Polskie Radio dla Zagranicy




Дата канвертавання17.05.2016
Памер38.23 Kb.
Polskie Radio dla Zagranicy

http://www.polskieradio.pl/zagranica/by/dokument.aspx?iid=54759

  • Транспамежны рынак працы Эўрарэгіёну БУГ

  • слухаць 3,75 MB

  • 30.06.2007

Міграцыя людзей туды, дзе можна зарабіць большыя грошы - гэта натуральная зьява, якой адміністрацыйнымі сродкамі немагчыма затрымаць. Хіба што катэгарычным закрыцьцём мяжы. Але гэты варыянт не прымяняецца нідзе ў сьвеце. Кіраўніцтва краін можа толькі ўзьдзейнічаць на маштаб гэтай зьявы й на яе легітымнасьць.

У Польшчы назіраюцца цяпер два патокі: шырокі - эміграцыі „за хлебам” у заходнія краіны, і меншы - заробкавых імігрантаў з Усходу.

І менавіта для іншаземцаў зь Беларусі й Украіны ў верасьні ў Любліне адчыняецца Інфармацыйны пункт.


Конрад Канэфал, дырэктар Інстытуту рынку працы, які каардынуе праект, зазначае, што мэтай праграмы зьяўляецца выйсьце насустрач натуральным тэндэнцыям. А фактам зьяўляецца тое, што іншаземцы шукаюць працу ў Польшчы.

К.Канэфал: Мы імкнемся стварыць умовы для таго, каб яны асыміляваліся з польскім грамадзтвам і каб працавалі ў нас легальна. Інфармацыйны пункт будзе дапамагаць уладкавацца на польскім рынку працы. Разам з рознымі ўстановамі й няўрадавымі арганізацыямі, будзем сумесна абмяркоўваць, якім чынам вырашаць праблемы, зьвязаныя зь міграцыяй. Будзем таксама супрацоўнічаць з партнэрамі на Ўсходзе, пастаўляючы ім інфармацыю пра польскі рынак працы, пра нормы польскага працоўнага заканадаўства.

Інфармацыйны пункт будзе адчынены ў Любліне ў верасьні. Гэта абгрунтавана юрыдычнымі аспэктамі. Якраз цяпер уводзяцца зьмены ў польскае заканадаўства аб працы. Пашыраецца сьпіс прафэсіяў, якія іншаземцы могуць выконваць бесперашкодна.

К.Канэфал: Да верасьня плянуем надрукаваць дапаможнікі для імігрантаў. Мы вырашылі гэта зрабіць пасьля вакацый, таму што мы хочам засяродзіць увагу на тых людзях, якія намераны застацца ў Польшчы на працяглы час. Лета - гэта пэрыяд сэзоннай працы. Да нас зьвярталіся б людзі, якія прыяжджаюць у Польшчу на месяц і вяртаюцца на радзіму. Яны не зацікаўлены ў тым, каб легалізаваць сваю працу.
І таму мы вырашылі адчыніць інфармацыйны пункт пасьля вакацый.

Інфармацыйны пункт у Любліне ладзіцца для тых, хто ўжо знаходзіцца ў Польшчы й хоча застацца працаваць тут нейкі час.

К.Конэфал: Мы прапануем дапамогу па фармальных пытаньнях. Гэта кантактаваньне з установамі. Дапаможам запоўніць анкеты. Падкажам, якія дакумэнты й куды трэба падаць. Таксама дапаможам у галіне аховы здароўя. Але ня будзем займацца пасрэдніцтвам працы.

Дырэктар люблінскага ваяводзкага ведамства працы Яцэк Галянт хваліць сувязі з украінскім бокам па пытаньні рынку працы й вельмі шкадуе, што ня можа гэтага самага сказаць пра ўзаемакантакты зь беларусамі.

Я. Галянт: Я лічу, што страчвае насельніцтва Беларусі. Ня толькі беспрацоўныя, але таксама чыноўнікі мясцовых ўладаў, працаўнікі фундацыяў, няўрадавых арганізацыяў, якія маглі б вывучаць эўрапейскія й сусьветныя стандарты. Потым яны маглі б выкарыстаць гэтыя веды ў працы на карысьць Беларусі. Цяпер Рэспубліка пазбаўлена такой магчымасьці. Урады зьмяняюцца, некаторыя людзі адыходзяць, а грамадзтва застаецца. Нельга перашкаджаць людзям карыстацца пэўнымі здабычамі сучаснай навукі, дасягненьнямі эўрапейскай філязофскай думкі й эканомікі.

Я не хачу казаць, што гэтыя кантакты гарантуюць росквіт Беларусі й што Польшча - дасканалы настаўнік для яе. Але гэта нагода вучыцца на нашых памылках. Так, як мы пазьбягаем няправільных крокаў, якія зрабілі раней немцы, швэды, французы. Яны таксама вучылі нас і прапанавалі тое, на што мы сёньня намаўляем украінцаў і ахвотна намовілі б беларусаў.


 
Украінцы хочуць легальна працаваць у Польшчы. На сэзонныя работы ў сельскай гаспадарцы й у будаўніцтве выяжджаюць пераважна жыхары вёсак -  кажа Ірэна Галайка- трэнэр Заходнеўкраінскага рэсурснага цэнтру з гораду Львоў.
 
І. Галайка:
Нашы кліенты пераважна просяць дапамогі ў падпісаньні дагавору, просяць праверыць ліцэнзію фірмы, якая запрашае на работу й ці мае яна акрэдытацыю ва Ўкраіне. Пытаюць, ці можам рэкамэндаваць нейкую салідную фірму, якая дапамагае ўладакавацца на працу за мяжой.
 
У Беларусі не існуюць кансультацыйныя цэнтры для людзей, якія хочуць выехаць на працу за мяжой. Вядзецца толькі прафіляктыка нелегальнай заробкавай міграцыі. У гэтым пляне з дзяржавай супрацоўнічаюць няўрадавыя арганізацыі, між іншым, менская Фокус-група. Сутнасьць праекту - пазнаёміць з магчымасьцямі свайго рынку працы - кажа дырэктар Фокус-групы Андрэй Ляўко.
 
А.Ляўко:
У гэтым праекце ёсьць такі аспэкт як клюб дэбатаў і інэтрактыўны вэб-сайт, дзе моладзь зможа абмяркоўваць сытуацыю на рынку працы як ў Беларусі, так і па-за межамі Беларусі, і можа сфармаваць асабістае меркаваньне па гэтым пытаньні. Яны больш мэтанакіравана будуць рабіць выбар ці ехаць за мяжу працаваць ці усё ж такі рэалізаваць свой творчы і прафэсійны патэнцыял у сваёй краіне.
На Беларусі ёсьць дзяржаўныя прафарэыентацыйныя ўстановы пры цэнтрах занятасьці. У тых установах даюць нейкую невілікую інфармацыю пра магчымасьць атрыманьня прафэсіі й працы за мяжой. Акрамя таго ёсьць у Беларусі нейкая колькасьць камэрцыйных арганізацыяў -- кансальтынгавыя агенцтвы, якія адпраўляюць людзей на працу за мяжу. Такіх агенцтваў, як напрыклад ёсьць на Ўкраіне, на жаль, у Беларусі не існуюць. Мне падаецца, такія пункты трэба рабіць і даваць прафэсійную кансультацыю пра пошук працы за мяжой, бо людзі, натуральна,  едуць за мяжу.  Пра польскія ці ўкраінскія цэнтры, хутчэй за ўсё дзяржаўныя прафарыентацыйныя ўстановы не скажуць. Хугутчэй дадуць інфармацыю пра філіялы міжнароднай арганізацыі па міграцыі, напр. праграмы Ластрада, якія працуюць з ахвярамі гандлю людзьмі.
 
Да чэрвеня ў рамках Эўрарэгіёну БУГ будзе працаваць праект „Цэнтар транспамежнай падтрымкі рынку працы”. Каардынатар праекту - Інстытут Рынку працы Фундацыя «Новы Стаў» запрашае да супрацоўніцтва беларускую дзяржадміністрацыю й няўрадавых партнэртаў.

Яланта Сьмялоўская


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка