СТАТЫСТЫЧНЫ КАМІТЭТ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
(Белстат)
|
|
НАЦИОНАЛЬНЫЙ СТАТИСТИЧЕСКИЙ КОМИТЕТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ (Белстат)
|
|
|
|
ПАСТАНОВА
|
|
ПОСТАНОВЛЕНИЕ
|
Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-ссну (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі» і ўказанняў па яе запаўненні
|
На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-ссну (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі» перыядычнасцю прадстаўлення 1 раз у год і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы па стану на 1 кастрычнiка 2012/2013 навучальнага года;
1.2. Указанні па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-ссну (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі» і ўвесці іх у дзеянне пачынаючы са справаздачы па стану на 1 кастрычнiка 2012/2013 навучальнага года.
2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на установы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, i iх фiлiялы.
3. Прызнаць cтраціўшай сілу пастанову Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2011 г. № 151
«Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-ссну (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі» і ўказанняў па яе запаўненні».
4. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпісання.
Старшыня У.І.Зіноўскі
Электронная версия соответствует оригиналу
|