Планы- канспекты творчых урокаў і прадметных тыдняў Гісторыя Беларусі




старонка3/8
Дата канвертавання15.03.2016
Памер1.73 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8

4. “Ліса ганяць”.

Гульцы становяцца ў рад, тварам у патыліцу, расставіўшы па магчымасці шырэй ногі, каб атрымаўся свабодны праход – “нара”, і моцна абхопліваюць за паясніцу кожны свайго сябра, які стаіць спераду. Самы апошні ўяўляе сабой “ліса” і адзін з сяброў са жгутом у руцэ ганяе яго вакол рада і б’е, пакуль “лісу” не ўдасца схавацца ў “нары”. Тады ен ужо становіцца на самым перадзе, а ганяюць задняга і г.д. Гоншчыкі мяняюцца добраахвотна.

5. “Шыла”. У гэтай гульні хлопцы і дзяўчаты сядаюць у кола нагамі да цэнтра. Ногі трохі сагнуты ў каленях, каб пад імі можна было перадаваць суседзям пояс, або рушнік, завязаны ў тоўсты вузел, якім удзельнікі гульні стараліся ўдарыць хлопца, што стаяў пасярод кола. А той, адпаведна стараўся схапіць рукамі пояс або рушнік. Калі гэта яму ўдавалася, то ен садзіўся разам з усімі, а той, хто неудала нанес удар стнавіўся замест яго ў цэнтр кола. Такая вечарына можа завяршацца і падвіжнай гульней, так і энэргічным танцам, напрыклад, полькай.

1.5. Літаратура для правядзення тыдня гісторыі Беларусі:

Ад Полацка пачаўся свет..



  1. 1.У.Яўгодзік. Менск і яго браты. Мн., 2004

  2. Полацк. Фотаальбом.Мн., 2004

  3. У.Арлоў. Ад Полацка пачаўся свет.Мн., 2005

  4. У.Арлоў. Таямніцы полацкай гісторыі. Мн., 2002

  5. У.Арлоў. Еўфрасіння Полацкая. Мн., 2000

  6. Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі. Мн., 1995

  7. Беларускія летапісяы і хронікі. Беларускі кнігазбор. Мн., 1997

  8. Старажытная Беларусь.Гісторыя Беларусі у 6 тамах. Том першы. Мн., 2000

  9. Дучыц Л.У. Касцюм жыхароў Беларусі Х-ХІІІ стст.Мн., 1995

  10. М.Ермаловіч. Старажытная Беларусь: полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990

  11. А.Клышка. Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга. Мінск, 1995

  12. Тарасаў С.В. Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі. Мн., 1991

  13. Тарасаў К. Памяць пра легенды. Мн., 1994

  14. Штыхаў Г.В. Крывічы. Мн., 1992

  15. Штыхаў Г.В. Древний Полоцк ІХ-ХІІІ вв.Мн., 1975

  16. Асветнікі зямлі беларускай Х-пачатак ХХ ст. Энцыклапедычны даведнік,Мн.,2001

Раздзел ІІ.

Матэрыялы правядзення прадметнага тыдня па гісторыі Беларусі “Дні культуры ВкЛ”

2.1. Рабочы план і праграма правядзення тыдня “Дні культуры

Вялікага княства Літоўскага”.

2.2. Сцэнарыі адкрыцця і закрыцця тыдня ВкЛ

2.3.Сцэнарый гісторыка-літаратурнага конкурса

“Ці было залатое стагоддзе ў гісторыі ВкЛ?”

2.4. Геральдычны конкурс “Помні род свой”.

2.5. Брэйн-рынг па Вялікаму княству

2.6. Выкарыстанне батлейкі.

2.7. Музычна-тэатральны ”Сярэднявечны фэст”

2. 2. Дадаткі.
Матэрыялы правядзення тыдня “Дні культуры ВкЛ”

2. 1 Рабочы план правядзення тыдня гісторыі Беларусі

Дні культуры ВкЛ”:



Дзень

Мерапрыемства

(выканаўчы этап)

Від дзейнасці

(падрыхтоўчы і выніковы этап)

Адказны

П

А

Н



Я

Д

З



Е

Л

А



К

- Урачыстае адкрыццё тыдня

(театралізаваная пастаноўка)

-Абвяшчэнне ўмоў геральдычнага конкурса;


-напісанне сценарыя

- падрыхтоўка аб’яў (каляндар тыдня);

-падбор касцюмаў;

-падрыхтоўка дэкарацый;

-пастаноўка тэатралізаванай прэзентацыі;

-музычнае афармленне;

-падрыхтоўка інфармацыі;


Настаўнікі гісторыі

Музычны кіраўнік

Педагог-арганізатар

Настаўнікі гісторыі



А

Ў

Т



О

Р

А



К

Гісторыка-літаратурны конкурс

“Ці было “залатое стагоддзе" у гісторыі ВкЛ?



- напісанне сцэнарыя;

- абвяшчэнне ўмоў конкурса;

- адбор стваральнікаў і выканаўцаў прамоў, балад, вершаў, паэм;


Настаўнікі гісторыі

Настаўнікі літаратуры




С

Е

Р



А

Д

А



Брэйн-рынг “Падарожжа па Вялікаму княству”

-падрыхтоўка пытанняў па ВкЛ і сцэнарыя гульні;

-арганізацыя турніра;

-музычныя паўзы;


Настаўнікі гісторыі

Педагог арганізатар





Ч

А

Ц



В

Е

Р




Сярэднявечны фэст

- напісанне сценарыя, падбор рэпертуара;

-музычнае афармленне

дэкарацыі;

-падрыхтоўка ўдзельнікаў



Настаўнікі гісторыі педагог-арганізатар

Музычны кіраўнік



П

Я

Т



Н

І

Ц



А

- Падвядзенне вынікаў тыдня:

-узнагароджванне

пераможцаў брэйн-рынга, геральдычнага конкурса і конкурса выканаўцаў;

- святочны канцэрт;



-напісанне сценарыя свята;

-запрашэнне музычнага гурта і арганізацыя канцэрта;

-музычнае афармленне

дэкарацыі;

падрыхтоўка ўдзельнікаў


Настаўнікі гісторыі

Педагог-арганізатар

Музычны кіраўнік


С

У

Б



О

Т

А



Экскурсія ў музей пад адкрытым небам архітэктуры і побыта беларусаў у в.Азярцо.


Арганізацыя экскурсіі

Настаўнікі гісторыі класныя кіраўнікі

Матэрыялы правядзення тыдня “Дні культуры ВкЛ”



Праграма тыдня “Дні культуры Вялікага княства”

(афіша вісіць на самым відным месцы).

Панядзелак

  • (раніца ) урачыстае адкрыццё, абвяшчэнне ўмоў геральдычнага і літаратурнага конкурсаў (хол);

Аўторак

  • (дзень) літаратурны конкурс “Ці было “залатое” стагоддзе ў гісторыі ВкЛ? (літаратурная гасцёўня);

(дзень) на перапынках разыгрываюцца сцэнкі батлеечнага тэатра;

Серада

(дзень) брэйн-рынг “Падарожжа па Вялікаму княству” (актавая зала);



Чацвер

(дзень) “Сярэднявечны фэст” (актавая зала, хол)



тэатральная інсцэніроўка аб каханні Барбары Радзівіл,

спевы – гурт “Рокаш”,

танцы – усе жадаючыя,

паказ калекцыі сярэднявечнага адзення – самыя прыгожыя дзяўчаты замка (актавая зала);

абарона свайго герба (другі этап геральдычнага конкурса) - хол;

Пятніца

(дзень) Падвядзенне вынікаў і ўрачыстае закрыццё тыдня. Канцэрт гурта “Стары Ольса”.



Субота

(раніца-дзень) экскурсія ў музей пад адкрытым небам архітэктуры і побыта беларусаў у в.Азярцо.

Матэрыялы правядзення тыдня “Дні культуры ВкЛ”

2.2 Сцэнарыі ўрачыстага адкрыцця і закрыцця тыдня «Дні культуры Вялікага княства» ў навучальнай установе.

Адкрыццё:

Падрыхтоўчы этап: падабраць касцюмы для ўдзельнікаў інсцэніроўкі – настаўнікаў і вучняў (пан і пані, два вартаўнікі, блазан: гл. інфармацыю аб адзенні сярэднявечча) адрэпетыраваць рухі і словы, падрыхтаваць інфармацыйныя стэнды з праграмай свята, таксама шыльды на дзверы кабінетаў навучальнай установы.

Галоўная ідэя: у ўрачыстай абстаноўцы павітаць прыходзячых у навучальную ўстанову настаўнікаў і вучняў, павіншаваць з пачаткам свята – тыдня культуры Вялікага княства Літоўскага, запрасіць на мерапрыемствы тыдня.

Інсцэніроўка:

На пляцоўцы хола размясціць групу з пераапранутых у сярэднявечныя строі настаўнікаў гісторыі (пан і пані) і вучняў (пачэсная варта, блазан). (Гл. дадатак “Сярэднявечнае адзенне”). На сцяне вісіць выява дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага. У холе гучыць сярэднявечная музыка (Гл. дадатак “Музычнае афармленне”)



Словы прывітання гаспадароў замка: Добрай раніцы, вельмішаноўнае гаспадарства! Вітаем вас у гэтых свяшчэнных сценах, у замку светлай княгіні дырэктрысы. Запрашаем на вялікае свята! Праходзьце, калі ласка! Звярніце ўвагу на нашы мерапрыемствы і справы.

Словы прывітання блазана, які можа звяртаць увагу на пытанні школьнай формы, спазненняў, выгляду вучняў і настаўнікаў і задаваць розныя жартаўлівыя пытанні:

Што з’явіліся, пакутнікі навукі?

Вучэнне, як кажуць, свет, а невуцтва – цемра!

Ой, які файны выгляд! На дыскатэку сабраўся, шкаляр, ці за ведамі прыйшоў?



А, што ж гэта мы спазняемся, паночкі-галубочкі? А за гэта сёння будзем секчы розгамі. Не верыш? Спытайся ў наместніка дырэктара па экзекуцыях.
Матэрыялы правядзення тыдня “Дні культуры ВкЛ”

Урачыстае закрыццё:

Падрыхтоўка: святочна ўпрыгожаная актавая зала (стілізаваны арнамент з рушнікоў, выява дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага). Гучаць фанфары.

Вядучыя: Вітаем вас, вельмішаноўнае паспольства! Вось і наблізіўся наш святочны тыдзень да свайго канца. Але сёння нас яшчэ чакае шмат прыемных момантаў. Па-першае, менавіта сёння будуць узнагароджаны нашыя канкурсанты :літаратары, эрудыты, знаўцы геральдыкі. Па-другое, сёння ў нас выдатная магчымасць павесяліцца зусім так, як гэта рабілі нашыя продкі. Увага, да нас на свята запрошаны вядомы гурт сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса”. Таму прыемнага вам вечара!

Гучыць урачыстая музыка. На сцэну падымаецца журы літаратурнага конкурса. Адбываецца ўзнагароджванне пераможцаў (уручэнне прызоў, дыпломаў і галоўнага звання, якое выбіта на ленце “Выдатны красамоўца”).

Вядучыя: А цяпер на сцену запрашаюцца члены геральдычнай камісіі, каб падвесці вынікі конкурса гербаў. Што нам добрага паведаміце, панове?

Гучыць урачыстая музыка. На сцэну падымаецца геральдычная камісія. Адбываецца ўзнагароджванне пераможцаў (уручэнне прызоў, дыпломаў і прывілея, які зацвярджае гербы).

Вядучыя: Пасля таго, як атрымалі ўзнагароды нашы знаўцы геральдыкі, неабходна павіншаваць нашых эрудытаў, які ўвогуле ведаюць ўсё аб Вялікім княстве Літоўскім. На сцену запрашаецца старшыня клубаў “Што? Дзе? Калі?” каб правесці ўрачыстую цырымонію.

Гучыць урачыстая музыка. На сцэну падымаецца старшыня клубаў “Што? Дзе? Калі?” Адбываецца ўзнагароджванне пераможцаў (уручэнне прызоў, дыпломаў і урачыстага звання “Светлая галава”).

Вядучыя: Здаецца ўсіх павіншавалі, нікога не абмінулі. Ды не, трэба павітаць нашых арганізатараў, выканаўцаў, галоўных удзельнікаў гэтага свята. Пералічваюцца вышэйназваныя. А цяпер тое, чаго так доўга чакалі. Зараз пачнецца канцэрт гурта “Стары Ольса”, а вы, паважанае паспольства, не забывайцеся, што заўтра мы сустракаемся з вамі на экскурсіі ў беларускую традыцыю. Свята працягваецца!


Да ўвагі настаўнікаў: Калі вы будзеце разважаць аб прызах і падарунках, а гэта, традыцыйна, кнігі, наборы паштовак, керамічныя сувеніры, падумайце аб незвычайнай, так сказаць, эксклюзіўнай узнагародзе. Мы прапануем вам прывілей ад імя дырэктара вашай навучальнай установы на карыстанне нейкімі прывілегіямі. Дырэктар павінен падпісаць гэтую паперу, каб яна была сапраўднай. Можна скарыстацца для прыкладу наступным тэкстам прывілея (лепш напісаць ад рукі на зжаўцелым лісце паперы ці надрукаваць гатычным шрыфтам). Прывілей

Яго мосці князя (імя дырэктара) княства (назва вуліцы ці горада, дзе знаходзіцца школа)

Ад __дня _______месяца_________года ад Раства Хрыстова.

на ўжыванне права “ліберум вета”

(аднаразавы)

вучню (клас) ________________ (прозвішча, імя)
Прад’яўляльніку прывілея даецца права свабоднай забароны аднаго рашэння любога настаўніка ____________(назва школы)

(не распаўсюджваецца на атэстацыю за чвэрць і навучальны год).

Настаўнік забірае прывілей пасля яго прымянення і ў прысутнасці дзвух сведак знішчае.

Яго мосць

Князь княства

Подпіс дырэктара
Матэрыялы правядзення тыдня “Дні культуры ВкЛ”

2.3 Сцэнарый

правядзення гісторыка-літаратурнага конкурса

Ці было “залатое стагоддзе” ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага?”



Аб’ява аб правядзенні конкурса:

Увага! Увага!

Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй сваёй Радзімы, захапляецца прозай і паэзіяй на гістарычную праблематыку! Для тых, хто разважае і можа данесці сваю пазіцыю да іншых, для тых, хто складае вершаваныя і празаічныя радкі і не баіцца падзяліцца імі з намі.

У нашай школе (гімназіі, ліцэі) будзе правадзіцца гісторыка-літаратурны конкурс:

“А ці было “залатое стагоддзе” ў гісторыі ”Вялікага княства Літоўскага” ?

Удзельнічаюць усе, “фізікі” і “лірыкі”, незалежна ад профіля.

Конкурс будзе правадзіцца (дата).


Аб’ява напярэдадні мерапрыемства:

Афіша літаратурнага конкурса.

Увага! Сёння выступаюць:

(прыкладны выгляд):



  1. М.Гусоўскі “У княжанне Вітаўта”

  2. Ф.Скарына “Быў я ў многіх краінах...”

  3. Л.Сапега “Аб дзяржаве і законах”

  4. С.Будны “Аб розуме і веры”.

  5. М.Стрыйкоўскі. Аповед аб дзіўных звычаях іншаверцаў.

  6. Газета “Беларуская хроніка ХVІ стагоддзя” (калектыўныя праекты).

Матэрыялы правядзення тыдня “Дні культуры ВкЛ”

Рэкамендацыі правядзення

гісторыка-літаратурнага конкурса:

1. Дадзены гісторыка-літаратурны конкурс трэба рыхтаваць сумесна з выкладчыкамі беларускай мовы і літаратуры. Гэта можа быць мерапрыемства ў межах прадметнага тыдня гісторыі ці беларускай літаратуры, а можна ў гэтай форме правесці ўрок паўторнага абагульнення, які мэтазгодна зрабіць адкрытым. Вучні да гэтага часу ўжо павінны вывучыць па беларускай літаратуры эпоху Адраджэння і ведаць галоўныя асаблівасці рэнесансных працэсаў у Вялікім княстве Літоўскім, а таксама ім павінны быць вядомы галоўныя персаналіі.

2. За некалькі тыдняў да правядзення конкурса неабходна абвясціць тэму сачынення-разважання для вучняў “А ці было ў гісторыі культуры ВкЛ “залатое стагоддзе”? Вытрымкі з лепшых работ можна зачытаць на пачатку літаратурнай вечарыны. Зразумела, вучні будуць пісаць аб “залатым” ХYІ ст., калі жылі і працавалі знакамітыя Ф.Скарына, М.Гусоўскі, Л.Сапега, С.Будны, М.Стрыйкоўскі і інш. Таму сцяну можна ўпрыгожыць партрэтамі гэтых славутых дзеячоў.

3. Рэлігійнае жыцце і тэндэнцыі ў развіцці культуры ў гэтыя стагоддзі звязваюць рэфармацыйныя і контррэфармацыйныя працэсы. У Беларусі Рэфармацыя была абумоўлена глыбокімі сацыяльна-гістарычнымі прычынамі і паўплывала на ўсе бакі культурнага жыцця: развіццё грамадскай і філасофскай думкі, палемічнай літаратуры, пашырэнне кнігадрукавання, развіццё мастацтва, асветы. Контррэфармацыя ацэньваецца як супярэчлівая і складаная эпоха, полілінгвістычная і поліканфесійная, што, безумоўна, паўплывала на працэс кансалідацыі беларускай народнасці, і ўвасобілася ў пануючым мастацкім стылі барока. Унікальнасць склаўшайся ў ХYІ ст. у ВкЛ канфесійнай сітуацыі, яе шматвектарнасць, спецыфічныя рысы і асаблівасці, адрозненні ад заходнееўрапейскай і расійскай ўвасобіліся ў складзе мыслення, светаўспрымання, асаблівым ренесансным духу ў Вялікім княстве Літоўскім, рысамі якога былі релігійная талерантнасць, свабода творчасці і самавыражэння. Поліканфесійнасць – праваслаўныя, каталікі, пратэстанты, уніяты – прывяла да росквіту палемічнай думкі і літаратуры.Відавочна, што рэлігійныя пытанні і культурныя тэндэнцыі цесна звязаны, на гэта трэба будзе звярнуць увагу вучняў пры падрыхтоўцы наступных заданняў.

4. За некалькі тыдняў да правядзення конкурса неабходна раздаць індывідуальныя заданні вучням (у першую чаргу тым, хто вучыцца на філалагічным, грамадска-гуманітарным профілях). Сутнасць задання: падрыхтаваць выступленне ад першага імя наступных асоб. Конкурс пачынаецца з зачытвання вучнямі вытрымак з сачыненняў-разважанняў “Ці было “залатое стагоддзе” у гісторыі культуры ВкЛ?” Частка будзе сцвярджаць, што не было, частка наадварот, што было.Завастрыўшы гэтае пытанне,”пагрузімся” ў ХYІ ст., г.зн. паслухаем дзеячоў гэтага часу.

5. Асобы (індывідуальныя заданні):



Мікола Гусоўскі “У княжанне Вітаўта”:

выступленне ад імя паэта М.Гусоўскага па матывах паэмы “Песня пра зубра” пра вышэйшы ўздым Вялікага княства Літоўскага ў часы вялікага князя Вітаўта, пры якім ВкЛ стала дзяржавай “ад мора да мора”.



Францыск Скарына“Быў я ў многіх краінах”

Выступленне - аўтабіяграфічныя ўспаміны першадрукара Ф.Скарыны аб яго вандроўках па розных еўрапейскіх краінах, прычынах заняцця справай друкавання кніг, цяжкасцях і перамогах на гэтым шляху.



Леў Сапега “Аб дзяржаве і законах”

Выступленне-прамова ў сенаце ад імя дзяржаўнага дзеяча, канцлера ВкЛ Л.Сапегі аб неабходнасці існавання законаў у дзяржаве, тлумачэнне да выдадзенага ў 1588 годзе “Статута ВкЛ”, які лічыцца вяршыняй еўрапейскай прававой думкі таго часу.



Сымон Будны “Аб розуме і веры”.

Выступленне ад імя пратэстанта С.Буднага на дыспуце па пытаннях веры, якія адбываліся у тыя часы ў ВкЛ аб неабходнасці крытычнага асмыслення рэчаіснасці, кіраўніцтве чалавека ўласным розумам, цярплівым адносінам да іншых поглядаў і думах.



Мацей Стрыйкоўскі. Аповед аб дзіўных звычаях іншаверцаў.

Выступленне ад імя храніста М.Стрыйкоўскага, аўтара “Вялікай хронікі літоўскай і рускай і жамойцкай” аб шматэтнічным насельніцтве ВкЛ, аб цярпімых, талерантных адносінах да пражываючых у дзяржаве “іншаверцаў”: татар, цыган, яўрэяў і іх звычаях.



Літаратура для вучняў:

1. Асветнікі зямлі беларускай Х-пачатак ХХ ст. Энцыклапедычны даведнік,Мн.,2001

2.Тарасаў К. Памяць пра легенды. Мн., 1994

3.Рэлігія і царква.Энцыклапедычны даведнік.Мн., 2001



6. “Беларуская хроніка ХYІ стагоддзя. ( групавы праект).

Конкурс газет пад назвай “Беларуская хроніка”, у якіх павінны быць адлюстраваны падзеі, з’явы, факты ХІІІ-ХYІІ ст. у наступных рубрыках:



Эканамічнае жыццё – падаткі, стан развіцця гандлёвых шляхоў, кошт прадуктаў харчавання і інш.;

Міжнародныя адносіны- звесткі аб заключэнні дагавораў, абвяшчэнні вайны ці замірэнні і інш.

Свецкая хроніка – шлюбы “зорак” часу, піры і балі на магнацкіх святах;

Культурны калейдаскоп – выдадзеныя кнігі, пабудаваныя храмы і палацы і інш.;

Сенсацыя – скандальныя падзеі, пажары, незвычайныя падзеі;

Аб’явы і рэклама- купля ці продаж чагосці, нейкія навінкі тагачаснай моды;

Вельмі рэкамендуем параіць вучням пры падрыхтоўцы дадзенага праекта папрацаваць з кнігай “Беларускія летапісы і хронікі” з серыі “Беларускі кнігазбор”, выдадзена ў Мінску ў 1997 годзе.

Матэрыялы правядзення тыдня “Дні культуры ВкЛ”

Ход правядзення гісторыка-літаратурнага конкурса:

Падрыхтоўка аўдыторыі: на сценах вісяць партрэты, на стале гарыць запаленая свечка – сімвал пошуку света ў цемры, гучыць ціхая старадаўняя музыка. Звяртаем увагу калег на альбом гурта “Стары Ольса” “Легенды Вялікага княства”. Там сабраныя не толькі старадаўнія песні, але гучаць вытрымкі і са “Статута ВкЛ” і іншых дакументаў, якія можна вельмі добра выкарыстаць на мерапрыемстве.

Вядучы: Шаноўныя госці і сябры! Вялікае “дзякуй”, што сёння вы ўсе тут сабраліся каб паслухаць і паспрачацца, пракласці шлях вучоным мужам, каб яны нам свае творы паднеслі. Ці ж было “залатое стагоддзе” у гісторыі ВкЛ? Просім вас выказаць нам свае меркаванні.

Зачытваюцца адрыўкі з сачыненняў-разважанняў наконт таго, ці было “залатое” стагоддзе ў гісторыі культуры Беларусі. Большасць выказаных прапаноў прыпадае на шаснаццатае стагоддзе, час княжання Жігімонта Старога і яго сына Жыгімонта ІІ Аўгуста.



Вядучы: Тое шаснаццатае стагоддзе быў складаны, супярэчлівы час: войны, рэформы, заключэнне дзяржаўных і рэлігійных саюзаў, народныя паўстанні, а культура была на ўздыме. Чаму?

Адказы вучняў аб склаўшайся ў ВкЛ абстаноўцы: распаўсюджанні рэнесансных працэсаў, заходнееўрапейскім уплыве, рэфармацыйным і контррэфармацыйным руху.



Вядучы: Дык Вялікае княства зусім не было мядзвежым кутом Еўропы? Так, так, паслухаем нашых гасцей. А вы, паважанае журы, рыхтуйцеся ацэньваць нашых выступаючых.

Ідуць індывідуальныя выступленні вучняў. Пасля адбываецца абарона групавых праектаў газет “Беларуская хроніка”.

Матэрыялы правядзення тыдня “Дні культуры ВкЛ”

Лісток журы.Індывідуальныя заданні:

Крытэрыі ацэньвання

ад 1 да 10 б.



М.Гусоўскі

Ф.Скарына

Л.Сапега

С.Будны

М.Стрыйкоўскі

Ужыванне ў вобраз
















Інфармацыйная насычанасць

(адпаведнасць сапраўдным падзеям, фактам з жыцця)


















Арыгінальнасць інтэрпрэтацыі, літаратурнай апрацоўкі

















Лісток журы. Групавыя заданні:

Крытэрыі ацэньвання

ад 1 да 10 б.



“Беларуская хроніка” група 1

“Беларуская хроніка” група 2

Падбор і падача інфармацыі







Аналітыка







Прадстаўленасць рубрык







Арыгінальнасць, уласны твар







Афармленне







Матэрыялы правядзення тыдня “Дні культуры ВкЛ”

1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка