Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь




старонка2/4
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.52 Mb.
1   2   3   4

У адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта да кампетэнцый выпускніка па дысцыпліне «Архівазнаўства» выпускнік павінен


ведаць:

– працэс стварэння і эвалюцыю айчыннай архіўнай сістэмы, шляхі і этапы фарміравання, структуру і склад Нацыянальнага архіўнага фонда;

– сучасную структуру Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь, функцыі органаў і устаноў, якія яе складаюць, прававыя і арганізацыйныя асновы, прынцыпы дзейнасці архіваў;

– парадак узаемасувязі і пераемнасці працы дзяржаўных і ведамасных архіваў, архіваў арганізацый;

– теарэтычныя і метадычныя асновы экспертызы каштоўнасці дакументаў, класіфікацыі дакументаў у межах Нацыянальнага архіўнага фонда, дзяржаўнага архіва, архіўнага фонда, архіўнага вопісу;

– прынцыпы вызначэння крыніц камплектавання архіўных устаноў, організацыю і методыку працэса камплектавання ;

– арганізацыю ўліку і забеспячэння захаванасці рэтраспектыўнай дакументнай інфармацыі;

– формы выкарыстання архіўных дакументаў.



умець:

– весці навуковыя і прыкладныя даследаванні ў вобласці архівазнаўства і сумежных з імі спецыяльных гістарычных дысцыплін;

– арганізаваць працу архіваў усіх форм уласнасці;

– працаваць з крыніцамі камплектавання дзяржаўных архіваў;

– праводзіць экспертызу каштоўнасці дакументаў, іх навукова-тэхнічную апрацоўку, апісанне;

– складаць навукова-даведачны апарат па дакументах архіва;

– забяспечваць выкарыстанне архіўных дакументаў у навуковых, даведачны-інфармацыйных і іншых мэтах.
1.3. Структура зместу вучэбнай дысцыпліны
У структуры зместу вучэбнай дысцыпліны вылучаюцца ўзбуйненыя дыдактычныя адзінкі (раздзел, модуль). Структура зместу вучебнай дысцыпліны ўключае:

— Уводзіны;

— Раздзелы (модулі);

— Тэмы вучэбных заняткаў.

Па кожнаму вучэбнаму раздзелу (модулю) у адпаведнасці з мэтамі і задачамі па фарміраванню і развіццю ў студэнтаў прафесійных кампетэнцый выкладчыкам (кафедрай) праектуюцца і рэалізуюцца пэўныя лекцыйныя і семінарскія (практычныя) заняткі. Змест тыпавой праграмы па курсу «Архівазнаўства» дазваляе вывучаць дысцыпліну і па праблемнаму, і па храналагічнаму прынцыпах.

Кафедры вышэйшых вучэбных устаноў, што курыруюць выкладанне канкрэтнай дысцыпліны, распрацоўваюць рабочыя вучэбныя праграмы з улікам тыпавой праграмы, а таксама у межах акадэмічных свабодаў ВНУ. Рабочыя вучэбныя праграмы адлюстроўваюць спецыфіку профілю ВНУ, уласных навукова-метадычных пазіцый і прафесіянальнага вопыту прафесарска-выкладчыцкага калектыву.




1.4. Метады (тэхнологіі) навучання

Па кожнаму вучэбнаму раздзелу (модулю) у адпаведнасці з яго мэтай і задачамі па фарміраванню і развіццю ў студэнтаў прафесіянальных кампетэнцый выкладчыкам (кафедрай) праектуюцца і рэалізуюцца разнастайныя педагагічныя тэхналогіі. У ліку найбольш перспектыўных і эфектыўных сучасных інавацыйных адукацыйных сістэм і тэхналогій, што дазваляюць рэалізаваць сістэмна-дзейсны падыход кампетэнтнасці ў вучэбна-выхаваўчым працэсе, варта вылучыць: вучэбна-метадычныя комплексы; варыятыўныя мадэлі накіроўваемай самастойнай працы студэнтаў, блочна-модульныя, модульна-рэйтынгавыя і крэдытныя сістэмы, інфармацыйныя тэхналогіі, методыкі актыўнага навучання.

У ліку эфектыўных педагагічных методык і тэхналогій, што спрыяюць актывізацыі пазнавальнай творчай дзейнасці студэнтаў, набыццю імі вопыту самастойнага вырашэння разнастайных задач, варта вылучыць:

— тэхналогіі праблемна-модульнага навучання;

— тэхналогіі модульна-рейтынгавага навучання;

— метад праектаў, ці праектныя тэхналогіі;

— техналогія «Партфоліо студэнта»;

— тэхналогія вучэбна-даследчыцкай дзейнасці;

— камунікатыўныя тэхналогіі (калоквіўмы, дыскусіі, круглыя сталы, прэс-канферэнцыі, вучэбныя дэбаты і інш.);

— гульнявыя тэхналогіі (арганізацыя і правядзенне дзелавых, ролевых, імітацыйных гульняў і інш.).



1.5. Накіроўваемая самастойная праца студэнтаў
Кампетэнтнасны падыход дапушчае істотнае ўзмацненне практычнай арыентаванасці адукацыйнага працэсу і ўзрастанне ролі накіроўваемай самастойнай працы студэнтаў у падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. Накіроўваемая самастойная праца студэнтаў арганізуецца рэктаратамі, дэканатамі, кафедрамі, выкладчыкамі ВНУ ў адпаведнасці з Палажэннем аб самастойнай працы студэнтаў, распрацаваным вышэйшай навучальнай установай. Пры гэтым патрэбна кіравацца існуючымі нарматыўнымі дакументамі (Стандарт), а таксама накопленым вопытам Беларускага дзяржаўнага універсітэта і іншых ВНУ Рэспублікі Беларусь (Гл.: Сергеенкова В. В. Управляемая самостоятельная работа студентов. Модульно-рейтинговая и рейтинговая системы. Мн., 2004; Лобанов А. П., Дроздова Н. В. Управляемая самостоятельная работа студентов в контексте инновационных технологий. Мн., 2005; Педагогические основы самостоятельной работы студентов / Под ред. О. Л. Жук. Мн., 2005).

Накіроўваемая самастойная праца студэнтаў прадугледжвае выкананне тэстаў, здаванне прамежкавых залікаў, выкананне кантрольных прац, напісанне рэфератаў, азнаямленне з вучэбнай, вучэбна-метадычнай і навуковай літарату-рай, працу з гістарычнымі крыніцамі, напісанне эсэ па праблемным тэмам, выкананне вучэбна-даследчыцкіх прац, стварэнне «партфоліо», стварэнне прэ-зентацый, электронных вучебна-метадычных матэрыялаў і інш.



1.6. Дыягностыка сфарміраванасці кампетэнцый студэнта
Адукацыйным стандартам першай ступені цыклу вызначаецца наступная працэдура дыягностыкі:

— вызначэнне аб’екта дыагностыкі, якім з’яўляюцца кампетэнцыі выпускніка;

— выяўленне фактычных вучэбных дасягненняў студэнта з дапамогай крытэрыяльна-арыентаваных тэстаў і іншых сродкаў дыягностыкі;

— вымярэнне ступені адпаведнасці вучэбных дасягненняў студента патрабаванням навучальнага стандарта;

— ацэнка вынікаў выяўлення і вымярэння адпаведнасці вучэбных дасягненняў студэнта патрабаванням адукацыйнага стандарта (з дапамогай шкалы ацэнак).

Ацэнка вучэбных дасягненняў студэнтаў на экзаменах па дысцыпліне ажыцяўляецца па дзесяцібальнай шкале.

Ацэнка вучэбных дасягненняў студэнтаў, што выконваецца паэтапна па канкрэтным раздзелах (модулях) вучэбнай дысцыпліны, ажыццяўляецца кафедрай у адпаведнасці з выбранай ВНУ шкалой адзнак.

Для ацэнкі вучэбных дасягненняў студэнтаў выкарыстоўваюцца крытэрыі, зацверджанныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Для дыягностыкі сфарміраванасці кампетэнцый выкарыстоўваюцца наступныя галоўныя сродкі: крытэрыяльна-арыентаваныя тэсты, кантрольныя працы (кантрольнае заданне), рэфераты, праекты і інш.

Вывучэнне дысцыпліны “Архівазнаўства” разлічана максімальна на 610 гадзін, у тым ліку 356 аўдыторных (200 гадзін лекцый, 156 гадзін семінараў).



2. прыкладны вучэбна-тэматычны план

п/п

Назва раздзелаў (модуляў)

і тэм


Размерка-ванне па курсам і семестрам

Размерка-ванне па курсам і семестрам экзаменаў і залікаў

Колькасць гадзін

Усяго

Аўдытор-ных

З іх

Лекцыі

Семінары

I курс

1.

Уводзiны. Архiвы ў старажытнабеларускiх княствах.

2 семестр,

17 тыдняў




2 семестр,

залік



32

16

12

4

2.

Архiўная справа ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм (XIV- 2-я палова XVIII ст.ст.)







32

18

12

2

ІІ курс

3.

Беларускiя архiвы ў канцы XVIII-1-й палове ХIХ ст.ст.

3 семестр,

17 тыдняў




3 семестр,

залік



30

18

10

8

4.

Развiццё архiўнай справы на Беларусi пасля стварэння Вiленскага i Вiцебскага цэнтральных архiваў старажытных актавых кнiг у 2-й палове XIX- пачатку XX ст.ст.








30

18

10

8

5.

Цэнтралiзацыя архiунай справы на Беларусi у 20-30-я гг. XX ст.








30

18

10

8

6.

Архiўная справа ў Заходняй Беларусi.







30

18

10

8

7.

Архiвы Беларусi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.).

4 семестр,

17 тыдняў




4 семестр,

экзамен



30

18

10

8

8.

Архiуная справа на Беларусi ў 1950-1970-я гады.







30

18

10

8

9.

Удасканаленне нарматыўна-прававой базы i матэрыяльных умоў дзейнасцi архiваў у 1980-я гг.








30

18

10

8

10.

Стан архiўнай справы пасля аб'яўлення Дэкларацыi аб незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь (27 лiпеня 1990 г.).









30

18

10

8

ІІІ курс

11.

Аб'ект i прадмет тэорыi i методыкi архiвазнаўства.

5 семестр,

17 тыдняў




5 семестр,

залік



30

16

10

6

12.

Класiфiкацыя дакументаў НАФ Рэспублiкi Беларусь.







30

18

10

8

13.

Класiфiкацыя дакументаў у межах архiва.







30

18

10

8

14.

Экспертыза каштоунасцi дакументаў.







30

18

10

8

15.

Камплектаванне НАФ Рэспублiкi Беларусь.

6 семестр,

17 тыдняў



6 семестр,

экзамен


30

18

10

8

16.

Улiк дакументаў НАФ Рэспублiкi Беларусь.







30

18

10

8

17.

Забеспячэнне захаванасцi дакументаў НАФ Рэспублiкi Беларусь.






30

18

10

8

18.

Асаблiва каштоўныя дакументы.







30

18

10

8

IV курс

19.

Сiстэма навукова-даведачнага апарату да дакументаў НАФ Рэспублiкi Беларусь.







22

16

8

8

20.

Выкарыстанне дакументаў НАФ Рэспублiкi Беларусь.







22

16

8

8

21.

Арганiзацыя працы дзяржаўных архiваў.







22

16

8

8

22.

Усяго

610

356

200

156


3. Змест Вучэбнай дысцыпліны

УВОДЗIНЫ
Прадмет i задачы курса "Архiвазнаўства" як спецыяльнай навуковай дысцыплiны. Сувязь архiвазнаўства з iншымi галiнамi навуковых ведаў i спецыяльных гiстарычных дысцыплiн: гiсторыяй, гiстарычным крынiцазнаўствам, гiсторыяй дзяржаўных устаноў i грамадскiх арганiзацый, археаграфiяй, дакументазнаўствам, гiстарычнай iнфарматыкай i iнш. Структура курса. Агляд галоўных крынiц i лiтаратуры па курсу.

РАЗДЗЕЛ I
Гісторыя і арганізацыя архіўнай справы


    1. Архiвы ў старажытнабеларускiх княствах.

Звесткi аб месцах захоўвання каштоўнасцей, кнiг i актаў старажытных беларускiх княстваў (Полацкага, Турава-Пiнскага, Мiнскага) у крынiцах i гiстарычнай лiтаратуры. Сховiшчы дакументаў органаў улады. Архiвы манастыроў. З'яуленне прыватных архiваў.

Асноўныя вiды дакументаў, што знаходзiлiся ў княжацкiх "архiвах": дакументальныя i апавядальныя. Спосабы iх захавання. Матэрыял для пiсьма: пергамен, бяроста. Скрутак, кодэкс, берасцяныя граматы.

Значэнне i выкарыстанне дакументаў для умацавання улады i мiжнароднага становiшча.
1.2. Архiўная справа ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм (XIV- другая палова XVIII ст.ст.)

Дзяржаўны лад Вялiкага княства Лiтоўскага (ВКЛ) i яго уплыў на арганiзацыю архiунай справы. Заканадаўчыя дакументы, што рэгламентавалi парадак стварэння, арганiзацыю захоўвання i выкарыстанне архiуных дакументаў ВКЛ. Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг., Канстытуцыі 1607 г., 1647 г., пастановы Вальнага Сойму i мясцовых сеймiкаў аб архiвах. "Volumina legum" як асноўная крынiца па вывучэнню гiсторыi i арганiзацыi архiўнай справы у ВКЛ. Метрыка Вялiкага княства Лiтоўскага - цэнтральны архiў вялiкакняжацкай канцэлярыi. Гiсторыя утварэння архiва, яго структура, арганiзацыя працы.

Характарыстыка асноўных груп дакументаў, што уваходзiлi у склад Метрыкi (кнiгi запiсаў, судных спраў, публiчных спраў, кнiгi данiн, пасольскiя кнiгi, кнiгi арэнд i iнш.). Умовы захоўвання дакументаў Метрыкi. Арганiзацыя канцлерам ВКЛ Л.Сапегай у 1594 г. перапiскi старых спраў кнiг Метрыкi. Вынiкi гэтай працы. Рэестр кнiг Метрыкi 1623 г. як крынiца для вывучэння склада гаспадарскага архiва першай чвэрцi XVII ст. Выкарыстанне архiуных дакументаў для умацавання адносiн з замежнымi краiнамi.

Iцiнэрарый Метрыкi (Тракай - Вiльна - Варшава - Гродна - Пецярбург - Масква).

Пачатак выкарыстання кнiг Метрыкi у навуковых мэтах. Публiкацыi у 1758 г. пiярам М.Догелям "Codex’a diplomaticus Regni Poloniae et Magni Ducatus Lithuaniae", у 1788 г. вiленскiм бургамiстрам П.Дубiнскiм "Zbiora praw i przywilejow miastu stolecznemu WXL nadanych", у якiх былi змешчаны дакументы вялiкакняжацкага архiва.

Складанне навукова-даведачнага апарату на кнiгi Метрыкi у час яе знаходжання у гiстарычных архiвах Расii (канец XVIII ст.). Апiсанне кнiг, што зрабiлi "метрыканты" Л.М. Зельвяровiч (1883 г.), С.Л. Пташыцкi (1887 г.), супрацоўнiкi Маскоўскага архiва Мiнiстэрства юстыцыi (1915 г.). Асноўныя публiкацыi дакументаў Метрыкi у 1883-1928 гг. i iх значэнне для вывучэння палiтычнай, сацыяльна-эканамiчнай гiсторыi i гiсторыi культуры Беларусi XV-XVIII ст.ст.

Структура мясцовых органаў улады ВКЛ (мясцовыя князi, ваяводы, старасты, намеснiкi-дзяржаўцы, "цiвуны", "падцiвуны", войты, бургамiстры i iнш.) i iх архiвы. Судовыя архiвы (Галоўнага лiтоўскага трыбунала, Задворнага асэсарскага суда, земскiх, гродскiх, падкаморскiх i iнш.). Актавыя кнiгi судовых устаноў, магдэбургii. Заканадаўства ВКЛ аб мерах па забеспячэнню захавання актавых кнiг.

Царкоўныя i манастырскiя архiвы як сховiшчы каштоўных дакументаў, рукапiсных i старадрукаваных кнiг. Найбольш вядомыя архiвы (т.зв. "Архiў заходне-рускiх унiяцкiх мiтрапалiтаў", архiвы Мiнскай, Полацкай духоўных кансiсторый, Вiленскi капiтульны архiў, архiў Вiленскай каталiцкай епархii i iнш.). Дакументы, якiя захоўвалiся у царкоўных i манастырскiх архiвах: вiзiты, iнвентары, прывiлеi, фундушавыя запiсы, апiсаннi прыходаў, метрычныя запiсы i iнш.

Прыватныя архiвы баяр, шляхты, магнатаў, мяшчан, купцоў, рамеснiкаў. Архiвы князей Сапегаў у Дзярэчыне, Радзiвiлаў у Нясвiжы, Любецкiх у Шчучыне, Вiшнявецкiх у Брагiне, графоў Храбтовiчаў у Шчорсах, Тышкевiчаў у Лагойску i iнш. Склад дакументаў гэтых архiваў i iх выкарыстанне ў практычных, палiтычных i навуковых мэтах. Высокi узровень арганiзацыi захоўвання дакументаў прыватных архiваў. Калекцыянiраванне як адзiн з шляхоў камплектавання гэтых архiваў.

Лёс архiваў ВКЛ.


1.3. Беларускiя архiвы ў канцы XVIII-1-й палове XIX ст.ст.

Далучэнне беларускiх зямель да Расiйскай iмперыi, рэарганiзацыя мясцовых органаў кiравання па расiйскаму выразу. Пераўтварэнне былога цэнтральнага архiва ВКЛ у гiстарычны архiў; перавоз Метрыкi у Пецярбург, потым у Маскву. Далучэнне архiваў мясцовых органаў ВКЛ да архiваў зноў утвораных устаноў беларускiх губерняў. Сетка ведамасных архiваў па ўдакладненаму адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу Беларусi 1802 г. Вайна 1812 г. i лёс беларускiх архiваў.

Утварэнне у 70-я гг. XIX ст. у беларускiх губернях органаў мясцовага самакiравання i iх архiвы. Расiйскае заканадаўства аб губернскiх архiвах. Асноўныя вiды архiваў у беларускiх губернях (губернскiх праўленняў, казённых палат, судовых i палiцэйскiх устаноў, кансiсторый i iнш.) i склад дакументаў, якiя захоўвалiся ў iх. Пачатак археаграфiчнай дзейнасцi на Беларусi. Роля I.I. Грыгаровiча, вiленскiх прафесараў: I. Данiловiча, I. Лабойкi, Ж. Анацэвiча i iнш. у працы па збiранню i публiкацыi дакументаў на Беларусi. "Беларускi архiў старажытных грамат" (1824 г.) - першы беларускi археаграфiчны зборнiк дакументаў. Утварэнне губернскiх статыстычных камiтэтаў (Вiленскага, Вiцебскага, Гродненскага, Магiлёўскага, Мiнскага) i iх роля у збiраннi, захоўваннi i выкарыстаннi дакументаў у навуковых i практычных мэтах.
1.4. Развiццё архiўнай справы на Беларусi пасля стварэння Вiленскага i Вiцебскага цэнтральных архiваў старажытных актавых кнiг у 2-й палове XIX- пачатку XX ст.ст.

Вiленскi i Вiцебскi цэнтральныя архiвы старажытных актавых кнiг - першыя гiстарычныя архiвы Лiтвы i Беларусi. Указ ад 2 красавiка 1852 г. аб iх стварэннi. Склад дакументаў архiваў, асноўныя напрамкi iх дзейнасцi. Дзейнасць Вiленскага i Вiцебскага архiваў па апiсанню дакументаў. Вынiкi гэтай працы. "Вопiс дакументаў Вiленскага Цэнтральнага архiва старажытных актавых кнiг" у 10-цi тт.

Дзейнасць архiваў па публiкацыi дакументаў. Утварэнне i дзейнасць Вiленскай археаграфiчнай камiсii (1864-1915 г.). Сярыйныя выданнi дакументаў архiваў: "Акты Вiленскай археаграфiчнай камiсii" у 39-цi тт., "Гiсторыка-юрыдычныя матэрыялы, якiя выцягнуты з актавых кнiг губерняў Вiцебскай i Магiлёўскай" у 32-х тт., паасобныя выданнi дакументаў Вiленскага архiва.

Узровень археаграфiчнай падрыхтоўкi дакументаў у гэтых выданнях. Роля выдатных беларускiх гiсторыкаў-архiвiстаў i археографаў М.Л.Вяроўкiна, Дз.I. Даўгялы, А.М. Сазонава i iнш. у развiццi архiуна-археаграфiчнай працы на Беларусi ў другой палове XIX - пач. ХХ ст.ст. Асноўныя працы М.I. Гарбачэўскага, Дз.I. Даўгялы ў галiне архiвазнаўства i археаграфii.

Лiквiдацыя ў 1903 г. Вiцебскага архiва старажытных актаў, злiццё яго з Вiленскiм архiвам.

Вiцебская вучоная архiуная камiсiя (1909-1919 гг.). Стварэнне i дзейнасць яе ў галiне забеспячэння захаванасцi архiваў на Беларусi. Публiкацыйная праца камiсii. «Працы Вiцебскай вучонай архiунай камiсii» (1910 г.), "Полацка-Вiцебская даўнiна" у 3-х тт. (1911-1913 гг.). Роля камiсii ў падрыхтоўцы кадраў архiвiстаў. Стварэнне Вiцебскага аддзялення Маскоўскага археалагiчнага iнстытута (1911 г.). А.П. Сапуноў, Б.Р. Брэжга i iнш. i iх уклад у дзейнасць камiсii.

Прыватныя архiвы ў ХIX - пач. ХХ ст.ст. Архiвы рэлiгiйных канфесiй, прамысловых i камерцыйных структур, грамадскiх аб'яднанняў i органаў самакiравання ў канцы ХIХ - пач. ХХ ст.ст. Уплыў вайны 1914-1918 гг. на лёс беларускiх архiваў. Архiвы устаноў Часовага ўрада на Беларусi.

1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка