ПЕРШЫЯ KPOKI
У кожнай справе ёсць першыя крокі. Былі яны i ў суровым 1941 годзе, калі разгортвалася супраціўленне народа нямецка-фашысцкім захопнікам. Mip-ныя жыхары Мядзельшчыны, якія ніколі не трымалі ў руках збpoi, не вывучалі ваеннай справы, спосабаў барацьбы з акупантамі ў яго тыле, станавіліся па загаду сэрца i сумлення падпольшчыкамі, сувязнымі, ляснымі салдатамі.
У Місунах у першыя месяцы варожага нашэсця ўзнікла антыфашысцкая група, вакол якой потым згуртаваліся жыхары гэтай i навакольных вёсак, i якая стала ядром партызанскага атрада імя Пугачова.
Пра першыя крокі ўсенароднай барацьбы з чужынцамі ўспамінаў былы кaмicap гэтага атрада, ветэран вайны i працы, жыхар Слабады Георгій Маркавіч Берняковіч (на жаль, яго ўжо няма ў жывых):
— Фашысцкія карныя атрады, якія рухаліся ўслед за наступаючымі часцямі, мелі загад ствараць паліцэйскія ўчасткі i разам са здраднікамi знішчаць камуністаў, камсамольцаў, інтэлігенцыю, актывістаў Савецкай улады. У вёсцы Місуны паліцэйскія высачылі даваеннага інспектара аддзела адукацыі, дэпута-та вярхоўнага органа ўлады рэспублікі Мікалая Лявонцьевіча Micyнy, арыштавалі яго i пад канвоем павезлі ў Паставы, дзе патрыёта расстралялі, зраўнялі магілу з зямлёй.
Tpaпiў у засценак i другі жыхар Micyнaў — даваенны кipaўнiк раённай гандлёвай арганізацыі Мікіта Герасімавіч Micyнa. Выратаваўся ад смepці цудам. За яго заступіўся начальнік нямецкай адміністрацыі ў Мядзелі Цандар — былы работнік дарожнай службы, немец па нацыянальнасці.
Фашысцкая прапаганда скажала франтавыя звесткі, старалася пераканаць людзей, што войскі фюрэра хутка ўвойдуць у Маскву, што ў Чырвонай Apмii не засталося нi людзей, нi ўзбраення. Каб даведацца пра сапраўднае становішча на фронце, пачалі патаемна слухаць радыё. Батарэйны прыёмнік прыхаваў Мікіта Герасімавіч Micyнa i пад вялікім сакрэтам паведаміў некаторым жыхарам. У хаце трымаць радыёпрыёмнік было небяспечна, бо ў першыя месяцы акупацыі па вёсках беспакарана раз’язджалі немцы, паліцэйскія. Непадалёку ад гумна, сярод густа парослых ліпаў, выкапалі сховішча. Антэну нацягнулі сярод густых кронаў дрэў. I як толькі цямнела, у своеасаблівы «радыёцэнтр» непрыкметна прыходзілі кіраўнік падпольнай групы Мікіта Micyнa, яго суседзі Мікалай Micyнa, Андрэй Хвалько, Георгій Берняковіч. Даставалі з ямы, прыкрытай накрыўкай з дзірваном, прыёмнік, уключалі яго (а ён увесь час быў настроены на Маскву). Паслухаем сталіцу, парадуемся, што жыве i змагаецца, а потым навіны расказваем надзейным землякам, знаёмым у суседніх вёсках. Па радыё даведаліся, што ў тыле ворага пачалі дзейнічаць партызанскія атрады, падпольныя групы, што пад адхон ляцяць варожыя эшалоны.
Kipaўнiк антыфашысцкай групы неяк паведаміў, што з Мядзела даставілі пішучую машынку. Яе непрыкметна вынес з апусцелай установы перад самым прыходам немцаў Венядзікт Дыман. Ён жа перадаў у Місуны капіравальную паперу. Стала магчымым друкаваць у некалькіх экземплярах франтавыя звесткі, заклікі не выконваць загады немцаў, дапамагаць ваеннапалонным. Свае першыя лістоўкі місунскія падпольшчыкі перасылалі ў Навасёлкі, Баяры, а адтуль траплялі яны ў нямецкія гарнізоны.
Спачатку не было ніякай зброі. Пачалі яе пошук. Ад жыхара вёскі Скарады Івана Гунько атрымалі дзве вінтоўкі з патронамі, а Іосіф Чарняўскі з Кашонаўкі перадаў вінтоўку з боепрыпасамі.
Днём місунскія падпольшчыкі стараліся быць на віду ўсёй вёскі, не выклікаць падазрэнняў, а ноччу ішлі на дыверсіі.
Першая з ix — знішчэнне тэлефоннай і тэлеграфнай сувязі. Ноччу спілавалі 10 слупоў ля дарогі за Мядзелам, насупраць вёскі Гірыны. Чацвёра чалавек пілавала, а пяты знаходзіўся паблізу Мядзела, каб папярэдзіць калі з гарнізона паявяцца немцы i паліцэйскія. Дрот рвалі, ізалятары разбівалі. Усё гэта, напэўна, чулася ў Мядзелі, бо адтуль пачалі страляць. Пад раніцу дабраліся дыверсанты дадому. Змораныя, але задаволеныя, што хоць невялікую, але ўсё ж зрабілі шкоду ворагу.
Не без рызыкі аднойчы ноччу дабраліся пад самы Мядзел да пратокі, якая злучае азёры Баторына i Мястра. Падклалі пад мост 50-кілаграмовую бомбу, устанавілі ўзрывальнік, але ўзрыву не адбылося. Добра, што была з сабой каністра бензіну. Аблілі ім драўляны насціл маста i падпалілі.
Неўзабаве была ўстаноулена сувязь з групай будучага камандзіра партызанскай брыгады Фёдара Рыгоравіча Маркава з другімі партызанамі, якія праз лніію фронту прабіраліся ў тыл ворага. Сталі атрымліваць заданні, інструктажы ад падрыхтаваных i дасведчаных падрыўнiкoў, дыверсантаў.
У пачатку 1942 года ў адной з хат сабралася вясковая моладзь, пры-сутнічалі двое партызан з разведгрупы капітана Сакалова. Пра сход i вечарыну стала вядома ў мядзельскім гарнізоне. На санях імчаліся вopaгi да Micyн, хацелі напасці знянацку. I гэта ім удалося б, калі б выпадкова адзін з вясковых жыхароў не ўбачыу ix i не падаў сігнал трывoгi. Партызаны групы Сакалова і вясковыя падпольшчыкі пачалі адстрэльвацца. Перавага была на баку немцаў, якія сталі акружаць вёску. У партызан канчаліся патроны. Давялося адступіць у вёску Акалодзец. Да партызан падыйшоў селянін Яўген Усцінавіч Micyнa i сказаў: «У мяне прыхавана скрынка вінтовачных патронаў. Бярыце i страляйце па ворагу!» Патронамі зарадзілі кулямётныя дыскі, падзялілі паміж тымі, хто меў вінтоўкі. Аднаго з партызан паслалі за дапамогай на Выcoкi Востраў, а астатнія сталі набліжацца да Micyнaў i весці агонь. Немцы паспяшаліся ў свой гарнізон, напэўна, здагадаліся, што прыімчыцца больш партызан, i тады не ўнecцi нoгi.
Акупанты імкнуліся аднавіць былыя панскія мaёнткi, прымушалі сялян задарма апрацоўваць зямлю, гадаваць жывёлу. Taкi маёнтак быў у Закубеллі (паміж Трыданамі i Някасецкам). Пры паяўленні ўзброеных людзей упраўляючы збег. Партызаны забралі 30 кароў i пагналі на Высокі Востраў. Частку статка раздалі насельніцтву.
Партызаны вёскі Місуны разам з іншымі атрадамі грамілі ворага ва ўрочышчы Зелянуха, paбілі напад на ахову аэрадрома ў Ciўцax, узрывалі рэйкі, а пры вызваленні раёна ад акупантаў штурмавалі нямецкі гарнізон у Крывічах.
Патрыёты мелі сувязі з падпольшчыкамі суседніх вёсак. Так, жыхар вёскі Пішчы Пётр Пішч пад выглядам гандляра ездзіў у Вільню, адтуль прывозіў батарэі для прыёмніка. Ён жа перадаў тры тысячы патронаў, знойдзеных iм у скрынцы, прысыпанай зямлёй у бліндажы першай імперыялістычнай вайны...
Не забываюць ветэраны эпізоды нялёгкай бітвы з акупантамі, асабліва таго перыяду, калі рабілі першыя кpoкi.
Запісаў М.Чарняўскі |