Постановление 20 жніўня 2013 г. №175 г. Мiнск г. Минск Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці




Дата канвертавання17.03.2016
Памер22.57 Kb.

НАЦЫЯНАЛЬНЫ

СТАТЫСТЫЧНЫ КАМІТЭТ

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

(Белстат)




НАЦИОНАЛЬНЫЙ СТАТИСТИЧЕСКИЙ КОМИТЕТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ (Белстат)










ПАСТАНОВА




ПОСТАНОВЛЕНИЕ




20 жніўня 2013 г.



175




г. Мiнск
г. Минск


Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-пу (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» і ўказанняў па яе запаўненні

На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:

1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці


1-пу (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» перыядычнасцю прадстаўлення 1 раз у год і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы па стану на 1 снежня 2013 г.;

1.2. Указанні па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-пу (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» і ўвесці іх у дзеянне пачынаючы са справаздачы па стану на 1 снежня 2013 г.

2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі – цэнтры (палацы).

3. Прызнаць cтраціўшай сілу пастанову Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2011 г. № 148 «Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці


1-пу (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» і ўказанняў па яе запаўненні».

4. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпісання.




Старшыня У.І.Зіноўскі

Электронная версия соответствует оригиналу





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка