НАЦЫЯНАЛЬНЫ
СТАТЫСТЫЧНЫ КАМІТЭТ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
(Белстат)
|
|
НАЦИОНАЛЬНЫЙ СТАТИСТИЧЕСКИЙ КОМИТЕТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ (Белстат)
|
|
|
|
ПАСТАНОВА
|
|
ПОСТАНОВЛЕНИЕ
|
3 кастрычніка 2014 г.
|
№
|
165
|
Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-фк (Мінспорт) «Справаздача аб дзейнасці ў галіне фізічнай культуры і спорту» і ўказанняў па яе запаўненні
|
На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-фк (Мінспорт) «Справаздача аб дзейнасці ў галіне фізічнай культуры і спорту» гадавой перыядычнасці і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2014 год;
1.2. Указанні па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-фк (Мінспорт) «Справаздача аб дзейнасці ў галіне фізічнай культуры і спорту» і ўвесці іх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2014 год.
2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на юрыдычныя асобы, адасобленыя падраздзяленні юрыдычных асоб, якія маюць асобны баланс, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне фізічнай культуры і спорту і маюць у штаце работнікаў фізічнай культуры і спорту.
3. Прызнаць страціўшымі сілу:
пастанову Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2011 г. № 142 «Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-фк (Мінспорт) «Справаздача па фізічнай культуры і спорту» і ўказанняў па яе запаўненні»;
пастанову Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 12 верасня 2013 г. № 204 «Аб унясенні
змяненняў у форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-фк (Мінспорт) «Справаздача па фізічнай культуры і спорту» (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 21.09.2013, 7/2588).
4. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпісання.
Старшыня У.І.Зіноўскі
Электронная версия соответствует оригиналу
|