Патрыяршаму Экзарху Беларусі Мітрапаліту Філарэту




Дата канвертавання31.03.2016
Памер23.83 Kb.
Патрыяршаму Экзарху Беларусі

Мітрапаліту Філарэту
220004 г. Мінск, вул. Вызвалення, 10

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, пратэстуем супраць будаўніцтва ў Кобрыне (Брэсцкая вобл.) і ўвогуле на беларускай зямлі храма-помніка А.Сувораву. Лічым, што гэты храм стане сімвалам апраўдання кровапраліцця як сродку заваёвы ўлады.

Сувораў прыходзіў на Беларусь не для таго, каб садзіць сады, засноўваць школы і бібліятэкі. Пад яго кіраўніцтвам надзвычай жорстка былі падаўлены вызвольныя паўстанні нашых продкаў у канцы XVIII стагоддзя. Сувораў на штыках прынёс прыгоннае права на тэрыторыю Беларусі. Па яго загаду мясцовае насельніцтва падвяргалася масавым пакаранням: мірных людзей гвалцілі, рабавалі, забівалі. Сувораў сваімі вайсковымі “перамогамі” знішчыў незалежнасць тагачаснай беларускай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага.

Ніхто не адмаўляе расійскаму палкаводцу ў вайсковым таленце. Толькі храмы і помнікі хай ставяць яму ў Расіі, якую ён узвялічваў і павялічваў тэрытарыяльна заваёўніцкімі паходамі. Для Беларусі ж Сувораў – заваёўнік і кат.



Настойліва просім кіраўніцтва Беларускага Экзархату адмовіцца ад падтрымкі так званага “Сувораўскага праекту”.


п/п

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Адрас месцажыхарства

Дата

Подпіс
























































































































































База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка