Планы- канспекты творчых урокаў і прадметных тыдняў Гісторыя Беларусі




старонка4/8
Дата канвертавання15.03.2016
Памер1.73 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8

2.4 Геральдычны конкурс “Помні род свой”

Мэты і задачы конкурса:

- Стымуляванне пазнавальнай актыўнасці па гісторыі дзяржаўнай і недзяржаўнай сімволікі.

- Прымяненне ведаў па сімволіцы ў новай, нетыповай сітуацыі, стымуляванне развіцця творчых здольнасцей.

Сродкі:

Выявы гербаў гарадоў Беларусі, шляхецкіх радоў, рамесных цэхаў, дзяржаўны герб ВкЛ “Пагоня”.



Этапы конкурса:

Падрыхтоўчы: сабраць выявы гербаў (камплект выяў гербаў Беларусі) ці намаляваць гербы для арганізацыі першага этапа конкурсу. У першы дзень тыдня абвясціць аб правядзенні геральдычнага конкурсу вусна і ў пісьмовым звароце.

Выканаўчы (складваецца з дзвух этапаў):

1 этап: конкурс “Эрудыт” на веданне гербаў. Праводзіцца трохўзроўневая віктарына.

1 ўзровень: гербы беларускіх гарадоў

2 узровень: карпарацыйныя гербы.

3 ўзровень: гербы шляхецкіх радоў.

У холах на этажах вывешваюцца выявы гербаў (усяго пятнаццаць: пяць – гарадоў, пяць – рамесных цахоў, пяць – шляхецкіх радоў).Дзе узяць гербы: па-першае можна купіць; па-другое можна намаляваць з выяў па ўзору з энцыклапедыі (заданне вучням-арганізатарам).

Заўвага – гербы вывешваюцца без подпісаў, а толькі з нумарам. У скрынку геральдычнай камісіі каманды-ўдзельніцы (класы) кідаюць свае варыянты адказу на якой выяве які герб. Камісія падлічвае колькасць балаў – правільных адказаў і вывешвае вынікі 1 этапа на інфармацыйным стэндзе.

2 этап:

Творчасць: стварэнне герба класа (профілі: грамадска-гуманітарны, фізіка-матэматычны, філалагічны, хіміка-біялагічны, экалагічны). На працягу трох дзён (панядзелак, аўторак, серада) у каманд ёсць магчымасць стварэння ўласных гербаў, карыстаючыся правіламі і інфармацыяй аб складванні гербаў. У чацвер, перад пачаткам сярэднявечнага фэста ў холе каманды перад геральдычнай камісіяй абараняюць свае гербы (гавораць галоўную ідэю, дэвіз, тлумачаць сімвалы на выяве). Камісія ацэньвае выступленні.

Заключны этап: на свяце закрыцця тыдня культуры Вялікага княства Літоўскага геральдычная камісія падводзіць вынікі конкурсу і ўзнагароджвае пераможцаў прызамі.

Матэрыялы правядзення тыдня “Дні культуры ВкЛ”



Матэрыялы для падрыхтоўкі геральдычнага конкурса (вывесіць на дошцы)

Герб - эмблема, спадчынны знак адрознення, спалучэнне фігур і прадметаў поводле рэгламентаваных правіл геральдыкі, якім надаецца сімвалічнае значэнне і якія выражаюць гістарычныя традыцыі ўладальнікаў.

Функцыі – рэпрэзентацыйная (прадстаўляе і адлюстроўвае праз сімволіку гістарычныя абставіны свайго ўзнікнення дзяржавы, зямлі, асобы) і распазнавальная (вылучае і падкрэслівае адметнасць свайго ўладальніка)

  • Гербы падзяляюцца на:

  • Дзяржаўныя

  • Нацыянальныя

  • Зямельныя (ваяводстваў, губерняў)

  • Гарадскія

  • Карпарацыйныя (цэхі рамеснікаў)

  • Радавыя

  • Асабістыя

Асноўныя правілы стварэння і выкарыстання гербаў

(да 2 этапа –Творчасць):

Гербам прызнаваўся сімвал, створаны ў адпаведнасці з правіламі геральдыкі;

Герб не павінен быць тоесны іншаму гербу;

Род, мясцовасць, нацыя не могуць карыстацца больш чым адным гербам.

Герб павінен быць арыентаваны на свайго носьбіта (выява, якая гледачом успрымаецца як левая, з’яўляецца правай і наадварот)

Асноўная частка герба – шчыт, наякім размяшчаліся галоўныя геральдычныя фігуры (вяршыня, падножжа, пояс) і другарадныя (шлях, квадрат, ромб, шчыток).

Шчыт падзяляецца на некалькі палёў.

Ужываюцца колеры:

жоўты (залаты), белы (срэбны), чырвоны, блакітны, зялёны, чорны.

Выявы людзей і жывёл на гербе выконваюцца стылізавана без падкрэслівання дэталяў.

Матэрыялы правядзення тыдня “Дні культуры ВкЛ”

Аб’ява задання геральдычнага конкурсу:

Увага!!! Геральдычны конкурс. Першы этап:“Эрудыт”.

Спыніся! Ці ведаеш ты род свой?

Свае варыянты адказаў (на аркушы паперы з прозвішчам удзельніка ці назвай каманды-удзельніцы, кідайце ў скрынку).



Заданне № 1.

ВЫЗНАЧЦЕ, ГЕРБЫ ЯКІХ БЕЛАРУСКІХ ГАРАДОЎ ПРАДСТАЎЛЕНЫ НА НАСТУПНЫХ ВЫЯВАХ І ТАКСАМА, КАЛІ КОЖНЫ ГОРАД АТРЫМАЎ СВОЙ ГЕРБ?

№ 1. _________. № 2. _________. № 3. _________. № 4. _________. № 5. __________

Заданне № 2:

ВЫЗНАЧЦЕ, ГЕРБЫ ЯКІХ РАМЕСНЫХ ЦЭХАЎ ПРАДСТАЎЛЕНЫ НА НАСТУПНЫХ ВЫЯВАХ.

№ 1. _________. № 2. _________. № 3. _________. № 4. _________. № 5. __________

Заданне № 3:

ВЫЗНАЧЦЕ НАЗВЫ ГЕРБАЎ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ НА НАСТУПНЫХ ВЫЯВАХ.

№ 1. _________. № 2. _________. № 3. _________. № 4. _________. № 5. __________

Заўвага для настаўніка: У аб’яве можна змясціць інфармацыю наступнага кшталту, каб зацікавіць вучняў да актыўнага удзелу ў конкурсе:

Дарагія вучні!

Сярод шляхецкіх радоў, якія карысталіся гэтымі гербамі, ёсць такія “цікавыя” прозвішчы як: Вайцяхоўскі, Маеўскі, Заянчкоўскі, Бараноўскі, Міцкевіч, Рэкуць, Лісоўскі, Завадзскі, Шалькевіч, Юхновіч, Яцкевіч, Баброўскі, Багдановіч, Грыгаровіч, Казлоўскі, Лапо, Якубоўскі, Ясінскі, Закрэўскі. Гэта прозвішчы вучняў нашай школы А ты ведаешь адкуль пайшло тваё прозвішча?

Калі будзеце выбіраць гербы для задання № 3 звярніце увагу на прозвішчы вашых вучняў і настаўнікаў. Адным гербам маглі карыстацца некалькі шляхецкіх радоў. Выберыце тыя гербы, якімі карысталіся шляхціцы з такімі ж прозвішчамі, як у вашых вучняў і калег. Кампактна такая інфармацыя разам з выявамі гербаў была надрукавана ў часопісе “Спадчына” у 1992-1993 гадах.

Геральдычны конкурс. Другі этап: “Творчасць”

Паважаны вучань! Гэта месца для твайго герба ці герба тваёй каманды! Каб пазнаміцца з правіламі складвання гербаў, пачытай наступныя кнігі

Асноўная літаратура:



  1. Пякарскі А.І. Гербы былых намесніцтваў, губерняў і іх цэнтраў.// Помнікі гісторыі і культуры Беларусі.1975. № 3

  2. Пякарскі А.І. Старыя гербы.// Помнікі гісторыі і культуры Беларусі.1976. № 4

  3. Г.Пікарда. “Алегарычная геральдыка Францішка Скарыны і кароткі дапаможнік па беларсукай геральдыцы”.// “Спадчына”, 1993, № 2

  4. Цітоў А.К. Гарадская геральдыка Беларусі. Мн., 1989

  5. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 1993, Т.2. Артыкулы Герб.

  6. Ткачов М.А. Замки Белоруссии. Мн., 1987

  7. Часопіс “Спадчына” за 1992-1993 гады.



Будзем чакаць вынікаў працы геральдычнай камісіі.
Матэрыялы правядзення тыдня “Дні культуры ВкЛ”

2.5. Рэкамендацыі па правядзенню брэйн-рынга па тэме

Вялікае княства Літоўскае”.



Інфармацыя аб правядзенні брэйн-рынга.

Падрыхтоўка:

Брэйн-рынг – гэта інтэлектуальная гульня. Для яе арганізацыі неабходна стварэнне каманд і арганізацыя турніра.

Каманда складваецца з 5 чалавек, якія падпарадкоўваюцца капітану. Абавязкова трэба прыдумаць гучную назву для сваёй каманды. У дадзеным выпадку лепш скарыстацца паняццямі і назвамі па тэме “Вялікае княства Літоўскае”: “Нашчадкі Гедыміна”, “Спадчына”, “Грунвальд” і г.д. Вучні ведаюць, што будзе правадзіцца турнір, таму могуць загадзя рыхтавацца па тэме, “падзяліўшы” паміж сабой пытанні: дзяржаўнасць, унутраная і знешняя палітыка, эканамічнае жыццё, сацыяльная структура, культурныя працэсы, выдатныя асобы і г.д.

Правілы гульні:

У гульні ўдзельнічаюць дзве каманды. Пасля таго як вядучым задаецца пытанне, каманды могуць параіцца на працягу не больш 1 хвіліны. Якая з каманд першая падасць сігнал аб наяўнасці адказа на пытанне, тая і адказвае першай. Капітан прадстаўляе адказваючага ці адказвае сам. У выпадку неправільнага адказа, другая каманда можа прапанаваць свой варыянт адказу. Бал залічваецца правільна адказаўшай камандзе. У адным баі задаецца пяць пытанняў. Выйграе тая каманда, якая адказала на больш пытанняў.У кожным баі абавязкова задаецца адно пытанне з чорнай скрынкай, у якой знаходзіцца нейкая рэч ( гэта правільны адказ).

Турнір складваецца з некалькіх баёў (у адпаведнасці з колькасцю каманд-удзельніц). Групавы турнір (10, 8, 6 каманд), паўфінал (4 каманды) і фінал (2 каманды). Групавы турнір можна правесці як адборачны, у якім вядучы задае пытанні ўсім камандам адначасова. Каманды пісьмова адказваюць на пытанні на лісце адказаў па 1 хвіліне на кожнае пытанне і здаюць адказы журы. У паўфіналы выходзяць першыя чатыры каманды. Пасля праверкі адказаў членамі журы вядучы зачытвае правільныя адказы на пытанні (гл. каментарыі да адказаў на пытанні) і абвяшчае лепшыя каманды. Перад пачаткам паўфінальных баёў праводзіцца апеляцыя для тых каманд, якія не згодны з вынікамі адборачнага тура. Журы разглядае апеляцыі.Абавязкова вядзецца пратакол сустрэчы.

Заўвага: Мэтазгодна па чарзе задаваць пытанні розных ўзроўняў простыя, складаныя, павышанай складанасці.
Брэйн-рынг: ВКЛ.Пытанні для адборачнага тура




Пытанне

Адказ

Каментарый да адказа

1

Адкуль гэтыя радкі: “А пісар земскі мае па руску літерамі і словы рускімі всі лісты, выпісы і позвы пісаці, а не іншым езыком і словы”

Статут ВкЛ 1588

Такім чынам замацоўваўся дзяржаўны статус старабеларускай мовы.

2

З верша якога вядомага беларускага паэта гэтыя радкі:

Усе лятуць і лятуць тыя коні,

Срэбнай збруяй далека грымяць...

Старадауняй Літоускай Пагоні



Не разбіць, не спыніць, не стрымаць...

М. Багдановіч


Верш “Пагоня”.

3

Дзеля якой падзеі сабраліся у 1430 годе ў Луцку запрошаныя кароль польскі Ягайла, вялікі “імператар рымскі” Жыгімонт, вялікі князь маскоўскі Васіль, кароль венгерскі з каралеваю, паслы імператара канстанцінопальскага, ханы ардынскія...

Каранацыя Вітаўта

Меркавалася каранацыя Вітаўта, але яна не адбылася, бо з Рыма не даставілі карону ад папы рымскага

4.

Напішыце дзве больш старажытныя назвы горада Дзяржынска

Крутагор’е

Койданава

Менавіта пад Крутагор’ем у 1240 годзе войска Міндоўга разбіла хана Кайдана

5.

Да нас з ХYІ ст. дайшла адзіная выява гэтага славутага дзеяча, па якой пазней у ХХ стагоддзі быў зроблены помнік гэтаму чалавеку. Выява знаходзіцца ў кнізе езуіта Станіслава Рэшкі: гэты чалавек намаляваны па горла ў кіпячай смале ў пекле. Каго так не любілі езуіты?

Сымон Будны

Сымон Будны належаў да радыкальнай плыні рэфармацыйнага руху – антытрынітарыяў, а пад канец жыцця, па асобных звестках нават стаў атэістам. Помнік Буднаму стаіць у Нясвіжы.

6.

Назавіце абодвух удзельнікаў гэтага саюза, аб умовах якога нам вядома з летапісаў: “Я цябе пасажу на Ардзе, а ты мяне пасадзі на Маскоўскім Вялікім княжэніі”.

Вітаўт і Тахтамыш

Гэта саюз вялікага князя Вітаўта і залатаардынскага хана Тахтамыша. Але гэтым далекасягаючым планам здзейсніцца не удалося, бо 12 жніуня 1399 года войска Вітаўта і Тахтамыша было разбіта на Ворскле.

7.

Вялікі князь літоўскі Віцень загінуў ідэальнай смерцю для воіна-язычніка. Што стала прычынай смерці вялікага князя?

Маланка

Князь быў забіты маланкай.

8.

Выбары караля ў Рэчы Паспалітай адбываліся на некалькіх сеймах: гэтым, элекцыйным, каранацыйным. Які сейм не названы?

Канвакацыйны

Канвакацыйны – вызначаў месца і час выбараў караля, элекцыйны – выбіраў, на каранацыйным – прысяга караля. )

9.

Які беларускі горад спачатку быў цэнтрам праваслаўя ў ВкЛ, а потым стаў апошнім аплотам рэфармацыі?

Слуцк

Слуцк – у час княжання Алелькавічаў – аплот праваслаўя, а ў ХYІІ ст. у час княжання Багуслава Радзівіла – аплотам рэфарматараў.

10.

Ен нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Дзед яго насіў прозвішча Павонскі, але князь Януш Мазавецкі даў яму мянушку, якая так і засталася за родам, стаўшы яго прозвішчам. Дзякуючы яго заслугам па здзяйсненні Берасцейскай уніі род атрымаў шляхецтва. Што любіў рабіць гэты чалавек, за што і атрымаў мянушку, якая стала прозвішчам.

Скардзіцца.

Гэта Пётр Скарга, выдатны красамоўца, бацька Берасцейскай уніі. Вось які ён быў . Шырокую славу яму прынесла рэктарства ў Віленскай духоўнай акадэміі, удзел у здзяйсненні Берасцейскай уніі і выдатнае красамоўства.

11.

Аб гэтым сімвале і дагэтуль спрачаюцца навукоўцы: “Што гэта: праваслаўны крыж, скандынаўская руна, грэчаскі “сімвал Зеўса” ці славянскі “Ярылаў крыж”? Адкажыце, дзе можна ўбачыць гэты сімвал?

На дзяржаўным гербе ВкЛ “Пагоня”.

Сімвал на дзяржаўным гербе ‘ВкЛ “Пагоня” – аб ім спрэчкі працягваюцца і цяпер.

12.

Назавіце дзве ракі, паміж якімі знаходзілася Еўрапейкая Сарматыя?

Вісла і Дон

Гэта Вісла і Дон, а на ўсход ад Дона знаходзілася так званая Азіяцкая Сарматыя

13.

Паэма пра знакамітага Васіля Цёркіна, вядома ж, не мае ніякага дачынення да сярэднявечнай Беларусі. Але чалавек з такім жа прозвішчам як ў вядомага савецкага паэта – аўтара паэмы, вызначыўся пры даволі цёмных, нават містычных абставінах ў XYI стагоддзі ў Нясвіжы.Назавіце род заняткаў (прафесію гэтага чалавека).

Чарнакніжнік

Ведзьмак


Алхімік

Чарнакніжнік Твардоўскі па загаду несуцешнага ўдаўца Жыгімонта Аўгуста вызываў у Нясвіжскім замку прывід памёрлай жонкі манарха – Барбары Радзівіл. Аўтар “Паэмы пра Васіля Цёркіна” Аляксандр Твардоўскі.

14

Падзеі ў якім беларускім горадзе аб’ядноўваюць імены Стахора Мітковіча, Мікіты Збройніка, Харапона-Краўца, Міхайлы-ганчара, Мацко-калачніка, Сазона-чабатара і Хадка Багдановіча?


Магілеў

Гэта імены і прозвішчы магілеўскіх рамеснікаў – членаў гарадской рады, якую абралі ў Магілеве паўстаўшыя ў 1606 годдзе гараджане. У 1608 годдзе раду скінулі, а Хадка Багдановіча пакаралі смерцю

15

Ён быў напісаны на польскай мове і надрукаваны гатычным шрыфтам, а па зместу з’яўляўся палемічным антыкаталіцкім і антыуніяцкім творам, аўтар якога падпісаўся псеўданімам Багалюба Праўдаслова, Якая назва ў гэтага твора?

Трэнас”

Знакаміты “Плач усходняй царквы”, аўтарам якога быў М.Сматрыцкі, які напісаў яго пад псеўданімам Багалюб Праўдаслоў, калі перакласці з грэчаскага Тэафіл Арталог.




16

З якой мовы можна перакласці імёны князёў літоўскіх: Гедымін – маючы праўду, Альгерд – усё чуючы, Жыгімонт –самаўладца, а Кейстут – ляўша?

Скандынаўскай ці

Старажытна

германскай


Гэта адно са звенняў ланцужка так званай скандынаўскай тэорыі паходжання вялікіх князёў літоўскіх разам са звесткамі аб тым, што прыйшлі яны з-за мора, рунамі на гербах, культам ваўка і інш.




17.

Пры ўспаміне аб добра вядомым Статуце ВкЛ 1588 г. заўсёды называюць імя толькі Льва Сапегі, а імя гэтага выдатнага дзеяча амаль ніколі. Устанавіце справядлівасць, назавіце гэта імя.

Астафей Валовіч

Канцлер Астафей Валовіч разам з падканцлерам Львом Сапегам выдалі Статут 1588 г




18.

Масква – трэці Рым! – так коратка гучыць фармулёўка дактрыны, па якой Масковія ў п.ХY атрымала права экспансіі на землі ВкЛ з мэтай аб’яднання пад сваёй уладай ўсіх праваслаўных. А як называўся Другі Рым?

Канстантынопаль

ці

Візантыя




Першы Рым – дзе усталявалася хрысціянства, рухнуў пад ударамі язычнікаў у Yст. , другі Рым –Візантыю, захапілі ў сярэдзіне ХY ст. туркі.

Філафей, манах аднаго з пскоўскіх манастыроў у пачатку ХY ст. сфармуляваў дактрыну.








Ліст адказаў на пытанні адборачнага тура.

Назва каманды:_____________________

Капітан_____________________________

Члены каманды______________________

____________________________________


№ пытання

Адказ на пытанне

1.





2.





3.





4.





5.





6.





7.





8.





9.





10.





11.





12.





13.





14.





15.





16.





17.





18.





Пакеты пытанняў для паўфіналаў.



Паўфінал 1.:

№ пытання

Пытанне

Адказ

Каментарый да адказа

1

Як сведчаць летапісы менавіта пад гэтым невялікім беларускім горадам у 1506 годзе”татаров наголову поразілі”.


Клецк

Пад Клецкам, войска ВкЛ пад кірауніцтвам Міхайлы Глінскага

2

Які юрыдычны след пакінуў пасля сябе француз, мімаходам пабываўшы на троне Рэчы Паспалітай?

Генрыхавы артыкулы.

Генрых Валуа, які ў 1574 годдзе выдаў пры ўзыходжанні на трон Рэчы Паспалітай прывілей шляхце, які моцна абмяжовываў уладу караля

3

Сам каталік, гэты вялікі князь лічыўся абаронцам праваслаўных у Вялікім княстве, але гэта не перашкодзіла яму ў прыступе гневу загадаць спаліць праваслаунага мітрапаліта Герасіма за здраду, што паставіла крыж на кар’еры вялікага князя. Што гэта за князь?

Свідрыгайла.


Спаленне мітрапаліта Герасіма адбылося перад рашучай бітвай на раце Святой 1 верасня 1435 года з войскамі Жыгімонта Кейстутавіча і дэмаралізавала войска Свідрыгайлы.

4.

Армія Рэчы Паспалітай заўсёды саступала па колькасці сваім праціўнікам, але гэта не перашкаджала ёй перамагаць у бітвах. На пачатку адной з бітваў гетман Ян Караль Хадкевіч звярнуўся да войска з такімі словамі:”Ці ведаеце вы, што шведаў столькі, што і палічыць нельга?” Што адказала на гэта войска?

Спачатку паб’ём, потым палічым.

Без каментарыяў.

5.

Чорная скрынка.

Звычайна сватанне ў нашых продкаў заканчвалася заручынамі і вяселлем, але здаралісяі і такія выпадкі, калі жаніх атрымліваў нейкую рэч, па якой разумеў нязгоду дзяўчыны браць з ім шлюб. У чорнай скрынцы гэта рэч.



Гарбуз

Ніколі не атрылівайце гарбузоў, паважаныя хлопцы.
1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка