Здановіч У.В.
Пытанні да экзамену па гісторыі Беларусі
(гістарычны факультэт, 1 курс стацыянар)
1. Метадалагічныя асновы i прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя.
2. Фармацыйны i цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.
3. Прадмет вывучэння гісторыі Бeлapyci.
4. Асаблівасці і перыядызацыя першабытнага грамадства
5. Хвалi засялення тэрыторыi Беларусi ў старажытны час.
6. Ступенi развiцця эвалюцыi першабытнага чалавека.
7. Фіна-угорскія плямёны
8. Балты.
9. Усходнеславянскія плямёны.
10. Праблема дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Нарманская тэорыя.
11. Полацкая зямля ў ІХ – першай палове Х стст.
12. Полацкае княства: ад Рагвалода да Ізяслава.
-
Перыядызацыя каменнага веку на тэрыторыі Беларусі. Плямёны палеаліта на тэрыторыі Беларусі.
-
Плямёны мезаліта на тэрыторыі Беларусі.
-
Плямёны неаліта на тэрыторыі Беларусі.
-
Плямёны бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі. Гаспадарчыя заняткі і духоўная культура.
-
Агульная характарыстыка і перыядызацыя жалезнага веку на тэрыторыі Беларусі. Супольнасці жалезнага веку на тэрыторыі Беларусі.
-
Этнічныя працэсы на тэрыторыі Беларусі. Балты і славяне на землях Беларусі ў раннім сярэднявеччы.
-
Праблема дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Нарманская тэорыя.
-
Полацкая зямля ў ІХ–сярэдзіне Х стст.
-
Дахрысціянскія вераванні ўсходніх славян.
-
Усходнеславянскія саюзы плямён на землях Беларусі. Вытокі беларускага этнасу.
-
Полацкае княства ў 970–1003 гг.: Ад Рагвалода да Ізяслава.
-
Тураўская зямля і яе месца ў сістэме старажытнай Русі. Раннефеадальны перыяд тураўскага княства (да 988 г.).
-
Асаблівасці прыняцця хрысціянства на беларускіх землях. Помнікі хрысціянства.
-
Полацкае княства перыяду Брачыслава Ізяславіча.
-
Полацкае княства часоў Усяслава Брачыславіча.
-
Тураўскае княства ў 988–1113 гг.
-
Палітычнае становішча Полацкай зямлі ў пачатку ХІІ ст. Давыд і Барыс.
-
Узвышэнне Менска.
-
Паход кіеўскіх князёў на Полацкую зямлю і высылка яе князёў у Візантыю.
-
Раздрабленне Полацкай зямлі. Утварэнне і палітычнае жыццё княстваў-удзелаў.
-
Полацкае княства ў другой палове ХІІ ст.
-
Развіццё Тураўскага княства пад уладай Кіева. Аднаўленне самастойнасці Тураўскага княства ў сярэдзіне ХІІ ст. Падзел тураўскай зямлі.
-
Землі Пасожжа ў ХІІ–ХІІІ стст. Пасожскія воласці Смаленскай і Чарнігаўскай земляў.
-
Землі сярэдняга Пабужжа і Панямоння ў ХІІ–ХІІІ стст.
-
Дзяржаўны лад зямель – княстваў.
-
Геапалітычнае становішча беларускіх зямель ў ХІІ-ХІІІ стст. Барацьба з нямецкай агрэсіяй у пер. палове ХІІІ ст.
-
Сельская гаспадарка і промыслы на беларускіх землях у ІХ–ХІІІ стст. Сельская абшчына.
-
Гарады, рамяство і гандль на беларускіх землях у ІХ–ХІІІ стст.
-
Звычаёвае права, закон і суд на беларускіх землях у ІХ–ХІІІ стст.
-
“Русская праўда” як крыніца па гісторыі сацыяльна-эканамічных адносін ва ўсходніх славян.
-
Генэзіс феадальных адносін. Эканамічныя уклады.
-
Сельская абшчына.
-
Катэгорыі залежнага сялянства.
-
Эканамічныя і гандлёвыя сувязі.
-
Паходы на Візантыю.
Зацверджаны на пасяджэнні кафедры гісторыі Беларусі 28.10.2015 г., пратакол № 2
В.а. загадчыка кафедры П.І. Гарбуль |