчкі Рось. Тры буйныя населеныя пункты, прадпрыемствы, безліч вёсак наабапал яе цячэння – як захаваць нашай прыгажуне сваю карысць, свежасць. Ці хочам мы і далей з настроем прыходзіць на бераг вадаёму, с задавальненнем закідаць вуду, купацца, альбо проста пабыць з прыродай пасля працоўных турбот?

І вось, калі ў класнага кіраўніка з’явілася надзейная лодка, да якой ён не пашкадаваў набыць спраўны выратавальны жылет, вучні (усім больш за чатырнаццаць) пайшлі асвойваць плаўсродак. Аказалася, Чарнушэвіч Руслан – вопытны вясляр, які пераўзышоў па майстэрству педагога. З вялікай ахвотай ён пачаў на водмелі тлумачыць асноўныя правілы паводзін на вадзе. Тэорыя засвоена, інструктаж адбыўся… Ну хто першы смелы? Зразумела, Руслан. Пасля кожны хлапец з класа павінен быў даказаць, што ён сапраўдны мужчына, які, па-першае, здольны пераадолець свой жах, а, па-другое, можа хутка засвоіць да гэтага амаль усім не вядомае мастацтва кіравання лодкай. З дзяўчынак найбольш рашучай стала Ілона, аднак пасля першых не вельмі ўдалых грабкоў на водмелі каля берагу вучаніца вырашыла не станавіцца гераіняй. На жаль, вяслярства ў нашым класе стала выключна мужчынскай з’явай.

Прыемна, што мерапрыемства выклікала ўвагу не толькі ў вучняў іншых класаў, але і дарослых, што праходзілі побач.



Пры чым жа тут, вы скажаце, ахова прыроды? Адкажам вам, што мы збіраемся зрабіць рэйд па рацэ, з мэтай вызначыць ступень забруджанасці вадаёму, скласці карту, дзе будуць адзначаны мясціны, якія зараслі баршчэўнікам. Таксама нас непакоіць бракан’ерскі фактар. Сумна слухаць прадстаўнікоў старэйшага пакалення, якія сведчаць аб тых часах, калі нават плотка рыбай не лічылася. А зараз і печкура (па мясцоваму “гялба”) выцягваеш с задавальненнем. Магчыма, атрымаецца звярнуць сваім рэйдам і маніторынгам увагу да нашай цудоўнай рэчкі. І несумненна, усе удзельнікі мерапрыемства адкрыюць у сябе новы абавязак – зберагаць нашу прыроду.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка