Паўсямеснае распаўсюджванне цэркваў з арыентацыяй на Суботу [122]




старонка4/10
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.86 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

Багамільства




Адной з першых груп, якая брала пачатак ад паўліканаў і развівалася толькі выключна ў Еўропе, думаецца, былі багамілы. Яны рассяляліся ў асяроддзі славянскіх народаў, і асабліва сярод балгараў (Powicke, ERE, Vol. 1, p. 784).




Тэрмін “багаміл”, магчыма, паходзіць ад тэрміна “Bog Milui”, што азначае “Божа, змілуйся”, ці, магчыма, ад тэрміна “Любімы Богам”. Дзве раннія балгарскія MSS маюць узаемнае падцверджанне, што “папа” Багаміл быў першым, хто рэпрэзентаваў “ерась” пры праўленні балгарскага цара Пятра (927–968 гады). Такім чынам, тэрмін змог бы ўзнікнуць ад імён выдатнейшых прадстаўнікоў сектаў дзесятага стагоддзя.




Н. А. Вебер (N. A. Weber) (C.E., art. Bogomils, Vol. II, p. 612) інтэрпрэтаваў багамілаў у якасці неаманіхейцкай секты. Упаўне даказана, што гэтая секта існавала ў пазнейшыя сярэднія стагоддзі ў Канстанцінопалі і Балканскіх дзяржавах. Багамілы лічылі, што і Сатана, і Хрыстос мелі творчую сілу, падпарадкаваную волі Божай. Багамілі абапіраліся на думку, што Бог Айцец паказаўся ў чалавечым абліччы, але быў безцялесным. У асяроддзі Сыноў Божых быў таксама Сатана (Satanel) (або Азазел; Azazel), які сядзеў па правую руку Бога, а таксама Іісус або Міхаіл (Michael). Сатана быў адораны творчай сілаю, але ён узбунтаваўся. Сумесна з ангеламі, якія следавалі за ім, ён быў выгнаны з неба. Былі меркаванні, што Сатана сатварыў другое неба і другую зямлю зне зямлі і вады. Аднак Сатана не змог даць чалавеку жыццёвы дух. Пагэтаму Айцец па яго просьбе падараваў чалавеку жыццё. Пасля зводу з дарогі шчырага Еві Сатана губляў сваю творчую сілу, але тым не менш заставаўся ўладаром Планеты. Бог паслаў другога Свайго Сына – Іісуса, каб ён праз Марыю прыняў цялесную форму. Так праз дзейнасць Хрыста Сатана быў пакараны. Сатанел страціў сваё боскае імя ці ступень Эла, пасля чаго стаў вядомы толькі як Сатана.




Сёння гэтая гісторыя напісана “ворагамі” артадоксіі, і пагэтаму з’яўляецца даволі скажонай адносна біблейскай структуры. Таму тут патрабуецца тлумачэнне. Тым не менш, кожны, хто вывучае Біблію, убачыць структуру тых тэкстаў, якія выкладзены. Прадстаўленне аб іх з’яўляецца неабходным у тым плане, што мы сёння ведаем пра касмалогію першага стагоддзя, ды толькі скажоную. Гэта калі заўвагі Павіцкага (Powicke) з’яўляюцца даставернымі.




Маецца прадстаўленне, што адзіная пражываючая асоба на небе – Бог, а Хрыстос, і таксама Сатана, выступаюць абсарбіраванымі. Гэтую канцэпцыю станаўлення Бога ўсім і ва ўсім артадоксы, магчыма, растлумачылі з дапамогаю простых тэрмінаў, і адкінулі, наколькі яна не адпавядае дактрыне душы.




Сцверджанне Вебера, згодна якому багамілы не прызнавалі Стары Запавет, як і Псалтыр і кніжкі Прарокаў, думаецца, абапіраецца на Эўцімія (Euthymius) (PG, Vol. CXXX) (глядзі таксама Powicke, op. cit.), у якога маюцца 52 апорныя пункты веры. Іх унёс у спіс і ўпарадкаваў у пэўнай паслядоўнасці Павіцкі.

Адмаўленне ад кніг Майсеевых




Гісторыя Хрыста – гэта сімвал найвышэйшых ведаў.




Яны вучылі Себіліянскую (Sabellian) канцэпцыю Бога, згодна якой усе тры словы – Айцец, Сын і Дух – спалучаюцца ў Айцу. На заканчэнне, калі ўсе тры духі выканаюць свае заданні, яны ўсяляюцца назад у Айца. (Канцэпцыя, згодна якой усё ўлятае назад, да Айца, не абмяжоўваецца адной троіцай, Эўцімій трымаўся пункту погляду аб адзінстве Воінства Нябеснага).




Тварэнне Сатаны распаўсюдзілася ў межах таго закона, які апраўдваў грэх. Тады Бог умяшаўся ў свет і паслаў у якасці Логаса архангела Міхаіла, які стаў Іісусам Хрыстом.




Дух Святы ўласцівы выключна выбраным (Да іх прыраўнівалі багамілаў).




Абраныя не ўміралі.




Царкоўныя храмы былі храмамі дэманаў, але яны дазвалялі ў іх кланяцца Богу па-за карысцю.




Яны прымалі, што Іаан Хрысціцель быў рабом іудзейскага бога Сатанела.




Погляд, згодна якому секта не прымала хрышчэнне вадою і прызнавала толькі духоўнае хрышчэнне (прыкладваннем рук), магчыма, узнік у выніку нацягвання правіл манастыроў. Секта адмоўна ставілася да дактрыны міжабаснавання (transubstantiation). Вебер лічыў, што даная секта не дапускала шлюбу і забараняла ўжываць мяса. Некалькі стагоддзяў багамілы распаўсюджваліся як манастырскі ордэн. Паколькі іх пісанні спальвалі, то ўсё, што пра іх вядома, магчыма, зыходзіць ад Эўцімія Зігабена (Euthymius Zigabenus) (памёр пасля 1118 года), у раздзеле XXVII of Panoplia Dogmatike, у якім ён абвяргае каля 24-х ім уласцівых магчымых ерасей (пад 52-ма правіламі Павіцкага).




Вебер дапускае думку, што багамілы змаглі б развівацца з Еўхіціі (Euchites) (магчыма, з дуалістычнай прыроды прынадлежачай ім дактрыны). Яны называюцца таксама месаліянамі (Messalians), ад каторых узнік характэрны ім аскетызм. Думаецца, што гэтым адхіленнем ад эпохі яны адрозніваюцца ад другіх груп. Яны сталі вядомымі ў 12-м стагоддзі. Пад гэтым імем яны былі ўпамянуты ў Філіпаполісе (у Еўрапейскай Турцыі) у 1115 годзе. (Неабходна заўважыць, што тут наскрозь працягвалася акупацыя паўліканаў). Іх лідэр Базіль (Basil), манах і доктар, які абазначыў дванаццаць Апосталаў, быў захоплены ў палон і заключаны ў турму (у 1111 годзе) (у выніку падману). Гэта ажыццявіў Алексій I, Комны (Alehius I, Comneus) (1081–1118), які патрабаваў адказацца ад памылковых поглядаў. Некаторыя адракліся, аднак другія памерлі ў турмах (Weber, ibid.). Базіль быў прыгавораны да смяротнага пакарання (у 1118 годзе) і спалены (у 1119 годзе; Павіцкі). Канстанцінопальскі сінод 1140 года загадаў знішчыць яго пісанні, і ў 1143 годзе двое епіскапаў сведчылі аб выключэнні гэтых дактрын. Канстанцінопальскія сіноды 1316 і 1325 гадоў зноў судзілі гэтую секту. Багамілы існавалі да той пары, пакуль у XIV і XV стагоддзях Балканы не заваявалі туркі (Weber, ibid.). Павіцкі (op. cit., p. 785) сказаў, што ў найменшых таварыствах, на якія яны раздзяліліся, іх уплыў назіраўся даволі доўгі час. Думаецца, што ў даным выпадку паўліканскія дактрыны існавалі не толькі ў таварыствах, якія яны ўстрывожылі, а і ў славянскіх абшчынах. Дактрыны былі прыняты таксама ў манастырскіх ордэнах, дзе іх скажалі манахі, па сутнасці, антыкатолікі. Як толькі што ўпамянута, дактрыны багамілаў адрозніваюцца ад другіх сектаў, што паходзяць ад паўлінаў, і асабліва ад дактрын саміх паўліканаў. Такім чынам, было б памылковым сцверджанне, што секта, маючая вядомасць сярод манаскіх ордэнаў, як багамілы, фактычна была толькі абагульняючым абазначэннем груп, якія распаўсюджваліся сярод славян і праз усю Еўропу. Самы аўтарытэтны пункт погляду наконт дактрын лепш за ўсё можна выявіць з дапамогаю параўнання паўліканаў і тых сект, якія падпалі пад іх уплыў.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   10


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка