Доўгатэрміновы курс павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека
Верасень-лістапад, 2012
Паважаныя калегі!
Грамадскае аб'яднанне «М'АРТ» (Чарнігаў, Украіна)1, у партнерстве з беларускімі спецыялістамі ў галіне адукацыі па правах чалавека, запрашае Вас узяць удзел у Доўгатэрміновым курсе павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека, які будзе адбывацца ў дыстанцыйным і вочным фармаце з верасня па лістапад 2012 года.
Мэта Курса: павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека ў фармальнай і нефармальнай сферы.
На працягу Курса ўдзельнікі змогуць:
-
Удасканаліць уласныя веды ў галіне правоў чалавека (філасофія, гісторыя, дакументы, механізмы), а таксама ў галіне адукацыі па правах чалавека (канцэпцыі, метады, дапаможныя матэрыялы);
-
Набыць і/ці ўдасканаліць індывідуальныя кампетэнцыі ў планаванні, правядзенні і ацэнцы адукацыйных мерапрыемстваў у галіне правоў чалавека;
-
Атрымліваць пастаянныя кансультацыі з боку спецыялістаў у галіне правоў чалавека і адукацыі па правах чалавека, а таксама зваротную сувязь з боку іншых удзельнікаў курса па розных аспектах правоў чалавека, адукацыі па правах чалавека і рэалізацыі ўласных адукацыйных ініцыятыў у галіне правоў чалавека.
Трэнерская група: у якасці трэнераў і экспертаў курса будуць працаваць запрошаныя беларускія і украінскія спецыялісты ў галіне правоў чалавека і адукацыі па правах чалавека.
Мэтавая група Курса: беларускія настаўнікі, выкладчыкі, трэнеры, якія маюць досвед выкладання курса “правы чалавека” ці яго элементаў у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, праграмах павышэння кваліфікацыі, праграмах дадатковай адукацыі і асветы моладзі і дарослых. Плануемая колькасць удзельнікаў – 16 чалавек, узрост не абмежаваны.
Фармат Курса: тры двухдзённыя семінары ў Чарнігаве, Украіна (субота-нядзеля), а таксама індывідуальная і сумесная дзейнасць удзельнікаў паміж семінарамі на палатформе дыстанцыйнага навучання (да 6 гадзін у тыдзень) і па месцу працы.
Этапы курса:
№
|
Тэрмін
|
Дзейнасць
|
Уводны
|
10-14 верасня 2012
|
Рэгістрацыя на платформе.
Уводзіны ў дыстанцыйнае навучанне.
|
Першы
|
15-16 верасня 2012
|
Уводны семінар у Чарнігаве.
|
Другі
|
17 верасня – 26 кастрычніка 2012
|
Дыстанцыйнае навучанне (першы этап).
|
Трэці
|
27-28 кастрычніка 2012
|
Семінар у Чарнігаве з выездам у Кіеў.
|
Чацьверты
|
29 кастрычніка – 16 лістапада 2012
|
Дыстанцыйнае навучанне (другі этап).
Рэалізацыя і ацэнка ўласных адукацыйных ініцыятыў у галіне правоў чалавека.
|
Пяты
|
17–18 лістапада 2012
|
Заключны семінар у Чарнігаве.
Планаванне далейшых уласных і сумесных дзеянняў.
|
Дыстанцыйнае навучанне будзе праводзіцца на спецыяльна створанай вэб-пляцоўцы ў сетцы Інтэрнэт (на падставе тэхналогіі MOODLE). Аб’ем дыстаецыйнага навучання – 54 акадэмічныя гадзіны. Вывучэнне матэрыялаў і выкананне практычных заняткаў на вэб-пляцоўцы Курса будзе займаць ад 4 да 6 гадзін у тыдзень.
Тэматыка модуляў дыстанцыйнага навучання:
-
Правы чалавека (асноўныя канцэптуальныя падыходы, філасофія і гісторыя)
-
Правы чалавека (міжнародныя і нацыянальныя дакументы і механізмы)
-
Адукацыя ў галіне правоў чалавека (міжнародныя стандарты, нацыянальны кантэкст, прыклады паспяховых практык)
-
Адукацыя ў галіне правоў чалавека (змест, формы і метады, дапаможныя матэрыялы для адукатараў)
-
Планаванне і рэалізацыя адукацыйных мерапрыемстваў і праграм
-
Ацэнка адукацыйных мерапрыемстваў і праграм
Па выніках Курса ўдзельнікам будзе выдадзена пасведчанне аб удзеле ў Курсе.
Уводны семінар у рамках Курса адбудзецца 15-16 верасня 2012 года ў г. Чарнігаве (Украіна).
Задачы:
-
Узгадніць разуменне тэрмінаў “правы чалавека” і “адукацыя ў галіне правоў чалавека”
-
Пазнаёміць удзельнікаў з асноўнымі падыходамі да разумення правоў чалавека і адукацыі ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, Еўропе і свеце
-
Абмяняцца ўласным досведам і рэсурсамі ў галіне адукацыі па правах чалавека
-
Узгадніць групавыя і індывідуальныя патрэбы і магчымасці ў павышэнні кваліфікацыі ў сферы адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Папярэдняя праграма ўводнага семінара:
|
15.09.2012
|
16.09.2012
|
9.15-11.00
|
Уводзіны. Знаемства. Чаканні
|
Кампетэнцыі адукатара ў галіне правоў чалавека
Планаванне павышэння ўласнай кваліфікацыі ў АПЧ
|
11.00-11.30
|
Перапынак
|
11.30-13.00
|
Як мы разумеем правы чалавека
|
Патрэбы групы ў павышэнні кваліфікацыі ў АПЧ.
|
13.00-14.15
|
Абед
|
14.15-16.00
|
Правы чалавека ў нашым жыцці
|
Планаванне наступных крокаў
Падвядзенне вынікаў семінара
|
16.00-16.30
|
Перапынак
|
16.30-18.00
|
Адукацыя ў галіне правоў чалавека (АПЧ): Сучасныя падыходы ў свеце
|
Ад’езд
|
18.00-19.00
|
Вячэра
|
19.00-20.30
|
Досвед удзельнікаў у АПЧ. Рэсурсы АПЧ. Агляд дыстанцыйнай платформы, крыніц і матэрыялаў
|
20.30 -
|
Вольны час
Індывідуальныя кансультацыі (па жаданню)
|
Фокус наступных семінараў:
Семінар 2 (Чарнігаў-Кіеў, 27-28 кастрычніка 2012)
-
Стандарты і механізмы абароны правоў чалавека
-
Змест, формы, метады і рэсурсы ў сферы адукацыі ў галіне правоў чалавека
-
Планаванне ўласных адукацыйных мерапрыемстваў па правах чалавека
Семінар 3 (Чарнігаў, 17-18 лістапада 2012)
-
Ацэнка адукацыйных мерапрыемстваў па правах чалавека.
-
Планаванне індывідуальных і сумесных праграм па правах чалавека
Арганізацыйны аспект.
Кампенсацыя выдаткаў, звязаных з удзелам у Курсе:
Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арагнізатары Курса забяспечаць пражыванне, харчаванне і аплату транспартных выдаткаў удзельнікам, якія пройдуць конкурсны адбор.
Асаблівыя патрабаванні:
Калі Вы маеце асаблівыя патрабаванні да харчавання і г.д., просім паведаміць пра гэта ў анкеце-заяўцы.
Працэдура адбору ўдзельнікаў:
У Курсе могуць узяць удзел асобы, заматываваныя ва ўдасканаленні і развіцці ўласных адукатарскіх кампетенцый у сферы адукацыі ў галіне правоў чалавека. Удзельнікі павінны мець папярэдні досьвед працы з тэмай “правы чалавека” у сферы фармальнай і/ці нефармальнай адукацыі. Конкурсны адбор удзельнікаў Курса будзе адбывацца на падставе анкет-заявак (у дадатку).
Для ўдзелу ў Курсе неабходна не пазней за панядзелак, 10 верасня 2012 года, запоўніць анкету-заяўку ў электроннай форме (у дадатку) і даслаць яе на адрас hre.bel.2012@gmail.com. На жаль, арганізатры не змогуць прыняць да ўвагі заяўкі, атрыманыя пасля пазначанай даты. Пасля атрымання заявак арганізатары пакідаюць за сабой права правесці тэлефонную ці скайп суразмову з некаторымі ўдзельнікамі.
Пра вынікі конкурсу ўсе прэтэндэнты будуць праінфармаваныя да 12.09.2012. Адабраныя ўдзельнікі курса павінны будуць не пазней за 13.09.2012 зарэгістравацца на вэб-пляцоўцы курса, адрас якой будзе пададзены ў адпаведным лісце, у адваротным выпадку іх месцы будуць перададзены кандыдатам з групы рэзерву.
Кантактная інфармацыя:
Усе пытанні, звязаныя з удзелам у Курсе, накіроўвайце на адрас hre.bel.2012@gmail.com.
З павагаю,
Каманда Курса
|