План-канспект факультатыўнага занятка па беларускай мове ў 6 класе Тэма: Граматыка з матэматыкай. Скланенне колькасных лічэбнікаў




Дата канвертавання11.05.2016
Памер81.81 Kb.
Волах А.П.,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры



План-канспект факультатыўнага занятка па беларускай мове ў

6 класе

Тэма: Граматыка з матэматыкай. Скланенне колькасных лічэбнікаў.

Мэта: дапамагчы вучням падагуліць і сістэматызаваць веды па тэме ; садзейнічаць засваенню правіл змянення, ужывання і правапісу лічэбнікаў; стварыць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў праз паведамленне новай інфармацыі.

Ход занятка

  1. Прывітанне. Арганізацыйны момант.

Старажытныя грэкі казалі : “Добры настрой – гэта палова перамогі”. Я жадаю вам добрага настрою, няхай ён дапамагае вам пераадолець усе перашкоды, якія ўзнікнуць на вашым шляху.

  1. Эпіграфам да нашых сённяшніх заняткаў я ўзяла загадку, адгадаўшы якую, вы вызначыце тую часціну мовы, з якой мы будзем працаваць.

Аб сабе сказаць хачу:

Усе прадметы я лічу.

Няма часу адпачыць:

Кожны просіць падлічыць –

Колькі іх, каторы ён?

Лічбы – працы маёй плён.

(ЛІЧЭБНІК)
Тэма заняткаў: Граматыка з матэматыкай. Скланенне колькасных лічэбнікаў.

Запішыце тэму ў сшыткі. Якія задачы вы б паставілі сабе , зыходзячы з тэмы ўрока? //



  • Замацаваць вывучанае пра колькасны лічэбнік;

  • Засвоіць правілы змянення і правапісу колькасных лічэбнікаў;

  • Высветліць асаблівасці ўжывання колькасных лічэбнікаў.

3. Мы ўжо многае ведаем пра лічэбнік, давайце ўзновім свае веды, змяшчаючы словы, якія знаходзяцца на дошцы ў хаатычным парадку, у нейкую лагічную схему або мадэль.

Лічэбнікі па значэнні: колькасныя( цэлыя лікі, зборныя, дробавыя); парадкавыя.

Лічэбнікі паводле складу: простыя, складаныя, састаўныя.

4.Свае тэарэтычныя веды падтрымаем практыкай.

Я прапаную вам Тэстлато-

Бланк адказаў:



1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

1


1

1

1

1

1

1

1

1

1

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4




  • Ці дапусцілі вы памылкі ? Чаму? Неабходна ўдасканальваць нашы веды пра лічэбнік.




  1. Французскі пісьменнік А.дэ Бальзак неяк сказаў: “Без іх (лікаў) разбурыўся б увесь будынак нашай цывілізацыі”. Ці згодны вы з ім?

1) Аформіце свой адказ у выглядзе вуснага паведамлення на адну з тэм: “Лічэбнікі ў нашым жыцці”, “Свет без лічэбнікаў”. //

(Вучнёўскія выказванні).



  1. Папрацуем перакладчыкамі. Я называю вам словазлучэнне па-руску, вы яго запісваеце па-беларуску: три дорогих вещи, два зимних пальто, две чёрных кошки, три надёжных друга, четыре маленькие птички.

  • Правяраем і каменціруем напісанае . Хто не дапусціў ні адной памылкі, ставіць на адваротным баку бланка адказаў +

-Лічэбнікамі людзі карытаюцца ў сваім жыцці даволі часта.

3) Я запрашаю вас у творчую лабараторыю. Падзяліцеся на дзве групы і даследуйце , якія меры даўжыні выкарыстоўваліся раней – першая група, меры вагі – другая група. Дробавыя лічэбнікі запішыце на дошцы.

Матэрыял для даведкі:

Меры даўжыні: 1 сажань=3 аршыны=7 футаў=2,13 м

1 аршын=16 вяршкоў=0,71 м
Меры вагі

1 пуд=40 фунтаў=16,4 кг

1залатнік=4,3 г


  • Як вы думаеце, ці можна вымераць адлегласць нотамі?

( Мі-ля –мі. Маракі ўсіх краін адлегласць, пройдзеную караблём, вымяраюць у мілях. Адна марская міля 1852 метры) Запішыце лічэбнік у творным склоне (адной тысячай васьмюстамі пяццюдзесяццю двума метрамі)

Фізкультхвілінка Мы паспрабуем ноты паслухаць у музыцы і ў гэты час адпачыць, уяўляючы нешта прыемнае.

Нацыянальную афарбоўку маюць жэсты, якія выкарыстоўваюцца пры лічэнні. Славяне , лічачы загінаюць пальцы на адкрытай руцэ, пачынаючы з мезенца, пры дапамозе указальнага пальца другой рукі. Немцы ці венгры ў такой сітуацыі сціскаюць правую руку ў кулак і і на кожны адлік выпрамляюць па адным пальцы, пачынаючы з вялікага.
4) -Людзі прывыклі да лічэбнікаў, часта выкарыстоўваюць нават не заўважаючы гэтага . Знайдзіце лічэбнікі, схаваныя ў словах. Раскажыце ўсё, што ведаеце пра гэты лічэбнік, выкарыстоўваючы схему-падказку , змешчаную на дошцы.

Адзінокі, адсталы, адвакат,гадзіннік, семафор,прасторны,стрыгчы,сталяр, сараканожка,ухітрыцца.



  1. Рубрыка “Цікава ведаць”. Нагадаем, што існуюць арабскія і рымскія лічбы. Як запісваюцца рымскія і што яны абазначаюць?

  • Ι- 1

  • ΙΙ-2

  • V-5

  • X-10

  • XX-20

  • L-50

  • C-100

  • D-500

  • M-1000

  • Пытанне на дасціпнасць: што абазначае запіс ММХIII -?(2013)

Сем цудаў свету -

  1. Гульня “Карэктар”. Вывучэнне лічэбніка – справа цяжкая. І заданні па гэтай тэме змешчаны ў ЦТ. Выпраўляем памылкі.

Вучням было прапанавана заданне запісаць 2/7, 6/8, 4/5 словамі. Марына запісала дзве сёмых, шэсць восьмых, чатыры пятых. Ці правільна дзяўчынка выканала заданне. //

  1. Тэст на правапіс колькасных лічэбнікаў (выканаць па два заданні; працэнт выканання запісаць на адваротным баку бланка)

  1. Падагульненне

- Як вы думаеце, ці выканалі мы пастаўленыя задачы?

- Вы павялічылі свае веды пра колькасныя лічэбнікі, ці яны засталіся на тым жа ўзроўні?


Рэфлексія. Які фразеалагізм да працы на ўроку вы маглі б прымяніць да сябе:

Блукаў у трох соснах

Ведаў як свае пяць пальцаў

Працаваў да сёмага поту

Запомніў з пятага на дзясятае

Адкрылася другое дыханне

Адказваў ні ў пяць ні ў дзесяць

Як адгадаць лік?



  • Запішыце год свайго нараджэння;

  • Дадайце да яго год якой-небудзь памятнай падзеі ў вашым жыцці;

  • Дадайце свой узрост (на канец бягучага года);

  • Дадайце колькасць гадоў, якія мінулі з часу памятнай падзеі.

  • ( Калі вы памножыце на 2 лік, што абазначае бягучы год, то атрымаеце адказ)

Бланк адказаў:



1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

1


1

1

1

1

1

1

1

1

1

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

Матэрыял для даведкі:

Меры даўжыні:

1 сажань=3 аршыны=7 футаў=2,13 м

1 аршын=16 вяршкоў=0,71 м


Матэрыял для даведкі:

Меры вагі:

1 пуд=40 фунтаў=16,4 кг

1залатнік=4,3 г




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка