НАЦЫЯНАЛЬНЫ
СТАТЫСТЫЧНЫ КАМІТЭТ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
(Белстат)
|
|
НАЦИОНАЛЬНЫЙ СТАТИСТИЧЕСКИЙ КОМИТЕТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ (Белстат)
|
|
|
|
ПАСТАНОВА
|
|
ПОСТАНОВЛЕНИЕ
|
Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-канцэртная арганізацыя (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці канцэртнай арганізацыі» і ўказанняў па яе запаўненні
|
На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-канцэртная арганізацыя (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці канцэртнай арганізацыі» гадавой перыядычнасці і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2009 год;
1.2. Указанні па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-канцэртная арганізацыя (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці канцэртнай арганізацыі» гадавой перыядычнасці і ўвесці іх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2009 год.
2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на юрыдычныя асобы, адасобленныя падраздзяленні юрыдычных асоб – філармоніі і іншыя канцэртныя арганізацыі.
3. Прызнаць cтраціўшымі сілу:
пастанову Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь
ад 1 кастрычніка 2008 г. № 209 «Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-канцэртная арганізацыя (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці канцэртнай арганізацыі» і ўказанняў па яе запаўненні»;
падпункт 1.6 пункта 1 пастановы Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2009 г. № 84 «О внесении изменения в некоторые формы государственной статистической отчетности».
4. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпісання.
Старшыня У.І.Зіноўскі
Электронная версия соответствует оригиналу
|