Паўсямеснае распаўсюджванне цэркваў з арыентацыяй на Суботу [122]




старонка10/10
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.86 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

Паўночная Еўропа





У Нарвегіі сабатызм быў падвергнуты праследаванню, па крайняй меры, з Бергенскага (Bergen) царкоўнага сабора 22 жніўня 1435 года і канферэнцыі ў Осло (Oslo) 1436 года. Жыхары ў розных месцах каралеўства пачалі трымацца свяшчэннага дня Суботы, але архіепіскап забараняў гэта, абасноўваючы свой пункт погляду наступным чынам:
“Гэта строга забаронена – а такое ўстаноўлена ў законе царквы – для кожнага: не пакланяцца або не трымаць свяшчэнныя дні, якія не вызначаны папаю, архіепіскапам або епіскапамы” (R. Keyser, The History of the Norwegian Church under Catholicism, Vol. 11, Oslo, 1858, p. 488).
У Бергенскім каталіцкім правінцыйным саборы 1435 года таксама ўстаноўлена, што
“мы інфарміраваны, што некаторыя людзі ў розных раёнах каралеўства прынялі і пакланяюцца Субоце.
Гэта строга забаронена – у каноне святой царквы – правіць індывідуальна і сумесна якія-небудзь дні, акрамя тых, якія загадалі святы папа, архіепіскап або епіскапа. Святкаванне Суботы ў будучым не павінна быць дапушчана ні пры якіх абставінах, як гэта і прадпісвае канон царквы. Пагэтаму мы раім усім сябрам Божым на тэрыторыі ўсёй Нарвегіі, якія жадаюць быць паслухмянымі святой царкве, адкінуць зло трымання Суботы поўнасцю; а астатнім мы забараняем пад строгае царкоўнае пакаранне пакланяцца Субоце як свяшчэннаму дню” (Dip. Norveg., 7, 397).
Царкоўная канферэнцыя 1436 года ў Осла паведаміла:
“Такім жа самым пакараннем забаронена спосабам утрымання ад працы святкаваць у якасці свяшчэннай Суботу (History of the Norwegian Church etc., p. 401).
У 1544 годзе такое папярэджанне было зроблена паўторна:
“Некаторыя з вас, у супрацьлегласць папярэджанню, трымаюць Суботу. Было б неабходна пакараць вас. Кожны, хто будзе знойдзены пры пакланенні Субоце, павінен плаціць штраф у памеры дзесяць марак (History of King Christian the Third, Niels Krag and S. Stephanius).
Такім чынам, зусім ясна, што ў Нарвегіі культ Суботы паступова ўмацоўваўся, па крайняй меры прыблізна адбывалася такое на працягу апошняга стагоддзя.
У Нарвегіі сабатарыянізм ці, па крайняй меры, разуменне Суботы як сёмага дня тыдня згодна каментарыям, зробленым у форме заўвагі і перакладаў, існавалі таксама пасля рэфармацыі. Гэта могуць канстатаваць, напрыклад, Documents and Concerning the History of the Lutheran Catechism in the Nordish Churches, Christiania, 1893; а таксама Theological Periodicals for the Evangelical Lutheran Church in Norway, Vol. 1, Oslo, p. 184. Субота распаўсюджвалася і гэдак жа несупынна прыгняталася і ў Швецыі.
Такая рэўнасць у адносінах трымання Суботы назіралася вельмі працяглы час: нават дробныя рэчы, якія маглі б узмацніць практыку трымання Суботы, былі пакараны (епіскап Anjon, Svenska Kirkans Historys, (згодна) Motet i Upsala).
Такая практыка распаўсюдзілася ў Фінляндыі, і кароль Швецыі Густаў Васа I (Gustavus Vasa I) пісаў людзям Фінляндыі:
“Некаторы час назад мы чулі, што некалькі чалавек Фінлындыі ўпалі ў вялікі зблуд і пакланяюцца сёмаму дню, так называемай Субоце” (State Library at Helsingfors, Reichsregister, Vom. J., 1554, Teil B.B. Jeaf 1120, pp. 175–180a).
Тым не менш у Швецыі цэрквы Суботы захаваліся ажно да нашых дзён.
Зараз мы будзем старацца паказаць, што святкаванне Суботы ёсць яе аснова і першапачатак у законе, які ўтварыў і ўкараніў Бог ва ўсім свеце. Пагэтаму як следства такога пастулата выступае той факт, што святкаванне з’яўляецца абавязковым для ўсіх людзей усіх эпох (Evangelisten (The Evangelist), Stockholm, May 30 to August 15, 1863: орган Шведскай Баптысцкай Царквы).
Формы падпарадкавання звычаям Суботы на поўначы ўсё ж дэгенерыраваліся ў форме трынітарыянскага пратэстантызма, адносіны якога з субардынацыянізмам рэпрэзентуюць поўную безнадзейнасць. Пратэстанты проста пачалі пераймаць Суботу, але не чысціню біблейскіх прадстаўленняў. Свяшчэннік М. А. Саммер (M. A. Sommer) пачаў прапаведванне сёмага дня, і ў сваёй царкоўнай газеце (Indovet Kristendom, № 5, 1875) напісаў артыкул, прысвечаны пытанням сапраўднай Суботы. У пісьме старэйшыне адвентыстаў Джону Г. Мацісону (John G. Matteson) ён пісаў:
“Сярод баптыстаў тут у Даніі мае месца шырокая агітацыя ў адносінах запавета Суботы. Аднак я, здаецца, прадстаўляю адзінага прапаведніка ў Даніі, які так блізак адвентыстам і многа гадоў прапаведуе другое прышэсце Хрыста (Advent Tidente, May 1875).
Аднак рэшткі арыгінальнай царквы на паўднёвым усходзе былі заспакоены. Лютэр (Luther) адзначаў (Lectures on Genesis, 1523–27), што сабатарыяне ў гэты час існавалі таксама ў Аўстрыі. Яны прадстаўлялі рэшткі ранніх вальдэнсіянскіх сабататаў. Лютэр фактычна абараняў прыхільнасць Субоце.
Бог бласлаўляў Суботу і санкцыяніраваў яе. Бог жадаў, каб загад у адносінах Суботы дзейнічаў. Ён жадаў, каб на працягу сёмага дня слова было б прапаведавана (Commentary on Genesis, Vol. 1, глядзі с. 133–140).
Пакланенне Субоце ў Германіі і Галандыі было рашуча прыпынена, і многія былі замучаны. У 1529 годзе была пакарана Барбара з Ціра (Barbara of Thiers). Другая мучаніца Крысціна Толінген (Christina Tolingen) адмоўна ставілася да ісцінасці каталіцкіх свяшчэнных дзён і блізка прымала Суботу сёмага дня (Martyrology of the Churches of Christ, commonly called Baptists, during the era of the Reformation, from the Dutch of T. J. Van Bracht, London, 1850, 1, pp. 113–114).
У Германіі прыхільніцтва Субоце не было пад уціскам і прыцягнула да сябе многіх паклоннікаў, такіх, як, напрыклад, Тэнхардта з Нарэмбурга (Nennhardt of Nuremburg), які быў рашучым староннікам Суботы (Bengel S, Leben und Werken, Burk, p. 579). Ён, здаецца, лічыў, што Нядзеля прыдумана Антыхрыстам (K. J., Austug aus Tennhardt s "Sriften", 1712, p. 49).
Мы ўжо гаварылі, як у Бельгіі за стагоддзі да рэфармірвання пакланенне Субоце жорстка праследавалася. Пагэтаму староннікі гэтага дня, пачынаючы прыблізна з 1520 года, знайшлі прыбежышча ў Ліхтэнштэйне, ва уласнасцях уладаря Леонхардта (Leonhardt) з Ліхтэнштэйна,
паколькі прынцэса яго была шчырай прывержанкай Суботы (J. N. Andrews, History of the Sabbat, p. 649).
На такія дзеянні ва ўладаннях Ліхтэнштэйна рабіў нападкі Вольфганг Капіто (Wolfgang Capito).
Як вучаць сабатарыяне, знешні Сабат, г. зн. Суботу, усё яшчэ неабходна захоўваць. Яны гавораць, што Нядзеля з’яўляецца выдумкай папы (Wolfgang Capito, Refutation of Sabbath, 1599).
У Расію сабатарыянізм укараніўся да Рэфармацыі і быў асуджаны на Маскоўскім саборы 1503 года.
Абвінавачваемым (трымацелям Суботы) было прапанавана здацца: яны адкрыта прызнавалі новую (sic!) веру і абаранялі яе. Найбольш знакамітыя сярод іх – дзяржаўны сакратар Карыцын (Karitzyn), Іван Максімаў (Ivan Maximow) і архімандрыт (пахаванага) Наўгарадскага манастыра Касіян (Kassian) былі прыгавораны да смяротнага пакарання і 19 снежня 1503 года ў Маскве былі ўсенародна спалены ў сваіх клетках (H. Sternberg, Geschichte der Juden (in Polen), Leipzig, 1873, pp. 117–122).
Штенберг:
Аднак большасць прыхільнікаў Суботы направілася ў Крым і на Каўказ, дзе яны заставаліся адданымі сваёй дактрыне. Іх называлі суботнікамі ці сабатарыянамі (H. Sternberg, Leschichte der Juden (in Polen), p. 124).
Маюцца сумненні наконт таго, чым былі сабататы або вальдэнсы вядомы ў Багеміі дзесьці ў 1500 годзе.
Як сведчыць Эразм (Erasmus), каля 1500 года гэтыя багеміяне не толькі педантычна трымаліся сёмага дня, а былі нават названы сабатарыянамі (ag R. Cox, The Literature of the Sabbath Question, Vol. II, pp. 201–202; перацытавана ў Truth Triumphant, p. 264).
У адной з цытат Р. Кокс гаворыць:
“У фрагменце Эразма я знайшоў, што ў час ранняга перыяда Рэфармацыі, калі ён пісаў яго, у Багеміі жылі сабатарыяне, якія не толькі пільнаваліся сёмага дня, але згодна напісанаму, таксама … педантычна абапіраліся на яго (Dr. R. Cox, Literature of the Sabbath Question, Vol. II, pp. 201–202).
Амітэдж (Armitage) і Кокс (ibid.) выявілі, што багемійскія сабаты ўкараняліся і існавалі на працягу 1310 года.
У гэтым годзе, яшчэ за два стагоддзі да тэзісаў Лютэра, багемскія браты складалі адну чацвёртую частку ад усіх жыхароў Багеміі, і што яны былі ў кантакце з вальдэнсамі, якіх мелася ў дастатку ў Аўстрыі, Ламбардыі, Багеміі, паўночнай Германіі, Тарынгіі, Брандэнбургу, Маравіі. Эразм указваў, як строга Багеміянскія вальдэнсы саблюдалі Суботу як сёмы дзень тыдня (Armitage, A History of the Baptists, p. 318; а таксама R. Cox, ibid.).
У Маравіі ў 1738 годзе пэўную групу саблюдацеляў Суботы ўзначальваў граф Цынцэндорф (Zinzendorf), які наконт Суботы пісаў:
“Я ўжо многа гадоў скарыстоўваю Суботу для адпачынку, а нашы Нядзелі – для прапаведвання евангелія (Budingache Sammlung, Leipzig, 1742, Sec. 8, p. 224).
У 1741 годзе маравіяне пад кіраўніцтвам Цынцэндорфа перасяліліся з Еўропы ў Амерыку, дзе сам Цынцэндорф і мараўскія браты вырашылі сумесна з Бейт-Лахмейскай царквою ЗША зрабіць сёмы дзень тыдня днём адпачынку (ibid., pp. 5, 1421, 1422). Іх дактрына ў адносінах Бога не з’яўляецца зразумелай. Рупп (Rupp) заўважыў, што ў Бейт-Лахме пакланенне Субоце пачалося і працвітала яшчэ да Цынцэндорфа і маравінаў. У Пенсільваніі існавала маленькая група германскіх прывержанцаў Суботы (Rupp, History of Religions Denominations in the United States, pp. 109–123). Гісторыю багеміянаў і маравінаў 1635–1867 гадоў апісаў таксама Адольф Дакс (Adolf Dux). Ён гаворыць:
“Становішча сабатарыянаў было жахлівае. Яны павінны былі даставіць свае кнігі і пісанні ў Карлсбург, дзе іх творы станавіліся здабычай полымя” (Adolf Dux, Aus Ungam, Leipzig, 1880, pp. 289–291).
Прыцясненні падобнага плану былі ў многіх месцах Румыніі, Чэха-Славакіі, на Балканах. Так працягвалася ўвесь 1789-ы год. Эдыкт талерантнасці Іосіфа II (Joseph II) зусім не адносіўся да сабатарыянаў, многія з іх зноў страцілі сваю ўласнасць (Jahrgang 2, 254). Каталіцкія свяшчэннікі з дапамогаю вайскоўцаў прымусілі сабатарыянаў прынімаць Рымлянскі каталіцызм, працаваць па суботах і наведваць багаслужэнні па Нядзелях – на працягу двухсотпяцідзесяці гадоў. Выключэнне цэркваў Суботы са статуса царквы ў эдыктах талерантнасці, асабліва з таго, які прынімаў Венгерскі парламент у 1867 годзе, упамянута таксама Сем’юэлам Конам у Sabbatharier IN SIEBENBURGEN op. cit., і адзначана ў анатацыі працы Герхарда О Маркса (гл.).
З 1588 года цэрквам Румыніі і Венгрыі пад кіраўніцтвам Андрэаса Іоссі было забаронена карыстацца друкаванымі работамі, і яны былі вымушаны друкаваць свае матэрыялы з дапамогаю сістэмы памнажэння манускрыптаў. Такая царква існавала прыблізна ў 1894 годзе ў Закарпацці і Румыніі (галоўным чынам у Олуджы і Сібіі. Гэта былі сабататы, імянуемыя таксама сабатарыерамі (думаецца, што суфікс –aрыер указвае на арыянскіх трымацеляў Суботы. Магчыма таксама, што гэта толькі няправільная інтэрпэтацыя тэрміна арыянаў). Сёння гэтыя людзі існуюць ва Украіне і ў раёнах на поўначы ад месц пасялення 1894 года. Яны былі ўнітарыямі.

Другая хрысціянская традыцыя





У анатацыі, прысвечанай працы Брэйдыя (Brady) Clavis Calendaria (I–II, London, 1812, pp. 313–314) выказваецца думка, што, згодна першапачатковаму вызначэнню, якое адстайвалі старадаўнія цэрквы, нараджэнне Хрыста адбылося ў час Свята Кушчаў. Раннія хрысціяне, якімі прызнаны яўрэі, нягледзячы на супадзенне з рымлянамі ў адносінах родавых гадоў – 1 студзеня, у час Свята Кушчаў упрыгожвалі свае цэрквы зялёнымі галінкамі, акцэнтуючы тым самым, што Хрыстос сапраўды нарадзіўся ў гэты час. Такім жа чынам іудзеі ўзводзілі свае ларкі або палаткі. Брэйдый мяркуе, што ўсё азначанае ёсць родавы элемент першапачатковых упрыгожанняў, які ўкараніўся ў Ражстве.

Імперыя 1260 гадоў





Можна канстатаваць, што ў хрысціянскім свеце на працягу стагоддзяў існуе непрарыўнае валакно, якое зыходзіць з субардынацыянісцкага або унітарыйскага звычаю захавання Суботы, працякае побач з працэсамі каталіцкай царквы і якую каталіцкая царква ўсё ж старалася прыгнячаць на працягу змучаных гадоў. Падчас гэта даходзіла да вынішчэння. Фактычна ў кожнай сітуацыі, калі ортадаксальная царква знаходзілася ў пазіцыі ўлады, яна выкарыстоўвала любыя сродкі, якія меліся ў яе распараджэнні, каб заахвоціць інквізіцыю знішчыць даную сістэму з дапамогаю тэхналогіі тых дзён.
Дэкларацыямі папы Грыгорыя I у 590 годзе пачаўся перыяд Святой Рымскай імперыі. У сітуацыі абрушваючагася Усходнерымскага гасподства ў Італіі папства зрабілася фактычным правіцелем Рыма (гл. Mc Evedy, ibid., p. 41). Гэтая сістэма ў вобразе рымскага страшыдлы існавала 1260 гадоў. У 1846 годзе закончыліся апошнія інквізіцыі, якія праводзіліся на працягу 23-х гадоў – ад 1823 года да 1846-га. Толькі ў дзяржавах папства былі прыгавораны да смяротнага пакарання, заключаны пажыццёва і прыгавораны да высылкі або да галераў 200 тысяч чалавек. Другія паўтора мільёна знаходзіліся пад пастаянным паліцэйскім наглядам, падвяргаліся мукам.
Нязменна на плошчах вялікіх гарадоў, гарадоў і пасёлкаў зроку паўставалі віселіцы. Былі закрыты чыгуначныя шляхі, забаронены сустрэчы, у якіх удзельнічала больш як тры чалавекі. Не выходзілі газеты. Жорсткай цэнзуры падвяргаліся ўсе кнігі. У межах кожнага раёна нязменна функцыяніраваў асобы трыбунал, які асуджаў, выносіў прыгаворы і прыводзіў яго ў выкананне. Усе судовыя разбірацельствы вяліся на латынскай мове. Девяноста дзевяць працэнтаў абвінавачваемых не разумелі, за што іх судзяць. Кожны папа з усмешкаю на твары рваў любое прашэнне з вялізнага патоку, які пастаянна прыносіў усё новыя просьбы ў адносінах справядлівасці, права, рэформ паліцыі і турэмнай сістэмы (глядзі Malachi Martin, The Decline and Fall of the Roman Church, Seckor and Warburg, London, 1981, p. 254).
Паўстанні былі падаўлены з дапамогаю вялікай колькасці смяротных пакаранняў, прымусовых работ, высылак або катаванняў, выкарыстоўваючы для гэтага таксама аўстрыйскае войска (ibid., p. 254). Было паўстанне, якое папа Грыгорый XVI падавіў шляхам усеагульнага зверскага забойства мяцежнікаў. Канец 1260-гадовай імперыі адначасова аказаўся пачаткам рэвалюцый 1848 года ў Італіі і ў Еўропе (гл. Mc Evedy, p. 151). 12 красавіка 1850 года ў граніцах Рыма папа Пій IX быў вернуты з дапамогаю французскага войска. Але ён не меў улады. 19 красавіка гэтага ж года Рым быў акружаны арміяй Гарыбальдзія (Garibaldi). Было арганізавана галасаванне па пытанню незалежнасці ў адносінах папства і па пытанню з’яднання папскіх дзяржаў у рамках адзінай рэспублікі. Вынікі галасавання ў прэдзелах Рыма выражаліся такімі лічбамі: 46785 – за, 47 – супраць. Па другіх папскіх дзяржавах вынікі наступныя: 132681 – за, 1505 – супраць (Martin, p. 255). Разумеецца, што гэтыя паказчыкі сведчылі пра татальны адказ ад папскага ўладарства. А восем месяцаў пазней парламент Італіі прынімаў Закон Гарантый:
“Парламент прызнае, што папа з’яўляецца незалежным правіцелем; ён мае асабістую недатыкальнасць і імунітэт, свабоду прыходзіць і адыходзіць, праводзіць конклавы, саборы, кансісторыі, калі ён пажадае. Яму належыць Ватыкан, Латэран, папскія ўстановы і Castel Gandolfo. Ён будзе мець штогодны прыбытак у размеры 3 225 000 лір”.
Папа Пій парваў копію Закона, заявіўшы: “Мы будзем вязнямі” (Martin, p. 255).
Такім шляхам імперыя дайшла да свайго асноўнага або вялікага завяршэння. Былі яшчэ невялікія хваляванні, якія завяршыліся ў 1871 годзе, калі папа страціў сваю свецкую ўладу ў цэлым. Часова цэрквы Суботы аказаліся ў бяспецы, але яны былі ўжо амаль памерлымі. Гасподстваваў Сардзіс (Aдкравенне 3:1).
Думаецца, што ў Кітаі завяршэнне 1260 гадоў было адсвяткавана ў час Паўстання тайпінаў (taiping) 1850 года. Ханг Хю-Чэн (Hung Hiy-Tsen) аб’явіў сябе імператарам і авалодаў Нан’інай (Nanjing) і Шанхаяй (Shanghai) (Mc Evedy, p. 151). Трыманне Суботы было галоўным фактарам і стымулам. Згодна сведчанню аднаго з афіцэраў (Лин-Ле: Lin-Le) пры праўленні Ханта былі забаронены опіум, табак, усе алкагольныя напіткі і рэлігійным чынам захавана Субота (Lin-Le, The Ti-Ping Revolution, Vol. 1, pp. 36–48, 84). Калі тайпінаў запыталі, навошта яны трымаюць Суботу як сёмы дзень тыдня, яны адказалі, што, па-першае, гэтаму вучыць Біблія, а па-другое, іх продкі таксама абагаслаўлялі гэты дзень у якасці дня для багаслужэння (A Critical History of the Sabbath and the Sunday, адзначана таксама ў SDA публікацыі, с. 27).
Імперыя 1260 гадоў абазначана ў Адкравенні 12:6 і 12:15, дзе жонцы дадзены былі два крылы вялікага арла (згодна Зыходу Хрыстос), каб яна ляцела ў пустыню ў сваё месца ад імя змея і там харчавалася на працягу часу, часоў і паўчасу. Калі зыходзіць з прароцкай сістэмы часу, то гэта будзе 360-дзённы прароцкі год ці 360 гадоў. Як бачна, тут мае месца магчымасць дваякай інтэрпрэтацыі прадсказання. Аднак найбольш істотнай тут выступае працягласць у аб’ёме 1260 гадоў (360х3,5). Зыходным пунктам дадзенага прароцтва з’яўляецца 590-ы год нашай эры. Сцверджанне, згодна якому перыяд 1260 гадоў пачаўся з моманту бітваў рымлян на Баста Галорум (Busta Gallorum) і закончыўся момантам звяржэння Напалеона ў 1814 годзе, з’яўляецца зусім памылковым. На самай справе Напалеон быў сосланы пасля яго паражэння ў бітве пры Ватэрлоо. А гэта быў не 1814-ы, а 1815-ты год.
У 1806 годзе Напалеон фактычна расфарміраваў або скасаваў Святую Імперыю Рыма. Уся ўласнасць Гапсбургаў уваходзіла ў састаў Аўстрыйскай Імперыі, дзе нямецкая мова была дзяржаўнай. Напалеон далучыў папскія ўласнасці ў 1808 годзе (Nc Evedy, p. 135). У 1815 годзе Венская канферэнцыя зрабіла разлік, у выніку якога Еўрапейская палітычная карта перамянілася. Канферэнцыя рэстаўрыравала Аўстрыйскую і Прускую манархіі. Святая Імперыя Рыма была адноўлена як Нямецкая канфердэрацыя пад старшынствам Аўстрыі. Швецыя атрымала ад Даніі Нарвегію, але страціла пры гэтым свой апошні апорны пункт на Катыненце (Mc Evedy, p. 140). У перыяд паміж 1815 і 1848 гадамі ў прэдзелах тэрыторыі, якую кантраліраваў Кангрэс, адбылася толькі адна змена граніц, і толькі дзве – ва ўсёй Еўропе. Першая лёгка канстатыруецца тым фактам, што правалілася імкненне Кангрэса аб’яднаць Бельгію і Галандыю (у 1880 годзе бельгійцы выкінулі галандцаў). Другая змена граніцы звязана з незалежнасцю сербаў ад панавання турак (Ottomans) у 1817 годзе, а грэкі зрабілі выбар у бок татальнай незалежнасці ў 1821 годзе.
Такім чынам, сцверджанне, згодна якому Святая Рымская Імперыя закончыла сваё існаванне ў 1814 годзе, з’яўляецца выдумкаю прапаганды, якая зыходзіла ад цэркваў ЗША. Думаецца, што такое абаснаванне ўзнікла таму, што амерыканцы былі несвядомымі ў пытаннях палітыкі Кантынента. Адвентысты ў ЗША рабілі спробы аб’явіць годам прышэсця Мессіі 1842 год. Аднак немагчыма рабіць вывады па пытанню таго ж прышэсця ў перыяд 1842–1844 гадоў, паколькі прароцтва Адкравення Іаана Багаслова наконт 1260 гадоў усё яшчэ звяршаюцца. Сказанае падцвярджае, што адвентысты з карысцю для сябе ігнарыруюць расфарміроўку 1806 года і рэканструірванне Святой Рымскай Імперыі, а таксама з выгадою для сябе заканчваюць перыяд 1814-м годам. Такое становішча акцэптавана амерыканскімі адвентыстамі і другімі адгалінаваннямі цэркваў Бога да сённяшняга дня. Канечным вынікам памылковасці ў гістарычных перыядах выступае факт, што сцверджанні адвентызма ў адносінах 1842–1844-х гадоў з’яўляюцца фальсіфіцыраванымі. Не можа звяршыцца тое, што ў прароцвтве на пэўны час не прадугледжваецца для ажыццяўлення. 1850-ы год быў найбольш раннім, да якога амерыканскія адвентысты змаглі б прыстасаваць заканчэнне імперыі 1260 гадоў. У прэдзелах ЗША маюцца і другія людзі, якія не займаліся парасткамі рытуалаў адвентысцкага тысячагоддзя і ўсё яшчэ не займаюцца гэтым. У працэсе сабатарыянскай біблейскай інтэрпрэтацыі такі вынік быў разрушальным.
Другім знакамітым момантам стаў 663-ці год, калі Вайтбійскі сінод (Whiteby) быў арганізаваны ў аббатстве Хільды ў Англіі, і брытанскія цэрквы, а таксама ўсе заходнія іўдзеі прымусілі лічыць рымлянскую ўладу як партнёра паядынка. Гэта найбольш эфектыўна размясціла ўвесь хрысціянскі захад пад панаванне памылковай царкоўнай сістэмы. Пачаўся другі перыяд прапаведвання, які будзе дэталізаваны ў якім-нібудзь другім месцы. Канечны вынік быў такі, што паслухмяныя хрысціяне на працягу данага перыяду перацярпелі цяжкасці. Бо існуе яшчэ адна праверка на працягу апошніх дзён (Адкравенне 6:9–11), і тады прыдзе Месія.
(Заўвага: Маюцца некаторыя важныя цытаванні, атрыманыя ад нявызначанага дакумента SDA, які меў некаторыя недасканальныя цытаты. Некалькі з іх былі надзвычай старажытныя або незвычайныя. Дзве былі цяжкія для расшыфроўкі. Дзе гэта было магчыма, вытрымкі былі аўтэнтызіраваны. Адна цытата была адкарэктыравана, а другая – дапоўнена. Эрудыцыя ўсё ж была сціплаю, аднак абазначэнні мяркуюцца важнымі).




1   2   3   4   5   6   7   8   9   10


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка