Паважаны Аляксандар Уладзіміравіч




Дата канвертавання20.03.2016
Памер41.29 Kb.
Рэктару Гомельскага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны

Спадару Рагачову А.У.

Беларусь, г. Гомель, вул. Савецкая,104

Аляксей Лапіцкі,

Сьвятлана Лапіцкая,

пр. Ф.Скарыны д.3, кв. 115,

222160, г.Жодзіна, Менскай вобласьці.
Паважаны Аляксандар Уладзіміравіч,
мы зьвяртаемся да Вас у сувязі з несправядлівым адлічэньнем з Гомельскага дзяржунівэрсытэту Жалезьнічэнкі Зьміцера.

Жалезьнічэнка пасьпяхова навучаўся ва ўнівэрсытэце, быў выдатнікам вучобы. Па выніках летняй экзамэнацыйнай сэсіі 2006/2007 навучальнага году ён меў сярэдні бал 9,3. Разам з вучобаю студэнт актыўна займаўся грамадзкай дзейнасьцю, зьяўляўся сябрам зарэгістраванай палітычнай аганізацыі – ПБНФ (Партыі Беларускі Народны Фронт).

7 верасьня 2007 года Зьміцера Жалезьнічэнку загадам ректору адлічылі з ГДУ за «сыстэматычнае парушэньне Правілаў нутранага распарадку». Аднак, рашэньнем суда Цэнтральнага раёну г. Гомеля ад 16 студзеня 2008 года гэты загад быў адменены, а студэнт узноўлены ва ўнівэрсытэце.

Ужо 22 студзеня Жалезьнічэнку зноў адлічылі: «за парушеньне Правілаў нутранага распарадку ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Францішка Скарыны»; і невыкананьне патрабаваньняў п. 3.3. загаду рэктара № 728 ад 02.11.2006, невыкананьне патрабаваньняў п.п. 2.1., 2.2 Пагадненьня паміж адміністрацыяй установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Францішка Скарыны» і прафсаюзным камітэтам студэнтаў, што праявілася ў неаднакратным зьдзяйсьненьні адміністратыўных правапарушэньняў, адно зь якіх пасягае на грамадзкі парадак».

Размова ідзе аб зьдзяйсьненьні Зьміцерам наступных правапарушэньняў: 17 верасьня 2007 году Жалезьнічэнку, як лічуць у БГК, незаконна затрымалі. Прычынаю і падставаю для затрыманьня зьявілася тое, што ён быццам быў подобен на злачынцу, які зьдзейсьніў згвалтаваньне (!?).

Аднак, пасьля затрыманьня на маладога чалавека склалі пратаколы аб зьдзяйсьненьні адміністратыўных правапарушэньняў по атр.арт. 17.1. і 23.4. (дробнае хуліганства й непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі) Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях Рэспублікі Беларусь. Віны ў зьдзяйсьненьні ўказаных правапарушэньняў Жалезьнічэнка не прызнаў. Пастановаю суда Цэнтральнага раёну г. Гомеля ад 18.09.2007г. на Жалезьнічэнку накладзена спагнаньне па сукупнасьці зьдзейсьненых правапарушэньняў у выглядзе адміністратыўнага арышту на 8 сутак.

Варта адзначыць, што на момант зьдзяйсьненьня правапарушэньняў і атрыманьня адміністратыўнага арэшту Жалезьнічэнка не зьяўляўся студэнтам дадзенай навучальнай установы (!?), таму не мог парушыць Правілаў нутранага распарадку і іншыя лякальныя нарматыўныя акты установы адукацыі, бо яны на яго, натуральна, не распаўсюджваліся. Пры дадзеных абставінах загад аб адлічэньні ёсьць незаконным і абсурдным. Пры падобным падыходзе адміністрацыя ўнівэрсытэту магла прад’явіць Зьміцеру й віну за прагулы заняткаў …

Больш за тое, 22 студзенья, у дзень калі было вынесена рашэньне аб паўторным выключэньні студэнта, Зьміцер знаходзіўся на бальнічным. Любы юрыст падцьвердзіць Вам, што ў такім выпадку дзеяньні ўнівэрсытэту – незаконныя!

22 студзеня 2008 году Жалезьнічэнка зьявіўся па позьве аб прызыве ў Гомельскі гарадзкі ваенкамат і прадставіў бальнічны ліст, зь якога вынікала, што ён знаходзіцца на лячэньні па факце выяўленай гіпэртэнзыі 1-2 ступені. Улічваючы наяўнасьць дадзенага захворваньня, яго не прызвалі на тэрміновую вайсковую службу. Але на наступны дзень лекар, спаслаўшысь на зьнешні ціск, закрыў бальнічны ліст з вусным указаньнем працягваць лячэньне.

24 студзеня 2008 году ў 17:55, калі Жалезьнічэнка скіроўваўся ў адзьдзяленьне банку за атрыманьнем стыпендыі і належных яму выплатаў у сувязі з узнаўленьнем ва ўнівэрсытэце, яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні кражы 100 даляраў ЗША у грамадзяніна Вайценкова С.І. і даставілі ў Чыгуначны РАЎС г. Гомеля. Без узбуджэньня крымінальнае справы яго без адвакату дапыталі ў якасьці падазраванага, а потым у начны час адпусьцілі.

25 студзеня 2008г. Жалезьнічэнка паўторна прыбыў па позьве аб прызыве ў ваенкамат. Камісыі ён патлумачыў, што ўзноўлен на вучобу ва ўнівэрсытэце і, акрамя таго, працягвае лячэньне. Аднак, старшыня камісыі аб’явіў перапынак і запрасіў прадстаўнікоў унівэрсытэту. Прыбыўшыя супрацоўнікі ўнівэрсытэту прад’явілі загад рэктару аб адлічэньні Зьміцера ад 22 студзеня 2008 г.

У той жа дзень (нягледзячы на вусныя скаргі і абаснаваньні адтэрміноўкі ад прызыву) камісыя прыняла рашэньне аб прызыве Жалезьнічэнкі на тэрміновую вайсковую службу ў Чыгуначных войсках Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь. Разам зь іншымі прызыўнікамі ён быў пагружаны ў аўтобус і адпраўлены ў вайсковую частку № 83469 горада Жлобіна.

Такім чынам, Зьміцер нават не меў магчымасьці абскардзіць рашэньне аб паўторным адлічэньні з ВНУ (!?).

У вайсковай частцы ён авесьціў безтэрміновую галадоўку і быў скіраваны камандаваньнем часткі ў вайсковы шпіталь Міністэрства абароны ў Менску. У цяперашні час ён праходзіць сулужбу вайсковай частцы па месцы прызначэньня.

На наш погляд, усе вышэй пазначаныя факты заслугоўваюць дэталёвага разгляду. Рашэньні аб выключэньні Зьміцера Жалезьнічэнкі з унівэрсытэту й прызыве ў армію зьяўляюцца супрацьзаконнымі й палітычна матываванымі.
Мы просім Вас:


  • Яшчэ раз уважліва вывучыць факты дадзенай справы й прыняць меры па ўзнаўленьні Зьміцера Жалезьнічэнкі ў шэрагу студэнтаў Гомельскага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны;

  • об прынятых мерах паведаміць нам по адрэсе:

пр. Ф.Скарыны д.3, кв. 115,

222160, г.Жодзіна,

Менскай вобласьці

_________________________Аляксей Лапіцкі,



______________________Сьвятлана Лапіцкая


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка