Паўсямеснае распаўсюджванне цэркваў з арыентацыяй на Суботу [122]




старонка2/10
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.86 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

Субота ў Італіі





Мяркуецца, што ў Мілане Суботу трымаў Міланскі Амвросій, і выключна з гэтых часоў узнікла прымаўка ў адносінах Рымлянскіх Нядзель: “Калі ў Рыме робіць, то як Рым робіць” (Heylyn, op. cit., 1612). Хэйлін (Heylyn) характарызаваў Міланскую царкву чацвертага стагоддзя як цэнтр зберажэння Суботы на Захадзе (ibid., part 2, para. 5, pp. 73–74). Пагэтаму не дзіўна, што іменна тут саббаты мелі сваю школу, зарэгістраваную пад падпарадкаваннем Валенсіі. І гэта ў той час, калі да іх далучыўся П’ер Вальдо. У Італіі Суботу трымалі на працягу стагоддзяў, і Фрыаўльскі (Friaul) сабор (791 г.), спасылаючыся на 13 канон, выступіў супраць падтрымання гэтых звычаяў у сялянскім асяроддзі.
“Мы загадваем усім хрысціянам трымаць Дзень Госпада, які не павінен праводзіцца ў гонар старадаўняй Суботы, а толькі ў гонар свяшчэннага вечара пачатку нядзелі, называемага Днём Госпада. Гэта калі мы гаворым пра тую Суботу, апошні дзень нядзелі, які трымалі іудзеі і які трымалі нашы сяляне…” (Mansi, 13, 851).
Паміж Міланам і Ліёнам узнікла тое ядро захавання Суботы ў Еўропе, якое стала цэнтрам Ліёнскіх беднякоў, гэта значыць накірунку саббаты ці інсаббаты. Члены яго пазней былі названы вальдэнсамі. Сувязям Мілана і Ліёна было садзейнічанне з боку Пафінія (Pothinus) і Іранея (Iraneus) (прыблізна 125–203 гады). Абодва яны былі паслядоўнікамі Палікарпа (Polycarp), вучня Іаана (John), і абодва пачыталі Суботу. У 177 годзе, пасля мукаў Пафінія (у выніку праследвання Марка Аўрэлія (Markus Aurelius), Іраней стаў епіскапам Ліёна. Цэрквы Ліёна і Вены, скардзячыся на накіраваныя супраць іх праследаванні 177 года, і, магчыма, з-за гэтых праследаванняў, прасілі міласэрднасці ў мантаністаў Фрыгіі (Phrygia) (хоця самі яны ў сваіх поглядах былі асцярожныя і не прадстаўлялі мантаністаў (The Catholic Encyclopedia (C.E.), art. Montanists, Vol. X, pp. 522–523)). Мантан (Montanus) і прарочыцы Максіміла (Maximilla) і Прыса (Prisca) ці Прысілла (Priscilla), думаецца, праявілі экстаз і прарочылі ў Фрыгіі пад уздзеяннем культа Кібелы (Cybele). Яны, а таксама іх паслядоўнікі былі засуджаны.
Іраней, таксама як Юсцін Мучанік (Justin Martur) і ўсе Анты – Нікейскія апалагеты, рэпрэзентаваў унітарызм. Ён дэкларыраваў, што царква трымае толькі адну непахісную веру – што на свеце існуе выключна адзін Творца – Бог Айцец (ANF, Vol. 1, Against Heresies, Bk. II, Ch. IX, p. 369). Ён паведаміў, што пазіцыя царквы наступная:
“Дасканалая праведнасць не можа быць прадстаўлена якім-нібудзь другім законным рытуалам. Хрыстос жа не адмяніў Дэкалог, ён заўсёды мае сілу: людзі ніколі яшчэ не вызваляліся ад свайго Закона” (ANF, Bk. IV, Ch. XVI, p. 480).
Ён цытуе Іезекііля (20:12) і Майсея (Зыход 21:13) у адносінах Суботы, як знака Запавета паміж Богам і Яго народам. Субота была дадзена нам у якасці знака, які мае так жа сімвалічны характар. Яна вучыла, што мы павінны служыць Богу штодзённа. Аднак толькі гэтым чалавек яшчэ не можа быць апраўданы, таму народу прадастаўлены знак (ibid., p. 481).
Ігнацій (Ignatius), епіскап Антыохіі, у час Траяна (Trajan) (98–117 пасля Хрыста) у межах сваёй тэрыторыі выступіў супраць усялякіх тэндэнцый іудаізіравання. Ён дакладна зафіксаваў інстытуцыі іудзеяў, такія, як Субота, пастаяннае перажыванне і пачцівасць іудзеяў адносна іх (Еpistle to the Magnesians, глядзі таксама Bacchiocchi, p. 213). У гэты час цяжка было прадставіць, што ў працэсе трымання Суботы ўжо рэалізаваўся карэнны пералом (ibid., 214). Відавочным фактам выступае тая акалічнасць, што Ігнацій ваяваў з тымі традыцыйнымі Суботнімі звычаямі іудаеў, якіх прытрымліваліся абедзве партыі.
Юсцін Мучанік, будучы ўнітарыем, пазнаёміў з паняццем пакланення Нядзелі (ANF, Vol. 1, First Apology, LXVII, pp. 185–186) і імкнуўся пераканаць свайго іудзейскага сябру Трыфо (Trypho) карэктыраваць уласныя звычаі (глядзіце, напрыклад, ANF, Vol. 1, Dialoque with Trypho, Ch. XII, p. 200). Бачыочы (Bacchiocchi) (магчыма, аўтарытэт, які спрыяе пераходу ад Суботы да пакланення Нядзелі, From Sabbath to Sunday, Pontifical Gregorian University Press, Rome, 1977) разглядвае няўдачу Юсціна пры цытаванні некаторых неабдуманых прыкладаў праведнасці, прадназначаных для практыкі. Аргументы Юсціна ўключаюць у сябе прадвызначэнне, што ў гэты час прытрымліванне Нядзелі было чужасцю і для іудзеяў, і для еўрапейскіх хрысціян (с. 156). Як гэта сцвярджае Епіфеней (Epiphonius) (ibid.), назаране таксама не ўшаноўвалі Нядзелі. Назаране, існаванне якіх на працягу чацвертага стагоддзя падцвярджае Іеранім, думаецца, былі непасрэднымі патомкамі Іерусалімскай абшчыны і якія мігрыравалі на Пелл (Bacchiocchi, ibid.).
У пачатковых пісаннях структура Суботы была ўсвядомлена як адухатвароны фенамен, аднак іудзеі моцна трымаліся фізічнага аспекту, і гэта – сутнасць дыскусій. Адмена суботы і замена яе Нядзеляй магло мець супрацьдзеянным.

Ліёнская царква пад кіраўніцтвам Іранея прымала ўдзел у Квартадэцыманскім (Quartodeciman) дыспуце наконт Вялікадня і Свята апрэснокаў (глядзі Butler, Lives of the Saints, pp. 196–197, а таксама Passover дакументы). Ён распаўсюджваў ранняе хрысціянства на большую частку Францыі і веяў веяннем смерці ў адносінах да тых формаў гнастыцызма, якія тут унядраліся. У час Пафінія і Іранея Ліён быў цэнтрам царквы і цэнтрам звароту.


Праследванне Ліёна і Вены адлюстравана ў пасланні да братоў з Смірны, якое збярог Еўсевій (Eusebius) (Hist. Eccl., V, і-іv). Вена была ў залежнасці ад Ліёна і, магчыма, пад кіраўніцтвам дыякана (С.Е., art. Gaul, Christian, Vol. VI, p. 395).
Рэпрэзентацыю цэркваў у Галіі, магчыма, аблегчыла вялікая канцэнтрацыя іудзеяў вакол Марселя і Генуі на працягу 100–300 гадоў (глядзі Gilbert, Atlas of Jewish History, Dorset Press, 1984, map. 17). Гэтыя абшчыны, відаць, былі цесна звязаны з шчыльнымі канцэнтрацыямі іудзеяў Эфесі і Смірны. Рух па Роне ад Марселя да Ліёна – метраполіі і цэнтра камунікацыі ўсёй краіны, без сумнення, з’яўляецца вынікам удзелу іудзеяў у камерцыйнай дзейнасці. Магчыма, што іменна патрабаванні камунікацыі былі прычынаю, садзейнічаючай адпраўцы Іранея і Пафінія ў Ліён, якое звяршыў Палікарп з Смірны. Ітак, Ліёнская царква, якая трымала Суботу, была заснавана яшчэ да пачатку праследавання з боку Марка Аўрэлія ў 177 годзе. Калі Іраней стаў епіскапам, Ліён быў цэнтрам цэркваў Галіі. Цэрквы Галіі пры падтрымцы епіскапаў Азіі накіравалі пасланні ў Рым у час Квартадэцыманскіх спрэчак (глядзі Eusebius, Hist. Eccl., V, XXIII) па пытаннях унядрэння Вялікадня.
Грыгорый з Тура (Gregory of Tours) (Historia Francorum, I, XXIII) сведчыць, што ў 250 годзе Рым быццам бы паслаў сямёра епіскапаў для стварэння цэркваў у Галіі. Магчыма, што Гаціаній (Gatianus) заснаваў царкву Тура; Трафім (Trophimus) – у Орлі; Паул (Paul) – в Нарбоне; Сатурній (Saturnius) – у Тулузе; Дэніс (Denis) – у Парыжы; Стрэмоній (Aўстрэмоній) (Stremonius) (Austremonius) – у Аўэрджы (Клермонце); і Марціаліс (Martialis) – у Ліможы (глядзі Lejay C.E., art. Gaul ibid.). Леджэй (Lejay) сцвярджае, што гэта – спрэчнае пытанне для сур’ёзных гісторыкаў. Вельмі магчыма, што ўсё гэта характарызуе ўмяшанне Рыма ва ўнутраныя справы нацый. Нягледзячы на матывы і факты, кіпрыяне зарэгістравалі многія цэрквы, якія стварыліся ў Францыі. Гэтыя цэрквы зусім мала пацярпелі ад вялікага праследвання. Магчыма, што Канстанцый Хлор, бацька Канстанціна, не быў варожым у адносінах хрысціянства. Думаецца, што ў выніку яго падпарадкаванасці субардзінацыяністам Ліёна, Канстанцін адказаўся стаць афанасійцам (квазітрынітарыем, пазней пад назваю “католікі”) і яшчэ да смерці (глядзі C.E., ibid., а таксама запісы Канстанціна) рэальна быў ахрышчаны як субардзінацыяніст унітарый (ці так называемы еўсебіянец або арыян). Арльскі сабор мае пратакол, які сведчыць, што ў гэты час (каля 314 года) у адпаведнасці з Эдыктам Талерантнасці (Мілана) тут было створана мноства дзіацэсаў. Яшчэ да гэтага часу існуюць подпісы епіскапаў, якія даказваюць рэальнасць наступных епархій: Вена, Марсель, Арль, Оронта (Orange), Вэйсон (Vaison), Апт, Ніцца, Ліон, Аўтун (Autun), Калоджн (Cologne), Трыр, Рэймс, Равена (Rouen), Бардуэкс (Bordeaux), Габалі і Еуз (Eauze). Да іх трэба далучыць таксама епархіі Тулузі, Нарбонны, Клермона, Баржо (Bourges), і Парыж (глядзі C.E., ibid., p. 396).
У Францыі манашаства не ўкаранілася аж да 397 года, калі яго ўнядрылі Марцін (Martin), які заснаваў Марматыр (Marmoutier) паблізу Тура, і Кассін (Kasian) (435), які арганізаваў дзве цэрквы Марселя (каля 415 года). Хрысціянства было шырока звязана з гарадамі, якія стварыліся і, магчыма, знаходзіліся пад уплывам іудзеяў. Сельскія людзі былі язычнікамі і знаходзіліся пад уплывам Галла-Келцкага і Рымлянскага забабонаў. Зварот у пачатку чацвертага стагоддзя да ўнітарнага (памылкова названага арыянствам) готаў, вандалаў, сюваў (Suevi), аланцаў і другіх на нейкі час пакончыла з Рымлянскім трынітарызмам і намаганнямі трымаць Нядзелі. Епіскапскія епархіі ў Галіі пад уплывам Рыма сталі аб’ектамі карысталюбства арыстакратыі. Ганарацій (Honoratus) заснаваў манастыр на востраве Лерын (Лерынум). З яго была перанята інстытуцыя епіскапіі і так называемая Лерынская артадаксальная градацыя была ўведзена ў многіх дзіяцэзах. У Арль былі ўладкаваны на працу Ганарацій, Гіларый (Hilary) і Цэсарый (Caesarius); у Ліоне – Еўхерый (Eucherius), а яго сыны Салоній (Salonius) і Вераній (Veranius) – адпаведна ў Жэневе і Веніцы; Лупій (Lupus) – у Троі; Максімій (Maximus) і Фаусцій (Faustus) – у Рыцы.
Лерын таксама стаў школай містыцызма і тэалогіі, далёка і шырока распаўсюдзіў такія рэлігійныя ідэі пры дапамозе дагматычных, палемічных і хагіаграфічных работ (С.E., op. cit.).

Ітак, манастырскія школы ўкаранілі містыцызм у простую рэлігію ранніх цэркваў Францыі. Манастырскаму містыцызму было аказана значнае супраціўленне, і многія з свяшчэннікаў жаніліся. Аднак дынастыя Меравінджайна (Merovingian) у рэшце рэшт унядрыла Рымлянскую сістэму з дапамогаю мяча.


Да 417 года, калі папа Засім (Zosimus) зрабіў епіскапа Арля Патроклія (Patrocles) сваім вікарыем або дэлегатам у Галіі, усе дыспуты былі скіраваны ў Мілан, дзе Міланскі сабор вырашыў спрэчныя пытанні (глядзі C.E., p. 397). Такім чынам, лёгка выявіць узаемаадносіны паміж Міланам і шырокай прастораю саббатаў ці валенсаў. Цэрквы ў Галіі на ўсё пашыраючайся аснове былі ў дыспутах па пытаннях прыроды Божыя. Цэрквы былі паслядоўнымі субардзінацыяністамі.
Царква ў Галіі праходзіла праз трайны дагматычны крызіс. Паказалася, што яе епіскапства было вельмі заклапочана сумесна з арыянствам; звычайна, яны засталіся вернымі вучэнню Нікея, нягледзячы на некаторае пераходнае ці частковае адступніцтва.
Гэта, думаецца, яшчэ недастаткова ацэнена. Саббаты былі субардзінацыяністамі-унітарыямі яшчэ з часоў заснавання гэтага напрамку Пафініем і Іранеем, г. зн. яшчэ цэлае стагоддзе да таго моманту, калі было вядома пра Арыема. Трыманне Суботы распаўсюдзілася цалкам на тэрыторыі Еўропы. Хефеле (Hefele) наконт сабора ў Ліфціне (Liftinae) (Бельгія, 745 год) гаворыць наступнае:
“Трэцяя частка выступаючых на саборы, спасылаючыся на указ Лаодыкея (Conciliengeshicte, 3, 512, sec. 362), папярэджвала пра ўстрыманне ад прытрымлівання Суботы.
У Рыме трыманне Суботы было захавана таксама пад гасподствам Грыгорыя I (590–604 годы). Грыгорый выступіў супраць звычаяў (Ep. 1, Nicene and Post-Nicene Fathers (NPNF), Second Series, Vol. XIII, p. 13).
Грыгорый – епіскап па ласцы Божай, як моцна любімы Яго сын, быў грамадзянінам Рыма: “Я зразумеў, што людзі, перакананыя з дапамогаю неразумнасці духа, распаўсюджваюць сапсаванасць і супрацьстаяць свяшчэннай веры. Пагэтаму на Суботні дзень трэба забараняць усялякую дзейнасць. Я хачу заклікаць іх выключыць прапаведнікаў анты-Хрыста (Epistles, b. 13:1).
Грыгорый выступіў таксама супраць пэўных раёнаў горада Рыма па той прычыне, што там трымаюць Суботу. Ён лічыў, што тады, калі прыдзе Антыхрыст, ён будзе трымаць Суботу ў якасці Саббата (ibid.).

1   2   3   4   5   6   7   8   9   10


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка