Постановление 4 ліпеня 2011 г. №152 г. Мiнск г. Минск Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці




Дата канвертавання17.03.2016
Памер55.07 Kb.


НАЦЫЯНАЛЬНЫ

СТАТЫСТЫЧНЫ КАМІТЭТ

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

(Белстат)




НАЦИОНАЛЬНЫЙ СТАТИСТИЧЕСКИЙ КОМИТЕТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ (Белстат)










ПАСТАНОВА




ПОСТАНОВЛЕНИЕ




4 ліпеня 2011 г.



152




г. Мiнск
г. Минск



Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-вну размеркаванне (Мінадукацыя) «Справаздача аб накіраванні на работу і працаўладкаванні выпускнікоў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэта ў дзённай форме атрымання адукацыі» і ўказанняў па
яе запаўненні

На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:

1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці


1-вну размеркаванне (Мінадукацыя) «Справаздача аб накіраванні на работу і працаўладкаванні выпускнікоў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэта ў дзённай форме атрымання адукацыі» перыядычнасцю прадстаўлення 1 раз у год
і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за перыяд
з 1 лістапада 2010 г. па 31 кастрычніка 2011 г.;

1.2. Указанні па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-вну размеркаванне (Мінадукацыя) «Справаздача аб накіраванні на работу і працаўладкаванні выпускнікоў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэта


ў дзённай форме атрымання адукацыі» і ўвесці іх ў дзеянне пачынаючы
са справаздачы за перыяд з 1 лістапада 2010 г. па 31 кастрычніка 2011 г.

2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на дзяржаўныя ўстановы вышэйшай адукацыі, iх фiлiялы.

3. Прызнаць cтраціўшымi сілу:

пастанову Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь


ад 29 жніўня 2008 г. № 133 «Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-вну размеркаванне (Мінадукацыі) «Справаздача аб накіраванні на работу і працаўладкаванні выпускнікоў устаноў адукацыі, якія атрымалі вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў» і ўказанняў па яе запаўненні»;

пастанову Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2010 г. № 147 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ад


29 ліпеня 2010 г. № 133».

4. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2011 г.




Старшыня У.І.Зіноўскі

Электронная версия соответствует оригиналу




НАЦЫЯНАЛЬНЫ

СТАТЫСТЫЧНЫ КАМІТЭТ

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

(Белстат)




НАЦИОНАЛЬНЫЙ СТАТИСТИЧЕСКИЙ КОМИТЕТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ (Белстат)










ПАСТАНОВА




ПОСТАНОВЛЕНИЕ




12 верасня 2013 г.



199




г. Мiнск




г. Минск


Аб унясенні змяненняў
у пастанову Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь
ад 4 ліпеня 2011 г. № 152

На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці па прадстаўленні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у пастанову Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2011 г. № 152 «Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-вну размеркаванне (Мінадукацыя) «Справаздача аб накіраванні на работу і працаўладкаванні выпускнікоў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэта ў дзённай форме атрымання адукацыі» і ўказанняў па
яе запаўненні» наступныя змяненні:

1.1. у форме дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці


1-вну размеркаванне (Мінадукацыя) «Справаздача аб накіраванні на работу і працаўладкаванні выпускнікоў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэта ў дзённай форме атрымання адукацыі», зацверджанай дадзенай пастановай:

рэквізіт «Подпіс» выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Кіраўнік (упаўнаважаны намеснік кіраўніка)
юрыдычнай асобы, адасобленага падраздзялення

(неабходнае падкрэсліць) ____________ _____________________

(подпіс) (ініцыялы, прозвішча) »;

рэквізіт «Кантактная інфармацыя» выкласці ў наступнай рэдакцыі:



«

____________________________________________________________
(прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку кантактнай асобы,
нумар тэлефона, адрас электроннай пошты)»;

1.2. у дадатку да Указанняў па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-вну размеркаванне (Мінадукацыя) «Справаздача аб накіраванні на работу і працаўладкаванні выпускнікоў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэта ў дзённай форме атрымання адукацыі», зацверджаных дадзенай пастановай:

словы «г.п. Астравец» і «р.п. Зялены Бор» замяніць адпаведна словамі «г. Астравец» і «г.п. Зялены Бор»;

словы «г.п. Негарэлае» выключыць.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпісання.

Старшыня У.І.Зіноўскі


Электронная версия соответствует оригиналу






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка