 ТЭМА: Васіль Быкаў “Знак бяды”.
Настаўнік: Кардзіс Людміла Валер’еўна
МЭТЫ: дапамагчы асэнсаваць і усвядоміць змест аповесці, асэнсаваць яе наватарства і месца ў творчай спадчыне В.Быкава; развіваць уменне парўноўваць герояў; выхоўваць актыўную грамадзянскую пазіцыю.
АБСТАЛЯВАННЕ: партрэт В.Быкава, тэкст твора, падручнік 11 класа, фотавыстава эпізодаў з мастацкага фільма “Знак бяды”.
ХОД УРОКА
-
Арг. момант.
-
Паведамленне тэмы і мэт урока.
а) слова настаўніка:
б) знаёмства з планам урока.
ПЛАН УРОКА
-
На сямі вятрах
-
Экранізацыя аповесці “Знак бяды”
-
Злачынствы сталіншчыны на Беларусі ( іх адлюстраванне ў творы)
-
Сімвалічныя вобразы ў аповесці
-
Праверка дамашняга задання.
а) слова настаўніка
Важная ўмова для працы на ўроку, веданне зместу, таму праверым , як вы засвоілі змест аповесці праз літаратурную віктарыну.
б) Літаратурная віктарына ( вучні працуюць у групах і складаюць пытанні па творы, затым па чарзе задаюць адна група другой ).
4. Актуалізацыя апорных ведаў.
а) адметнасць “быкаўскай аповесці”
Вучні пералічваюць адметнасці аповесцей напісаных В.Быкавым.
б) Успамінаем , што такое рэтраспекцыя.
5. Новая тэма.
а) На сямі вятрах. ( Паведамленне вучня па гісторыі стварэння і публікацыі аповесці.)
Пасля паведамлення класу задаецца пытанне:
-
Чаму першая частка нашага плана носіць назву на сямі вятрах? ( Таму што гэта першая назва аповесці ).
б) слова настаўніка.
Геніяльны твор – гэта заўсёды загадка, а яго прачытанне – разгадка. Такім творам з’яўляецца аповесць “Знак бяды”. Давайце паспрабуем вызначыць асаблівасці аповесці. ( Вучні вызначаюць асаблівасці аповесці і запісваюць іх у сшыткі).
Адметнасці аповесці “Знак бяды”
-
Асноўная тэма – ваенная, але паралельна, праз успаміны герояў, паказана жыццё ў перыяд сталінскага генацыду ( 20 – 30 я гады).
-
Рэтраспекцыі.
-
Галоўныя героі не салдаты , не подпольшчыкі, не партызыны, а старыя
нямоглыя людзі.
-
Вялікая колькасць сітуацый выбару.
-
Назначэнне народнай знакавай сімволікі.
в) Паведамленне вучня пра экранізацыю аповесці “Знак бяды”.
г) Слова настаўніка.
Вызначаючы адметнасці аповесці мы адзначылі ў першым пункце , што аўтар паказвае перыяд 20 - 30 гадоў, але перш чым згадаем пра падзеі, паісаныя ў творы , паслухаем, што гаварыў пра гэты час сам Быкаў. ( Паведамленне вучня з успамінаў пісьменніка).
д) Пошукавая дзейнасць вучняў. ( Вучні шукаюць у творы доказы пісьменніцкай канцэпцыі ў аповесці “недаравальныя злачынствы сталіншчыны”). Вучні адзначаюць выпадкі: раскулачванне сям’і каханай маладога міліцыянера ,адносіны Сцепаніды да новай улады, раскулачванне старшыні калгаса, даносы Каландзёнка, хлусня Зміцера Гужа, павадзіны Петрака, рэальныя гістарычныя асобы ў творы, іх лёс. Пасля вызнаыаюцца мастацкія прыёмы пры дапамозе якіх Быкаў паказвае злачынствы сталіншчыны.
Запіс у сшыткі. Каментарый.
Прыёмы.
-
Праз успрыманне герояў.
-
Сінтэз вымыслу і рэальнага.
-
Гаваркія празвішчы.
-
Рэтраспекцыя.
е) Вобразы-сімвалы ў аповесці.
“Свабоднае пісьмо”
(Прачытаўшы ў падручніку абзац на ст. 76, вучнізапісваюць вобразы-сімвалы , якія ёсць у аповесці, затым тлумачаць іх значэнне).
Вобразы-сімвалы: скрыпка, хата і хутар, калодзеж, крых на Петраковай Галгофе, Галгофа, бомба, карова.
6.Абагульненне і вынік.
а) Слова настаўніка.
б) д.заданне .Пошук знакаў – сімвалаў бяды, х-ка Сцепаніды ці Петрука.
в) Рэфлексія. ( Словы, якія характарызуюць Петрука і Сцепаніду) |