Праект праблема:”Ахова І фармаванне здароўя вучняў”. Мэта




Дата канвертавання12.05.2016
Памер45.9 Kb.
ПРАЕКТ
Праблема:”Ахова і фармаванне здароўя вучняў”.

Мэта:стварыць неабходныя ўмовы для напісання праекта па тэме “Утварэнне складаных сказаў з рознымі спосабамі сувязі частак, уключэнне іх у тэксты вусных і пісьмовых паведамленняў па праблеме “Ахова і фармаванне здароўя вучняў”.

Задачы:

  • выпрацоўваць навыкі ў развіцці вуснай і пісьмовай мовы, творчых здольнасцяў,

  • садзейнічаць навучанню граматнага клопату аб сваім здароўі, фарміраванні культуры здароўя вучняў,

  • пабуджаць да матывацыі вядзення вучнямі здаровага ладу жыцця, папярэджванні шкодных звычак.

Тып праекта: групавы, кароткатэрміновы, інфармацыйна-даследчы, міжпрадметны, непасрэдны.

Абсталяванне: медыясістэма, камп’ютэр, плакаты, схемы.
ЭТАПЫ РАБОТЫ НАД ПРАЕКТАМ
1.Падрыхтоўка (16.03.)

- вызначэнне паблемы і мэты праекта;

- абмеркаванне праблемы з настаўнікам,

- знаёмства з сэнсам праектнага падыходу і матывацыя вучняў.



2.Планаванне(17—23.03.)

- самастойнае размеркаванне заданняў і абавязкаў паміж вучнямі(прапанаваныя прыкладныя заданні настаўнікам прыкладваюцца),

- вызначэнне крыніц інфармацыі, спосабаў збору і аналізу,

- устанаўленне крытэрыяў вынікаў дзейнасці распрацоўкі праекта,

- вызначэнне спосабу прадстаўлення вынікаў(формы справаздачы).

3.Даследаванне(24.03—03.04)

- арганізацыя пошуку, выкананне даследавання,

- вырашэнне прамежкавых задач (напісанне творчых работ, навуковых і публіцыстычных артыкулаў, інтэрв’ю, даведак),

- кансультацыі настаўніка.



4.Аналіз і абагульненне (04.04—08.04)

- аналіз інфармацыі,

- афармленне вынікаў,

- фармулёўка высноваў,

- назіранні, заўвагі і парады настаўніка.

5.Прадстаўленне праекта (12.04)

- формы прадстаўлення праекта (даклад,мантаж, вусная справаздача),

- справаздачы і абмеркаванні вучняў,

- пытанні настаўніка.



6.Ацэнка вынікаў і працэсу (12.04)

-калектыўнае абмеркаванне і самаацэнка,

-ацэнка настаўнікам намаганняў вучняў, якасці выкарыстаных крыніц,

-прапановы настаўніка па якаці абароны


-1-
ЗАПЛАНАВАНЫ ВЫНІК:
1.набыццё ведаў вучнямі ў пытаннях здароўезберажэння,

2.набыццё навыкаў ва ўтварэнні і ўжыванні складаных сказаў з рознымі спосабамі сувязі частак у вуснай і пісьмовай мове,

3.афармленне дадаткаў да ўрока або выпуск альманаха з матэрыяламі заданняў
СТРУКТУРА ЎРОКА.
1. Арганізацыйны момант 2 хв.,

2. Уступнае слова настаўніка 3 хв.,

3. Абарона заданняў праекта да 5 хв.,

4. Выступленні апанентаў да 3 хв.,

5. Музычная паўза.

6. Рэфлексія і ўдакладненні праектаў 5 хв.,

7. Паказ адукацыйных прадуктаў да 3 хв.,

8. Заключнае слова настаўніка 2 хв.

ЭПІГРАФ
ЗДАРОЎЕ—ГЭТА ЯШЧЭ НЕ ЎСЁ, АЛЕ КАЛІ НЯМА

ЗДАРОЎЯ, ТО ЎСЁ АСТАТНЯЕ-- НІШТО.

Мэта ўрока: Арганізаваць прэзентацыю праекта па тэме “Мой кодэкс – здаровы лад жыцця” з уключэннем у тэксты вусных і пісьмовых выказванняў складаных сказаў з рознымі спосабамі сувязі частак
ХОД УРОКА
1. Арганізацыйны момант.Словы прывітання. Поціскі рук. Настаўнік пытае, што азначае гэты жэст.Так, вы пажадалі добрага здароўя адзін аднаму. Гучыць спакойная мелодыя.

2. Уступнае слова настаўніка:

Праблема аховы і фармавання здароўя вучняў — адна з найважнейшых у выхаваўчым працэсе школьнікаў.Пры падрыхтоўцы заданняў, якія вы абралі для абароны, вы, мабыць, зразумелі, якое важнае значэнне ў жыцці чалавека мае здароўе. І сёння на ўроку мы паспрабуем папоўніць веды па здароўезберажэнню. Кожны з нас павінен задумацца над тым, што здароўе ў нашых руках. Што ж я сам раблю для таго, каб яго зберагчы.

-А цяпер слова для прадстаўлення праекта прапануецца кіраўніку (вучню)

3. Прэзентацыя праекта:

Кіраўнік праекта паведамляе тэму, мэту і задачы праекта, яго змест, знаёміць з выкананнем заданняў, зачытвае кароткую анатацыю да праекта.



4.Абарона асноўнай часткі праекта.

Прыцягваюцца вучні класа з артыкуламі, творчымі працамі, даведкамі,кожны з іх абараняе сваю частку праекта.

Пры выстурпленні вучняў настаўнік задае пытанні:
-Якую ролю выконваюць складаныя сказы з рознымі спосабамі сувязі частак у публіцыстычным тэксце, навуковым, афіцыйна-дзелавым, мастацкім?

-Чаму ў вуснай мове яны сустракаюцца радзей, чым у пісьмовай?

-Эпіграфам да нашага ўрока з’яўляюцца словы невядомага аўтара “Здароўе —гэта не ўсё, але калі няма здароўя, то ўсё астатняе - нішто”.

Настаўнік: -Дакажыце,што гэта выказванне з’яўляецца складаным сказам з рознымі спосабамі сувязі частак(доказы вучняў).Якія яшчэ выказванні пра здаровы лад жыцця вы знайшлі?(абарона выкананых заданняў)

-Пры падрыхтоўцы праекта вы маглі сустрэцца з нейкай новай інфармацыяй, выявіць і падрыхтаваць іншыя заданні, не ўлічаныя да размеркавання. Спытаем гэта ў кіраўніка. Калі ласка.(Ён паведамляе аб тым , што падрыхтавана паведамленне пра гісторыю хваробы “Чума”, складзены рэжым дня ва ўмовах камп’ютэрызацыі для вучняў старэйшых класаў). Гэтых заданняў не было ў праекце.

5. Вынік па рабоце:

-Мне хочацца сёння, сябры, падзякаваць вам за тую працу, якую вы зрабілі.

Вы звярталіся да кніжак у бібліятэцы, гарталі часопісы, гутарылі з медыцынскімі работнікамі. Шмат новага і цікавага пачулі на сённяшнім уроку. І няхай мы не набылі, магчыма, вялікіх ведаў па здароўезберажэнню, але, мабыць, многія з вас задумаюцца аб тым, што здароўе ў нашых руках і ў многім ад нас саміх залежыць яно. Памятайце “Здароўе — гэта не ўсё, але калі няма здароўя, то ўсё астатняе—нішто”.

6. Рэфлексія:

-Думаю, што прэзентацыя праекта сёння ўдалася.З якімі цяжкасцямі вам давялося сустрэцца пры падрыхтоўцы да ўрока? Як вы размеркавалі заданні?Яны ж былі рознаўзроўневыя. Што з урока ўзялі для сябе, чыё выступленне найбольш спадабалася? (Адказы вучняў).



7. Дамашняе заданне:

Напісаць водгук на ўрок. Лепшыя водгукі будуць прыкладзены да праекта.


9” А”клас

МОВЫ



(з уключэннем у тэксты вусных і пісьмовых выказванняў складаных сказаў з рознымі спосабамі сувязі частак).
Настаўніца роднай

мовы і літаратуры

Жаўнярчук Л.В.

ГІМНАЗІЯ Г.ПРУЖАНЫ



2009г.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка