Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт, г.Мінск Актуальнасць. артыкула абумоўлена адсутнасцю навуковых прац, прысвечаных аналізу праблемы медыцынскай дэанталогіі ў сучаснай беларускай літаратуры.
Мэта: ахарактарызаваць праблему медыцынскай дэанталогіі ў рамках аналізу аповесці Андрэя Федарэнкі «Ланцуг».
Асноўныя задачы: 1) апісаць «маральныя праграмы» герояў аповесці з пазіцый асноўных палажэнняў Міжнароднага кодэксу дэанталогіі; 2) выявіць
адпаведнасць/неадпаведнасць паводзін і ўчынкаў герояў аповесці «Ланцуг» асноўным хрысціянскім запаведзям.
Матэрыял і метады: апісальны, кантэкстуальны. У якасці матэрыялу выкарастана аповесць Андрэя Федарэнкі «Ланцуг».
Вынікі: Прааналізаваны «маральныя праграмы» хірургаў Івана Змітравіча Стэльмаха і Яўгена Вінярскага з пазіцый асноўных палажэнняў Міжнароднага кодэксу дэанталогіі; устаноўлена карэляцыя паводзін і ўчынкаў герояў аповесці «Ланцуг» з асноўнымі хрысціянскімі запаведзямі.
Вывады:
Праблема медыцынскай дэанталогіі адносіцца да ліку ўсеагульных і мае багатую гісторыю: яе актыўна абмяркоўвалі яшчэ ў часы філософа-уцілітарыста Бентама, на ёй акцэнтавалі ўвагу ў час прыняцця Міжнароднага кодэксу дэанталогіі ў кастрычніку 1949 года. Аб ёй гавораць і сёння, і не толькі ў спецыяльнай, але і ў мастацкай літаратуры.
Традыцыйна тэрмін «дэанталогія» ужываецца ў двух сэнсах ‒ шырокім (раздзел этыкі, у якім разглядаюцца праблемы абавязку і належнага) і вузкім (прафесійная этыка, прынцыпы паводзін медыцынскага персаналу, якія накіраваны на максімальнае павышэнне эфектыўнасці лячэння).
«Маральныя праграмы» хірургаў Івана Змітравіча Стэльмаха і Яўгена Вінярскага па-рознаму суадносяцца з асноўнымі палажэннямі Міжнароднага кодэксу дэанталогі і хрысціанскімі запаведзяміі: для Стэльмаха прыярытэтнымі з’яўляюцца інтарэсы пацыента, павага да чалавечай годнасці (пар.: «па-за залежнасці ад спецыялізацыі ўрач павінен поўнасцю адказваць за ўсе аспекты медыцынскай дапамогі»; «па адносінах да сваіх калег урач павінен весці сябе так, як ён хацеў бы, каб яны вялі сябе па адносінах да яго»); хірург Вінярскі ненавідзіць хворых, адносіцца да іх як «матэрыялу, які дапаможа набіць руку».