Паважаныя сябры! Аматары прыгожага пісьменства І мастацтва!




Дата канвертавання30.03.2016
Памер16.04 Kb.
ПАВАЖАНЫЯ СЯБРЫ!
АМАТАРЫ ПРЫГОЖАГА ПІСЬМЕНСТВА І МАСТАЦТВА!

Супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і творцы суполкі "Вежа міру" запрашаюць да ўдзелу ў першым музейным hand-made фестывалі “Поруч…”, які адбудзецца 30 чэрвеня 2010 года, з 14.00 да 21.00 (г. Мінск, Траецкае прадмесце, вул. М.Багдановіча, 7а)

Апошнім часам усё большую папулярнасць сярод моладзі набывае культура hand-made. Шматлікія фабрыкі і камбінаты ў неабмежаванай колькасці штампуюць шырпатрэб, якім напаўняецца нашае жыццё, але так хочацца мець нешта асаблівае, непаўторнае, цёплае, зробленае сваімі рукамі.
Беларусь мае свае традыцыі hand-made: даматканыя рушнікі, паясы, вырабы з саломы, жаночыя ўпрыгожванні. Адкрытая для іншых культур, яна на свой лад пераймае модныя накірункі аматарскага мастацтва, захоўваючы сваю непаўторнасць і самабытнасць. Цікавая мешаніна культур, тэхнік і аўтарскіх рашэнняў дазволіла майстрам ствараць па-сапраўднаму цікавыя рэчы.
Спачатку хочацца проста выдзеліцца з натоўпу, паказаць сваю адметнасць. Чалавек пачынае тварыць… Потым узнікае жаданне зрабіць што-небудзь не толькі для сябе, але і для сваіх родных, сяброў, блізкіх. Часам жаданне ўпрыгожыць свой свет перарастае ў большае: імкненне падзяліцца сваім майстэрствам з тым, хто побач, хто яшчэ не знаёмы з асалодай творчасці, але хто ўжо гатовы да сустрэчы з ёй.
На першым музейным hand-made фестывалі “Поруч…” у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча вы зможаце не толькі ўбачыць, як ствараюцца прыгожыя рэчы, але і сваімі ўласнымі рукамі паспрабаваць зрабіць што-небудзь незвычайнае. І, хто ведае, праз колькі год, магчыма, менавіта Вы будзеце прадстаўляць Беларусь на якім-небудзь міжнародным форуме.

Праграма першага музейнага hand-made фестываля “Поруч…”:

14.00. − 14.15. − “Поруч з гісторыяй…” − прэзентацыя выстаўкі музейных прадметаў hand-made з фондаў Літаратурнага музея М.Багдановіча (шафа, зробленая рукамі А.Я.Багдановіча, бацькі паэта, саматканыя, вышытыя рушнікі і інш. рэчы, якія належылі продкам М.Багдановіча).

14.00. − 17.00. − “Поруч з натхненнем…” − выстаўка аўтарскіх работ, майстар-класы па hand-made (навучанне розным відам творчасці: выраб упрагожванняў з поўсці, бісеру, вышыўка, пляценне, пластыка, арыгамі і г.д.).

17.00 – 18.00. – выстаўка аўтарскіх работ, кірмаш.

18.30. − 21.00. − “Музыка поруч…” − музычная імпрэза, у якой прымуць удзел гурты “Re1ikt”, “Hand-made”, “Shepot Serebra”, “ZnaRock”, “Людзі Х” і інш. Пад час канцэрту адбудзецца прэзентацыя самаробных музычных інструментаў.

Уваход: 2.500

Фестываль праходзіць пры падтрымцы галерэі "Славутыя майстры"...



г. Мінск, вул. М.Багдановіча 7 “А” (Траецкае прадмесце)
Тэлефоны для даведак: 8 (017) 334-42-69, 8 (029) 850-73-27
e-mail: maksimbagdanovich@rambler.ru


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка