Пётра мурзёнак: адукацыйны праект “разам”




Дата канвертавання15.03.2016
Памер133.54 Kb.
ПЁТРА МУРЗЁНАК: АДУКАЦЫЙНЫ ПРАЕКТ “РАЗАМ”

Два месяцы таму часопіс “САКАВІК” запрасіў Вас да ўдзелу ў асьветніцкім праекце “РАЗАМ”. Гэты праект скіраваны на асьвету насельніцтва ў пытаньнях гісторыі і культуры. Пакуль што база даных складаецца сябрамі часопіса, але не так хутка як думалася. Мы ўсё ж разлічваем на Вашу шчырую зацікаўленасьць у асьветніцкім праекце “РАЗАМ” і на Ваш удзел у яго выкананьні з тым, каб атрымалася па плану.

Ніжэй мы падаём апісаньне праекта «РАЗАМ», апублікаванага ўпершыню на вэб-сайце www.sakavik.net 19 красавіка 2013 года.

Праект «РАЗАМ»

Радзіму мала любіць - яе трэба бараніць!

Часопіс «САКАВІК» запрашае чытачоў

да ўдзелу ў асьветніцкім праекце “РАЗАМ”

Далейшае існаваньне суверэннай і незалежнай Беларусі ў значнай ступені залежыць ад узроўню сьвядомасьці беларускага грамадства і таму асьвета насельніцтва з'яўляецца важнейшай задачай у каротка- і ў доўгатэрміновай перспектыве. На сёняшні дзень існуе шэраг інфармацыйных дзяржаўных і недзяржаўных рэсурсаў, скіраваных у пэўнай меры на вырашэньне гэтай мэты. На працягу апошніх 20 год выйшлі ў сьвет кнігі па гісторыі Ў. Арлова, В. Дзеружынскага, М. Ермаловіча, Г. Сагановіча, А. Тараса, А. Трусава, В. Чаропкі, выпушчаны такія выданьні, як «100 ... і 150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі» (З. Санько і І. Саверчанка), асьветніцкія ініцыятывы рэалізоўвалі Таварыства Беларускай Мовы і «Малады фронт», апублікавана «Стратэгія развіцьця беларускай мовы ў ХХІ стагоддзі», працуе шэраг вэб-сайтаў.



І ўсё ж!

Часопіс “САКАВІК” прапануе новы асьветніцкі праект «РАЗАМ», таму што лічыць, што існуючых рэсурсаў усё яшчэ недастаткова. Што новага прапануе часопіс у праекце, мэтай якога з'яўляецца далейшая асьвета насельніцтва па важнейшых пытаньнях беларускай гісторыі і культуры?



Такіх навінак у праекце «РАЗАМ» – тры:

  • першая – гэта кароткі фармат падаваемай інфармацыі (фактычна фармат улёткі);

  • другая – удзел саміх чытачоў у стварэньні базы даных;

  • трэцяя – уніфікаванасьць падаваемай інфармацыі пры максімальным удзеле электронных і неэлектронных сродкаў масс-медыя у яе распаўсюдзе.

Хтосьці можа сказаць, што «знайшоўся яшчэ нейкі дзіўны праект», «нічога не атрымаецца», «каму гэта трэба?». Хтосьці яшчэ скажа, што інфармацыі падобнага тыпу хапае. Гэта так. Але, ці даступныя гэтыя матэрыялы? Якімі накладамі выдадзеныя? Ці ва ўсіх бібліятэках іх можна знайсьці? Колькі жадаючых іх шукае? Крытыкі і папрокаў будзе шмат. Але давайце пасбрабуем.

Выкананьне праекта плануецца ў два этапы:

І этап – стварэньне электроннай базы даных (красавік 2013 – сакавік 2014 года);

II этап – распаўсюд падрыхтаванай інфармацыі (ад красавіка 2014 года і далей).



І ЭТАП:

Стварэньне асноўнай базы пачалі сябры часопіса. На нашым сайце www.sakavik.net Вы знойдзеце першыя тры прыклады інфармацыйных улётак, каб зразумець іх скіраванасьць і прыблізную форму. Мы вельмі чакаем і запрашаем Вас да актыўнага ўдзелу ў праекце «РАЗАМ». Прозвішчы чытачоў – аўтараў прапаноў, па іх жаданьню, будуць апублікаваны на старонках часопіса і адзначаны памятным адрасам часопіса.У выкананьні задач праекта могуць прымаць не толькі асобы, але і арганізацыі ў краіне і за мяжой, незалежна ад іх палітычных, рэлігійных, расавых або іншых сімпатый.

З улікам стану грамадства матэрыялы рыхтуюцца на беларускай мове. Матэрыялы павінны быць інфармацыйнымі і кароткімі, на адну старонку. Матэрыялы могуць падавацца ў выглядзе малюнкаў, дыяграм, табліц, графікаў, тэкстаў. Тэматыка матэрыялаў павінна быць скіравана на асьвятленьне важнейшых момантаў з гісторыі і культуры беларускага народа, якая б сьцвярджала яго самабытнасьць і адметнасьць, стварала гонар за свой край. У матэрыялы, напрыклад, можна ўключаць інфармацыю пра летапісцаў, князёў, знакамітых людзей, пра вытворчасць трактароў «Беларусь», пра народныя сьвяты, і г. д.

Падчас стварэньня асноўнай базы даных і на заключнай стадыі (студзень-сакавік 2014) часопіс будзе браць кансультацыі ў прафесіяналаў у розных галінах, а таксама раіцца з прадстаўнікамі арганізацый і сродкаў масавай інфармацыі для таго, каб дапоўніць і канчаткова прыняць зьмест падаваемых матэрыялаў.





ІІ ЭТАП:

Другі этап будзе больш складаны, бо зьвязаны з распаўсюдам падрыхтаванай інфармацыі і запатрабуе згоды і яднаньня усіх удзельнікаў пры яе выкананьні. Ідэя выкарыстаньня электронных сродкаў масавай інфармацыі (СМІ) ня новая, але як яшчэ можна рэалізаваць новы асьветніцкі праект? Доля сем’яў, якія на 1 студзеня 2012 г. мелі персанальныя кампутары, склала ў Беларусі 46.4%, з іх доступ да інтэрнэту мелі 40.3% (www.telegraph.by ад 16мая 2012 г.). Не хацелася б, каб рэалізацыя праекта вылілася ў пустую і доўгую дыскусію пра асобы, пра ідэалістаў і г.д. Мы верым, што ідэя знойдзе сваіх прыхільнікаў. Прапануемая схема вельмі простая (глядзі ніжэй): падрыхтаваныя матэрыялы будуць размяшчацца ва ўсіх даступных электронных і неэлектронных СМІ ў спецыяльным раздзеле пад агульнай для ўсіх СМІ назвай і на самай справе на запатрабуе многа месца і высілкаў. Пры разуменьні і згодзе ўдзельнічаць у праекце электронным сайтам трэба толькі даць месца для раздзела, а неэлектронным СМІ - гэтыя матэрыялы перадрукаваць (на першы погляд гэта вельмі простыя і выконваемыя задачы).

Патэнцыйнымі удзельнікамі праекта “РАЗАМ” могуць быць сябры партый і недзяржаўных грамадскіх арганізацый (НГО), карыстальнікі інтэрнэта, электронныя СМІ (“Хартыя-97”, Радыё “Свабода”, “Беларускі Партызан”), персанальныя і групавыя вэб-сайты, газеты “Народная Воля”, “Наша Ніва”, “Новы час”, “Белорусы и рынок”, грамадзяне краіны, а таксама беларуская дыяспара. За межамі Беларусі, у краінах, дзе карыстаньне інтэрнэтам неабмежавана, пражывае каля 2 мільёнаў грамадзян Беларусі, якія маюць цесныя сувязі са сваякамі і сябрамі на радзіме. Агульная колькасць чальцоў партыйў Беларусі складае 65-70 тыс., з іх большая частка, каля 40 тыс., уваходзіць у Ліберальна-дэмакратычную партыю. Гэта таксама няшмат. Але калі аб’яднаць усе названыя рэсурсы РАЗАМ, то праект будзе пасьпяхова рэалізаваны. Распаўсюд падрыхтаванай інфармацыі праз самаперавыданьне не выключаецца. На гэтай стадыі не патрабуюцца лідэры. Кожны чытач можа прыняць рашэньне сам.



Схема рэалізацыі праекта «РАЗАМ»

Падрыхтоўка базы даных

май 2013 – сьнежань 2013



Даводка і прыняцьце зьместа інфармацыйных улётак

студзень – сакавік 2014



Распаўсюд падрыхтаваных матэрыялаў

красавік 2014 і далей



Матэрыялы размяшчаюцца ўсімі магчымымі рэсурсамі пад адной назвай, напрыклад: АСЬВЕТА «РАЗАМ»

↓ ↓ ↓ ↓


СМІ і вэб-сайты

Перыядычыя

выданьні

Рэсурсы партый і НГО

Індывідуальна (самавыданьне)



Канчатковая мэта - дасягнуць праз 3-5 гадоў узроўню чытаемасьці і пазнаваемасьці падрыхтаваных матэрыялаў не менш за 30%. Праект не ёсьць часовай кампаніяй, ён доўгатэрміновы, разлічаны на гады, і патрабуе разуменьня і высілкаў усіх удзельнікаў. Ва ўмовах абмежаванага доступу да радыё і тэлебачаньня, і неістотнага распаўсюду незалежнай, дазволенай інфармацыі праз «БеларусьДрук», гэты праект уяўляе сабой яшчэ адну магчымасьць нешта рэальна і пастаянна рабіць для асьветы насельніцтва.

Каментарый да зьмешчаных на сайце прыкладаў інфармацыйных улётак:

  1. У інфармацыйнай улётцы «Беларускай дзяржаўнасьці – ДВАНАЦЦАТАЕ стагоддзе» рэч ідзе аб тым, што беларуская дзяржаўнасьць існуе на працягу апошніх 12-ці вякоў !!!, за выключэньнем перыяду з 1798 па 1917 год, калі беларуская тэрыторыя была захоплена Расійскай імперыяй і называлася Паўночна-Заходнім краем.

  2. У інфармацыйнай улётцы «МЫ - РОЗНЫЯ» даюцца тры важнейшыя адрозненьні ў гісторыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі:

  • Полацкае княства ўтварылася на два вякі раней, чым княствы Паўночна-Усходняй Русі.

  • Беларускія землі ніколі не былі пад Залатой Ардой, тады як княствы Паўночна-Усходняй Русі дзвесьце сорак гадоў жылі пад уладай Залатой Арды і плацілі ёй даніну.

  • Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі было этнічна аднародным, тады як на землях Паўночна-Усходняй Русі славяне ассіміляваліся спачатку з фіна-угорскімі плямёнамі, а пазьней з цюркскімі народамі.

3. У інфармацыйнай улётцы «СТАТУТ ВКЛ – Першая Канстытуцыя ў Еўропе» на мапе даюцца даты прыняцьця Статутаў і Канстытуцый у іншых краінах. СТАТУТ ВКЛ быў зацьверджаны ў якасьці асноўнага дзяржаўнага закона на 203 гады раней чым Канстытуцыі Польшчы і Францыі. СТАТУТ ВКЛ дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі з 1588 года па 1831 год.

Piotra Murzionak: Educational project “RAZAM” (“ALTOGETHER”)

Abstract. It is supposed to create a database on belarusian history and culture for educational purposes. A database will consist of short one-page information with most prominent event in the life of belarusian people. There are three stages in the realization of project “RAZAM” (“ALTOGETHER”): data collection (until December 2013), data verification (January-March 2014), and data distribution (starting from April 2014). A critical point is a distribution and it is thought a number of institutions will take a participation in the overspreading of unique and unified information - altogether - at the same time - under one title. Among those institutions might be electronic mass-media, periodicals, resources of political parties and non-government organizations, individuals. The goal of project is to reach at least 30% recognition among the belarusian population. Readers' participation in the creation of database is welcomed. A short description and examples of educational materials are attached.



Беларускай дзяржаўнасьці - ДВАНАЦЦАТАЕ стагоддзе

Эвалюцыя беларускай дзяржаўнасьці

Стагоддзе

Эвалюцыя беларускай дзяржаўнасьці

862 - першая летапісная згадка пра Полацак

9


Полацкае княства

(960-1252)

960 - утварэньне Полацкага княства - першай беларускай дзяржавы

10

1044-1101 - росквіт Полацкага княства ў часы князя Ўсяслава Чарадзея, княства - незалежнага ад Кіева

11

1162 - Турава-Пінскае княства, заснаванае ў 980 годзе, выйшла з-пад залежнасьці ад Кіева

12

6 ліпеня 1253 года – каранаваньне ў Наваградку караля Літвы Міндоўга

13

Вялікае Княства Літоўскае

(1253-1568) →


1316-1341 – перанос сталіцы Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) з Наваградка ў Вільню

1362 – разгром татар у бітве на Сініх Водах, далучэньне Кіева да ВКЛ

1385 – Крэўская унія

14

1410 – Разгром тэўтонаў у Грунвальдскай бітве.

Росквіт ВКЛ



15

1569 - ВКЛ і Каралеўства Польскае ўтварылі Садружнасьць Двух Народаў – Рэч Паспалітую

16



Садружнасьць Двух Народаў -

Рэч Паспалітая

(1569-1798) →


1651654-1667 - вайна з Масквой (з 2.9 мільёнаў жыхароў на Беларусі пасьля вайны засталося 1.4 мільёны); пачатак аслабленьня Садружнасьці

17

1700-1721 – Паўночная вайна забрала 800 тыс. жыхароў Беларусі (кожнага трэцяга)

1798 - ВКЛ захоплена Расійскай імперыяй

18

Пад уладай Расійскай імперыі

19

без дзяржаўнасьці - пад Расійскай імперыяй

(1798-1917) →


Аднаўленьне дзяржаўнасьці: 25 сакавіка 1918 – БНР;

1 студзеня 1919 – ССРБ; 27 лютага 1919 – ЛітБел;



з 30 сьнежня 1922 – БССР у складзе СССР
ІІ-я сусьветная вайна забрала 2.2 мільёны чалавек на тэрыторыі Беларусі (кожнага чацьвёртага)
27 ліпеня 1990 - Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР;

25 жніўня 1991 - Дзень незалежнасьці РБ

20

БНР (1918 - ) →

ССРБ (студзень1919) →

БССР (люты 1919) →

ЛітБел (сакавік 1919) →

БССР (чэрвень 1920 - 1991) →
Рэспубліка Беларусь

(25 жніўня 1991 - ).



Часопіс «САКАВІК»: праект «РАЗАМ». Прапанова Пятра Мурзёнка (красавік 2013)

МЫ - РОЗНЫЯ

  1. Полацкае княства ўтварылася на два вякі раней, чым княствы Паўночна-Усходняй Русі.

  2. Беларускія землі ніколі не былі пад Залатой Ардой, тады як княствы Паўночна-Усходняй Русі 240 год жылі пад уладай Залатой Арды і плацілі ёй даніну.

  3. Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі было этнічна аднародным, тады як на землях Паўночна-Усходняй Русі славяне ассіміляваліся спачатку з фіна-угорскімі плямёнамі, а пазьней з цюркскімі народамі.

Рэспубліка Беларусь

Стагоддзе

Расійская Федэрацыя

862 - першая летапісная згадка пра Полацак

9

862 - першая летапісная згадка пра Ноўгарад і паселішчы фіна-угорскіх плямён: Растоў (меря ), Муром (мурома), Белвозера (весь)

960 - утварэньне Полацкага княства - першай беларускай дзяржавы

10

Міграцыя ўсходніх славян на землі фіна-угорскіх плямён (меря, мурома, весь, мардва, мяшчэра)

1044-1101 - росквіт Полацкага княства ў часы князя Ўсяслава Чарадзея, княства - незалежнага ад Кіева

11

Засваеньне Паўночна-Усходняй Русі ў басейне рэк Акі і Волгі (Суздальская зямля або Залесьсе; Мурама-Разанская зямля)

1162 - Турава-Пінскае княства, заснаванае ў 980 годзе, выйшла з-пад залежнасьці ад Кіева

12

1136 – утварэньне Ноўгарадскай рэспублікі

1157 – утварэньне Ўладзіміра-Суздальскага княства

6 ліпеня 1253 года – каранаваньне ў Наваградку караля Літвы Міндоўга

13

1263 - утварэньне Маскоўскага княства

з 1241 г. Паўночна-Усходняя Русь пад уладай Заладой Арды



1316-1341 – перанос сталіцы Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) з Наваградка ў Вільню

1362 – разгром татар у бітве на Сініх Водах, далучэньне Кіева да ВКЛ

1385 – Крэўская унія

14

1328 – разгром Масквой і Ардой паўстаньня ў Цьвярскім княстве

1380 – Кулікоўская бітва

1410 – Разгром тэўтонаў у Грунвальдскай бітве.

Росквіт ВКЛ



15

Захоп Масквой Ноўгарада (1478) і Цьвярскога княства (1485)

1480канец панаваньня Залатой Арды

1569 - ВКЛ і Каралеўства Польскае ўтварылі Садружнасьць Двух Народаў – Рэч Паспалітую

16

1547 - утварэньне Маскоўскага царства, Іван ІУ (Жахлівы) каранаваны на царства (1547-1584). Захоп і далучэньне да Масквы Разані (1521), Казанскага ханства (1552), Астраханскага ханства (1556), Вялікай Нагайскай Арды (1557), Сібірскага ханства (1582)

1654-1667 - вайна з Масквой (з 2.9 мільёнаў жыхароў на Беларусі пасьля вайны засталося 1.4 мільёны); пачатак аслабленьня Садружнасьці

17

Далейшая экспансія Маскоўскага царства: Пегая Арда (1619), левабярэжная Украіна (1667), Прыамур'е (1684), Паўднёвы Урал і Якуція (1689)

1700-1721 – Паўночная вайна забрала 800 тыс. жыхароў Беларусі (кожнага трэцяга)

1798 - ВКЛ захоплена Расійскай імперыяй

18

1721 - утварэньне Расійскай імперыі

Пад уладай Расійскай імперыі

19

Экспансія Расійскай імперыі: захоп Каўказа (1859-1878) і Сярэдняй Азіі (1854-1885)

Аднаўленьне дзяржаўнасьці: 25.03.1918 – БНР; 1.01.1919 – ССРБ; 27.02.1919 – ЛітБел; з 30.12.1922 – БССР у складзе СССР

ІІ-я сусьветная вайна забрала 2.2 мільёны чалавек на тэрыторыі Беларусі (кожнага чацьвёртага)



27 ліпеня 1990 - Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР;

25 жніўня 1991 - Дзень незалежнасьці РБ

20

1917 – канец Расійскай імперыі і утварэньне РСФСР;

з 30 сьнежня 1922 – РСФСР у складзе СССР
Людскія страты Расіі падчас ІІ-й сусьветнай вайны склалі 13 мільёнаў

25 сьнежня 1991 – РСФСР афіцыйна стала называцца Расійскай Федэрацыяй

Часопіс «САКАВІК»: праект «РАЗАМ». Прапанова Пятра Мурзёнка (красавік 2013)

С
ТАТУТ Вялікага Княства Літоўскага – ПЕРШАЯ КАНСТЫТУЦЫЯ Ў ЕЎРОП
E

Часопіс «САКАВІК»: праект «РАЗАМ». Прапанова Віталя Воранава (красавік 2013)

Наступны нумар часопіса выйдзе ў верасьні 2013 г.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка