Планы- канспекты творчых урокаў і прадметных тыдняў Гісторыя Беларусі




старонка6/8
Дата канвертавання15.03.2016
Памер1.73 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8

(устае і падводзіць сына да жанчыны, прадстаўляе яе)

Бона Сфорца: Барбара Радзівіл! Дачка аднаго з самых магутных радоў вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, славутага военачальніка, празванага за шматлікія перамогі Геркулесам.

(Барбара робіць глыбокі рэверанс і ідзе танчыць з Жыгімонтам. Пакуль яны танчаць, вядуць бяседу)

Жыгімонт Аўгуст: Чуў пра вас і вашу прыгажосць і вельмі рад, што сам маю магчымасць бачыць адну з самых знакамітых пані.

Барбара Радзівіл: І мне вельмі прыемна пазнаёміцца з вамі. Але плёткі аба мне большай часткай перабольшаны. Пасля смерці мужа я жыву ціха і пазбягаю свету.

Жыгімонт Аўгуст: А гэта вы дарэмна! Такая жанчына павінна быць у свеце, зіхацець як зорка. Я жадаў бы, каб вы сталі фрэйлінай маёй жонкі Элізабэт Аўстрійскай і як мага часцей бывалі ў замку. Мы развеем вашу смуту. Тут збіраецца ўся краса грамадства Вільні, вам тут будзет прыемна.

(Прамень святла гасне. Высвятляецца аўтар. Ён з кнігай у руце, вядзе апавяданне далей)

Аўтар: Зачараваны прыгажосцю Барбары Вялікі князь Жыгімонт усурёз захапіўся ёю пасля смерці сваёй жонкі. Захапленне перайшло ў каханне. А хіба можа пакінуць раўнадушнай любую жанчыну гарачы тэмперамент і галантныя манеры маладога каралевіча? Наша гераіня зразумела, што да яе, у рэште рэшт, прыйшло каханне. Яна нечакана для сябе ўбачыла каралеўскага сына зусім іншым. Ён быў добрым і здольным тонка адчуваць, шчырым і па-свойму няшчасным. Гэты чалавек не меў магчымасці звязаць сваё жыццё з каханай, таму што яна не была асобай каралеўскай крыві. Аднака ж сіла кахання была такая, што князь вырашыўся на таемны шлюб. Бона Сфорца, уражаная ўчынкам сына, пачала дзейнічаць, каб усімі праўдамі і непраўдамі ануляваць шлюб.

(Пакой у замку Жыгімонтаў. Бона Сфорца сядзіць, Жыгімонт Аўгуст, хвалюючыся, ходзіць непадалёку)

Бона Сфорца: Як ты пасмеў без згоды бацькоў? Ты ж мой сын, я цябе выхавала, і наканец, ты – кароль, як ты мог! Пусціць ліцвінку на прастол, ці не значыць гэта ўзняць вышэй палякаў неадукаваных ліцвінаў? Гісторыя не ведае ні аднаго выпадку, калі б заходнееўрапейскі манарх ажаніўся з асобай некаралеўскай крыві. Ты ведаешь, якія пачуцці выклікала навіна сярод польскай шляхты?

Жыгімонт Аўгуст: Ну і якія ж?

Бона Сфорца: Твая жаніцьба нічога не прынесла Польшчы. Твой шлюб бессэнсоўны! Гэта ж абраз свайго гонару! Як небяспечна, таму што княства можа аддзеліцца ад Польшчы. І нават калі не аддзеліцца, то атрымае перавагу.

Жыгімонт Аугуст: Усё глупства! Барбара сапраўды кахае мяне і не вельмі імкнецца стаць каралевай. Ёй дастаткова знаходзіцца побач са мной на правах законнай жонкі. Маці, вы ўбачыце: яе прыгажосць, стройнасць пакораць любога. Пяшчота ў яе поглядзе, ласкавая гутарка. Да таго ж яе палітычны розум будзе мне сапраўднай дапамогай. Прычым яна з знатнага роду Радзівілаў..

Бона Сфорца: Сляпец! Каханне слепіць вочы. Прыгожая, разумная, знатнага роду, але ці так усе гэта важна для жонкі караля? Калі ана не мае каранаваных бацькоў, дык хаця б была полькай.... Змяёю ўпалзла яна у тваё сэрца. Не ты ёй патрэбен, а твая карона. Адмоўся ад яе, пакуль не позна!

Жыгімонт Аугуст: Тое, што адбылося, перамяніць нельга, і вам належыць прасіць мяне не аб тым, каб я парушыў слова, якое даў жонцы, а аб тым, каб захаваць слова, якое дадзена кожнаму з нас. Я даў слова быць верным жонцы і не парушу яго, пакуль Гасподзь Бог будзе захоўваць мяне на гэтым свеце. Для мяне даражей слова гонару, чым усе дзяржавы ў свете.

Бона Сфорца: (у бок) Калі ты так мовіш, дык будзе ж ёй узнагарода - атрута. Прыдзецца абратіцца за дапамогай к лекару Монці...

(высвятляецца аўтар, ён сядзіць і піша)

Аўтар: Да гэтых часоў неразгаданным застаецца пытанне, адкуль узялося ў Жыгімонта столькі непахіснасці і настойлівасці. Хочацца верыць, што сілы яму дало яго каханне і што прысутнасць Барбары дапамагла яму настаяць на сваім рашенні. 1-ага снежня 1550 года яна была каранавана і абвешчана каралевай польскай дзержавы. Але ж недолга был каханы муж, багацце, улада. 8-ого мая наступнага года Барбара памірае. Гавораць, што Барбара была атручана Бонай, якая ніяк не магла зміріцца з учынкам сына. Жыгімонт Аугуст быў несуцешны.

(высвятляецца Жыгімонт Аугуст, ён у чорным адзенні, у вялікім смутку і задуменні)

Жыгімонт Аугуст: Басенька мая! Бася каханая! Скажы, як мне далей жыць без цябе! Я помню нашы сустрэчы, нашы першыя пацалункі ў садзе. А помніш тых лебедзяў, што я прывёз табе з Захаду, якіх змесцілі на ўзвышшы каля Віліі. Ні адна жанчына свету не была дастойна такога цуду, акрамя табе, мая любоў. Я помню, як ты суправаджала мяне на паляванні, нашы таемныя сустрэчы і тыя пранікнёныя словы тваёго кахання. З табою мы перажылі ўсё: нязгоду бацькоў, маіх падданых, як цяжка даўся нам наш шлюб. І, здавалася б, вось яно шчасце, вось яно доўгачаканае. Але і тут... на гэты раз прыйшоў канец. Нашто мне цяпер гэта карона, Барбара? Без цябе, Барбара, без цябе....(цвёрда) Пахаваю яе ў Вільне. Там, дзе жывой выказалі няўдзячнасць, не прыстала пакідаць і мёртвую сярод такіх людзей. Змясціце труну на катафалку і зрабіце так, каб вязлі яе коні чорнай масці. Калі страцяць яны сілы, купляйце новых любым коштам.. А каб увекавечыць памяць пра каханую, нагадаю намаляваць яе партрэт ў образе Маткі Боскай..

(высветляецца вобраз Барбары, яна працягвае рукі да свайго караля)

Барбара: О мой ласкавы кароль!

Як шчыра ты плачаш, я чую,

Як бы я ўстала з трунаы,

Каб толькі сутешыць цябе.

Як бы я рада была смутак твой чорны спалохаць,

Радасць збудіць, як раней, у раненым сэрцы тваім..

О незабыўны мой муж! Памятаць буду і тут я,

Як ты ў вочы мае гэтак шчасліва глядзеў,

Як не паслухаўся тых, што разлучыць нас хацелі.

Як спатыкнулася зло аб добрую усмешку тваю...

А колькі зласціўцаў прыдворных хацела разняць нашы рукі-

Табе, каралю, ўжо шукалі новую жонку яны,

Маці твая, каралева, мяне не прыняла нявесткай,

Бо я ды з сямі Радзівілаў-роду нялюбага ёй.

Гэта япомню. Таксама я помню, што ты не паддаўся.

Той бруд, на мяне што лілі ўсе, слідваўся чыстай вадой.

Помню, як потым – о дзіва –тыя, што глоткі усе дралі,

Што апаганіць, спагудзі толькі і праглі мяне-

Як яны потым лісліва ў твар вінавіта гладзелі,

І, хто крычаў як найбалей,- гнулі сама ніжей...

О мой магутны кароль! Ты апошнюю выканаў просьбу,

І адгані ад мяне процьму нягоднікаў тых,

Што на каленях паўзуць – пацелаваць іае плацце.

І потым пазвесяць няшчыра над маёй галавою насы.

Яны. Як слепні, пааблепяць мой белы. Халодны мой саван.

І будуць: “Святая! Святая!” – бруднымі вуснамі млець.

Бачыш, ім зараз няцяжка, назваць мяне нават святою,

Каго пры жыцці, каб прынялі, маглі б утапіць і у слезах.

Чуеш, ласкавы кароль мой? Хутчэй ты, хутчэй адгані іх,

Я не хачу быць з табою святою.



(музыка гучней, дзеячыя асобы выходзяць на паклон)

Цэрымонімэйстар: Але нядоўга жылі яны ў шчасці, вялікім каханні і цнатлівасці. Прыйшла бяда. Чорная, невядомая смерць забрала ў Вялікага князя яго каханне і вось вырашыў ен вызваць душу сваей абраніцы. Але, ўбачыўшы прывід сваей каханай жонкі, не вытрымаў ён і кінуўся насустрач каб абняць і прытуліць да свайго стомленага сэрца. Але раптам раздаўся страшэнны грукат і прывід знік. З тое пары пакутлівая душа пані Барбары Радзівіл ходзіць уначы па пакоях свайго замку ў Нясвіжы. Але не пужайцеся, вельмішаноўныя. Прывід памерлай Барбары ніколі больш не завітае ў сцены нашага замку без дазволу пані кнгіні.

Але што за баль без спеваў і музыкі. Вось учора завіталі да нас спевакі з замежжа і жадаюць праспяваць на нашым святочным вечары.



Вакальная група выконвае песню “Ружа кветка”

Цэрымонімэйстар: Вечар, вечар, наступае адпачынку светлы час,

Нашы госці ў дубовых крэслах засядзелісь аж да позняе пары,

Час пабавіць свае косці ў скоках танцаў у гэты раз,

Ясны пан і ясна пані, уставайце разам да гары,

Будзем усе на балі танчыць добры танец Падыграс.

(Харэаграфічная група выконвае танец “Падыграс”

Цэрымонімэйстар:

Вецер вайны раз-пораз вее смерцю над роднай краінай,

Паляцца нівы і смеццем запоўнены ўсе гарады,

Сеча і смерць косіць слаўнае войска нашай Айчыны,

З ворагам у бойцы сканаў не адзін юнак малады.

Толькі голас дуды заўжды абвясціць перамогу,

Душаў забітых, але нескароных і мужных радзімы сыноў,

Грай жа дудар, перамагаючы смерць і тленнага цела знямогу,

Песня твая хай выкіне ворага зноў.

Вакальная група спявае песню “Сеча, сеча, бой крывавы”)

Цэрымонімэйстар:

Усе Вы, Вельмішаноўныя, ведаеце, што нашая пані княгіня вялікая модніца і яе палац заўседы адчынены для новых модных навеяў. Вось і сення яснавельможныя пані вырашылі паказацца на нашым балі ў сучасных шыкоўных рызах. Доўга. Ой, як доўга рыхтаваліся яны да сенняшняга фэсту, шылі свае строі, выбіралі каштоўны каралі. І сення мы зможам на ўласныя вочы пабачыць гэты цуд. Сярэднявечныя модніцы.



Дэманстрацыя калекцыі срэднявечнага адзення.

Цэрымонімэйстар: А зараз, Яснавельможныя, зноў скокі, у якіх усе Вы зможыце прыняць непасрэдны ўдзел.

Арганізацыя танцаў з прысутнымі вучнямі і гасцямі, танец “Ручаек”

Цэрымонімэйстар: Вось і скончыўся наш высакародны баль. Дзякуем шаноўнай пані княгіні за тое, што дазволіла сабраць у сценах свайго замку такое вельмішаноўнае паспольства. Сто гадоў жыцця вам і ўсім высакародным панам і паненкам, што прыйшлі і пабавілі свой час у гэтым чароўным палацы.



Гучыць музыка, госці расходзяцца.

Дадатак.Сярэднявечны фэст.

Знаёмства з адзеннем Сярэднявечча.
Адным з эпізодаў «Сярэднявечнага фэста» была дэманстрацыя мадэлей сярэднявечнага адзення Кожны з нас ведае шмат падзей, якія адбываліся на нашай зямлі ў гэты перыяд, перыяд Вялікага княства Літоўскага. Але мала хто зможа адказаць, что насілі прыгажуні ХІІІ-ХY стагоддзя.

У той час, пад уплывам рэлігіі, якая падпарадкавала пад сябе ўсе вобласці палітычнага і духоўнага жыцця, у тым ліку і мастацтва, з’яўляецца новы ідэал прыгажосці жанчыны – гэта вобраз мадонны: вузкія плечы, плоскія грудзі, сілуэт з лініямі, якіе скальзяць, не перапыняючыса па лініі таліі і плаўна спадаюць з бядра.

Таму галоўная асаблівасць крою жаночага касцюма ранняга сярэднявечча раманскай эпохі – зрабіць фігуру крайне плоскай, стварыць уражанне распалажэння яе двухмернай прасторы (атсутнасць вытачак, цэльны крой, прамая пройма, расшырэнне за кошт бакавых срэзау)

Жаночы кастюм складауся з 2-ух сукенак, якія былі апрануты адна на другую.

Пад ніжнюю туніку апраналі палатняную рубашку – камізу.

Адзежу шылі з льняных, шарсцяных тканін.

Шоўк з’яуляўся прадметам раскошы і быў даступны толькі багатым феадалам.



Верхняй адзежай жанчынам служылі плашчы, зімой – падбітыя мехам.

Абутак – мягкія туфлі са скуры, с закруглёнымі насамі.

Такім чынам, прастата крою стварае эфект свабоднай пластыкі, даступнае выкананне чартяжа, сукенкі, зяўляецца сінонімам зручнасці і прыгажосці.

Выкарыстаушы крыху фантазіі, касцюмы раманской эпохі можна ўключыць у дэманстрацыю гардэроба прыгажунні сярэднявечча.

А тыя, хто хоча пашыць касцюмы сваімі рукамі, можа кіравацца апісаннем тэхналогіі пашыву.


Раздзел ІІІ.



Матэрыялы

да дней “Гісторыя з гумарам”.

3.1. Рэкамендацыі па правядзенню дней гісторыі “Гісторыя з гумарам”.

Як збіраць “перлы” вучнёўскай думкі.

3.2. Перлы вучнёўскай думкі і карыкатура па гісторыі.

3.3. Матэрыялы па старажытнай гісторыі Беларусі

“Гісторыя з ўсмешкай”..


Матэрыялы да дней “Гісторыя з гумарам”.

3.1. Рэкамендацыі па правядзенню дней гісторыі “Гісторыя з гумарам”.

Мэты і задачы: погляд на гістарычны працэс з гумарам для выхавання культуры талерантных адносін да іншых поглядаў і ідэй, выкарыстанне смехатэрапіі для зняцця напружання з вучняў і настаўнікаў, барацьба з сіндромам прафесіянальнага выгарання настаўнікаў, усталяванне даверу паміж вучнямі і настаўнікамі.

Смех, а яшчэ лепш, шчыры рогат вельмі збліжаюць людзей.Калі апошні раз вы рагаталі? Не памятаеце? Вы, увогуле, вельмі сур’ёзны чалавек? Вы наш кліент! Бо смяяцца неабходна, таму што гумар – гэта псіхалагічная абарона ад стрэса, гэта сродак усталявання цёплых адносін, гэта камфорт існавання. Але шчырая ўсмешка заўсёды павінна пачынацца з самога сябе!

Настаўнік! Ты таксама чалавек і можаш дапускаць памылкі. Лепш не рабіць выгляд, што нічога не адбылося, ці чырванець ад сораму. Можна з дзецьмі проста пасмяяцца з сваёй недарэчнай фразы. Будзь прасцей і да цябе пацягнуцца дзеці і калегі! Гэта не азначае, што можна дапускаць фамільярнасці ды фрывольнасці. Гумар павінен быць дазіраванны, тактычны, накіраваны. Ёсць рэчы, над якімі смяяцца нельга, каб не абразіць дзяцей ці калег: гэта асаблівасці псіхафізічнага развіцця, расавыя, этнічныя, канфесійныя прыкметы. Але трапны жарт, ў першую чаргу з сябе, можа разбурыць сцяну варожасці і недаверу.

Для гэтага я прапаную зрабіць наступнае. Кожны настаўнік збірае нейкія смешныя радкі з пісьмовых работ вучняў. Гэтыя “перлы” трэба паказаць вучням і калегам, але зрабіць гэта трэба так, каб нікога не пакрыўдзіць ці абразіць. Лепш не афішыраваць аўтараў гэтых смешных недарэчнасцей, каб не смуціць і пакрыўдзіць дзіця. Калі сваіх “перлаў” малавата, можна скарыстацца тымі, якія надрукаваны і гэтым зборніку. Зрабіце “падборку” з лепшых і вывесіце ў калідоры разам з карыкатурамі, якія мы вам прапануем. Вы ўбачыце, як зменіцца настрой людзей, праходзячых па гэтым калідоры. Каб не было выгляду аднабаковага працэса, трэба спытацца ў дзяцей, а не збіраюць яны часам “перлы” настаўніцкай думкі? Вы здзівіцеся, але вучні даволі часта фіксіруюць нашыя “крылатыя словы”. Калі Вам давераць гэтыя нататкі, павесьце іх у тым самым калідоры. Можна скарыстацца і “перламі” настаўнікаў ліцэя № 2.

Матэрыялы да дней “Гісторыя з гумарам”.

3.2. «Перлы» гістарычнай думкі вучняў і настаўнікаў.


  1. Мiндаўг трапiў у Наваградак па нужде….

  2. Крест для Ефросиньи Полоцкой сделал Лазарь ... Бомжа.

  3. Пергамент – это бумага из кожи…

  4. Костроносцы…

  5. Обезглазил…

  6. У рыцарей были броневые кони.

  7. Шляхта – сословие, которое помогало князю решать его проблемы.

  8. Феодализм – нормальное явление с ХII века.

  9. Еретиков предавали страшным пыткам в исполнении инквизиции.

  10. Ересь – неправдоподобное объяснение Святого Писания.

  11. Рыцарство постепенно исчезло за ненадобностью, т.к. рыцари были очень тяжелым и дорогим удовольствием.

  12. Рыцари имели коня, одетого в доспехи.

  13. Да фальваркава-паншчыннай сiстэмы iснавала проста паншчына.

  14. Первое время после объединения жители ВкЛ были в шоке.

  15. Спачатку будавалі драўляныя храмы, а потым дзеравянныя...

  16. Беларусы пайшлі ад помесі крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў...

  17. Сыны Еўфрасінні Полацкай..

3.3. Гумарыстычныя ўрокі “Гісторыя з усмешкай”

Слова да настаўніка: ідэя прачытаць лекцыі па гісторыі Беларусі для іншых выкладчыкаў ўзнікла даволі нечакана, але спадабалася сваёй неардынарнасцю. Калегі даволі часта падыходзяць і пытаюцца нейкія рэчы, звязаныя з беларускай гісторыяй. А што калі адказаць на гэтыя пытанні ў гумарыстычнай форме? Даць ўрокі? Можна! Але лепш гэта зробяць вучні! Можна спалучыць гэта мерапрыемства з днём школьнага самакіравання, калі настаўнікі робяцца вучнямі, а тыя, у сваю чаргу, настаўнікамі. Вам прапануецца цыкл лекцый па гісторыі старажытнай Беларусі, які мэтазгодна чытаць у мультымедыйным суправаджэнні, падабраўшы адпавядаючыя малюнкі і фота.

Матэрыялы да дней “Гісторыя з гумарам”.



Лекцыі “З гумарам па гісторыі старажытнай Беларусі ў 6 уроках”.

Уступнае слова да аўдыторыі: Дзень добры, сябры! Мы прапануем вам глядзець на жыццё з гумарам, бо гэта дапамагае пераадольваць дэпрэсіўныя настроі. Мы спадзяёмся, што нашыя лёгкія забаўляльныя ўрокі зацікавяць вас, бо наша муза гісторыі Кліа – вось яна якая (паказваю ляльку). Гэта гарэзлівая дзяўчынка, а не суровая дама! Таму пачнём нашу гісторыю.

А пачнём мы нашу гісторыю з сябе любімага. Паслухайце старадаўную алегорыю. Аднойчы адзін чалавек трапіў у рай. Ён стаміўся і лёг спаць пад дрэвам, якое выконвала жаданні. Калі ён прачнуўся, адчуўшы голад, то падумаў: “Які я галодны і як я хачу што-небудзь з’есці.” У той жа момант з’явілася вельмі смачная ежа. Чалавек быў такі галодны, што не звярнуў асобай увагі на тое, адкуль ежа з’явілася. Ён добра пад’еў і тады ў яго з’явілася яшчэ адна думка. Яму захацелася піць. Імгненна з’явілася віно. З асалодай пацягваючы віно, чалавек пачаў думаць: “Што ж гэта робіцца? Я сплю ды бачу сон? Ці вакол мяне злыя духі, якія гуляюць ды жартуюць са мной?” У той жа момант з’явіліся духі. Сапраўды, яны былі вельмі жахлівыя. Чалавек спалохаўся і падумаў: “Усё, цяпер яны мяне заб’юць”. У той жа момант ён быў забіты. Гэтая прытча сапраўдная шыфроўка. Нашыя думкі ствараюць наш рай, ці ад. Кожны сам стварае свой свет, а затым трапляе ў яго. Можна змяніць свой ад на рай. Што трэба рабіць? Псіхолагі раюць настройвацца на хвалю радасці, атрымліваць гэту радасць нават ад дробязей, усміхацца нават над тым, што не здаецца нам вартым смеху. Напрыклад, гісторыя. Сівая даўніна... Нічога смешнага? Да вы што...Скажу вам па сакрэту, як настаўніца гісторыі, што гісторыю трэба ўспрымаць толькі з усмешкай. Пачнём?

Матэрыялы да дней “Гісторыя з гумарам”.

Урок першы. Дагісторыя, ці як звычайна: каменны бронзавы, жалезны.

Першы чалавек адной нагой ступіў на тэрыторыю Беларусі недзе 40 а можа і 100 тысяч гадоў назад у час ледавікавай эпохі і хуценька выскачыў, падумаўшы пры гэтым: “Холадна, аднак” Але рабіць было няма чаго, для таго, каб хаць неяк эвалюцыяніраваць, неабходна было прыстасоўвацца да розных прыродных ўмоў, развіваць інтэлект і вынаходзіць розныя спосабы каб захаваць сваё жыццё.

Тагачасны беларускі краявід – гэта тундравы пейзаж з мірна сноваючымі статкамі мамантаў, шарсцістых насарогаў, аўцэбыкоў ды бізонаў.(Малюнак палявання) Чалавек наяк адразу “упісаўся” ў гэтую ідылію і пачаў па гаспадарскі ў ёй распараджацца: мяса і сала у яму-халадзільню за жытлом з касцей і скур. (Малюнак жытла). Хуценька ўсе маманты вымерлі. Гісторыкі, стыдліва патупіўшы вочы нешта кажуць пра клімат, а мы ж з вамі добра разумеем, што на падлогу з мамантавых чарапоў, якая была ў модзе ў палеаліце сыравіны на ўсіх проста не хапіла. Вось. Прыйшлося заняцца паляваннем на паўночных аленяў, якіх наздагнаў той жа самы лёс, што і мамантаў. На школьнай мапе вы бачыце стаянкі першабытных людзей. (Паказваецца мапа) Спачатку засяляўся поўдзень Беларусі, бо на поўначы яшчэ доўга стаяў ледавік, які пакінуў пасля сябе такія камяні, на якія мы з задавальненнем ўзлазім і цяпер. (Фота валуна).

А клімат між тым сапраўды мяняўся: ледавік канчаткова пайшоў, пакінуўшы нам азёры, рэкі і валуны, вырасла наша галоўнае багацце – лес, калі не лічыць рэк, азёр і валуноў. А ў тым лесе каго толькі не было: малпаў, кракадзілаў, анакондаў ды папугаяў. А так, урэшце, добра: звяроў многа, ягад, грыбоў, ды карэнняў розных з арэхамі. І задумаўся чалавек: “Нож і кап’ё у мяне ёсць, лук і стрэлы я ужо выдумаў, а не прыдумаць мне гаршчок, для пачатку з вострым дном. У гэтую пасудзіну засыплю ўсё сабранае ў лесе, а раз да стала і стула я яшчэ не дадумаўся, ваткну я свой гаршчок вострым донцам паміж каменнямі майго вогнішча. Вось.”

Прыкладна так разважаў наш першабытнік, пераходзячы да здабычы шахтавым спосабам галоўнай сыравіны для вырабу прылад працы таго часу – крэменя. Гэта ж які попыт нараджаў такую прапанову, што давялося дабываць крэмень з зямных недр. Вось так выглядаў тагачасны шахцёр, асабліва звярніце ўвагу салігорцы, бо галоўныя шахты ў той час знаходзіліся на ваўкавышчыне, а не ў вашых краях. (Малюнак першабытага шахцёра). Да чаго ж дайшоў прагрэс! Неалітычная Беларусь – галоўны экспарцёр крэменю і прылад працы з яго.

Што ж гэта мы ўсё пра эканоміку і прылады працы, гэтак нас ў аднабокім марксісцкім падыходзе да гісторыі абвінавацяць. Вернемся да чалавека. Аб росце яго духоўных запатрабаванняў сведчаць: Па першае: выява на гаршку, знойдзеным каля вёскі Юравічы Калінкавіцкага раёна “Мужчына з качкай” (Зправа мужчына, качка злева). Па-другое, упрыгожанні з зубоў лісіц, ваўкоў, мядзведзяў, гэта ужо пазней былі розныя там металічныя пацеркі і бурштынавыя бусікі. А так здагадваецеся адкуль гэта ў казках: “лісічка-сястрычка, браток серы ваўчок”? Усё рудыменты, як кажуць, і атавізмы. І па-трэцяе, познепалеалітычныя венеры. Праўда, на тэрыторыі Беларусі іх не знайшлі, але ў непасрэднай блізасці на Браншчыне знойдзены такія ідэалы прыгажосці, як і ў іншых кутках Еуропы і Азіі..(Выява познепалеалітычнай венеры). Вось гэта жанчыны, гэта я разумею. А не якія небудзь там сучасныя манекеншчыцы.

Як толькі скончыўся каменны век, пачаўся бронзавы. Аб ягоным набліжэнні паведалі незаконныя мігранты – сапраўдныя натоўпы індаеўрапейскіх народаў, якія недзе ў другім тысячагоддзі засялілі ўсю Еўропу і паставілі аўтахтонам (ну гэта значыць мясцоваму, карэннаму насельніцву) ультыматум: “Ці мы толькі адны ці вы з намі”. Ну што было рабіць? Прыйшлося прыняць прыняць умовы ваяўнічых прышельцаў, якія ашчаслівілі нашых продкаў сакрэтам вынайдзеннага імі кола, керамічнымі сервізамі з арыгінальным арнаментам і халоднай зброяй “баявымі сякерамі”.(Малюнак гаршка з шнуравым арнаментам). Пасля некалькі супакоіўшыся, азадачыліся: Ну чаму гэта перадавыя, нават прадвінутыя народы даўно перайшлі ад збіральніцтва і палявання к земляробству і рамёствам, а мы ўсё прысвойваем і прысвойваем ў матухны прыроды яе дары. Месцамі толькі земляробства прыжылося! І не дзіўна, вы паглядзіце на гэтыя сярпы. Гэта ж жах. Ніякіх табе сучасных камбайнаў у дапамогу ў бітве за ураджай. Якая спажывецкая псіхалогія, ай-ай! Паставіўшы гэтае філасофскае пытанне, нашы продкі вырашылі дачакацца жалезнага века і прыхода ваяўнічых славян.

Славяне з’явіліся прыкладна паміж 5-7 вякамі нашай эры, хаця дробныя групы разведчыкаў з’яўляліся ў нашых краях на пару-тройку стагоддзяў раней. Не паспелі яны абжыцца на новым месцы, як пачалі асіміліраваць гаспадароў – балтаў, якія яўлялі сабой гідрыд таго прышлага індаеўрапейскага і даіндаеурапейскага насельніцтва (не згубілі яшчэ ніць нашага апавядання?) . Працэс ўзаемадзеяння зайшоў так далёка, што цяпер бедныя студэнты гістарычнагат факультэта праклінаюць асімілятараў і асіміліруемых, якія “нарадзілі” такое мноства археалагічных культур, адны назвы якіх могуць звесці з глузду. (Спіс назваў археалагічных культур жалезнага века). Для гістарычнай навукі вельмі прынцыпова, як славяне і балты харанілі сваіх памёрлых: аддавалі перавагу крэміраванню ці там ў зямлю закопвалі, насыпалі яны курганы ці сціпла абыходзіліся без помнікаў і гэтак далей. Чым ўсё скончылася, я маю на ўвазе, хто каго асіміляваў, зразумела. Раз мы цяпер празываемся славянамі, стала быць славяне. Аднак, недзе 90 адсоткаў гідронімаў (назваў рэк і азёр) на Беларусі маюць балцкае паходжанне. Гэта, прашу прабачэння, несуразнасць дазволіла паявіцца на свет вялікай колькасці канцэпцый этнагенеза беларусаў.

Ну, не будзем кідацца страшнымі навуковымі тэрмінамі, а лепш даведаемся аб чым пойдзе гаворка ў наступны раз. Нас, сябры, будзе цікавіць як гэта можна, як кажуць “уліпнуць” у гісторыю. Так-так я пра яе, ну вы здагадваецеся... “Шерше ля фам” – як кажуць французы. Да пабачэння.

Урок другі: Як не “ўліпнуць” у гісторыю?

(замест мультымедыйнай презентацыі можна паспрабаваць праілюстрыраваць яго пантамімай, так сказаць, лекцыя з жартаўлівым сурдаперакладам).



Вядучы: Прывітанне вам, аматары прыгод і прыхільнікі вандровак з нашай гарэзлівай дзяўчынкай Кліа! Усміхніцеся!

Вядучая: Бо як аднойчы сказаў Бернард Шоу: “Адзіны ўрок, які можна вывесці з гісторыі, зводзіцца да таго, што людзі з гісторыі не атрымліваюць ніякіх урокаў” Вось так.

Вядучы: Мы жартуем, і прапануем пачаць нашу сустрэчу з таго, што з жартам паглядзім на нашу гісторыю.

Вядучая: Так-так, вельмі нечакана. Як гэта можна жартаваць пра сівую даўніну, гісторыю? Рагнеду з Рагвалодам...

Вядучы: Можна-можна. Бо калі людзі з усмешкай глядзяць на сваю гісторыю – гэта азначае, што нацыя дарослая, зрэлая. Як бы там ні было, на нашай гістарычнай арэне час ужо з’яўляцца крывічам, дрыгавічам і радзімічам (выходзяць тры хлопцы з адпаведнымі надпісамі на грудзях) і брацца за ўтварэнне дзяржаў-княстваў і ўсталяванне феадальнага ладу (хлопцы чухаюць сябе па галовах), раз уж прапусцілі рабаўладальніцкі.

Вядучая: З-за гэтай недарэчнасці ў гісторыі трэба было з’явіцца неяк арыгінальна, каб запомніцца і занатавацца ў летапісах.Як заўсёды, у такіх выпадках “Шерше ля фам”, як кажуць французы, “Шукайце жанчыну”. (Хлопцы пачынаюць азірацца, “шукаць” жанчыну).

Вядучы: У гэты час, а ні многа ні мала – дзесятае стагоддзе на двары, і здарылася гэтая гісторыя. Але давайце паслухаем, як бы мовіць характарыстыку нашых продкаў. Запросім сюды адукаванага чалавека свайго часу летапісца Нестара.

Выходзіць Нестар (хлопец з выглядам усезнайкі, у акулярах), і паказваючы на хлопцаў (крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў) пачынае выразна чытаць:

“Усе плямёны мелі звычаі і законы бацькоў сваіх, і паданні, і кожны – свой нораў. І радзімічы, і вяцічы, і севяране адзін звычай мелі, жылі ў лесе як усялякі звер, елі усё нячыстае, і брыдкаслоў’е ў іх было перад бацькамі і нявесткамі, і шлюбаў не было ў іх, а ігрышчы паміж весямі ладзілі, сходзіліся на ігрышчы на скокі і на усялякія д’ябальскія песні, і тут умыкалі жонак сабе, з кім хто згаворыцца, мелі ж па дзве і па тры жонкі. А калі хто паміраў тварылі трызну над ім... Гэтага ж звычаю трымаліся крывічы і іншыя паганыя...” Хлопцы ў той час, калі “Нестар” чытаў пра іх сціпла стаялі, узяўшыся за рукі з самым нявінным выглядам.



Вядучы: Вось напісаў, як адрэзаў манах Нестар. Так, як кажуць “обліка марале” нашага продка атрымалася не вельмі прывабнае, але ж такое знаёмае, амаль роднае...Гляньце ж на фота сучасных беларусаў з купальскага свята. Тут табе і ігрышчы і скокі, і як такіх дзяўчат “не умыкнуць” (паказвае на дзяўчат у зале).

Вядучая: Што ж гэта я, абяцала вам сенсацыю, а сама... Ну так слухайце. Было гэта дзесьці годзе у 970, а можа і 980, гісторыі гэта не вядома, але стагоддзе – дакладна, дзесятае.

Вядучы: Здарылася ж так, што да дзеўкі (выходзіць дзяўчына) пасваталіся два жаніха: адзін старэйшы брат, законны князь кіеўскі Яраполк (выходзіць суровы, хмуры хлопец), і другі, малодшы, але амбіцыёзны не па гадах, наўгародскі князь Уладзімір (выходзіць таксама насуплены хлопец). Полацк быў цэнтрам крывіцкай зямлі, адным з самых уплывовых княстваў на Русі. У асобе полацкага князя Рагвалода жаніхі бачылі будучага магутнага саюзніка-цесця, які дапаможа знішчыць саперніка-брата. (Яраполк і Уладзімір звяртаюцца да хлопца з назвай “Крывічы” і паказваюць на сябе, каб зацікавіць яго).

Вядучая: Нікога ўвогуле не засмучала, што абодва прэтэндэнта на руку і сэрца Рагнеды, мелі на гэты момант мінімум па адной жонцы. Полацкая князёўна таксама доўга не перабірала і, выконваючы волю бацькі, абяцала выйсці за старэйшага, адмовіўшы малодшаму ў падабаючай сітуацыі абразлівай форме. (Дзяучына адварачваецца ад Уладзіміра і бярэ пад руку Яраполка). Але ганарлівы Уладзімір пайшоў “ва-банк”: захапіў Полацк, перабіў княскую сям’ю і ажаніўся такі на Рагнедзе.(Уладзімір праганяе Яраполка і бярэ пад руку дзяўчыну). Такая вось сумная гісторыя.

Вядучы: Другая вельмі каларытная асоба таго часу наш князь полацкі Усеслаў па прозвішчу Чарадзей (выходзіць хлопец з дзівацкім выглядам). Ён відаць, першы гістарычна вядомы славянскі экстрасенс. Бо, “Усеслаў-князь людзям чыніў суды, радзіў князям гарады, а сам уночы воўкам рыскаў...” Вось яны заняткі палітычнага лідэра таго часу, так моцна прапіараныя (не пабаімся гэтага слова “піар ён і ёсць піар”нават у дванаццатым стагоддзі ) у “Слове аб палку Ігаравым”.

Вядучая: Там распавядаецца і аб падзеях, звязаных з першым успамінаннем нашай сучаснай сталіцы – Мінска, а тады гэта была парубежная крэпасць Полацкага княства – Менск, які стаяў на раце Менцы, якую цяпер можа пераскочыць нават і дзіцёнак. А сам Менск, як вы здагадаліся, першапачаткова знаходзіўся не на скрыжаванні Нямігі са Свіслаччу, куды яго перанеслі пазней, пасля некалькіх разбурэнняў.

Вядучы: Калі хочаце пахадзіць па рэштках валоў таго першага старажытнага Менска, павярніце на мінскай кальцавой дарозе на аўтарынак каля Малінаўкі, але не заязджайце туды, а едзьце далей да паварота на Гарадзішча. Калі паходзіце па рэштках валоў (а яны даволі высокія) і паскачаце цераз Менку (тое, што ад яе засталося) , абавязкова трэба (бо гэта па дарозе) заехаць у Музей архітэктуры і быта пад адкрытым небам у Азярцы. Абавязкова з’ездзіце. Уражвае!

Вядучая: Напрыканцы, вернемся да Чарадзея. Лёс гэтага палітыка быў доўгім і поўным прыгод.То у поруб трапіць (такая турма у зямлі), а адтуль заляціць на прастол кіеўскі, то сам ідзе ў паход, а то ў крэпасці бароніцца. Вядучы: Гэты дзеяч поўнасцю праігнарыраваў з’езд князёў у Любечы ў 1097 годдзе, на якім было прынята як кажуць “судьбоносное решеніе” кожнаму князю трымаць свой удзел. Нічога не ведаючы аб гэтым, Усеслаў затрымаў наступленне ў полацкім княстве феадальнай раздробленасці. Але яна ўсё ж такі наступіла. Такая вось дзіўная гістарычная заканамернасць.

Вядучая: Сёння мы з вамі паглядзелі на нашу гісторыю, мякка кажучы, нечакана. І мэта наша была не зневажаць памяць продкаў, а проста паказаць, што глядзець на гісторыю можна па-рознаму: ці з усмешкай і жартам, ці з узнёслым захапленнем і гонарам, а можна і інакш.

Урок трэці. Што рабіць, калі ёсць выбар?

Вітаю ўсіх, хто далучыўся да нас! Як справы ды настрой? У нас добра! А у вас? Ці не здарылася з вамі якая небудзь недарэчнасць? Ну гэта калі адбудзецца нешта і неяк няёмка робіцца, перажываеш, думаешь “А як было б інакш, каб выбраў іншы шлях?” А потым робіцца так смешна... Так часам бывае і ў гісторыі...Пачнём? Спыніліся мы з вамі на самым разгары міжусобных войнаў канца ХІІ стагоддзя.

Для таго каб неяк адцягнуць увагу ад феадальных раздораў ды пабудовы іерархічнай лесвіцы па заходнееўрапейскаму ўзору, неабходны быў моцны вораг. А лепей два. Ворага. І яны не замарудзілі паявіцца ў пачатку ХІІІ стагоддзя, калі феадальная раздробленасць была ў поўным разгары. Яшчэ раней нямецкіх рыцараў-крыжакоў (малюнак рыцара-крыжака) вельмі неабачліва запрасіў да сябе наш сусед князь Конрад Мазавецкі для запалохвання пражываючых непадалёк язычнікаў-прусаў. Чым яму так агоралі тыя прусы, мы дакладна не ведаем. Але рыцары, з’явіўшыся па запрашэнню, затрымаліся на пару-тройку стагоддзяў, а для гістарычнага “прыкола” узялі сабе імя знішчаных імі прусаў. Так у гісторыі з’явілася яна, Прусія.

Місія ў крыжакоў была вельмі простая – дзе агнём, а дзе мячом ахрысціць “цёмных” язычнікаў. На гэту працу і подзвіг іх бласлаўлялі папы рымскія. Рэгіён місіі – Прыбалтыка. Стратэгія: ціск моцы закаваных у даспехі рыцараў, аб’яднаных у Ордэн. Тактыка: будаўніцтва замкаў, дзе можна было б адсядзецца пад час паўстанняў наваяўленых хрысціян, а таксама карныя экспедыцыі і ўзяцце заложнікаў. (Малюнак крыжацкага замка).

Нешта мне гэта напамінае? А вам...Прыбалтыйскія народы – эсты, лівы, латгалы, земгалы ды іншыя хуценька зразумелі, які лёс ім наканаваны і пачалі змагацца са сваімі дабрадзеямі. Дарэчы, першы вораг вызначаны – наіўна было б уяўляць, што крыжакі абмяжуюцца толькі землямі Прыбалтыкі, таму што “схізматыкі” – праваслаўныя, былі на іх кропку погляду не лепей чым язычнікі.

Прыкладна ў гэты ж час ўзнікае путаніца з назвамі Чорная Русь, Белая Русь... Нам беларусам гэта вельмі цікава. А праўда, што мы, беларусы “з братняю Руссю”? Для таго каб адказаць на гэта пытанне, трэба азадачыцца: “Што ж такое Русь?” Правільныя былі ў вас адчуванні, слова гэта мела скажам так, браннае адценне. Менавіта так называлі фінскія народы (суомі) сваіх суседзяў, гэтых аванцюрыстаў і гістарычных прахадзімцаў скандынаўскага паходжання, якія у ІХ-ХІ стагоддзях трымалі ў жаху ўсю Заходнюю Еўропу. Так-так, я аб іх - нарманах, вікінгах, а у нас вядомых як варагі. Гэты “джэнтэльмены ўдачы” з’явіліся на ўсходнеславянскіх землях па запрашэнню саміх абарыгенаў.(Малюнак вікінга. Карціна М.Рэрыха “Варажскія госці”) “Земля наша велика и обильна. Но порядку в ней нет. Приходите и владейте..” Во як арыгінальна зафіксіравана ўзнікненне дзяржаўнасці ў усходніх славян у сваіх жа летапісах, каб яны згарэлі. Гэта ж каб чужыя, а то свае...Такім чынам, і з’явіліся на шляху “з вараг у грэкі” (Мапа: З Балтыйскага мора ў Чорнае) рускія княствы, дзе княжылі рускія з такімі ж імёнамі князі: Рурык, Вольга, Алег, Рагвалод (між іншым таксама).

А “каляровыя” назвы - Белая Русь (дык відаць хрышчоная, чыстая) прыняла хрысціянства яшчэ у Х стагоддзі – замацаваўся за Полаччынай, а Чорная Русь – за Гродзеншчынай, бо межавала з “махровымі” язычнікамі. Такое вось тлумачэнне. Ну не было у тыя часы “Тайда” каб усе хадзілі у белым, ды шампуня ад перхаці “Хэдэн шолдэрс”, каб апраналіся толькі у чорнае.

Аднак вернемся да нашага праблемнага стагоддзя. Бяда, як вядома не ходзіць адна. Трынаццатае стагоддзе падцвердзіла сваю нешчаслівую для славян рэпутацыю тым, што ў стэпах Азіі нарадзілася дзяржава Чынгісхана. (Малюнак Чынгісхана). Справа ў тым, што гэта дзяржава была вельмі мабільная. Вось каб утварыўшыся, асвайваць ці акультурваць сваю прастору, дык не. Місія у мангола-татараў была іншая. Плямёны качэўнікаў-скатаводаў (малюнак мангольскага воіна), якія аб’яднала жалезная рука правадыра, уяўлялі сабой страшэнную сілу. Гэта сіла пасля заваявання многіх цывілізаваных і нецывілізаваных народаў рухалась на Русь. (Малюнак асады горада татарамі)

Вось яно: узровень небяспекі самы высокі, чырвоны, з захаду – “прывітанне ад крыжакоў”, з усходу – яно радзімае, мангола-татарскае іга. Гэта ж вялікая праблема, калі ёсць выбар, альтэрнатыва. Устала традыцыйнае для Русі пытанне “Што рабіць?”

Прыйшла пара ўтвараць новую дзяржаву. Гэта вырашыў зрабіць Міндоўг, (Малюнак Міндоўга:) адзін з правадыроў суседніх літоўскіх плямёнаў, дзе якраз актыўна разлагаўся родаплемянны лад. Міндоўга запрасілі пакіраваць у якасці баявога князя ў Наваградак тамашнія баяры. Ён абаснаваўся там са сваёй дружынаю і вырашыў, што лепшага месца для ўтварэння новай дзяржавы і прыдумаць нельга: (Мапа заходняй Беларусі) памежжа славянскіх і балцкіх земляў, ёсць квітнеючыя ў аддаленні славянскія гарады Наваградак, Гародня, Ваўкавыск, Слонім, ёсць літоўскія землі, якія сазрэлі для дзяржаўнасці.

І пачаў Міндоуг сваю дыпламатыю: спачатку прыняў праваслаўе, потым каталіцтва, затым вярнуўся ў язычніцтва. Звычайная схема дзеянняў палітычнага лідэра тых часоў. Пікам кар’еры Міндоўга пасля прыняцця каталіцтва (Малюнак каранацыі Міндаўга) стала каранацыя ў 1253 годдзе ў Наваградку каралеўскай каронай, дасланай з самога Рыма папам Інакенціем ІІІ. Пасля пышных урачыстых мерапрыемстваў з гэтай нагоды Міндоуг падтрымаў антыкрыжацкае паўстанне ў Жамойці, якое тыя не маглі падавіць цэлых 10 гадоў. (Абавязкова пабывайце у Наваградку. Негледзячы на тое, што ад былой велічы засталіся толькі руіны - як яны уражваюць! (Малюнак руін Наваградка) .А вось гляньце, які быў замак па рэканструкцыі вучоных (Малюнак-рэканструкцыя наваградскага замка) І вось яшчэ што, мужчыны, паспрабуйце-ка ўзлезці па склону, прыхапіўы груз кілаграмаў гэтак у сорак, бо прыкладна столькі весіла сапраўднае абмундзіраванне таго часу. Ну што “слабо”?

Прычынай гібелі Міндоўга і дзвух ягоных сыноў стала ... так-так зноў “шерше ля фам”. А справа была так, неяк зусім не ў час памёрла ў Міндоўга жонка. Тут, разумееш, дзяржаўнымі справамі трэба займацца, некалі новую супружніцу падшукваць, заляцацца... Удавец хутка знайшоў выхад са становішча: жаніўся на сястры памёрлай, якая прыехала на хаўтуры. А тая была жонкай князя Даўмонта. Ясная справа, Даўмонту гэта не спадабалася, нават не з-за жонкі, а так без спросу справы не робяцца. Пакрыўджаны князь хутка знайшоў аднадумцаў і лёс Міндаўга з сынамі быў вырашаны.

Але і пасля іх смерці прэтендэнты на ўладу ў Вялікім княстве не маглі адчуваць сябе спакойна. У Міндоўга застаўся яшчэ адзін сын.(Малюнак Войшалка) Не палохайцеся, пра яго ніхто не забыўся ў дзяцінстве як ў мексіканскім серыяле, проста ён пайшоў у манастыр. Наколькі ён там пранікся хрысціянскімі запаведзямі, зразумела з наступнага, бо Войшалк пачаў помсціць забойцам бацькі. Пачаўшы сваё княжанне з рэпресій, новы вялікі князь не змог утрымаць ўладу, і загінуў зусім не як падабае манаху - у п’янай бойцы.

Далей, з дзесятак гадоў была такая неразбярыха з вялікімі князямі літоўскімі, што і вылілася ў характэрную назву перыяда “цёмны час”. Прамянём свету ў гэтай цемры быў Віцень,(Малюнак князя Віценя) які як кажуць летапісы “ізмысліў сабе герб рыцер збройны на коні”, ён жа дзяржаўны герб Вялікага княства Літоўскага. Сэнс гэрба быў у тым, каб да акружаючых усё ж такі дайшло: ніякія мы не талерантныя, а сунецеся да нас, дык так вас балюча адлупцуем і гнаць будзем са сваёй зямлі ў шыю. Гэтым і займаемся на сваім еўрапейскім перакрыжаванні ўжо якое стагоддзе. А Віцень, відаць за свае баявыя заслугі, атрымаў вышэйшую узнагароду – быў забіты маланкай. Такая вось ідэальная смерць для воіна-язычніка. Убачымся.



Урок чацвёрты: На троне і каля трона...

Прывітанне, прывітанне, шаноўныя! Вы калі-небудзь адчувалі на сабе, што мы жывём у самым цэнтры Еўропы? Я маю на увазе, геаграфічным! Дык вось, і ў старыя часы наша тэрыторыя Беларусі як частка Вялікага княства (пры чым разам з сучаснымі паўднёва-усходнімі землямі Літвы яго цэнтральная частка) зусім не з’яўлялася мядзвежым кутом Еўропы. Тут адбывалася такое! Ну пачнём.

Ужо на пачатку ХІY стагоддзя Вялікае княства Літоўскае і Рускае (Жамойць яшчэ канчаткова не увайшла ў склад дзяржавы) (Мапа Вялікага княства) было буйной дзяржавай, прэтэндаваўшай на статус еўрапейскай краіны. Ну зусім як Турцыя зараз! Кіраваў дзяржаваў мудры правіцель Гедымін (Малюнак Гедыміна), бацька сямі сыноў і дачок, які ўмацовываў абароназдольнасць краіны, заахвочваў іншаземных інвестараў, а па пытаннях рэлігіі быў талерантна абыякавы.

Як і ўсякі не абы які кіраўнік, Гедымін быў здольны на выдатныя экстравагантныя ўчынкі. Напрыклад, пасля тлумачэння аднаго свайго сна вешчуном Лідзейкам, перанёс сваю сталіцу на новае месца – так была заснавана Вільня ў 1323 годзе. А прысніў Гедымін жалезнага ваўка, які голасна выў. Паглядзіце на гэтага папярэдніка Фрэйда на гравюры Андрыёлы. ( Малюнак гравюры Андрыёлі) Якая харызма была ў вешчуна Лідзейкі, калі ён ўпэўніў князя ў тым, што на гэтым месцы трэба горад заснаваць, бо слава аб ім пойдзе на ўвесь свет. Абавязкова пабываеце ў Вільні (сучасным Вільнюсе). Даволі хутка прадставіцца добры повад: літоўцы будуць святкаваць свой міленіюм (тысячагоддзе з даты першага ўспаміну ў летапісах назвы “літва” ў 1009 годзе, бо чакаць міленіюма Вільні яшчэ даволі доўга. А свята хочацца цяпер. Яны ўжо пачалі рыхтавацца.) А лепш не чакаць тры гады, а купіць білет з Мінска ў эквіваленце 20 даляраў туды і назад і з’ездзіць, пры ўмове наяўнасці візы ў пашпарце. Але для таго, каб паглядзець на Вільню з вежы Гедыміна (Малюнак вежы Гедыміна) , гэта трэба зрабіць.

На самай справе, расла магутнасць і уплыў Вялікага княства. А што рабіць? Трэба супрацьстаяць на захадзе рыцарам-крыжакам, а на ўсходзе татарам ды хутка ўздымаючайся Маскве, якая пасля ўпадка Кіева вырашыла заняць вакантнае месца старэйшага брата.

Каб вырашыць гэтую складаную задачу, сыны Гедыміна, Альгерд і Кейстут (Малюнак Альгерда і Кейстута) нейтралізавалі астатніх прэтэндэнтаў на ўладу і вырашылі падзяліць сферы паўнамоцтваў. Кейстут адказваў за паўночна-заходні накірунак барацьбы і спецыялізаваўся на вайне з крыжакамі, а Альгерд за паўднёва-ўсходні накірунак, татар і Маскву. Альгерд часам любіў пажартаваць. Добра вядомая гісторыя пра ягонае прывітанне чырвоным яйкам на Вялікдзень маскоўскага князя Дзмітрыя Данскога з войскам пад сценамі Масквы. Але Масква гумару не зразумела і браму жартаўніку так і не адчыніла.

Трэба адзначыць, што браты даволі эфектыўна кіравалі вялікай краінай і думалі, што і іх дзеці будуць працягваць справу бацькоў, але зусім іншыя былі планы ў стрыечных братоў – Ягайлы (Малюнак Ягайлы) сына Альгерда і Вітаўта (Малюнак Вітаўта) , сына Кейстута.

Барацьба за ўладу ў Вялікім княстве пачалася з “хода канём” Ягайлы – яму ўдалося знішчыць абрыднуўшага мудрымі парадамі дзядзьку Кейстута (Альгерд памер у 1377 пакінуўшы сваім пераемнікам старэйшага сына ад другой жонкі Ягайлу). Той заманіў дзядзьку з братам на перамовы ў Крэўскі замак і зрабіў там сапраўдную пастку. Кейстут загінуў, лічыцца што яго ўрэшце напаткала кара язычніцкіх багоў, за тое што у свой час ён выкраў прыгажуню Бірутэ, якая была жрыцай язычніцкіх багоў (Малюнак Бірутэ) .

А Вітаўт выратаваўся, яму ўдалося збегчы ў жаночым плацці, надоўга папярэдзіўшы праславіўшагася пры падобных абставінах спадара Керанскага, які так не па мужчынскі збег з Зімняга палаца падчас рэвалюцыі семнадцатага года ў Петраградзе.

Аб’яднаўшы вакол сябе адзінадумцаў, Вітаўт стаў рэальнай пагрозай уладзе вялікага князя Ягайлы і той вырашыў звярнуцца за дапамогай да суседняй дзяржавы.

Трэба сказаць, што Польшча перажывала не лепшыя свае часы. Ні больш ні меньш, а перад братамі-славянамі стаяла пытанне аб страце сваёй ідэнтычнасці, ці прасцей сказаць, у палякаў былі ўсе шансы перастаць імі быць. Польшча, вядома, прыняла хрысціянства па заходняму ўзору, і гэта выключала магчымасць экспансіі крыжакоў з місіяй прывядзення да “сапраўднай” веры, але не давала ніякіх гарантый супраць амбіцыйных планаў суседніх нямецкіх дзяржаў. А ў самім польскім каралеўстве у 1384 годдзе на троне засталася зусім не падыходзячая для такога гістарычнага моманта юная дачка памёршага караля Людовіка Ядзвіга (Малюнак Ядвігі). Ўжо нават адбыліся і заручыны з нямецкім прынцам Вільгельмам Габсбургам Аўстрыйскім і кароль-немец стаў для Польшчы суровай безальтернатыўнай рэальнасцю. Але тут і ўспомнілі мудрыя дзяржаўныя мужы на чале са Збігневам Алясніцкім пра сітуацыю ў суседнім княстве і прапанавалі дапамогу вялікаму князю літоўскаму ў яго барацьбе супраць стрыечнага брата на ўмовах прыняцця каталіцтва і заключэння дынастычнага шлюба.

Ягайла к гэтаму моманту як раз стаў удаўцом, палічыў прапанову вельмі выгаднай і ажаніўся на маладзенькай Ядзвізе (Малюнак шлюба Ягайлы і Ядвігі), звязаўшы Вялікае княства з каронай Польскаю. Гэты акт увайшоў у гісторыю як Крэўская унія. Абавязкова трэба з’ездзіць у Крэва (Малюнак Крэўскага замка). Гэтыя руіны для нас таксама многа раскажуць. Сумяшчэнне абавязкаў польскага караля і вялікага князя літоўскага ўяўляла сабой добра вядомае ў народзе сядзенне на двух стулах. Як бы моцна не ўдарыцца пры падзенні, і таму Ягайла (а цяпер ужо польскі кароль Уладзіслаў Другі) вырашыў падзяліцца ўладай у Вялікім княстве Літоўскім з Вітаўтам, заключыўшы адпаведнае пагадненне ў памесці Востраў у 1392 годдзе. І сталі стрыечныя браты пры ўсякім зручным выпадку рабіць адзін аднаму розныя дробныя пакасці, саблюдаючы звонку прыстойнасць. Узяць хаця б гісторыю з сасватаннай Вітаўтам Ягайле Софьяй Гальшанскай, якая стала чацвёртай жонкай зноў аўдавеўшага караля. Таму было ўжо за семдзесят. Сімпатычная маладзенькая Софья пасля пышнай цырымоніі каранацыі, якая адбылася толькі пасля тры гады пасля вяселля, стала польскай каралевай. (Малюнак Соф’і)

Гэты шлюб зусім не вызываў захаплення ў Кракаве, сітуацыя ўскладнялася яшчэ і тым, што каралева ніяк не магла нарадзіць нашчадка прастолу. Аднак у 1424 годзе каралева падарыла доўгачаканага каралевіча, потым другога, а ў ўзнагароду за гэтыя подзвігі ў сейме слухалася справа манархіні, якую абвінавацілі ў здрадзе мужу. Каралеву і яе фрейлін нават ўзялі пад арышт, справа зайшла ў тупік, суд апраўдаў каралеву, і тая пазней нарадзіла мужу яшчэ аднаго сына. Кажуць, што за гэтымі непрыемнымі для польскага караля справамі стаяў Вітаўт, які, шчыра кажучы, не чакаў ад саперніка такой прыці – на табе тры сыны – нашчадкі, з яго пачынаецца новая дынастыя Ягелонаў, а ў Вітаўта засталася толькі дачка, Софья. Ды і тая даўно замужам за маскоўскім князям Васілём. Сыны загінулі падчас барацьбы Вітаўта за ўладу, іх атруцілі крыжакі. Гэта сумная гісторыя.

Ну на гэтым сёння і спынімся. У далейшых нашых сустрэчах нас будуць цікавіць не толькі справы манархаў. Убачымся.



Урок пяты: Дзяржава ад мора да мора...

Дзень добры, паважаныя! Сёння мы з вамі пагаворым, як гэта не сумна, аб палітыцы, а дакладней – пра войны. У чым жа прычыны ўсіх гэтых бітваў і супрацьстаянняў? Філосаф Томас Гобс так адказвае на гэтае пытанне: “ у прыродзе чалавека тры галоўныя прычыны вайны: саперніцтва, недавер і прага славы”. “На вайне як на вайне!” – любіў паўтараць Напалеон, дадаючы пры гэтым, што “спачатку трэба ўвязацца ў бойку, ну а там відаць будзе...” Што будзе відаць? За што будзем ваяваць? Дык, паглядзім на сусветную гісторыю як “гісторыю дзяржаў, а гісторыя дзяржаў ёсць гісторыя войнаў”. Так лічыў гісторык і філосаф Освальд Шпэнглер.

Пры вялікім князі Вітаўце Вялікае княства Літоўскае пераўтварылася ў сапраўдную “міравую” дзяржаву ад мора да мора – ад мора Балтыйскага да мора Чорнага. У яе склад уваходзілі літоўскія, беларускія, украінскія землі, а мяжа з Маскоўскім княствам праходзіла па рэчцы Угры.(Мапа Вялікага княства)

Як гэта мяжа ўсталявалася нам стала вядома з летапісу пад назвай хроніка Быхаўца (у ХІХ стагоддзі шляхціч па прозвішчу Быхавец знайшоў на гарышчы сваёй хаты нейкія старыя зжаўцелыя ад часу запісы. Ён, дзякуй Богу, не вырашыў тапіць імі камін, а паказаў навукоўцам. Так гісторыкі атрымалі найкаштоўнейшую крыніцу па гісторыі Беларусі да пачатку шаснадцатага стагоддзя і ўдзячныя за гэта назвалі яе па імені гэтага шляхціча). (Малюнак летапісу Быхаўца).

“У год 6910 (1402) месяца чэрвеня сёмага дня, праз тры гадзіны пасля ўзыходу сонца, калі пяюць абедню, згінула сонца і схавала промні свае, і зоркі з’явіліся як уночы, і свяцілі тры гадзіны. Пасля таго знаку з вялікім князем Вітаўтам адбылося такое. Быў ён у прыязнасці з зяцем сваім, вялікім князем маскоўскім Васілём Дзмітрыевіам , а мужыкі маскоўскім пайшлы пад Пуціўль, паграмілі на Ціхай Сасне сеўрукоў, падданых Вітаўта і забралі у іх дзвух баброў ды тры кадаўцы мёду. (Засяроджваю вашу ўвагу на прычыне канфлікту – два бабры і тры кадаўцы мёду). Вітаўт паслаў да вялікага князя маскоўскага, каб, вінаватых адшукаўшы, пакараў, а за шкоду ягоным сеўрукам адплаціў. Ды вялікі князь маскоўскі тое ў нядбанні пакінуў. І Вітаўт, не хочучы таго трываць, сабраў войска сваё супраць князя маскоўскага, і , помсцячы за крыўду, багата папаліў, і паваяваў, і папаланіў паблізу рэк Угры і Акі.”

Зразумела, гэты інцыдэнт мог прывесці да зацяглага ваеннага канфлікта, што было не на карысць абодвум дзяржавам і іх кіраўнікі вырашылі сустрэцца на мірных перамовах. З’ехаліся на сярэдзіне ракі і “пасля доўгае размовы мір паміж сабой учынілі і мяжу паміж землямі сваімі на рацэ Угры палажылі”.

А быў яшчэ там адзін дарадчык у князя Вітаўта, які сказаў князю: “Не сапраўдны мір, калі кровапраліцця паміж гаспадарамі не было?” Вось гэта логіка! Але не паслухаў Вітаўт свайго дарадчыка, якога празвалі Нямірам, і пачынаючы з яго, назвалі род ягоны Няміравічамі. Вось. Задумайцеся, між іншым, адкуль паходзіць ваша прозвішча? Можа нам прысвяціць гэтай тэме асобную лекцыю?

Вернемся да нашай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага і Рускага, якое хутка стане яшчэ і Жамойцкім. А адбудзецца гэта пасля наступных падзей.

Пасля ліквідацыі пагрозы ад Тэўтонскага Ордэна падчас Грунвальдскай бітвы 15 ліпеня 1410 года (Малюнак Грунвальдскай бітвы) Вялікае княства Літоўскае дасягнула піка свайго уплыву ў Еўропе. Сама бітва яе сучаснікамі была названа найвялікшай з вялікіх! А першапачаткова ўсё складвалася зусім не на карысць славян. Увогуле, калі б прымаліся стаўкі на зыход гэтага эпахальнага змагання, іх можна было б ацаніць як дваццаць да аднаго на карысць крыжакоў.

Фаварыт у гэтай зусім не сяброўскай сустрэчы быў перадвызначаны з самага пачатку – прафесійныя воіны-забойцы, закаваныя ў браню, якія выклікалі жах ва ўсіх акружаючых народаў. (Малюнак рыцара-крыжака) Адзін рыцар на кані мог з поспехам супрацьстаяць у баі аж пяцідзесяці пешым воінам і адыгрываў, такім чынам, ролю танка. Крыжакі былі настолькі ўпэўнены ў сваёй перамозе, што загадзя прыгатавалі кайданы для пераможаных і віно для пераможцаў – саміх сябе. Вось ён ганарлівы кіраўнік крыжакоў – магістр Ульрых фон Юнгінген.(Малюнак)

Але перамагло горш узброенае і меней падрыхтаванае, інтернацыянальнае войска Вялікага княства Літоўскага і Польскага каралеўства (відаць славяне ведалі аб падрыхтоўцы да банкета і мелі на яго свае віды). З беларускіх земляў у разгроме ворага ўдзельнічалі харугві Полацкая, Віцебская, Мсціслаўская, Гарадзенская, Берасцейская, Пінская, Навагародская, Лідская, Ваўкавысская, Аршанская, Тураўская, Слуцкая ды іншыя. Усіх і не пералічыш. А вось на малюнку Ягайла і Вітаўт над забітым праціўнікам - магістрам Ордэна Ульрыхам фон Юнгінгенам. Відаць прыемна ім бачыць пераможанага ворага.

А віна выпіць не атрымалася і ў пераможцаў. Разважлівы і прадбачлівы Вітаўт аддаў загад разбіць усе захопленыя бочкі з алкаголем, каб войска не перапілося, а працягвала праследаванне праціўніка. Перамога пад Грунвальдам дазволіла паставіць кропку ў Вялікай вайне, якая ішла з 1409 года і скончылася заключэннем Торуньскага міра у 1411 годдзе паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польскім каралеўствам і разгромленым Тэўтонскім ордэнам, які у 1422 годзе аддаў у склад Вялікага княства і Жамойць. Вось так і далучалася да назвы дзяржавы назва Жамойцкая.

Вітаўт (Малюнак Вітаўта) уладарыць ў самай вялікай і адной з самых уплывовых еўрапейскіх краін таго часу. Вось так выглядала яго пячатка. І вырашыў ён адарвацца ад Польшчы, дзе падрастаюць сыны Ягайлы, і таму задумаў сам каранавацца, каб стаць незалежным манархам – каралём.

Для ўрачыстай і пышнай цырымоніі з Рыма была даслана карона ад папы рымскага, у госці да вялікага князя з’ехаліся імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі Жыгімонт, вялікі князь маскоўскі Васіль, кароль венгерскі з каралеваю, паслы ад імператара канстанцінопальскага, ханы ардынскія і іншыя. Сярод запрошаных гасцей быў, вядома, і сусед, кароль польскі Уладзіслаў Другі, добра нам вядомы Ягайла.(Малюнак Ягайлы). Ён разам з іншымі піў ды гуляў на багатых пірах, чакаючы прыбыцця папскіх пасланцаў з каронаю, а сам тайна аддаў загад перахапіць каштоўны груз і знішчыць яго. Што і было зроблена. Госці чакалі-чакалі, ды не дачакаўшыся, пачалі раз’язджацца. Вітаўт засумаваў, а падчас адной з конных прагулак зваліўся з каня, чаго з ім не бывала ніколі. Захварэў ды хуткім часам памёр. Здарылася гэта ў 1430 годзе.

Улада зноў апынулася ў руках Ягайлы, прызначыўшага сваім намеснікам у Вялікім княстве свайго брата Скіргайлу (Малюнак Скіргайлы) пра якога гісторыкі кажуць, што ён стаў правадніком “прапольскай палітыкі”.Што ж зробіш, калі хацела краіна лічыцца ўплывовай еўрапейскай краінай таго часу трэба было акаталічвацца, што і рабілася пры дапамозе Польшчы. Працэсс гэты, уласна кажучы актыўна ішоў сярод набліжаных да вялікага князя яшчэ з часу заключэння Крэўскай уніі ў 1385 годзе ды Гарадзельскага пагаднення ў 1413 годзе, але гэта не вельмі падабалася праваслаўным магнатам.

Многія з іх па радавітасці ды знатнасці не ўступалі Ягайлу, самі мелі віды на вялікакнясскую пасаду і не прынялі “засланнага” Скіргайлу. Апазіцыя вырашыла паставіць на другога брата Ягайлы – Свідрыгайлу (Малюнак Свідрыгайлы), які нават у тыя часы лічыўся вялікім арыгіналам: з’яўляючыся каталіком па веравызнанню, ён благаваліў да праваслаўных і меў бунтарскую рэпутацыю. Свідрыгайла з лёгкасцю адлучыў братца ад ўлады і пачаў правіць, абапіраючыся на праваслаўных. Што тут пачалося! У барацьбу вырашыў умяшацца брат Вітаўта, Жыгімонт (яшчэ не заблыталіся, хто чый брат?) Ён сплаціў вакол сябе каталікоў. Адным словам вайна. А дзе вайна, вялікую ролю адыгрывае не толькі сіла, а яшчэ і дыпламатыя. Разважлівы Жыгімонт выдаў вялікакняскі прывілей (дакумент, маючы сілу прэзідэнцкага указа), у якім ураўноваліся правы маёмасныя і асабістыя каталікоў і праваслаўных. Да дакумента прыкладалася такая пачатка.

А “гарачы” Свідрыгайла так рэўнасна абараняў праваслаўных, што ў прыступе гневу загадаў спаліць жыўцом праваслаўнага мітрапаліта Герасіма, якога падазраваў ў здрадзе. Гэта быў сур’ёзны пралік, імідж абаронца правоў праваслаўных быў страчаны, і Свідрыгайла зышоў з палітычнай арэны.

Застаўшыся вялікім князем, Жыгімонт таксама нядоўга радаваўся жыццю ды ўладзе: супраць яго змовіліся раскусіўшыя яго папулісцкую палітыку “патрыёты” – князь Чартарыйскі ды кампанія. Яны яго падпільнавалі ў Трокскім замку (Малюнак Трокскага замка). Паглядзіце, як літоўцы адбудавалі замак, у якім цяпер знаходзіцца музей. Там, сапраўды, ёсць на што паглядзець, хаця больш старажытны замак, які знаходзіўся на паўвостраве, на жаль, амаль не захаваўся.

Вернемся да нашых змоўшчыкаў. Ажыццявіць замах на жыццё асцярожнага вялікага князя было вельмі цяжка, той, відаць, засцерагаўся чагосцьсі гэтакага і адчыняў дзверы ў свой пакой толькі свайму улюбёнцу – ручному мядзведзяняці. За што і паплаціўся жыццём, бо драпаць ў дзверы і рыкаць мог не толькі мядзведзь... Вось. Глядзіце, каму адчыняеце дзверы. Да пабачэння.

Урок шосты: Усё могуць каралі?

Прывітанне, прывітанне, шаноўныя! Не здаралася вам часам зайздросціць знакамітым і багатым, зоркам эстрады і палітыкам, уладальнікам мільёнаў амерыканскіх грошаў? Ах, якое ў іх жыццё! Як у іх усё атрымліваецца...Усё могуць каралі! А вось і не ўсё. Увогуле, каралям, нават самым сапраўдным, з каронай, не пазайздросціш. Зараз дакажу. Акунаемся ў пятнадцатае стагоддзе.

Пасля заканчэння грамадзянскіх войнаў і смерці Жыгімонта Кейстутавіча ў 1440 годзе доўга думалі памірыўшыся праваслаўныя і каталіцкія магнаты, каму быць вялікім князем, каб мір і спакой былі ў дзяржаве. Выберы кагосьці са сваіх, праблемы застануцца: свары ды грызня за ўладу не скончацца. І спынілі свой позірк на суседняй Польшчы, дзе падрастаў малодшы сын Ягайлы Казімір (Малюнак Казіміра) . А што? Польшча мае свайго караля, старэйшага сына Ягайлы, Уладзіслава, а Вялікае княства будзе мець свайго асобнага князя з каралеўскага роду. А што малады яшчэ, дык гэта нават лепей: паддаецца ўплыву, можна кіраваць “зялёным” хлапчуком у сваіх інтарэсах.

Прыкладна так разважалі магнаты, напрасіўшыся ў госці да Казіміра, які пастаянна знаходзіўся ў суправаджэнні світы польскіх шляхцічаў. Тыя зорка сачылі за падлеткам, не даючы яму самастойна ні кроку ступіць ні слова сказаць. Тады вырашана было пільнасць гэту усыпіць. Ну, спаілі, відаць назіральнікаў, бо тайком прывезлі перапалоханага падлетка ў Бярэсце, дзе яго ўжо сустракалі з вялікаю пашанаю князі ды паны Вялікага княства. Потым ўсе рушылі ў Вільню, дзе Казімір узышоў на пасад вялікага князя літоўскага.

Адбылося ўсё гэта ў 1440 годдзе і ішло па сцэнарыю магнатаў да 1447 года, бо ў той год польскі кароль Уладзіслаў Ш, старэйшы брат Казіміра, загінуў у баі з туркамі (дакладней, прапаў без вестак). Польшчы нельга было заставацца без манарха і суседзі выбралі... Ні за што не здагадаецеся! Ну, так! Яны выбралі Казіміра, тым самым аднавіўшы Крэўскую унію. Каму-каму, а небараку Казіміру ў гэтай сітуацыі не пазайздросцішь.Хтосьці з гісторыкаў параўнаў яго становішча з адным месцам, паміж жудаснымі Сцылай і Харыбдай.(Малюнак Сцылы і Харыбды).

Інтарэсы Польскага каралеўства і Вялікага княства не заўсёды супадалі, Казіміру прыходзілася разрывацца паміж сваімі супярэчлівымі абавязкамі. Каб пазбегнуць гэтай напасці, ён імкнуўся з’ехаць у пушчу на ловы.(Малюнак палявання) Цэлымі тыднямі кароль і вялікі князь знаходзіўся на паляванні і не паказваўся ні ў Кракаве ні ў Вільні.

Негледзячы на свае частыя ад’езды, ён вырашыў праблему з нашчадкамі для дзвух дзяржаў – стаў бацькам 13 дзяцей (шесць сыноў і сем дачок). Усіх іх , акрамя свайго рана памёршага цёзкі Казіміра, бацька вельмі ўдала прыстроіў: старэйшы Уладзіслаў стаў каралём чэшскім і па сумяшчальніцтву венгерскім, Ян Ольбрахт атрымаў у спадчыну польскі прастол, Аляксандр стаў вялікім князем літоўскім, Фрэдэрык кардыналам польскім, а малодшы Жыгімонцік знаходзіўся ў рэзерве, так на ўсялякі выпадак.

Казімір кіраваў дзвума дзяржавамі, увесь час лавіруючы паміж іх інтарэсамі, больш чым за паўстагоддзя. У гэты час ён і ваяваў, і законы выдаваў (першы кодекс “Судзебнік Казіміра” выдадзены ў 1468 годзе), але неяк упусціў працэсы, якія ішлі ў суседняй Масковіі. Там у гэты час цвёрдай рукой правіў Іван Васільевіч з парадкавым нумарам “Трэці”(Малюнак Івана ІІІ) . Гэты вялікі князь маскоўскі працягваў пачатую яго папярэднікамі справу збірання земляў рускіх пад уладай Масквы, узначаліўшы барацьбу супраць мангола-татарскага іга (не забыліся яшчэ што гэта такое?).

Дзеля ідэалагічнага абаснавання сваёй палітыкі Іван Васільевіч абраў дактрыну пад назвай “Масква – трэці Рым”. Справа у тым, што у 1453 годзе праваслаўная візантыйская імперыя, якая лічыла сябе другім Рымам пасля падзення першага яшчэ ў пятым стагоддзі, была захоплена туркамі і слаўны горад Канстанцінопаль пераўтварыўся ў Стамбул – сталіцу Асманскай імперыі. Пляменніца апошняга імператара Соф’я Палеалог прыехала ў Масковію і стала жонкай Івана Ш. З сабой Соф’я захапіла герб паўшай Візантыі дзвухгаловага арла (Малюнак дзвухгаловага арла) і іншыя рэгаліі, якія цяпер сталі маскоўскімі разам з імперскай маніяй велічы. Вось тут і спатрэбілася новая дактрына, па якой Масква абвяшчалася апошнім аплотам праваслаўных у свеце, а ее гасудар іх абаронцам. Позірк Івана Ш пасля навядзення парадку ва ўласным доме (прыструніў удзельных князёў, ліквідаваў незалежнасць феадальных рэспублік Ноўгарада і Пскова, прымусіў скарыцца Цвер) звярнуўся на захад. Там у складзе Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага таксама былі рускія землі. Трэба было іх тэрмінова ўключаць у склад Маскоўскай дзяржавы, бо яе кіраўнік пачаў падпісваць афіцыйныя паперы ні больш ні меньш а як “Гасудар усея Русі!” . Сутыкненне дзвух дзяржаў было непазбежным, а Казімір усходнюю пагрозу межам Вялікага княства недаацэньваў, больш пёкся аб бяспецы Кароны польскай.

Такая палітыка выклікала змову супраць вялікага князя. Узначалілі яе самыя радавітыя і знатныя магнаты Вялікага княства князі Міхайла Алелькавіч, Іван Гальшанскі ды Хведар Бельскі. Яны задумалі забіць Казіміра на вяселлі Бельскага з Ганнай Кобрынскай, куды быў запрошаны ўвесь тагачасны бамонд. Але змову раскрылі, Алелькавічу з Гальшанскім адсеклі галовы, а Бельскі збег у Масковію, пакінуўшы сваю маладую жонку “саломеннаю ўдавою”. Гэта яшчэ больш накаліла атмасферу і ў канцы ХY стагоддзя скрытая пагроза зрабілася яўнай, асабліва пасля таго як манархі парадніліся.

Вось як заўсёды, не ўжываюцца, ваююць цёшча з зяцем, нявестка са свякрухай... і ў дваццаць першым стагоддзі, і ў шаснаццатым. А жаніўся вялікі князь літоўскі Аляксандр, сын Казіміра (Малюнак Аляксандра) на дачцы маскоўскага князя Івана Ш Алене (малюнак Алены), таму што думаў па-родственнаму вырашыць з цесцем памяжоўны канфлікт. Памыліўся. Іван Васільевіч атрымаў бліскучы повад умяшацца ва ўнутраныя справы суседняй дзяржавы, бо атрымліваецца, дачка- праваслаўная, а зяць – каталік. Негледзячы на тое, што Алена, стаўшы вялікай княгіняй літоўскай, завяла ўласны двор, стала жыць свецкім жыццём, а ў Маскве ўвогуле не выйшла б з церама, яе бацьку ўсё было мала. І патрабаванні цесця раслі з кожным днём і рабіліся ўсё больш абсурднымі, асабліва, калі пасля смерці старэйшага брата Яна Ольбрахта, Аляксандр стаў польскім каралём. А, уявіце, як сябе адчувалі палякі, бо атрымалася, што каралева ў іх праваслаўная. Неразбярыха страшэнная. Як яе уладзіць? Вядома ж вайной.

Маскоўскі князь, згаварыўшыся з крымскім ханам, арганізаваў сумесныя выступленні супраць Вялікага княства. А Аляксандру няма калі, акрамя вялікакняжаскіх, трэба яшчэ і каралеўскія абавязкі выконваць. І завёў сабе князь фаварыта, уплывовага і багатага князя Міхайлу Глінскага, які сам, між іншым паходзіў з татарскага роду мурзы Лексада, які асеў тут яшчэ пры Вітаўце. Глінскі стаў запраўляць справамі ў Вялікім княстве, што не спадабалася астатнім магнатам, якія, устаўшы на шлях парламенцкай барацьбы, закідвалі праціўніка абразамі ды зневажаннем.

Аляксандр прымаў усе гэтыя рознагалоссі блізка да сэрца і нават захварэў. А тут яшчэ цесць з крымчакамі вырашылі наведацца. Сітуацыя крытычная. Адэкватна на яе адрэагаваў толькі Міхайла Глінскі, які не пабаяўся ўзначаліць войска, “наголову тотаров поразівшее” пад Клецкам у 1506 годзе. Гэту радасную навіну пачуў вялікі князь літоўскі Аляксандр, паміраючы ў Лідскім замку. Пасля смерці пакравіцеля становішча Глінскага ў Вялікім княстве рэзка змянілася. Новы вялікі князь (памятаеце пра Жыгімонта ў рэзерве – спатрэбіўся!), ён жа па сумяшчальніцтву кароль польскі зусім не меў ніякіх сяброўскіх пачуццяў да былога фаварыта брата. А тут яшчэ старыя ворагі на чале з князем Заберазінскім аднавілі свае кпіны ды абразы. Так крыўдна стала Міхайле, што вырашыў ён перадацца да маскоўскага князя з усімі багаццямі ды землямі. А на развітанне Глінскі ўзняў мяцеж ва ўсходніх абласцях Вялікага княства, распаўсюджваючы слухі і плёткі аб рыхтуючымся гвалтоўным прыняцці каталіцтва ўсім насельніцтвам. Узяў гарады Мозыр, Тураў, Крычаў, Мсціслаў, два тыдні прастаяў пад Мінскам ды Слуцкам, дзе зачынілася знакамітая Анастасія Алелькавіч вядомая як Анастасія Слуцкая. Упэўніўшысь ва ўпёртасці насельніцтва, не вельмі жадаючага пераходзіць пад уладу маскоўскага князя, Глінскі зразумеў, што справа праіграна і сабраўся ў Маскву. Перад ад’ездам на службу да новага гаспадара, быўшы фаварыт вырашыў расквітацца са старым ворагам.

У адну цёмную ночку дом Заберазінскага (непадалёк ад Гродна) быў акружаны вернымі слугамі Глінскага, сам ваявода ўзяты з ложка ў адной кашулі і забіты. Глінскі разам з братамі паехаў у Маскву. Трагедыяй ганарлівага князя стала тое, што зрабіўшыся здрадцай ў Вялікім княстве, ён так і не стаў сваім у Маскоўскім. Лёс ягоны –шэраг імклівых узлётаў і падзенняў. Скончыў ён свае дні у турме, куды трапіў па загаду сваёй пляменніцы Алены Глінскай, маці будучага Івана Грознага. Так бывае... Да сустрэчы...

Урок сёмы: XYI стагоддзе: войны і рэформы.

Людзі, якія жылі ў XYI стагоддзі і не падазравалі, што жывуць у “залатым стагоддзі”. Тут праблем “мора”: бесперапынныя войны з татарамі, ці з маскоўцамі, а яшчэ рэформы адна за адной – адміністрацыйная, аграрная, тэрытарыяльная – сапраўдны гармідар, а культура на ўздыме. Вялікае княства Літоўскае не які-небудзь мядзвежы кут Еўропы, а сапраўдны канвеер па вытворчасці геніяў. Думка філасофская і грамадская квітнее, паэзія апявае справы славутай мінуўшчыны, друкаванае слова даносіць біблейскую мудрасць на роднай мове. Скарына і Гусоўскі, Будны і Цяпінскі, Скарга і іншыя. У чым прычыны? А так заўсёды, менавіта ў часы нестабільнасці, войн і рэформаў, жывуць і твораць геніі, нараджаюцца шэдэўры і ўзводзяцца святыні на стагоддзі. Культура такім чынам адказвае на трагічную рэчаіснасць высокімі праявамі духа, якія праяўляць у сытым ды спакойным становішчы няма неабходнасці. Хтосьці трапна падмеціў, што “укормленая” Швейцарыя акрамя гадзінніка з зязюляй нічога не дала свету, а неўстроеная Расія ды раздробленая Германія нарадзілі шмат геніяў. Былі, відаць, асобыя ўмовы для гэтага. А за Швейцарыю крыху крыўдна, бо менавіта з гэтай краіны Жан Кальвін распаўсюджваў свае неардынарныя погляды на рэлігію і царкву, якія разам з ідэямі Марціна Лютэра сталі ядром вялікай Рэфармацыі. Але, як кажуць, выключэнні толькі пацверджваюць правілы. Мы спыніліся з вамі на пачатку Адраджэння, а гэта іншая гісторыя. Думаецца, мы зацікавілі вас да самастойнага пошуку адказаў на пытанні. Гэта без усякіх там жартаў.




1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка