НАЦЫЯНАЛЬНЫ
СТАТЫСТЫЧНЫ КАМІТЭТ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
(Белстат)
|
|
НАЦИОНАЛЬНЫЙ СТАТИСТИЧЕСКИЙ КОМИТЕТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ (Белстат)
|
|
|
|
ПАСТАНОВА
|
|
ПОСТАНОВЛЕНИЕ
|
Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-клубная ўстанова (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці клубнай установы» і ўказанняў па яе запаўненні
|
На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-клубная ўстанова (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці клубнай установы» гадавой перыядычнасці і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2009 год;
1.2. Указанні па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-клубная ўстанова (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці клубнай установы» гадавой перыядычнасці і ўвесці іх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2009 год.
2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на клубныя ўстановы, якія не ўваходзяць у сістэму Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
3. Прызнаць cтраціўшымі сілу:
пастанову Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ад 11 кастрычніка 2007 г. № 271 «Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-клубная ўстанова (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці клубнай установы» і ўказанняў па яе запаўненні»;
пастанову Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ад 1 кастрычніка 2008 г. № 211 «Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь
ад 11 кастрычніка 2007 г. № 271».
4. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпісання.
Старшыня У.І.Зіноўскі
Электронная версия соответствует оригиналу
НАЦЫЯНАЛЬНЫ
СТАТЫСТЫЧНЫ КАМІТЭТ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
(Белстат)
|
|
НАЦИОНАЛЬНЫЙ СТАТИСТИЧЕСКИЙ КОМИТЕТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ (Белстат)
|
|
|
|
ПАСТАНОВА
|
|
ПОСТАНОВЛЕНИЕ
|
Аб унясенні змяненняў у форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-клубная ўстанова (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці клубнай установы»
|
На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесці па прадстаўленні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-клубная ўстанова (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці клубнай установы», зацверджаную пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2009 г. № 194, наступныя змяненні:
рэквізіт «Адрасная частка і тэрмін прадстаўлення» выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«
|
Прадстаўляюць
|
Тэрмін прадстаўлення
|
»;
|
клубныя ўстановы, якія не ўваходзяць у сістэму Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь:
структурнаму падраздзяленню раённага (гарадскога) выканаўчага
камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы
культуры;
структурнае падраздзяленне раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры – зводныя статыстычныя даныя (інфармацыю)
структурнаму падраздзяленню абласнога, Мінскага гарадскога
выканаўчых камітэтаў, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя
паўнамоцтвы ў сферы культуры;
структурнае падраздзяленне абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры – зводныя статыстычныя даныя (інфармацыю)
Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь;
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь – зводныя статыстычныя даныя (інфармацыю) па сагласаванай праграме
Нацыянальнаму статыстычнаму камітэту Рэспублікі Беларусь
|
10 студзеня
20 студзеня
30 студзеня
20 лютага
|
рэквізіт «Подпіс» выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«Кіраўнік (упаўнаважаны намеснік кіраўніка)
юрыдычнай асобы _________________ ___________________
(подпіс) (ініцыялы, прозвішча)»;
рэквізіт «Кантактная інфармацыя» выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«
|
__________________________________________________________
(прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку кантактнай асобы,
нумар тэлефона, адрас электроннай пошты)».
|
|
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць рабочых дзен пасля яе падпісання.
Старшыня У.І.Зіноўскі
Электронная версия соответствует оригиналу
|