Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”




Дата канвертавання15.03.2016
Памер168.32 Kb.

1970

1969-1970 нав.год. Выданы атэстаты аб сярэдняй адукацыі 42 вучням У гэтым нав.годзе ў школе працавалі наступныя настаўнікі: дырэктар школы – Курац І.М, завуч – І.К.Зайцаў, арганізатар – І.М.Соніч; настаўнікі рускай мовы – Я.М.Соніч, Н.І.Нахаева, В.І.Цыпянкова,Т.У.Ярашэвіч, Э.С.Горбач; настаўнікі беларускай мовы і літ-ры – М.І.Камінскі, Г.К.Дубаневіч; нямецкай мовы – Л.А.Коўшык, Н.К.Урбанская; настаўнікі матэматыкі – З.П.Кляшняк, Л.В.Шалуха, фізікі – М.М.Шыла, А.П.Чарняўскі; геаграфіі – В.У.Шыла, М.Р.Мядзведзева; біялогіі – І.І.Дубаневіч; гісторыі – І.М.Курац, Ц.Ф.Цыпянкоў, І.К.Зайцаў; хіміі – М.І.Урбанскі, Л.Ф.Касцюкоўская, спеваў- Дз.П.Купрыяновіч, выяўленчага мастацтва – А.Ф.Гаўрусёва, фіз-ры – В.А.Стрыжонак, І.М.Соніч; З.С.Зайцава; 1 класа – Т.Ц.Ткачёва, 2”а” класа – Л.Дз. Владыка, 2 “б” класа- А.С.Маскалевіч, 3 класа – А.Ф.Гамолка, 4 класа – А.Ф.Гаўрусёва.

У школу прыйшлі працаваць: М.А.Брыль – матэматыка, чарчэнне; М.М.Владыка – працоўнае навучанне; ст.піянерважатая – Р.К.Шэрая; фіз-ра –А.К.Мядзведзеў, В.А.Шэры, У.К.Капуцкі, П.Н.Шуцько- ваенрук, спевы – Л.А.Логан.

07 лістапада школа адзначыла 52-ю гадавіну Вялікага Кастрычніка, 22 красавіка 1970 года – 100-годдзе з дня нараджэння У.І.Леніна.

Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

За 0,3 км на паўднёвы захад ад вёскі Старынкі, у лесе знаходзіцца брацкая магіла партызан. Пахаваны партызаны брыгады імя М.В.Фрунзе, К.І. і В.У. Панышы, Б.В. Цыганкова і І.В. Шынковіч,якія загінулі ў баі супраць нямецкіх акупантаў у 1943 годзе. У 1970 годзе на магіле пастўлены абеліск.



Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды”.

1971

У 1971 г. У Ільі 2179 жыхароў, 530 двароў.

Герман Брэгер Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.3.Мінск, "Беларуская Энцыклапедыя", 1996

Старшыня Ільянскага с/савета Шачыкаў Фёдар Ягоравіч з 1971 па 1977 г.



Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды”.

1970-1971 нав.год. У Ільянскай школе працавалі 34 настаўнікі.

04 кастрычніка шосты раз краіна адзначала Дзень настаўніка. За дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні дзяцей была аб’яўлена падзяка настаўнікам Т.Ц.Ткачёвай, Л.Дз.Владыка, А.С.Маскалевіч, А.Ф.Гамолка, А.Ф.Гаўрусёвай, В.У.Шыла, А.К.Дубаневіч, М.Р.Мядзведзевай, М.І.Камінскаму, М.І.Урбанскаму, Н.І.Нахаевай, З.С.Зайцавай, Л.Ф.Касцюкоўскай.

Выдадзены атэстаты асобага ўзору і ўзнагароджаны залатым медалём Ваврэнцюк Валянціна Іванаўна і Кіслая Святлана Мікалаеўна.

Скончылі сярэднюю школу і атрымалі атэстаты аб сярэдняй адукацыі 62 вучні.

У сувязі са святам 1 Мая за выдатную і добрую вучобу была аб’яўлена падзяка 164 вучням.

За актыўны ўдзел у грамадскай рабоце, грамадска-карыснай працы была аб’яўлена падзяка 67 вучням.

За дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні дзяцей аб’яўлена падзяка наступным настаўнікам:

Ткачёвай Т.Ц. Владыка Л.Дз. Маскалевіч А.С.

Гаўрусёвай А.Ф. Шыла В.У. Мядзведзевай М.Р.

Шалуха Л.В. Камінскаму М.І. Капуцкаму У.К.

Дубаневічу І.І. Купрыяновічу Дз.П. Шуцько П.А..

Сонічу І.М. Владыка М.М. Горбач Э.С.

Зайцавай З.С. Зайцаву І.К. Нахаевай Н.І

Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

Дзягцяр Іван Нічыпаравіч галоўны аграном саўгаса «Ільянскі» узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971),

Ордэнам Леніна Іванец Аляксандр Аляксандравіч, свінар саўгаса «Асцюковічы» (1971), Яноўская Аліна Уладзіміраўна, даярка саўгаса «Ільянскі» (1971)

Жабко Алена Іосіфаўна, даярка саўгаса «Асцюковічы», узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971)

Козел Канстанцін Сямёнавіч. шафёр, потым камбайнер саўгаса «Асцюковічы» узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1971), Малікаў Мікалай Уласавіч, сакратар партыйнай арганізацый саўгаса

“Асцюковічы” ордэнам «Знак Пашаны» (1971).

Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі

Хварасцін Дзмітрый Яўгенавіч, дырэктар саўгаса «Ільянскі» (1971).

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

Урожайность зерновых 25 центнеров с гектара, картофеля – 114, сахарной свеклы – 180. На 100 га с/х производства произведено – 90 ц мяса, 380 ц молока, на однукорову надоено – 2300 кг молока. Все полеводческие и животноводческие бригады возглавляют специалисты.

Построено 3 8-квартирных дома (Ободовцы, “Камчатка”), типовое здание конторы совхоза, детский сад, клуб, общественная баня. За средства совхоза построены 2 магазина. Введены в эксплуатацию 2 свинарника и коровник.

На территории совхоза работает 1 средняя, 3 восьмилетних и 4 начальных школы, в которых обучается 2267 учащихся.

Выдано 30 путёвок в санатории и дома отдыха, 7 на курорты.

Работает 47 агитаторов, 16 политформаторов, в партии 75 человек.


Гістарычная даведка саўгаса “Асцюковічы”


1972

1971-1972 нав.год. У 1971-1972 нав.годзе ў школе працавала 35 настаўнікаў. У школу прыбыла настаўніца пачатковых класаў Капуцкая Л.А.

7 лістапада 1971 года адзначалі 54-ю гадавіну Вялікага Кастрычніка. За выдатную вучобу, прыкладныя паводзіны, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, у грамадска-карыснай працы школы была аб’яўлена падзяка 23 вучням 2-10 класаў.

Выбыла настаўніца спеваў Леган Л.А. з 11.01.1972 года.

Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

Філістовіч Іван Рыгоравіч, звеннявы Ільянскага саўгаса-тэхнікума, потым працаваў у саўгасе «Асцюковічы» (1972), Лушчык Сяргей Фядотавіч, шафёр Ільянскаса саўсаса-тэхткума (1972) узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003


1973

1972-1973 нав.год. У гэтым годзе працавалі 32 настаўнікі. За выдатную вучобу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы была аб’яўлена падзяка з занясеннем у асабовую справу 31 вучню.

Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

За 1км. на захад ад вёскі (Навасёлкі) ў лесе знаходзіцца месца базіравання партызанскага атрада імя К. Я. Варашылава, партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзэ. Атрад базіраваўся тут у 1943-1944 г. г.

У 1973 годзе адноўлены зямлянкі партызан. Удзел у іх аднаўленні прымалі працаўнікі Хаценчыцкага лясніцтва і навучэнцы Ільянскага саўгаса-тэхнікума. Тут праводзіліся злёты былых партызан, сюды штогод наведваюцца турысты. Матэрыялы аб дзейнасці падпольнага райкама і партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзе захоўваюцца ў школьным краязнаўчым музеі.

(З матэрыялаў музея “Ільянскія далягляды” – карта краязнаўчых аб’ектаў.)

Узнагароджаны ордэнам Леніна

Дзягцяр Іван Нічыпаравіч галоўны аграном саўгаса «Ільянскі» (1973).

Узнагароджаны ордэнам

Працоўнага Чырвонага Сцяга:

Куценка Васіль Паулавіч, брыгадзір саўгаса "Асцюковічы "(1973).

Лабецкі Ваціаў Рыгоравіч, тэхнік саўгасц "Іьянскі (1973).

Нефядовіч Марыя Іларыёнауна, даярка саўгаса "Асцюковічы" (1973).

Парадоўскі Мечыслаў Станіслававіч, трактарыст саўгаса

«Ільянскі" (1973).



Пякарскі Уладзімір Міхайлавіч, брыгадзір саўгаса "Асцюковічы"

(1973).


Уладыка Марыя Станіславаўна, свінарка саўгаса "Ільянскі"

(1973).


Цыбульская Надзея Фёдараўна, сеінарка саўгаса "Асцюковічы " (1973).

Шачыкаў Фёдар Ягоравчі, старшыня выканкома Ільянскага сельсавета (1973).

Лемех Віктар Зянонавіч, дырэктар Ільянскага саўгаса- тэхнікума, потым дырэктар саўгаса “Асцюковічы” узнагароджаны ордэнам Знак Пашаны (І973).

Узнагароджана ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі



Жабко Алена Іосіфаўна,даяркасаўгаса «Асцюковічы» (1973)

Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі



Козел Канстанцін Сямёнавіч. шафёр, потым камбайнер саўгаса

«Асцюковічы» (1973), Малікаў Мікалай Уласавіч, сакратар партыйнай арганізацый саўгаса «Асцюковічы (1973).



Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1974

1973-1974 нав.год.

Гэта год 30-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Быў арганізаваны аргкамітэт і распрацаваны план мерапрыемстваў па правядзенні свята..

У школу прыйшлі новыя настаўнікі: Чарняўская Галіна Міхайлаўна – настаўніца матэматыкі, Язерская Святлана Анатольеўна – настаўніца музыкі і спеваў. З 10.08.1973 года выбыў са школы інструктар практычнага ваджэння трактара Эгліс Эдуард Раманавіч.

Скончылі сярэднюю школу і ўзнагароджаны залатым медалём наступныя вучні: Анішкевіч Таццяна Анатольеўна, Грымаць Валерый Рычардавіч, Шыла Вольга Міхайлаўна, Ярашэвіч Ірэна Эдуардаўна.

Узнагароджаны Пахвальнай граматай “За особые успехи в изучении отдельных предметов” 9 вучняў.

Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

Гучаў паланэз Агінскага. Граў высокі, сярэдніх гадоў чалавек. Граў на вялікім чатырохрадным баяне з надпісам “На памяць” на белым корпусе. Звонкі, з прыгожымі пералівамі, нейкі святочны гук плыў над могілкамі і нікога гэта не здзіўляла. Хавалі майстра, і ўсё было, як ён прасіў: сын яго граў яго любімую мелодыю на баяне, які ён зрабіў за тры гады да смерці. Пальцы спрытна перабіралі квадратныя белыя кнопкі, багатым арнаментам пералівалася рашотка. Усё гэта было такое знаёмае і старым музыкам, і вучням, некаторыя з якіх сустрэліся ў гэты студзеньскі дзень 1974 года ўпершыню.

Рэдка цяпер убачым такі баян... Як колішнія ...

А яшчэ ў 50 – я гады на вяселлях і вячорках ад Радашковіч да Ашмян, ад Маладзечна да Докшыц можна было сустрэць гэтыя незвычайныя сляпуча – белыя, з пералівамі, высокія (каля 50 см) і вузкія інструменты. На прыгожа выпілаванай з алюмінію рашотцы – схаваны ў арнаменце надпіс “Sudnik”. На крыху скошаным назад, на манер акардэона, з выгінастымі краямі грыфе – тры рады квадратных, адна пры адной, кнопак і яшчэ адзін, дадатковы рад некруглых – выцягнутых, як клавішы.

Гэта былі баяны работы славутага майстра з вёскі Суднікі Вілейскага раёна.

Па матэрыялах газеты “Шлях перамогі”


1975

1974-1975 нав.год. У гэтым годзе адной з галоўных задач педкалектыва школы з’яўляўся пераход на кабінетную сістэму навучання. У школе працавала 38 настаўнікаў.У школу прыбылі Зюлько В.І. – настаўнік працоўнага навучання, Запуняка Л.В. – інструктар, Уздзенова В.Ю. – настаўнік англійскай мовы.

Скончылі сярэднюю школу і ўзнагароджаны залатым медалём наступныя вучні: Дуровіч Аляксандр Пятровіч, Шалуха Ігар Міхайлавіч. Атэстаты аб сярэдняй адукацыі атрымалі 62 вучні. Узнагароджаны пахвальнай граматай “ За особые успехи в изучении отдельных предметов” 7 вучняў.



Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

Вілейскае вадасховішча самы буйны штучны вадаём у Беларусі, асноўнае гідразбудаванне Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.Плошча 64, 6 км2 . Найбольшая глыбіня 13 м. Даўжыня 27 км. Даўжыня берагавой лініі 137 км. Аб’ём вады 238 млн. м3 . Плошча водасбору 4120 км 2 .

Яно створана на рацэ Вілія пры зліцці яе з рэкамі Сэрвач, Ілія, Касутка, за 5 км на ўсход ад г.Вілейка ў 1973-1975 гадах для акумуляцыі і перакіду вады ў Свіслач. Расход вады: скід праз плаціну ў Вілію (75 %), забор у Вілейска- Мінскую водную сістэму (20 %) і на арашэнне. Берагавая лінія слаба зрэзана, але ёсць буйныя залівы, куды ўпадаюць рэкі. Берагі нізкія (вышыня 0.5-1м), у выніку абразійна- абвальных і эразійных працэсаў каля 25% з іх падвергнута размыву, частка берагоў замацавана.

На паўдневым беразе пясчаныя пляжы шырынёй 50-100 м. 10 астравоў, берагі, якіх таксама актыўна размываюцца. Дно выслана пяском, пад тарфянікамі каля 15 % плошчы. Пераважаюць вятры паўднёва – заходніх і заходніх напрамкаў. Летам пры скорасці ветру 3-5 м\с вышвня хваль дасягае 0, 2-0, 5 м. Найбольшае хваляванне (да 1,5 м) пры вятрах заходняга напрамку. Летам паверхневыя воды праграюцца да 18-22 0 С, прыбрэжныя і мелкаводныя ўчасткі да 240 С. Замярзае ў пачатку снежня, лёд (таўшчыня да 60-7- см.) трымаецца да сярэдзіны красавіка. Сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўню 2 м. Празрыстасць вады павялічваецца ад вярхоўя (1-1,5м) да плаціны (да 2,5м). Зарастае слаба (да 10 % плшчы). У сярэдзіне чэрвеня назіраецца масавае развіцце сіне-зяленых водарасцей (“цвіценне вады”), адміранне якіх у асенні перыяд значна пагаршае якасць вады. Водзяцца шчупак, акунь, лешч, сярэбраны карась, джгір, трохіголкавая колюшка, плотка, верхаводка. На астравах гняздоўі птушак, адзначана гнездаванне лебедзяў. Вакол вадасховішча створана зона адпачынку.

Геаграфічныя і турысцка-краязнаўчыя даследванні вёскі Ілья і яе наваколля”. Даследчы праект. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды.

Філістовіч Іван Рыгоравіч, звеннявы Ільянскага саўгаса-тэхнікума (1975), потым працаваў у саўгасе «Асцюковічы», узнагароджаны ордэнам Леніна, Яноўская Аліна Уладзіміраўна, даярка саўгаса «Ільянскі» узнагароджана ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі (1975).

Узнагароджаны ордэнам Працоўнай славы III ступені



Дуровіч Зінаіда Міхайлаўна, даярка Ільянскага

саугаса-тэхнікума (1975), Рудніцкі Міхаіл Пятровіч, трактарыст Ільянскага

саўгаса-тэхн ікума (1975), ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга

Дуровіч Іван Уладзіміравіч, шафёр Ільянскага саўгаса-тэхнікума (1975).

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003


1976

1975-1976 нав.год. У сувязі з правядзеннем свята Ураджаю адзначаны поспехі, якія дасягнулі юннаты і члены вучнёўскай працоўнай брыгады.За добрую арганізацыю юных натуралістаў настаўніку біялогіі Дубаневічу І.І. аб’яўлена ўдзячнасць з занясеннем у асабовую справу

Скончылі базавую школу і атрымалі пасведчанні аб базавай адукацыі 65 вучняў. Узнагароджаны пахвальным лістом за выдатную вучобу і прыкладныя паводзіны 6 вучняў. Скончылі сярэднюю школу і атрымалі атэстаты 57 вучняў. Узнагароджаны залатым медалём Сцепановіч Мікалай Мікалаевіч, Маскалевіч Таццяна Георгіеўна, Лазарэвіч Ігар Эдуардавіч, Цывілька Іван Віктаравіч. Пахвальныя лісты атрымалі 6 вучняў.

У школе працавала 35 настаўнікаў.

Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

ВАДАПОМПАВАЯ СТАНЦЫЯ № 1 ВІЛЕЙСКА – МІНСКАЙ ВОДНАЙ СІСТЭМЫ

Уведзена ў эксплуатацыю ў 1976 годзе. На станцыі стаяць 4 вертыкальныя насосы, кожны насос за 1 сек. перакачвае 5 куб.м. вады. Пад’ём вады тут ажыццяўляецца на вышыню 9 м.

Ільянскія даляглягляды”. Краязнаўчы маршрут.

Узнагароджаны ордэнам Працоўнай славы III ступені

Сакалоускі Сямён Сяргеевіч, трактарыст Ільянскага саўгаса-тэхнікума (1976).

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003


1977

Старшыня Ільянскага с/савета Міранкова Раіса Еўстафіеўна з 1977 г.

Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды”.

1976-1977 нав.год.

У сувязі з правядзеннем Свята Ураджаю і выдатныя поспехі, якія дасягнулі юннаты і члены вучнёўскай вытворчай брыгады, узнагароджаны граматай і бясплатнай паездкай на экскурсію ў г. Мінск. За добрую працу аб’яўлена падзяка з занясеннем у асабовую справу, узнагароджаны падарункамі 117 вучняў 2-8, 10 класаў.

Закончылі 8 класаў і атрымалі пасведчанні аб 8-гадовай адукацыі 52 вучні. Узнагароджаны Пахвальным лістом за выдатную вучобу і прыкладныя паводзіны Берман Аляксандр Іванавіч

Закончылі сярэднюю школу і атрымалі атэстаты аб сярэдняй адукацыі 60 вучняў. Узнагароджаны залатым медалём: Лемех Уладзімір Віктаравіч, Піневіч Наталля Іванаўна, Шыла Аляксандр Міхайлавіч, Шалуха Лілія Мікалаеўна. Узнагароджаны пахвальным лістом “ За особые успехи в изучении отдельных предметов” 7 вучняў.

У школе працавалі 32 настаўнікі. З 01.09.1977 года ў школу прыйшлі новыя настаўнікі: Васільева Лілія Віктараўна – настаўніца пачатковых класаў, Міхалькевіч Святлана Іванаўна – настаўніца англійскай мовы, Калеснікава Вера Мадэстаўна – настаўніца фізікі і матэматыкі, Давыдаў Аляксей Яўгенавіч – настаўнік фізічнай культуры. Вайцяхоўская Г.А. назначана выхавальнікам групы падоўжанага дня., Верамей Пётр Васільевіч – настаўнікам фізвыхавання.

Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”


1978

1977-1978 нав.год Працавалі 33 настаўнікі. Шамялёва А.Р. назначана выхавальнікам групы падоўжанага дня. Скончылі сярэднюю школу, атрымалі атэстаты асобага ўзору і ўзнагароджаны залатым медалём Грыгор’ева Марына, Клімчанка Ларыса, Чарняўская Леана. Выданы атэстаты аб сярэдняй адукацыі 74 вучням. Пахвальнымі граматамі “За особые успехи в изучении отдельных предметов” узнагароджаны 4 вучні.

Назначан інструктарам па ваджэнню трактара Козел Міхаіл Канстацінавіч.



Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

Узнагароджаны ордэнам

Працоўнага Чырвонага Сцяга

Дубаневіч Ганна Кузьмінічна, настаўніца Ільянскай сярэдняй школы (1978), Лушчык Іван Фядотавіч, трактарыст Ільянскага Саўгаса-тэхнікума (1978).

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

У 1978 годзе

Прадукцыя

У разліку на

Колькасць

БРЖ

На 100 га

68,8

У т.л. кароў

На 100 га

23,2

Свіней

На 100 га

68,8

Раслінаводства

Тыс.руб

1086

Жывёлагадоўля

Тыс.руб

1343

усяго

Тыс.руб

2429

Валавы збор зерня

ц

39750

Ураджайнасць зерня

ц/га

29,2

Ураджайнасць бульбы

ц/га

158

Валавая вытворчасць малака

т

1848

Рэалізацыя мяса

т

651

Надоі на карову

кг

2004

Аплата працы

Руб дзень




Трактарыстаў

Руб дзень

6-07

Шафёраў

Руб дзень

4-94

Даярак

Руб дзень

4-64

Скотнікаў

Руб дзень

5-21

Цялятніц

Руб дзень

5-54

Паляводаў

Руб дзень

3-29

Гістарычная даведка саўгаса “Асцюковічы”


1979

1978-1979 нав.год. У школе працавала 39 настаўнікаў. Прыбылі : Маркевіч Люцыя Францаўна – ст. важатая, Палякова Л.В. – настаўніца музыкі і спеваў, Козел Л.А. – справавод і лабарант.

Скончылі сярэднюю школу і ўзнагароджаны залатым медалём Берман Аляксандр Іванавіч, Катовіч Андрэй Станіслававіч, Нахаева Ларыса Вечаславаўна. Выданы атэстаты аб сярэдняй адукацыі 57 вучням. Узнагароджаны Пахвальнай граматай “ За особые успехи в изучении отдельных предметов” 5 вучняў.

Скончылі 8 класаў і атрымалі пасведчанні аб васьмігадовай адукацыі 60 вучняў.

З 01.09.1979 года назначаны выхавальнікам прышкольнага інтэрната Тонкавіч Міхаіл Аляксеевіч, настаўнікам музыкі і спеваў - Скляповіч Галіна Іванаўна, настаўнікам ПВП – Уласевіч Вечаслаў Вітольдавіч, настаўнікам фізічнага выхавання – Шэры Аляксандр Аляксеевіч.



Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

Прадукцыя

У разліку на

Колькасць

БРЖ

На 100 га

68,4

У т.л. кароў

На 100 га

25,6

Свіней

На 100 га

70,7

Раслінаводства

Тыс.руб

1072

Жывёлагадоўля

Тыс.руб

1398

усяго

Тыс.руб

2470

Валавы збор зерня

ц

22576

Ураджайнасць зерня

ц/га

14,2

Ураджайнасць бульбы

ц/га

222

Валавая вытворчасць малака

т

2064

Рэалізацыя мяса

т

643

Надоі на карову

кг

1911

Аплата працы

Руб дзень




Трактарыстаў

Руб дзень

5-59

Шафёраў

Руб дзень

4-97

Даярак

Руб дзень

5-65

Скотнікаў

Руб дзень

5-20

Цялятніц

Руб дзень

4-89

Паляводаў

Руб дзень

3-67

Гістарычная даведка саўгаса “Асцюковічы”



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка